Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)
Леанід Лыч
Памер: 168с.
Віцебск 2006
¹ Літаратура і мастацтва - 1992 - 23 кастрычніка - С. 10
135
РАЗДЗЕЛ VIII.
АД САМАБЫТНАСЦІДА ПАЛАНІЗАЦЫІ
1. Беларусь у кантэксце еўрапейскага культурнага працэсу
Выгоднае геаграфічнае становішча Беларусі заўжды дазваляла ёй падтрымліваць самыя разнастайныя кантакты ў галіне культуры з многімі еўрапейскімі краінамі, што заканамерна вяло да паглыблення ў ёй працэсаў інтэрнацыяналізацыі. Паводле падлікаў даследчыкаў, за сто гадоў Рэфармацыі (з сярэдзіны XVI ст.) толькі з магнацкіх се.м'яў Беларусі і Літвы ва універсітэты розных краін Заходняй Еўропы выехала 466 чалавек . Ёсць звесткі, што выхадцы з найбольш багатых і інтэлектуальных беларускіх сем'яў наведвалі ў той час і розныя краіны Блізкага Усходу, ставячы перад сабою не якія-небудзь камерцыйныя, a асветніцкія, культурніцкія мэты. Даволі масавы выезд беларускай моладзі за мяжу дзеля атрымання там вышэйшай адукацыі, паездкі людзей нашага краю ў іншыя краіны з мэтай азнаямлення з іх дасягненнямі ў сферы духоўнай творчасці спрыялі дынамічнаму развіццю беларускай культуры, узбагачэнню яе пазітыўным вопытам перадавых народаў у гэтай прэстыжнай ва ўсе перыяды гісторыі сферы дзейнасці чалавека.
Якога-небудзь спецыяльнага афіцыйнага органа дзеля ажыццяўлення культурнага супрацоўніцтва ВКЛ з іншымі краінамі не існавала. Яно ажыццяўлялася ў неарганізаваным парадку праз практычную дзейнасць канкрэтных асобаў, надзеленых багатым прыродным талентам у той ці іншай галіне навукі, культуры і мастацтва. Беларускі народ можа ганарыцца, што такіх адораных людзей у яго заўжды хапала. Менавіта дзякуючы іх таленту, і быў забяспечаны выхад нашай Бацькаўшчыны ў еўрапейскую цывілізацыю
Прагрэсіўнай для сваёй эпохі асобай быў да апошняга часу яшчэ мала вядомы на Беларусі філосаф, паэт. педагог. вучоны-фалькларыст і этнограф Саламон Рысінскі, творчая дзейнасць якога прыпадае на канец XVI - першую чвэртку XVII ст. і носіць на сабе выразны адбітак цеснага супрацоўніцтва адукаваных і таленавітых творцаў Беларусі са сваімі калегамі з іншых краін у галіне культуры. Пісаў у асноўным на польскай і лацінскай мовах. Пакінуў пасля сябе вельмі шмат эпітафій, у тым ліку і прысвечаную самому сабе. Надмагільны надпіс на лацінскай мове склаў і ў памяць пра слуцкую княгіню Соф'ю Алелькавіч. Мужнасць гэтай
Грнцкевнч В П Путешествмя нашнх зе.мляков Мз нсторнн страноведення Белорусснн - Мн 1968 -С 9
136
княгіні ў адстойванні праваслаўя параўнана паэтам з вайсковы.мі доблесцямі яе мужа Януша Радзівіла.
Лічыцца, што непасрэднае знаёмства С. Рысінскага з замежжам пачалося з наведвання ў 1582 г. Лейпцыга, дзе ўдалося наладзіць кантакты з шэрагам вучоных. Неўзабаве ён заняўся ў розных гарадах Германіі выхаваннем шляхецкіх дзяцей. У 1587 г. у Альтдорфе выйшла яго праца ‘'Пісьмы у 1620 г. у Нюрнбергу - “Кан'ектуры да пісьмаў Л.А. Сенекі”, у якіх разглядаў пытанні старажытнарымскай паэзіі. Над рукапісам “Пошукі па Аўзонію” працаваў разам з нямецкім юрыстам і пісьменнікам Конрадам Рытэрсгузісам. Галоўны ж здабытак трыццацігадовых пошукаў і творчай працы С. Рысінскага - гэта выдадзены ў 1618 г. у Любчы (Наваградчына) “Зборнік прыказак'". Вярнуўшыся пасля 1600 г. на радзіму, ён уладкаваўся на службу да князёў Радзівілаў у якасці прыдворнага паэта і настаўніка іх дзяцей. Шмат часу аддаў філасофіі, перакладам твораў знакамітых замежных аўтараў. Пакінуў багацейшую для свайго часу бібліятэку, у якой былі кнігі амаль усіх антычных аўтараў і многіх буйнейшых прадстаўнікоў еўрапейскага Рэнесансу.
Увесь гэты час шлях беларускай культуры ў Еўропу і еўрапейскай на Беларусь ляжаў пераважна цераз Польшчу, што самым непасрэдным чынам адбілася на ўзаемакантактах гэтых двух славянскіх народаў у сферы духоўнага жыцця. Такога роду кантакты мелі сталую тэндэнцыю да пашырэння і паглыблення найперш таму, што беларусы і палякі жылі ў адной федэратыўнай дзяржаве Рэчы Паспалітай, няхай сабе і не ў роўных палітычных варунках. Гісторыі вядомы шматлікія выпадкі, калі прадстаўнікі беларускай навуковай і творчай інтэлегенцыі працавалі на карысць польскай культуры, а іх калегі — палякі, — асабліва ў першыя гады сумеснага жыцця ў адной дзяржаве, рабілі тое ж самае для беларускай. Яскравым прыкладам тут можа служыць дзейнасць новалацінскага паэта і вучонага Мацея Казі.міра Сарбеўскага (1595-1640). Нарадзіўся ён паблізу польскага горада Плоцка (праўда, лічыцца, што па паходжанні ліцвін), але жыў і працаваў у асноўным на Беларусі. На радзіме закончыў толькі мясцовую школу. а вышэйшую адукацыю атрымаў у Віленскай езуіцкай акадэміі, пасля заканчэння якой праз пэўны час выкладаў у Полацкай езуіцкай калегіі паэтыку і рыторыку, а пазней ужо ў самой акадэміі — тэалогію. На Беларусь пажадаў вярнуцца Сарбеўскі і пасля пяцігадовай вучобы ў Рыме, хаця паспеў там набыць шырокую папулярнасць як пісьменнік і вучоны. Акрамя плённай педагагічнай дзейнасці (з 1627 г. загадваў кафедрай рыторыкі і філасофіі, затым тэалогіі Віленскай езуіцкай акадэміі). напісаў на лацінскай мове шэраг выдатных твораў: "Пра дасканалую паэзію. альбо Вергілій і
137
Гамер", "Багі язычнікаў...”, "Пра трагедыю і камедыю, альбо Сенека і Цярэнцій’; “Своеасаблівасці лірыкі, альбо Гарацый і Піндар”, “Аб вартасцях і недахопах элегіі, альбо Авідзій’', “Пра вытанчанасць і дасціпнасць, альбо Сенека і Марцыян” і інш. Пра маштабы, папулярнасць паэтычнай творчасці Сарбеўскага і ў познія часы дазваляе добра меркаваць такі факт, як апублікаванне ў 1892 г. польскім езуіцкім выдавецтвам яго збору вершаў памерам больш за 500 старонак. М. Сарбеўскі сваёй педагагічнай і літаратурнай дзейнасцю зрабіў вялікі ўплыў на беларускую лацінамоўную літаратуру, навуку і школьную адукацыю. Яго спадчына, паводле слушнай высновы філосафа У. Конана, з’яўляецца важнай гістарычнай традыцыяй, “якая сведчыць пра духоўнае ўзаемадзеянне беларускага, літоўскага і польскага народаў”.
На лаціне напісаў і ў 1650 г. выдаў у сталіцы Нідэрландаў Амстэрдаме кнігу “Вялікае мастацтва артылерыі" наш суайчыннік інжынер і мысліцель-гуманіст Казімір Семяновіч (каля 1600-пасля 1651; называў сябе "шляхцічам-ліцвінам Вялікага Княства Літоўскага”). Ужо ў наступным годзе яе пераклалі і выдалі на французскай мове. У прадмове да англійскага выдання 1729 г. напісана: "Аўтарытэт К. Семяновіча быў і да сённяшняга дня застаецца для ракетчыкаў і феерверкаў нечым святым”. Такім ён заставаўся яшчэ вельмі і вельмі доўга, бо наш зямляк на многа гадоў раней за іншых вучоных выклаў у гэтай кнізе тэхналогію вырабу ракет, у тым ліку і шматступеневых. Акрамя французскай, англійскай моваў. яна была перакладзена на нямецкую, галандскую, дацкую і інш. У ёй працытавана “больш за 200 аўтараў, выкарыстана каля 260 твораў, пераважна старажытныя трактаты, каля 40 % складаюць кнігі эпохі Адраджэння і Новага часу; шырока выкарыстаны творы Платона, Арыстоцеля, Сенекі, Эўкліда, Архімеда, Апалона з Пергама, знакамітых сярэдневяковых даследчыкаў...” , што можна разглядаць як сведчанне глыбокіх ведаў навукоўца з нашага краю.
Працэсы інтэрнацыяналізацыі і на гэтым грунце зусім заканамернае ўзбагачэнне духоўнага жыцця беларусаў найбольш яскрава вызначыліся ў самых розных жанрах мастацкай літаратуры. Менавіта ў той час на Беларусі знайшлі шырокае распаўсюджанне многія творы перакладной літаратуры (галоўным чынам з лацінскай, грэцкай, старажытнаяўрэйскай), прычым не толькі царкоўнага, але і свецкага характару: “Цар Максіміліян", “Жыціе Аляксея, чалавека божага", аповесць "Аб Варлааме і Іасафе”, “Сказанне аб Сівіле-прарочыцы", “Александрыя" (пра цара Аляксандра Македонскага), "Аповесць аб Троі”, ‘Тісторыя аб Атыле, каралі ўгорскі.м”, "Аповесць аб Скандэрбегу, княжаці Албанскім”, ‘‘Тайная Тайных. або Арыстоцелевы врата",
Мысліцелі і асветнікі Беларусі - С 294. 295
138
"Аповесць пра Баву” (перакладзена з сербскага выдання, захоўваецца ў Публічнай бібліятэцы імя Рачынскіх у Познані), “Аповесць пра Трышчана" (у аснове сюжэт з кельцкай легенды, захоўваецца там жа) і інш. Ужо толькі аднаго гэтага пераліку дастаткова, каб бачыць, які шырокі дыяпазон быў у перакладной літаратуры, як яна паглыбляла веды насельніцтва Беларусі пра іншыя краіны.
Азнаямленню з найлепшымі здабыткамі сусветнай і найперш еўрапейскай культуры і творчаму выкарыстанню іх на беларускай зямлі спрыялі даволі нярэдкія падарожжы яе людзей як у блізкія, так і далёкія краіны. Да ліку такіх падарожнікаў належаў і прадстаўнік вядомага беларускага магнацкага роду Радзівілаў Мікалай Крыштоф Сіротка, які вандраваў у 1583-1584 гг. па Усходнім Міжземнамор’і. Усё найбольш цікавае, што давялося яму ўбачыць у гэтых краінах, было выкладзена ў дзённіку, які некалькі разоў выдаваўся на лацінскай, польскай, нямецкай і рускай мовах . Мікалай Крыштоф Радзівіл разам з мастаком і гравёрам Тамашом Макоўскім склаў вельмі дакладную і поўную "Радзівілаўскую карту Вялікага Княства Літоўскага”, якую з поўнай падставай лічаць узорам сусветнага картаграфавання вялікіх тэрыторый. Беларусам належала немалая роля ў асваенні Усходняй Сібіры, куды яны ўпершыню ступілі ўжо ў XVI ст. Трохі пазней нашыя людзі наведвалі Кіргізію, Манголію. Асабліва каштоўныя для навукі і культуры запіскі пакінуў пасля сябе аршанскі шляхціч Адам Каменскі. Трапіўшы ў 1660 г. у рускі палон, ён быў сасланы ў Сібір, жыў у Енісейску і Якуцку. У яго запісках адлюстравана жыццё зыран, вагулаў (мансі), табольскіх татараў, тунгусаў (эвенкаў) і іншых народнасцей. У Якуцку ён сустракаўся з японцамі і першым у сябе на радзіме расказаў пра гэтую краіну .
Іншым разам у пошуках нязведанага і экзатычнага выхадцы з ВКЛ не абмяжоўваліся толькі краінамі Еўропы і Азіі. Так, ураджэнец Навагрудскага ваяводства Ксаверый Карніцкі (1750-1801) з 1774 па 1790 г. знаходзіўся ў Паўднёвай Амерыцы, а затым падаўся ў Аўстралію. Лічыцца, што ён быў першым з нашых супляменнікаў, хто наведаў гэты цікавы ў самых многіх адносінах кантынент планеты Зямля. У Еўропу вяртаўся ў 1791 г. праз Індыйскі акеан, аб'ехаў вакол Афрыкі. Апошнія дні жыцця прайшлі ў французскім горадзе Шэрбуры. Вёз дзённік, які загінуў у гады Другой сусветнай вайны.