Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)
Леанід Лыч
Памер: 168с.
Віцебск 2006
Хаця па форме, юрыдычна аб’яднанне ВКЛ з Каронай Польскай адбывалася ў пэўнай ступені як роўнага з роўным. вольнага з вольным, на практыцы гэтыя прынцыпы пачалі парушацца ў першыя ж гады пасля падпісання Люблінскай уніі. Міне ўжо і не такі працяглы час пасля здзяйснення падобнага юрыдычнага акту, і найлепшы ў гісторыі Беларусі перыяд, вядомы як “залаты век”, беззваротна адыдзе ў вечнасць. Аднак прагрэсіўны ва ўсіх адносінах папярэдні працэс дынамічнага духоўнага развіцця беларускага народа, што адкрыла яму шырокі шлях у еўрапейскую цывілізацыю. не спыніўся і ў складзе Рэчы Паспалітай, хаця
8
ўмовы для гэтага не ідуць ні ў якае параўнанне з папярэднім перыядам. Тут ужо досыць часта даводзілася думаць не столькі аб узаемадзеянні з іншымі культурамі. галоўным чынам польскай, колькі аб захаванні ўласнай, бо пагроза асіміляцыі яе з боку польскай з’яўлялася зусі.м рэальнай. Рэальнай таму, што з падпісаннем Люблінскай уніі значна пашырыліся магчымасці ў польскай культуры і каталіцызму для пранікнення на беларускую зямлю.
У пэўнай ступені назіралася такое і раней. Сярод адукаваных беларусаў сустракаліся асобы, якія не супраць былі працаваць і на карысць польскай культуры. Датычыла гэта і Сымона Буднага, які ў 1564 г. разам з Лаўрэнціем Крышкоўскім пераклаў на польскую мову і выдаў у Нясвіжы ‘Тутарку святога Юсціна, філосафа і пакутніка з Трыфанам-Іудзеем”. 3 наступнага года ён заняўся перакладам Бібліі на польскую мову. Пасля заключэння Люблінскай уніі гэтая праца яшчэ больш актывізавалася і была завершана ў 1570 г. Спачатку яна друкавалася ў Нясвіжы, затым ва Уездзе (дзе паплечнік С. Буднага па кнігавыдавецкай справе Мацей Кавячынскі меў свой маёнтак) і, нарэшце, ў 1572 г. - у Заслаўі. Праз два гады ў Лоску (Валожыншчына) выходзіць перакладзены С. Будным на польскую мову "Новы Запавет’’ з прадмовай, заўвагамі і каментарыямі, а ў 1577 г. выдаў на гэтай жа мове перакладзены беларускім гуманістам Цыпрыянам Базылікам трактат польскага мысляра Анджэя Фрыча Маджэўскага "‘Аб удасканальванні Рэчы Паспалітай’' (выйшаў у 1551 г. у швейцарскім горадзе Базелі на лацінскай мове). У гэтай жа друкарні ён выдаў на латыні ў 1574-1576 гг. творы: “Аб дзвюх прыродах Хрыста”, “3 нагоды аргументаў Сімлера” (швейцарскі тэолаг), “Кароткі доказ, што Хрыстос не з'яўляецца такім жа богам, як бацька”, “Аб найбольш галоўных палажэннях хрысціянскай веры”. Апошні твор С. Буднага ў Лоску - '‘Аб свецкай уладзе” (1583, напісаны па-польску), які і па сённяшні дзень справядліва лічаць вельмі каштоўнай крыніцай па гісторыі Рэфармацыі і грамадска-філасофскай думкі на Беларусі. Няцяжка ўявіць, якую вялікую карысць для беларускай культуры мела б літаратурная і выдавецкая дзейнасць С. Буднага, калі б у аснове яе ляжала беларуская мова. Кнігі нашага земляка знаходзілі шырокі попыт у краінах Еўропы, ахвотна набываліся бібліятэкамі самых вядомых тады універсітэтаў. але на іх (кнігі) глядзелі як на дасягненні польскай, а не беларускай культуры.
Уваходжанне ВКЛ у склад нанова створанай дзяржавы - Рэчы Паспалітай - адбілася і на мове твораў Андрэя Рымшы (каля 1550 - пасля 1595; маёнтак Пяньчын на тэрыторыі сучаснага Баранавіцкага раёна). які з'яўляецца заснавальнікам жанру панегірычнай паэзіі ў старажытнай беларускай літаратуры. Пачынаў ён пісаць на роднай мове: вершаваная
9
"Храналогія” (1581; першы друкаваны ўсходнеславянскі каляндар, дзе кожнаму месяцу прысвечаны па два радкі і на кожны месяц прыведзена самая значная для яго біблейская падзея), вершы-панегірыкі на гербы магнатаў А. Валовіча (1585), Л. Сапегі (1588), Ф. Скуміна (1591). Але ўжо ў 1585 г., не выключна, што пад уплывам сваіх польскамоўных сяброў-паэтаў Яна Казакевіча і Яна Радавана, выдае ў Вільні напісаную ім на польскай мове паэму “Дэкэтэрос Акроама. або Дзесяцігадовая аповесць пра ваенныя справы Крыштофа Радзівіла” (2184 радкі). Праз дзесяць гадоў пасля гэтага выдаў ва ўласным перакладзе з лацінскай мовы на польскую твор А. Поляка "Хараграфія, або Тапаграфія... Святой зямлі, апісаная надзейнымі людзьмі, што там бывалі". 3 гэтых дзвюх кніг, што, дзякуючы старанням А. Рымшы, былі надрукаваны ў Вільні на польскай мове, заслугоўвае найперш увагі “Дзесяцігадовая аповесць...". Яна прысвечана 1572-1582 гадам Лівонскай вайны паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй. у якой удзельнічаў і сам паэт. Цэнтральнай фігурай твора з’яўляецца Крыштоф Радзівіл, "панегірычнае праслаўленне якога складае аснову аўтарскай задумы. Рымшу ўдалося пераканальна апісаць цяжкасці ваенных паходаў, умовы жыцця ў лагерах, даць дэталёвае апісанне асобных батальных сцэн, што сведчыць пра здольнасць аўтара да стварэння буйнамаштабных і складаных па кампазіцыі твораў”¹.
У ліку адных з першых перавагу ў літаратурнай дзейнасці польскай мове. латыні над беларускай аддаваў ураджэнец Полаччыны, паэт, філосаф, этнограф, педагог Саламон Рысінскі [1560 (?) - 1625]. Гэта яму Віленская пратэстанцкая абшчына даручыла перакласці псалмы цара Ізраільска-Іудзейскай дзяржавы Давыда на польскую мову. Толькі для перакладу першых радкоў была выкарыстана стараславянская мова. Мпогае зрабіў С. Рысінскі на карысць польскай і лацінскай моваў, працуючы ў Любчанскай друкарні, бо менавіта толькі на іх выдаваліся тут літаратурныя творы, у т.л. і гэтага ж аўтара: “Кароткі пераказ спраў, здзейсненых князем Крыштофам Радзівілам...” з вершаваным апісаннем Інфлянцкай вайны 1558-1582 гг„ “Тысяча восемсот польскіх прыказак...”
Лішнім было б падрабязна спыняцца на тым, якую вялікую страту панесла беларуская культура з прычын таго, што такія яе выдатныя постаці, як А. Рымша. С. Рысінскі, сталі пісаць па-польску і па-лацінску, і што набыла сабе. дзякуючы іх такой плённай літаратурнай дзейнасці, польская культура. На вялікі жаль, нам такіх падарункаў вельмі мала далі суседнія народы раней і не збіраюцца іх даваць сёння.
Мьіслшелі і асвеі нікі Беларуа Энцыклапедычны даведнік -Мн, 1995 -С 117
10
2. Беларуская культура на пачатку існавання Рэчы Паспалітай
Пры ўсіх далёка не лепшых пераменах у жыцці, звязаных з утварэннем Рэчы Паспалітай, у асяроддзі адукаваных людзей Беларусі адразу не магла рэзка паменшыцца колькасць асобаў, якія з глыбокім усведамленнем і вялікай адказнасцю браліся за сваю справу ў надзеі і ў такіх неспрыяльных варунках забяспечыць далейшы росквіт роднай культуры, хаця гэта не заўсёды ўдавалася з-за ўзмоцненага наплыву ўсяго польскага на нашу зямлю, адпаведнай дзяржаўнай палітыкі. Адчуць усё гэта давялося і гуманісту, радыкальна-рэфармацыйнаму дзеячу і кнігавыдаўцу з маёнтка Цяпіна на Лепельшчыне Васілю Цяпінскаму (каля 1540 - каля 1604). 3 літаратурнай спадчыны Васіля Цяпінскага, творчая дзейнасць якога прыпадае на першыя дзесяцігоддзі існавання Рэчы Паспалітай, вядомыя толькі невялікая рукапісная прадмова і частка надрукаванага ў 1580 г. у старабеларускай мове Евангелля (ад Матфея, Марка і пачатак ад Лукі). Захоўваецца яно ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу. Далучыцца да літаратурнай дзейнасці натхніла яго жаданне зрабіць штосьці карыснае для народнай культуры, асвегы, роднай мовы. Сам Васіль Цяпінскі ў прадмове да Евангелля піша, што за яго пераклад узяўся “зь зычлівасці ку моей отчмзне". “Занепакоены заняпадам нацыянальнай культуры і асветы, духоўнасці існуючага грамадства, ён звязваў яго з агульным заняпадам навукі і маралі, заклікаў паноў і духавенства дапамагчы паспалітаму люду адкрыць школы і ўзняць навуку “занядбаную’". Цяпінскі імкнуўся даказаць вялікую карысць чытання Евангелля на роднай мове..." .
Да В. Цяпінскага яшчэ ніхто не перакладаў кнігу “Новы Запавет" на беларускую мову. На палях кнігі дадзена тлумачэнне 210 глос (грэч. -устарэлае або малаўжывальнае слова) і значнай колькасці маргіналій (лац. - які знаходзіцца на краі), адзначана звыш 60 розначытанняў слоў і выразаў у параўнанні з іншымі перакладамі. Паколькі Васілю Цяпінскаму даводзілася карыстацца пераважна польскімі выданнямі, у мінулым сёй-той з вучоных зроблены і.м пераклад Евангелля лічыў за польскі тэкс.т. Прафесійную крытыку такому памылковаму погляду далі рускі і беларускі вучоныя-філолагі Аляксей Сабалеўскі і Яўхім Карскі. He існуюць наконт гэтага сумненні і ў сучасных беларускіх навукоўцаў дадзенай галіны. У якасці прыкладу спашлюся на меркаванне аднаго з іх - члена-карэспандэнта АНБ Аркадзя Жураўскага: "Евангелле Цяпінскага з’яўляецца выдатным узорам беларускай літаратурна-пісьмовай мовы другой палавіны XVI ст. Яно адлюстроўвае важнейшыя арфаграфічныя. граматычныя і лексічныя нормы беларускай пісьменнасці таго часу. Тут.
! Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энныклапедычны .чавелнік - Мн . 1995 -С 156
11
па сутнасці, падводзіцца вынік усёй папярэдняй работы па выпрацоўцы шляхоў развіцця беларускай пісьмовай мовы і яе важнейшых норм"¹.
Несумненна, пры сваёй вялікай павазе да беларускай мовы наш выдатны асветнік Васіль Цяпінскі мог бы зрабіць значна больш дзсля яе развіцця, выкарыстання ў розных сферах грамадскага жыцця. Але, каб здзейсніць такое. неставала неабходных матэрыяльных і фінансавых сродкаў, якія, як вядома, знаходзіліся тады ў руках самых заможных пластоў насельніцтва. Бальшыня ж з іх. паводле самых розных прычын, ужо паспсла перакінуцца ва ўлонне польскай культуры, якая карысталася прыярытэтам у Рэчы Паспалітай. Зведваўся таксама сур’ёзны супраціў з боку мясцовых уладаў, спаланізаваных колаў грамадства.
Настойлівыя намаганні нашых гуманістаў і асветнікаў прабіць шлях беларускай мове ў рэлігійнае і свецкае жыццё, нягледзячы на ўсе цяжкасці і перашкоды, прычыніліся да з’яўлення на ёй параўнальна вялікай колькасці рукапісных зборнікаў, што не патрабавала значных выдаткаў. Але галоўнае, што на ёй выходзілі друкаваныя кнігі, у якіх непараўнальна больш шырокія магчымасці ўздзеяння на масы, чым у рукапіснай літаратуры. Гэта найперш “Евангелле вучыцельскае” (1569). Яго выдалі ў Заблудаве (Гродзеншчына) друкары Іван Федаровіч (Фёдараў; зараз ужо дакладна вядома, што ён нарадзіўся за 15 км ад гарадскога пасёлка Мір сучаснага Карэліцкага раёна) і Пётр Мсціславец па прыбыцці з Масквы на Беларусь. У канцы XVI - пачатку XVII ст. у старабеларускай мове надрукаваны “Казанне святога Кірыла” (1596). -Духоўныя бяседы Макарыя” (1627), ‘Тісторыя аб Варлааме і Гаасафе’' (1637) іінш.