• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)

    Леанід Лыч

    Памер: 168с.
    Віцебск 2006
    107.03 МБ
    
    
    ; ЭГБ -Т 3 -С 234
    " Стельмашенко М.А Петр Скарга - С. 206. 207
    
    
    32
    
         Дзеля інтарэсу каталіцкага касцёла часта на вялікія грашовыя выдаткі ішлі багатыя свецкія асобы. Некалькі запамінальных дзён цягнулася ў верасні 1761 г. каранацыя абраза Маці Божай Бялыніцкай. У звязаных з гэтым мерапрыемствах удзельнічаў “біскуп - каранатар Ежы Мікалай Гільзен. 19 верасня а другой гадзіне, калі быў дадзены сігнал з гармат, і на ганку касцёла, і пры трыумфальных брамах зайгралі капэлы, усе харугвы і дэлегацыі выйшлі на паўмілі ад мястэчка для прыняцця і суправаджэння карон у Бялынічы. Уваход адбыўся надзвычай урачыста. У багата аздобленай карэце кароны везлі вялікі літоўскі пісар Антоні Пац, пшэвальскі староста Казімер Ігнацы і іншыя.
         Паперадзе шэсця ішлі дзвесце коней адной масці, затым - дзесяткі конных гусар, стаконная харугва польнага літоўскага гетмана і віцебскага ваяводы, пяхота грэнадзёраў у прыгожых мундзірах. Усе харугвы войска сталі перад касцёлам пры намёце, адкуль кароны перанеслі ў святыню.
         Пасля пачалася ўрачыстая літургія з казаннем і ўрачыстая каранацыя абраза ў суправаджэнні салютаў усіх харугваў. Урачыстасці завяршыў святочны абед, які наладзілі Агінскія... У дзень каранацыі і па заканчэнні ўсіх урачыстасцяў адбываліся феерверкі, запаленыя ў розных колерах”¹. Мала хто з вернікаў некаталіцкай канфесіі не выкарыстаў магчымасці паназіраць за ўсім тым, што тварылася пры каранацыі абраза Маці Божай Бялыніцкай.
         Дзейнасць усіх каталіцкіх касцёлаў на тэрыторыі ВКЛ мела неабходную падтрымку ад высокіх духоўных і свецкіх колаў Рэчы Паспалітай, бо была скіравана на ўмацаванне тут польскага ўплыву, размыванне прыродных асноў беларускай культуры. У гэтай федэратыўнай краіне ўжо ў першыя дзесяцігоддзі існавання яе мэтанакіравана і настойліва праводзіўся ў жыццё шырока распаўсюджаны сярод польскіх феадалаў погляд: калі Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае ўтвараюць адзінае дзяржаўнае аб’яднанне, дык і культура ў ім павінна быць адна. I зразумела, ёю на афіцыйным узроўні прызнавалася не беларуская ці літоўская. а польская. 3 гэтым цалкам пагаджалася і каталіцкае духавенства. Больш таго, такой аднастайнасці яно жадала дасягнуць і ў арганізацыі царкоўна-рэлігійнай дзейнасці. Актыўна прапагандаваў гэтую ідэю і самы вядомы рэлігійны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай. заўзяты з.магар з Рэфармацыяй Пётр Скарга. Яму належыць такое сцвярджэнне, што "рознасць у веры нараджае нязгоду паміж людзьмі... розныя веры падзяляюць каралеўства і губяць яго”*. Адзінай жа верай для Рэчы Паспалітай П. Скарга, як і
    
    
    
    ‘ Краязнаўчая газета. - 2003 - № 17 (снежань).
    ‘ Цытавана па кн Стельмашенко М А ПетрСкарга - С 295
    
    33
    
    многія іншыя яе палітычныя і царкоўныя дзеячы, безу.моўна, лічылі каталіцызм.
          Усялякія спробы надаць прэстыжнасць польскай культуры і каталіцкай веры і на тэрыторыі ВКЛ выклікалі адмоўную рэакцыю з боку многіх яго палітыкаў, праваслаўных іерархаў, адукаванай часткі беларусаў. Такая дыскрымінацыйная палітыка ў дачыненні да культуры і звычаяў мясцовага насельніцтва, зразумела, не магла не выклікаць пратэсту ў асяроддзі саміх народных масаў, што заўжды мела сталую падтрымку ў прагрэсіўных, этнічна самасвядомых колах вышэйшых станаў грамадства. На пачатку існавання Рэчы Паспалітай пачуццё этнічнай цэласнасці беларускай народнасці знаходзілася на належным узроўні.
          Самай сур ёзнай перашкодай на шляху да стварэння адзінай для Рэчы Паспалітай культуры і, значыцца, апалячвання беларускага народа. з яўлялася яго высокаразвітая літаратурная мова. Народ любіў і паважаў яе, бо, напэўна ж, значная частка яго добра ўсведамляла, калі ў краі паступова ўсталёўвалася эканамічнае і палітычнае панаванне польскага элементу, дык заставаўся толькі адзін сродак выжывання - вернасць культурным традыцыям, у чым мова адыгрывала найважнейшую ролю. Ужо па самой гаворцы беларус амаль ва ўсіх выпадках беспамылкова вызначаў, хто побач з ім свой, а хто чужы. Здаралася такое, што чужынцам для яго мог стаць і свой паводле этнічнай прыналежнасці чалавек, калі ён здраджваў мове, рэлігійным традыцыям тутэйшага насельніцтва. Падобнага ж роду здраднікамі ў першую чаргу станавіліся заможныя ў краі людзі, якія такім шляхам імкнуліся атрымаць ад Кароны Польскай пэўныя эканамічныя прывілеі і таму без асаблівых ваганняў ахвяроўвалі культурнымі здабыткамі, рэлігіяй свайго народа ў імя ўласных матэрыяльных выгодаў. Вось чаму дзеля адстойвання законнага права беларускага народа на самабытнае нацыянальна-культурнае развіццё ў сваім уласным краі яго лепшым прадстаўнікам даводзілася змагацца не толькі з польскімі феадаламі і служыцелямі каталіцкай царквы, але і з братамі па крыві. Бо па самых розных прычынах у адным стане з польскімі асімілятарамі апынуліся і многія выхадцы з беларускага народа.
         Аднак трэба ведаць, што многія беларускія праваслаўныя магнаты і шляхта - і найчасцей самыя адукаваныя, моцна ўлюбёныя ў свой край -не напрамую прыйшлі ў каталіцызм, што ўрэшце паспрыяла ім стаць носьбітамі польскай культуры. Пад уплывам еўрапейскага Рэнесансу і Рэфармацыі гэтыя найбольш пісьменныя, адукаваныя пласты гра.мадства. як вядома, сталі вельмі актыўнымі прыхільнікамі такіх прагрэсіўных рэлігійных плыняў пратэстантызму, як кальвінізм, лютэранства.
    
    34
    
    арыянства, антытрынітарыз.м і г.д. Але з наступленнем Контррэфармацыі (другая палова XVI-XVH ст.), якая ў шэрагу краінаў прынесла поўную пера.могу каталіцкай царкве. цалкам вярнула страчаныя ёю пазіцыі, гэтыя магнаты і шляхта палічылі за лепшае, адышоўшы ад пратэстантызму, вярнуцца не ў праваслаўе. а прыйсці ва ўлонне зусім новай для іх царквы - каталіцкай. Усяго да яе далучана каля пяці дзесяткаў магнацкіх праваслаўных родаў, у т.л. Сапегі. Валовічы, Храптовічы, Сангушкі, Скуміны, Чартарыйскія, Радзівілы, Астрожскія.
          Амаль гэтак жа, як і католікі, пратэстантаў ненавідзелі праваслаўныя Беларусі, якім на дапамогу часта прыходзілі войскі Масковіі і казакі. Праўда, здараліся выпадкі, калі ў самыя адказныя моманты праваслаўныя аб’ядноўваліся з пратэстантамі дзеля сумесных выступленняў супроць католікаў.
          У самы разгар нападак на пратэстантаў Беларусь наведаў вядомы рэфармацыйны дзеяч чэх Ян Краінскі і свае ўраджанні выклаў у брашуры “Рэляцыя (аповяд) пра гаротны стан Царквы Хрыстовае, што вызнае Пратэстанцкую рэлігію ў Вялікім Княстве Літоўскім, пададзеная да ўвагі ўсіх спагадлівых хрысціянаў”. 3 друку яна выйшла ў 1661 г. у Лондане на англійскай мове. 3 брашуры даведваемся. што “лютасць раз'ятраных казакаў была такою барбарскаю. што самі татары, хоць і іхныя саюзнікі, не хацелі быць вінаватыя ў такім мностве бязвіннае крыві...” Барацьба з пратэстантамі дасягнула апагею, калі Масква паслала ў Літву двухсоттысячнае войска. да якога далучылася 60 тысяч мяцежных казакаў. “Ніколі дагэтуль, - піша Ян Краінскі, - не чынілася ў гэтых краёх большага тыранства...
          Самі нашы суседзі аж дагэтуль ненавідзяць і праследуюць рэшту нас з такім жа імпэтам, як і чужаземныя нашыя ворагі: яны адбіраюць у нас нашыя цэрквы, дзе якія яшчэ засталіся, а землі, адведзеныя дзеля ўтрымання міністраў і школак, раздаюць, нібыта свае ўласныя; міністраў нашых высылаюць, а хто застаецца, тых забіваюць і кепска з імі абыходзяцца. Пагроза поўнага нашага выгнання расце”¹.
          Жорсткая расправа каталіцызму з усімі плынямі пратэстанцкага руху на Беларусі расчысціла шлях да далейшага пранікнення на яе тэрыторыю лацінскага абраду хрысціянства, польскай культуры і мовы. Шматлікія факты сведчаць, што ў нас звычайна вельмі ахвотна далучаліся да каталіцызму, усяляк садзейнічалі ўмацаванню яго пазіцый тыя. хто пры падтрымцы свецкай і духоўнай уладаў змог набыць у адпаведных навучальных установах Польшчы багатыя тэарэтычныя веды і стаць сур’ёзным змагаром з праваслаўнай царквой, прагрэсіўнымі прадстаўнікамі беларускай праваслаўнай рэлігійна-палемічнай
    
    Цытавана па газеце «Наша слова». - 1993 - 19 мая - С 4
    
    35
    
    літаратуры і культуры ўвогуле. Менавіта ў такую апазіцыю да свайго народа станавіліся некаторыя выпускнікі Кракаўскай езуіцкай акадэміі, што былі родам з Беларусі. Адступіўшы ад праваслаўя, яны вялі энергічную дзейнасць па ўкараненні на беларускіх землях каталіцызму, пісалі розныя рэакцыйныя рэлігійна-палемічныя творы, у т.л. і на беларускай мове, у якіх цалкам падзялялі прапольскую палітыку Кароны Польскай і Ватыкана па акаталічванні беларускага насельніцтва. Аднак мелі месца і выключэнні з гэтага правіла.
         Закончыў Кракаўскую езуіцкую акадэмію і адзін з ініцыятараў заключэння Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г. Іпацій Пацей (1541-1613). Паколькі доўгі час у працах гісторыкаў рэлігіі уніяцкая канфесія паказвалася толькі ў чорных танах, дык на такім фоне падаваўся і сам Іпацій Пацей, з чым цалкам нельга пагадзіцца. Што гэтая асоба была не радавой, а даволі адукаванай для свайго часу, сведчаць займаемыя ёю пасады: берасцейскі земскі суддзя, берасцейскі кашталян (памочнік ваяводы па ваенных справах), кіраўнік Уладзіміра-Берасцейскай епіскапскай кафедры. Яго пяру належыць шэраг цікавых твораў, у т.л. “Унія...”, “Справядлівае апісанне ўчынкаў і справы сінодавае”, “Размова берасцяніна з братчыкам”, “Уваскрослы Налівайка”, “Ерасі, невуцтва і палітыка папоў і мяшчан брацтва віленскага”, сотні прамоў і павучанняў. 3 пяці яго палемічных прац, надрукаваных з 1595 па 1608 г., чатыры напісаны на старабеларускай мове. У 1599г. Іпацій Пацей быў узведзены ў сан уніяцкага мітрапаліта ВКЛ. He здрадзіў беларускаму інтарэсу і выпускнік Кракаўскай езуіцкай акадэміі вядомы наш атэіст Казімір Лышчынскі.
         Услед за пераменай сваёй канфесійнай прыналежнасці з праваслаўнай у каталіцкую шырокія колы беларускай шляхты звычайна пачыналі здраджваць і роднай мове, засвойваючы польскую, каб лепш быць зразу.мелымі палякамі і самім лепш разумець апошніх. Прыкметна звузілася сфера распаўсюджання сярод гэтага прывілеяванага пласту насельніцтва і іншых кампанентаў беларускай духоўнай культуры, што непазбежна вяло да абыякавага, а часам і адкрыта варожага стаўлення да яе, мела вынікам поўную страту імі сваёй этнічнай самасвядомасці. Такія паводзіны даволі значнай часткі мясцовай шляхты выклікалі агіду ў простага народа, што толькі абвастрала сацыяльныя супярэчнасці ў краі. У такіх умовах ад акаталічанай шляхты патрабавалася яшчэ больш акрэслена вызначыць свае пазіцыі: ці цясней звязаць свой лёс з чужымі паводле этнічнага паходжання. але блізкімі паводле сацыяльнага статусу палякамі. ці. наадварот, спыніць адыход ад роднага па крывк але далёкага паводле ўсіх сацыяльных прыкмет народу, каб не паглыбляць канфлікт з ім з-за прыняцця каталіцызму і польскага ладу жыцця. Многія аддалі