Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)
Леанід Лыч
Памер: 168с.
Віцебск 2006
Развіццё духоўнай культуры беларусаў адбывалася ў даволі цесных узаемакантактах не толькі з блізкімі да іх па паходжанні ўкраінцамі, рускімі і палякамі, а таксама і з народамі іншых краін. На ёй ляжаў моцны адбітак агульнаеўрапейскага Адраджэння, Гуманізму і Рэфармацыі, а з апошняй жа, паводле слоў К. Маркса. "звязана, ва ўсякім
Сапунов А.П. Речн в Государственной Дчме 3-го созыва (по Стенографнческнм отчетам) - СПб 1912 -С 46
* Там же. - С 48
Беларусь - 1919-28 лістапада
164
выпадку, абуджэнне нацыянальнасцей...”¹ He абышлі нашу Бацькаўшчыну і прагрэсіўныя ідэі Асветніцтва. што садзейнічала інтэграванню яе жыцця ў еўрапейскую цывілізацыю. Тэндэнцыі да гэтага праявіліся даўно. Пацвярджэннем сказанаму можа служыць і факт пераходу Беларусі разам з многімі іншымі краінамі Еўропы ў 1582-1583 гг. на новы Грыгарыянскі каляндар. Расія адважылася на такі крок толькі ў 1918 г.
Нават тых багатых духоўных здабыткаў, што былі створаны беларускай народнасцю, пачынаючы з моманту ўзнікнення Вялікага Княства Літоўскага і да забароны ўладамі Рэчы Паспалітай у 1696 г. ужываць беларускую мову ў афіцыйным жыцці, было зусім дастаткова, каб адчуць, што культура беларускай народнасці ёсць з’ява зусім адметная ад іншых і самабытная. якой яна мае рацыю ганарыцца і якую павінна адстойваць любой цаной ад гвалтоўнай, шкоднай асіміляцыі, нават калі яна навязваецца пэўнымі сіламі славянскага польскага народа. Культурны працэс беларусаў канчаткова не спыніўся і пасля вандалісцкага акту прапольскіх уладаў 1696 г. Адносна высокі ўзровень духоўнай культуры Бацькаўшчыны з’явіўся адным з найважнейшых фактараў захавання этнічнай самасвядомасці беларускай народнасцю, магчымасці пры спрыяльных умовах далейшай кансалідацыі яе як самабытнай чалавечай супольнасці ў межах Рэчы Паспалітай, хоць тут яна такі працяглы час і знаходзілася ў няроўным сацыяльна-эканамічным і палітычным становішчы, была пазбаўлена правоў на нармальнае, вольнае нацыянальна-культурнае развіццё.
Пасля шматгадовага безупыннага афіцыйнага ўціску беларускай культуры і мовы ўсё большая частка іх носьбітаў пераставала глядзець на Рэч Паспалітую як форму блізкага ім, свайго ўласнага дзяржаўнага збудавання, з дапамогай якой можна будзе калі-небудзь здзейсніць нацыянальныя ідэалы. Наадварот, станавіліся ўсё больш відавочнымі імкненні на самім дзяржаўным узроўні іх груба парушаць, чым параджалася ў досыць шырокіх пластоў беларускага народа вялікая незадаволенасць такой палітыкай. Ён не давяраў прапольскай уладзе Рэчы Паспалітай, але ж адначасова меў вялікія сумненні і да палітыкі Рускай дзяржавы. Прычым гэты недавер выявіўся. калі яшчэ не мінула і ста гадоў пасля падпісання Люблінскай уніі ў 1569г. Вось пераканаўчы доказ: калі Швецыі ў вайне з Польшчаю (1655-1660) удалося захапіць Варшаву і Познань і гэтым практычна прадвырашыць ход далейшых падзей, урад ВКЛ выказаў у 1655 г. у Кейданскай (ад назвы населенага пункта ў Жамойціі) дамове са Швецыяй сваё жаданне далучыцца да апошняй. Самымі актыўнымі прыхільнікамі палітычнага аб'яднання з
Маркс К Энгелы. Ф Соч -Т 29 -С 18
165
гэтай пратэстанцкай краінай былі магнаты і шляхта ВКЛ, што вызначалі кальвініз.м, які, як вядома, вельмі паважаў нацыянальныя інтарэсы сваіх вернікаў. Акурат на настроі такіх магнатаў і шляхты абапіраліся, ідучы на унію са Швецыяй, слуцкі князь-кальвініст Багуслаў Радзівіл і яго стрыечны брат, вялікі гетман ВКЛ Януш Радзівіл, які таксама прытрымліваўся гэтай пратэстанцкай плыні. Узяты імі арыенцір на скандынаўскую краіну моцна напужаў кіраўнікоў Рускай дзяржавы, якія адразу ж аб’ядналіся з дагэтуль ненавіснай ім Польшчай, каб весці сумесную барацьбу са Швецыяй і не даць магчымасці збыцца планам палітыкаў Вялікага Княства Літоўскага. I падзеі больш позняга часу пераканаўча сведчылі, што пераход заможных станаў беларускага народа на польскі культурна-моўны лад жыцця не зрабіў усіх іх цалкам безнацыянальнымі, абыякавымі да дзяржаўнай самастойнасці ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Каб поўнасцю вынішчыць нацыянальнае пачуццё, патрэбна пражыць без яго не аднаму пакаленню народа. Усё гэта вельмі добра было знаёма графу Міхалу Клеафасу Агінскаму. Паводле слоў гісторыка Васіля Ратча, ён сцвярджаў: “Даўнія імкненні дваранства Заходняй Русі (г.зн. беларускіх зямель ВКЛ. - Л.Л.) да самастойнага кіравання... у час яшчэ незалежнай Рэчы Паспалітай, былі прызнаныя многімі за асноўную крыніцу яе слабасці. Варшава тады не магла пераадолець упартасці туземнага дваранства, нягледзячы на адзіночнае его завершанае апалячванне...”¹
Як і ўсялякі саюз, заснаваны дзяржавамі ў мэтах выгоднасці толькі для якой-небудзь адной з іх, і Люблінская унія не магла забяспечыць сапраўднага ладу паміж Каронай Польскай і Вялікім Княствам Літоўскім. Супярэчнасці мелі месца на самых розных узроўнях дзяржаўнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця. Бачачы ўсё гэта, польскі кароль Ян Казімір яшчэ ў 1661 г. выказаў вельмі праўдападобны прагноз. якому наканавана было збыцца ў другой палове XVIII ст. На пасяджэнні сойма ў Варшаве ён так сказаў: “Рэч Паспалітая, аслабленая ўласнымі звадкамі, зробіцца здабычаю суседзяў. Брандэнбургія возьме Прусію, Масква Русь Белую, Аўстрыя Кракаў. О! Няхай буду я лжэпрарокам”². Ілжэпрарокам польскаму каралю не давялося стаць, наадварот, ён аказаўся таленавітым прадказальнікам.
Пра настрой, які панаваў на землях Беларусі, добра ведалі ў афіцыйных колах Рускай дзяржавы і не раз спрабавалі атрымаць з гэтага выгоду ў сваіх зусім несяброўскіх дачыненнях з Польшчай. Жорсткае нацыянальна-рэлігійнае прыгнечанне ёю беларускага народа якраз і
Ратч В Сведення о польском мятеже 1863 года в Северо-Западной Росснн. - Т I. - Внльна. 1867. -С 184.
‘ Цытавана па кн. Турчнновнч 0 Обозренне нсторнн Бе.чорусснн с древнейшнх времен - СПб., 1857 -С. 237.
166
выкарыстала Расія ў якасці прычыны, каб пайсці на дамову з імператарамі Прусіі і Аўстрыі аб умяшанні ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, яе падзеле. Імператары ахвотна пагадзіліся з такой прапановай. Такая палітыка трох агрэсіўных дзяржаў у дачыненні да аслабленай у палітычных і эканамічных адносінах Рэчы Паспалітай не выклікала сур’ёзнага пратэсту ў большасці беларусаў, а, наадварот, магла парадзіць у многіх надзею, што з далучэннем іх Бацькаўшчыны да Расіі і поўным выратаваннем ад польскана нацыянальнага прыгнёту ўдасца вольна развіваць сваю культуру супольна з роднаснымі ім рускім і ўкраінскім народамі. На вялікі жаль, такія спадзяванні аказаліся вельмі далёкмі ад рэальнасці: з цягам часу паланізацыя змянілася русіфікацыяй, якую і па сёння праводзяць дзяржаўныя ўлады Беларусі супольна з адданымі ім коламі інтэлігенцыі. Дурной памяці прыклад палітыкаў, заможных і адукаваных станаў насельніцтва Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай жыць у чужой культурна-моўнай стыхіі з зайздроснай паслядоўнасцю паўтараецца пераважнай бальшынёй гэтых катэгорый людзей і на сучасным этапе, рэальна пагражаючы нашаму народу поўнай стратай сваёй этнакультурнай самабытнасці.
Навуковае выданне
ЛЫЧ Леанід
ПСТОРЫЯ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ Ў ПЕРЫЯД РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (1569-1795 гг.)
Выдавец: Установа адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін».
Ліцэнзія ЛВ № 437 ад 14.10.2004 г.
Рукапіс пададзены ў выдавецтва ў аўтарскай рэдакцыі
Карэктар В.Ц. Філатава Ка.мп’ютэрны набор Т.М. Тарасенка
Падпісана ў друк 26.06.2006 г. Фармат 60x90 1/16. Папера афсетная.
Гарнітура Times New Roman. Умоўн. друк. арк. 9.7. Ул.-выд. арк. 11.2.
Тыраж 200 экз. Заказ 352.
Аддрукавана з гатовага арыгінал-макета ў друкарні ВДТУ. 210035 Віцебск, Маскоўскі праспект, 72.
Л.М. Лыч - даследчык гісторыі чыгуначнага транспарту рэспублікі. Падрых-таваў і выдаў шэраг фундаментальных прац, у якіх раскрываецца значэнне гэтай буйной высокатэхнічнай галіны ў развіцці народнай гаспадаркі ў 40- 60-я гады XX ст..
Каштоўныя гістарычныя звесткі аб працоўным гераізме беларускага народа на аднаўленні разбуранай у гады вайны і фашысцкай акупацыі Беларускай магістралі аўтар дае ў кнізе “Эшалоны бягуць на захад. 3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 - май 1945 г.)”.
У 80-я гады аўтар ушчыльную заняўся вывучэннем вострай і складанай на той час нацыянальна-культурнай праблемы. Па ёй ён напісаў і надрукаваў вялікую колькасць кніг і артыкулаў.