Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)
Леанід Лыч
Памер: 168с.
Віцебск 2006
2. Культурныя сувязі Беларусі з Рускай дзяржавай
Узаемную карысць прыносіла супрацоўніцтва беларускага і рускага народаў у галіне культуры. Міналі стагоддзі, а ўсведамленне адзінства паходжання ад усходнеславянскай народнасці так да канца і не знікала ні ў беларусаў, ні ў рускіх, хаця жыць даводзілася ў розных дзяржаўных фарміраваннях. Праўда, у той час цалкам не выключалася магчымасць добраахвотнага пераходу дзяржаўных межаў, што спрыяла падтрыманню асабістых кантактаў паміж прадстаўнікамі гэтых народаў, сумеснай працы ў розных галінах культуры.
У прытоку жыхароў Расійскай дзяржавы на Беларусь немалаважную ролю адыграла праведзеная ў другой палове XVII ст. маскоўскім патрыярхам Ніканам (1605-1681) царкоўная рэформа, якая выклікала раскол сярод праваслаўных вернікаў. За тымі, хто не падтрымаў рэформы Нікана, зацвердзілася назва “стараверы” (“стараабраднікі”). 3 усяго комплексу новаўвядзенняў яны не пагаджаліся і з заменай васьміканцовага крыжа шасціканцовым, двухпальцавага хрышчэння трохпальцавым, напісаннем слова “Ййсус” з адным “н”. Супраць старавераў з аднолькавай жорсткасцю выступалі і Руская праваслаўная царква, і царскія ўлады. Паратунак давялося шукаць у талерантным у пытаннях веры Вялікім Княстве Літоўскім. Упершыню стараверы з’явіліся тут у 50-я гады XVII ст. Самае надзейнае для сябе месца яны знайшлі ў 80-я гады таго ж стагоддзя на землях мазырскага ваяводы Халецкага паблізу мястэчка Хальч і назвалі яго Веткай.
90
Напачатку тут пасялілася 12 сем’яў. Затым сюды сталі прыбываць раскольнікі з Масквы, Калугі, Яраслаўля, Бранска, Арла, Кастрамы, Курска, Вязьмы, Ноўгарада і іншых рускіх гарадоў. Заснаваныя стараверамі “манастыры і скіты з’яўляліся цэнтрамі пашырэння пісьменства, развіцця мастацтва іканапісу... У XVIII ст. у Ветцьі сфарміраваліся своеасаблівасці іканапісу і афармлення рукапіснай кнігі . Пражыванне ў беларускім асяроддзі даволі значнай колькасці рускіх людзей (у некаторыя гады іх налічвалася да 40 тыс. чалавек) садзейнічала культурным узаемаўплывам гэтых двух усходнеславянскіх народаў. Паводле меркаванняў спецыялістаў, для самабытнай школы веткаўскай разьбы па дрэве вельмі характэрнае “своеасаблівае спалучэнне мясцовых беларускіх і рускіх традыцый народнага архітэктурнага дэкору” . Будучы вялікімі прыхільнікамі ўласных этнакультурных традыцый, стараверы і ў чужым для іх асяроддзі захоўвалі сваё духоўнае аблічча. Больш такіх вялікіх рэзервацый рускага насельніцтва на тэрыторыі ВКЛ, як у Ветцы, не існавала.
Непараўнальна больш ўраджэнцаў нашага краю знаходзілася ў Масковіі, да чаго вялікую зацікаўленасць выказваў сам урад апошняй. Аб прысутнасці там беларусаў ёсць шмат прыкладаў. Пра гэта можа сведчыць і змест пасланай у 1636 г. царом і вялікім князем Міхаілам Фёдаравічам граматы вяземскаму ваяводу Пятру Пронскаму: “Которые лнтовскйе людй учтут прйезжатн на наше ймя на вечную службу, шляхтйчй добрйе й белорусцы й пашенные й мастеровые добрые ж людй, й вам тех в нашу сторону велено прнймата”. 3 усіх гарадоў Рускай дзяржавы найбольш беларусаў было ў яе сталіцы Маскве, дзе некаторыя з іх працавалі і ў самых розных сферах культуры і мастацтва.
Разам з тым вядомыя факты, калі таму ці іншаму беларускаму культурнаму дзеячу, найчасцей па нейкіх палітычных прычынах, не выдаваўся дазвол на ўезд у Рускую дзяржаву. Адмовілі ў гэтым у 1639 г. і не раз ужо згаданаму вышэй Спірыдону Собалю, які пажадаў закласці ў Маскве “друкарню і школу для навучання рускіх юнакоў “словолйтному делу”, грэчаскай, лацінскай і польскай мовам . Вяземская прыказная ізба дала такой адмове наступнае тлумачэнне: “Государь указал того могалевца Спйрндона Соболя йз Вязьмы отпустйть назад в Лмтву, а в Москву его отпуіцать не велел, чтоб в его ученье й в кнйгах смуты не было...”³
Затое не толькі не чынілі перашкоды для ўезду ў сталіцу Рускай дзяржавы, а, наадварот, афіцыйна запрасілі сюды ў 1649 г. разам з
¹ ЭГБ.-I. 2 -С 254
■ Тамсама.
³ Мысліцелі і асветнікі Беларусі. -С. 317, 3! 8.
91
іншымі манахамі колішняга выпускніка Кіева-Магілянскага калегіума “беларусца” Епіфанія Славінецкага (7-1657; мяркуюць, што радзімай яго быў горад Пінск). Больш высокую адукацыю атрымаў за мяжою, не выключаючы і Кракаўскага універсітэта. У Маскву прыехаў ужо добра вядомым ва ўсходнеславянскім свеце пісьменнікам, багасловам, вучоным. Сюды ён быў запрошаны “для выпраўлення, рэдагавання і перакладу з грэцкай мовы кніг, арганізацыі школы і царкоўна-асветніцкай дзейнасці”¹. I з гэтымі задачамі паспяхова справіўся. He за такі ўжо і працяглы час жыцця ў Маскве “пераклаў і выдаў шматлікія творы айцоў царквы, склаў грэцка-славянска-расійскі лексікон. Дзякуючы ягонаму перакладу твора заснавальніка навуковай анатоміі А. Везалія “Пра будову чалавечага цела”, маскоўскія медыкі далучыліся да вяршыняў анатамічнай навукі Заходняй Еўропы...”² Перакладчыцкай дзейнасці Е. Славінецкага масквічы абавязаныя сваім знаёмствам з геліяцэнтрычнай тэорыяй польскага вучонага Мікалая Каперніка, педагагічнымі поглядамі гуманіста эпохі Адраджэння галандца Эразма Ратэрдамскага. Некаторы час “беларусец” кіраваў і выкладаў у школе пры Чудаўскім манастыры.
Немагчыма пераацаніць таго ўкладу, які сваёй творчай дзейнасцю ўнёс у развіццё рускай культуры пісьменнік, філосаф-асветнік, педагог, грамадскі і царкоўны дзеяч Сімяон Полацкі (сапр. Пятроўскі-Сітніяновіч Гаўрылавіч; 1629-1680). На 35-м годзе жыцця ён назаўжды пакінуў родны Полацк і даў згоду на пераезд у Маскву, дзе жыў да канца сваіх дзён. Культура Рускай дзяржавы, справядліва адзначае вучоны-літаратуразнавец Аляксей Рагуля, “не прайшоўшы ў часы позняга сярэднявечча праз стадыю рэнесанснага гуманізму... адчувала вострую патрэбу ў дзеячах рацыяналістычнага складу. Асветнік з Беларусі Сімяон Полацкі прыйшоў Маскве на паратунак у самы адказны час яе гісторыі, калі ад культурнай пераарыентацыі дзяржавы залежала яе будучыня”³. Тут Сімяон Полацкі паклаў пачатак рускай сілабічнай паэзіі і драматургіі, першым у беларускай і рускай літаратуры ўвёў эпітафію. На тэксты з “Рыфматворнага псалтыра” Сімяона Полацкага Васіль Цітоў пісаў праваслаўныя псалмы.
Ураджэнец са старажытнага беларускага горада Полацка не меў сабе роўных у Маскве ў складанні панегірыкаў. Прызначаліся яны самым розным падзеям, але найчасцей усхваленню маскоўскага цара і членаў яго сям’і. У выразна панегірычным стылі былі напісаны С. Полацкім “Вершы да гасудара Аляксея Міхайлавіча Вялікія і Малыя і Белыя Русі
¹ Тамсама. - С. 309,310.
² Наша слова. - 1993. - 24 лістапада.
³ Літаратура і мастацтва. - 1992. - 25 верасня. - С 7.
92
самадзержца”, “Вершы да гасударыні царыцы”, ‘’Вершы да гасудара царэвіча”.
3 літаратурных твораў маскоўскага перыяду да ліку найбольш важных адносяцца рукапісныя зборнікі “Абед душэўны” (1675) і ‘‘Вячэра душэўная” (1676), кожны з якіх складаў па 1500 старонак; зборнік вершаў “Вертаград мнагацветны” (на сучаснай мове - “Сад шматколерны”), які “на той час служыў для рускай публікі сапраўднай энцыклапедыяй ведаў па гісторыі, антычнай міфалогіі, натурфіласофіі, касмалогіі, тэалогіі, маралі і хрысціянскай сімволіцы”. Да названых твораў можна яшчэ дадаць вялікі зборнік сілабічных панегірычных вершаў “Рыфмалагіён, або вершаслоў”¹.
Па прыездзе ў Маскву С. Полацкі актыўна далучыўся да развіцця тут выдавецкай справы, якая далёка не задавальняла патрэбы тагачаснага грамадства. У адкрытай ім у 1678 г. у Крамлі “Верхняй друкарні” былі выдадзены “Тестомент Васнлня царя Греческого”, “Псалтыр рыфматворны” (напісаны сілабічнымі вершамі), “Буквар мовы славенскай” і іншыя кнігі.
Надзвычай плённай была дзейнасць С. Полацкага і на ніве асветы. 3 яго імем звязана стварэнне пры адным з манастыроў гэтага горада лацінскай школы з мэтай падрыхтоўкі служачых для асабістай канцылярыі маскоўскага цара - Тайнага прыказа. 3 1667 г. яму было даверана вучыць дзяцей цара Аляксея Міхайлавіча, сярод якіх быў і будучы імператар Расіі Пётр I. Ніхто іншы, як славуты палачанін, стаў укладальнікам першага статута Маскоўскай акадэміі, якая павінна была нагадваць Кіева-Магілянскі калегіум, “але са значна расшыраным курсам вывучэння моў, філасофіі, багаслоўя, царкоўнага і грамадзянскага права і іншых “грамадзянскіх і духоўных” навук. Яна павінна была б з’яўляцца... усесаслоўнай установай (прымаць людзей “усялякага чыну і ўзросту”)” . I такую навучальную ўстанову заснавалі ў Маскве, толькі ўжо пасля смерці С. Полацкага, праўда, з істотнымі адступленнямі ад яго праекта.
Культурна-асветніцкая дзейнасць С. Полацкага і па сённяшні дзень не перастае здзіўляць сваімі размахамі, вялікім жаданнем аддаць усяго сябе на службу духоўнаму прагрэсу. Вось як зараз характарызуецца літаратурная спадчына слыннага сына горада Полацка вучонымі Л. Званаровай і У. Конанам: “Яна вызначыла развіццё беларускай і рускай літаратур амаль на цэлае стагоддзе. Творчасць і шматгранная асветніцкая дзейнасць палачаніна аб’ядноўвалі культуру беларускага,
¹ Мысліцелі і асветнікі Беларусі. - С. 300
² Асвета і педагагічная думка ў Беларусі са старажытных часоў да 1917 г. - Мн., 1985. - С. 145.
93
украінскага і рускага народаў”. Ён быў “шчырым прапагандыстам еўрапейскай культуры на Беларусі і ў Расіі”¹.
Аднак у шэрагу выпадкаў, нават яшчэ да пераезду ў Маскву, наш слынны зямляк не заўсёды быў справядлівым у дачыненні да свайго народа, занадта пераацэньваў ролю Рускай дзяржавы ў яго лёсе. Так, у вершы Сімяона Полацкага “Отрак шосты”, напісаным з нагоды выгнання ў 1656 г. палякаў з Полацка рускім царом Аляксеем Міхайлавічам (характарызуецца паэтам “вызваліцелем” беларускай зямлі), ёсць такія хвалебныя радкг’²:
“Внтаем тя, православный царю, праведное солнце, Здавна бо век прагнулн тебе душн нашн н сердце, Внтаем тя, царю, от востока к нам прншедшаго, Белорусскнй же от нужды народ весь освобождшаго”.
У названым вершы ёсць і такія словы: «Дабы во русннской⁺ землн отряс ересн всюды». Усяго гэтага не павінен быў пісаць Сімяон Полацкі, добра ведаючы, колькі крыві пралілося на беларускай зямлі з-за настойлівых спробаў Аляксея Міхайлавіча падпарадкаваць яе сваёй уладзе. 3 Полацка ён выгнаў не толькі польскія, але і беларускія войскі. Што датычыць ужытага Сімяонам Полацкім слова “ерась”, дык пад ім трэба разумець беларускіх католікаў і уніятаў, якіх ніколі не мілавалі рускія войскі пры ўварванні ў нашыя землі.