У поўнай адпаведнасці з духам Асветніцтва працаваў у розных сферах грамадска-палітычнага і культурнага жыцця ўраджэнец Навагрудчыны Іаахім Юзаф Літавор Храптовіч (1729-1812). 3 яго імем вельмі многае звязана ў развіцці асветы: удзельнічаў у стварэнні Адукацыйнай камісіі (1773; распушчана ў 1794 г.; кіравала народнай асветай у Рэчы Паспалітай) і больш за 20 гадоў з’яўляўся яе членам, загадваў Беларускім дэпартаментам асветы ВКЛ, у які ўваходзілі Менскае, Навагрудскае і Брэст-Літоўскае ваяводствы. Адзін час займаў пасады міністра замежных спраў і канцлера ВКЛ, што не перашкаджала яму пісаць вершы, прычым некаторыя з іх і на беларускай мове. У сваім родавым маёнтку Шчорсах пабудаваў палац, уніяцкую царкву, заснаваў бібліятэку, у якой налічвалася больш за 10 тыс. экземпляраў кніг.
Сваімі багатымі ведамі і плённай творчай дзейнасцю права называцца тыповым прадстаўніком Асветніцтва заслужыў кампазітар, пісьменнік і мастак Міхал Казімір Агінскі (1730-1800). У Слоніме ён заснаваў друкарню, оперны тэатр і капэлу, у якіх выступалі запрошаныя з іншых краін вядомыя артысты, спевакі. музыканты і мастакі. 3 яго літаратурных твораў найбольш вядомыя ‘Тістарычныя і маральныя аповесці" (1782) і дзве часткі кнігі “Байкі і не-байкі" (1788). Па
Мыслшелі і асвеінікі Беларусі -С 272.
147
ініцыятыве і на сродкі Агінскага пабудаваны канад, што злучыў Ясельду са Шчарай.
Такі пералік ураджэнцаў нашага краю. што стваралі сусветную славу польскай культуры, можна было б бясконца доўжыць. Як справядліва пісаў гісторык Адам Кіркор, беларусы, жывучы ў Рэчы Паспалітай, не толькі не ўступалі, а нават перасягалі палякаў, “як у адносінах разумовых здольнасцяў, так у мужнасці, моцы характару, вытрымкі і цвёрдасці. Найлепшыя, самыя славутыя людзі на ўсіх нівах у перыяд трохвяковага агульнага гістарычнага лёсу, пераважна былі з ураджэнцаў Літвы і Беларусі. Дастаткова нагадаць, хаця б з апошніх часоў, імёны Касцюшкі (ураджэнца Гродзенскай губ.), Рэйтана (Мінскай губ.), Нарушэвіча (Пінскага павета), Нямцэвіча⁺ (Гродзенскай губ.), Міцкевіча (Навагрудскага п.)...”' Супроць згаданых вышэй асобаў. думаю, ні ў кога не можа ўзнікнуць пярэчанняў. Усе яны, і сапраўды, таленавітыя, на роўным, а дзе-небудзь і на больш высокім ўзроўні за сваіх этнічна польскіх калег працавалі на карысць культуры асноўнага тытульнага народа Рэчы Паспалітай - польскага.
Каб лепш усвядо.міць значэнне ўкладу пералічаных А. Кіркорам асобаў у польскую культуру, больш падрабязна спынімся на характарыстыцы хаця б адной з іх, у прыватнасці на Адаме Станіславе Нарушэвічу, жыццё якога (1733-1796) найлепш за астатніх упісваецца ў храналагічныя рамкі апошніх дзесяцігоддзяў існавання Рэчы Паспалітай. Наш супляменнік з Пінскага павета пасля заканчэння мясцовага езуіцкага калегіума вучыўся ў такім жа калегіуме Варшавы, у рознага роду навучальных установах Францыі, Італіі, Германіі. Пасля заканчэння іх выкладаў спачатку ў Віленскай езуіцкай акадэміі, затым ў Варшаўскім езуіцкім калегіуме. Падчас працы ў апошнім (1762-1773) здабыў сабе вядомасць у паэзіі, займаўся перакладамі твораў Гарацыя, Анакрэона і Тацыта, з'яўляўся адным з аўтараў выдадзенай у 1772г. у Варшаве "Палітычнай гісторыі старажытных дзяржаў”. Свой першы самастойны гістарычны твор "Жыццё Яна Караля Хадкевіча, віленскага ваяводы, вялікага гетмана Вялікага Княства Літоўскага” выдаў у тым жа горадзе ў 1781 г. Працуючы над сямітомнай "Гісторыяй польскага народа” (надрукавана пасмяротна), сабраў і сістэматызаваў больш за 230 тамоў гістарычных матэрыялаў. У гэтай кнізе нямала старонак па гісторыі асноўнага карэннага насельніцтва ВКЛ - беларусаў, у дачыненні да якіх аўтар кнігі ўжываў тэрмін "польскі народ”. Гэтай жа дэфініцыяй ён карыстаўся, пішучы пра ўкраінцаў, жэ.мойтаў і аўкштайтаў, чым
Ппт, старшыня Варшаўскага таварыства сяброў навук. аўтар раманаў «Два паны Сяцехі», «Ян з Тэнчына». кнігі «Дзённікі маіх часоў» (1757-1841) ' Жнвопнсная Россчя - Т 3 - С 136
148
тэарэтычна апраўдваў палітыку паланізацыі, якую так паслядоўна і мэтанакіравана праводзілі свецкія і духоўныя ўлады Рэчы Паспалітай.
Несумненна, інтэлектуальныя колы беларускага народа непапраўную шкоду прычынілі яму найперш ты.м, што ў час, калі ўжо так моцна пахіснуўся прыродны моўны грунт краю, яны замест таго, каб хоць трохі прыпыніць выцясненне з афіцыйнага, літаратурнага ўжытку роднага слова, самі сталі спрыяць гэтаму, выкарыстоўваючы ў сваёй мастацка-літаратурнай, навуковай дзейнасці пераважна польскую мову. Хацелі гэтыя творцы такога ці не, але на сваёй бацькоўскай зямлі яны пераўтвараліся ў этнічных чужынцаў, руйнавальнікаў яе духоўнай спадчыны. Ад гэтага часу інтэлігентныя пласты нашага народа, што прытрымліваліся падобных пазіцый, перастаюць быць носьбітамі беларускіх культурна-моўных каштоўнасцяў, а наадварот, пачынаюць актыўна выступаць на сваіх родных беларускіх абшарах у якасці распаўсюджвальнікаў зусім чужых, непатрэбных тут польскіх духоўных традыцый. Высокія прэстыжныя месцы ў сферы грамадска-палітычнай, навуковай, асветніцкай і мастацкай дзейнасці, якія займалі перакінчыкі з беларускай культуры ў польскую, дазвалялі ім вельмі істотна ўплываць у разбуральным плане на паводзіны шырокіх народных масаў нашага краю, якія яшчэ працягвалі жыць паводле традыцый сваіх папярэдніх пакаленняў. У выніку адбывалася этнічная дэфармацыя і ў асяроддзі пакуль яшчэ ўстойлівых, свядомых і несвядомых носьбітаў беларускай культуры і мовы, здольных да самабытнай духоўнай творчасці. Гэтай дэфармацыяй асабліва моцна была закранута навучэнская моладзь. Зараз яна вельмі ахвотна цягнулася да польскамоўнай (бо беларускамоўная ўжо амаль адсутнічала) мастацкай, навуковай, публіцыстычнай літаратуры мясцовых аўтараў, бо знаходзіла ў ёй адказы на многія пытанні з гісторыі і культуры роднага краю. Чытаючы ж такую літаратуру, моладзь яшчэ больш адрывалася ад сваёй моўнай спадчыны і яшчэ цясней інтэгравалася ў польскую, г.зн. апалячвалася.
Часткова пагаджаючыся з даследчыкамі, што польскамоўныя творы, напісаныя этнічна звязанымі з Беларуссю аўтарамі. складаюць польскамоўную плынь беларускай літаратуры, адыгрываюць немалую ролю ў асвятленні разнастайных пытанняў нашай гісторыі і культуры, побыту, разам з тым лічу. што гэтыя творы былі наймагутнейшым сродкам асіміляцыі беларускага народа. паколькі адрывалі ад роднай і далучалі да чужой. польскай культуры і мовы. Пры гэтым трэба адзначыць, што беларусы, якія прынялі польскі лад жыцця. часта былі большымі ненавіснікамі сваіх духоўных традыцый. чым як ставіліся да апошніх самі палякі. Гэтую "якасць" нашых пярэваратняў вельмі добра падкрэсліў вядомы нацыянальны адраджэнец XX ст. Кастусь Езуітаў. •'...
149
ні ад кога не вынеслі беларусы столькіх знявагаў, здзекаў і крыўдаў, як ад сваіх апалячаных адшчапенцаў’'¹.
Сваёй у многіх значэннях вельмі плённай працай на ніве польскай культуры наша інтэлегенцыя не толькі садзейнічала паланізацыі ўласнага народа, але і фармаванню ў сябе на радзі.ме і ў іншых краінах думкі аб самой адсутнасці такога ў прыродзе. У XVIII ст. стала ўжо вельмі распаўсюджаным не толькі на побытавым узроўні, але і ў навуковай літаратуры называць яго па імені асноўнага тытульнага народа Рэчы Паспалітай - польскім.
Масавы ўдзел адукаванай часткі беларускага народа ў стварэнні польскіх культурных каштоўнасцяў садзейнічаў пранікненню польскай культуры не толькі ў заходнія, цэнтральныя, але і ва ўсходнія раёны нашага краю. Ужыванне ў службовым справаводстве толькі польскай мовы непазбежна вяло да таго, што яна станавілася асноўным сродкам міжасобасных зносін людзей, трывала ўваходзіла ў іх прыватнае жыццё. У якасці прыкладу, пранікнення яе на ўсходнія землі Беларусі можна назваць і складзены ў 1768 г. на польскай мове жыхаром Віцебска С. Аверкам "Віцебскі летапіс”. Пэўныя цяжкасці з распаўсюджваннем яе сустракаліся толькі ў тых усходніх раёнах Беларусі, дзе былі больш-менш моцнымі пазіцыі праваслаўнай царквы. Праўда, апошняя ўжо ні ў той ступені, як раней, арыентавалася на беларускія культурна-моўныя каштоўнасці, бо трымалася курсу на поўнае зліццё з праваслаўнай царквою Рускай дзяржавы, актыўна выступала за далучэнне да яе Беларусі без надання апошняй элементарнага права на тэрытарыяльную аўтаномію.
На вялікі жаль. гэта выродлівая, агідная традыцыя таленавітых у навуцы, культуры, асвеце беларусаў ствараць духоўныя каштоўнасці краю ў польскай мове пазней перакінулася і на новыя генерацыі яго інтэлігенцыі, толькі цяпер ужо ў якасці сваёй рабочай мовы яны сталі выкарыстоўваць рускую і гэтым самым так добра дапамагалі дзяржаўным рэжымам Расійскай імперыі, СССР - БССР умацаваць ў нас рускую культуру, што яна трывала заняла пануючае становішча на беларускіх землях. Гэтаму ўсяляк садзейнічаюць і сённяшнія беларускія па паходжанні рускамоўныя дзеячы культуры, на баку якіх стаяць дзяржаўныя ўлады Рэспублікі Беларусь.
Усяляк супраціўлялася польскаму ўплыву уніяцкае духавенства, вакол якога групавалася значная колькасць адукаваных, этнічна самасвядомых. апантаных вялікай любоўю і павагай да духоўнай спадчыны свайго краю беларусаў. Яны былі цесна звязаныя з самай
Езовнтов К Белорусы н полякн Документы н факты нз нсторнн оккупацнн Белорусснн полякамн в 1918й 1919годах - Ковна. 1919. - С 11
150
масавай сацыяльнай катэгорыяй грамадства - сялянствам. Дзякуючы таму, што яго маладыя пакаленні не былі ахоплены польскамоўнай адукацыяй, жыхары вёскі заставаліся практычна па-за межамі ўздзеяння на іх чужой польскай культуры і мовы. Здаралася і такое, хаця і не так часта, што з гэтага па-сапраўднаму беларускага асяродка здольныя да вучобы юнакі канчалі самыя высокія тыпы польскамоўных навучальных устаноў, але пры гэтым не гублялі сваёй повязі з бацькоўскай духоўнай спадчынай. Роля такіх інтэлігентных людзей у захаванні этнакультурнага патэнцыялу і выжыванні беларусаў як са.мабытнага народа ва ўмовах жорсткай паланізацыі надзвычай вялікая. Толькі дзякуючы глыбокай дасведчанасці неспаланізаваных адукаваных колаў грамадства ў пытаннях гісторыі Бацькаўшчыны, што яны хоць як-небудзь імкнуліся перадаць яе насельнікам, у памяці іх жыла ва ўсёй сваёй велічы магутная беларуская дзяржава - Вялікае Княства Літоўскае з яго параўнальна багатай у лепшыя часы гісторыі культурай і развітой мовай, што не дазваляла многім абыякава ставіцца да сваёй духоўнай спадчыны, над якой павісла рэальная пагроза поўнага заняпаду ў выніку дзяржаўнай палітыкі паланізацыі.