Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)
Леанід Лыч
Памер: 168с.
Віцебск 2006
Найбольш здольных прыгонных акцёраў і музыкантаў нярэдка пасылалі для прафесійнага навучанна за межы Беларусі, у т.л. і ў Італію. Пасля вучобы некаторыя з іх з вялікім поспехам выступалі як у сябе на радзіме, так і на сцэнах Варшавы, Масквы і Пецярбурга. Вядома, да прыкладу, што Гродзенскі “сялянскі балет” і слонімскія танцоры ў складзе 60 чалавек сталі базай для заснавання Варшаўскага каралеўскага прыдворнага балета. 3 78 акцёраў створанага ў Маскве ў 1672 г. пры двары цара Аляксея Міхайлавіча рускага тэатра 70 чалавек з’яўляліся беларусамі.
Пачаткам прафесійнай нацыянальнай драматургіі прынята лічыць “Камедыю” прафесара рыторыкі і паэтыкі Забельскага дамініканскага калегіума (каля Полацка), асветніка Каятана Марашэўскага, час і месца нараджэння якога застаюцца невядомымі. Напісана яна пераважна беларускай гутарковай мовай у 1787 г. Другі вядомы яго драматычны твор - трагедыя “Свабода ў няволі” - напісаны па-польску і ў гэтай мове ставіўся ў тэатры калегіума. У стварэнні і развіцці прафесійнай нацыянальнай драматургіі ёсць пэўная заслуга выкладчыкаў гэтай жа навучальнай установы Міхала Цяцерскага (7-1797) і Ігната Юрэвіча (?-?), паколькі ў іх творах сустракаюцца вобразы мясцовых сялян, беларусізмы.
ЭГБ -Т 3 - С 209.
127
2. Зараджэнне і развіццё прафесійнага музычнага мастацтва
Буйныя перамены адбываліся ў музычным жыцці Беларусі. На яго развіццё істотны ўплыў рабіла наяўнасць тут праваслаўнай. каталіцкай, рэфармацкай і уніяцкай цэркваў, у кожнай з якіх вялікае значэнне падчас правядзення набажэнства надавалася яго музычнаму (за выключэннем праваслаўнай канфесіі) афармленню. Ужо з канца XVI ст.. дзякуючы ўвядзенню лінеіінай сістэмы нотнага пісьма. на занятках па царкоўных спевах у брацкіх школах з’явілася магчымасць для азнаямлення іх навучэнцаў з нотнымі зборнікамі рэлігійных песень польскіх і нямецкіх аўтараў, з балгарскімі і грэцкімі распевамі. Асаблівай папулярнасйю на Беларусі карысталася гусіцкая духоўная музыка.
На працягу ўсяго часу важкі ўклад ва ўзбагачэнне царкоўна-песеннага мастацтва ўносілі прадстаўнікі пратэстанцкай канфесіі. Сярод іх заслугоўвае быць згаданым лідскі староста Ян Абрамовіч, які ў 1598 г. выдаў кальвініснкі “Катэхізіс”, у якім змешчана 300 рэлігійных песняў.
3 XVII ст. усё большае распаўсюджванне пачало атрымліваць рэлігійнае многагалосае песнапенне - харал (ад лац. - харавое). Заслуга ў гэтым належыць пратэстанцкаму і каталіцкаму духавенству, якое шырока выкарыстоўвала такі жанр песнапення ў рытуалах набажэнства. Каб забяспечыць харальным спевам трывалы прафесійны грунт, ствараліся і адпаведныя музычна-тэарэтычныя дапаможнікі. 1х аўтарамі з’яўляліся досыць вядомыя на той час у ВКЛ асобы, найчасцей выкладчыкі Віленскай езуіцкай акадэміі, езуіцкіх калегіумаў. Да ліку такіх асобаў у першую чаргу можа быць аднесены прафесар матэматыкі і фізікі, добры знаўца музыкі езуіт Г. Шот, які зрабіў у XVII ст. істотны ўплыў на развіццё музычнай тэорыі ўвогуле.
Прыкметна вырасла значэнне уніяцкай царкоўнай музыкі. Калі праваслаўная царква галоўную ўвагу надавала мастацтву спеваў, дык уніяцкая адкрыла, асабліва з 20-х гадоў XVIII ст., шырокі шлях у свае храмы для інструментальнай музыкі. Уніяцкія “царкоўныя аркестры не толькі афармлялі службу, але і пазахрамавыя дзеі - сакральныя святы, шэсці, працэсіі і цэрымоніі, а таксама ігралі на свецкіх урачыстасцях: паляваннях, балях. вяселлях, імянінах у шляхты і мяшчан. абслугоўвалі агульнагарадскія святы”¹.
Сярод тых, хто працаваў у розных жанрах музыкі, заўжды нямала было асобаў. якія жадалі і імкнуліся рабіць усё, каб і гэты від творчай дзейнасці чалавека развіваўся не ў адрыве ад мясцовага беларускага грунту. Найбольш складана было дасягнуць пэўнага зруху ў гэтым у царкоўным музычна-песенным мастацтве, паколькі асноўныя
МарозаваС.В Уніяцкая царква 5згнакультурным развіцш Беларусі (1596-1839 гады) -С 139
128
хрысціянскія канфесіі на Беларусі, праваслаўная і каталіцкая, абапіраліся адпаведна на грэка-візантыйскія і лацінскія традыцыі. Менш залежнымі ад іх былі рэфармацкая і уніяцкая цэрквы. Захоўваючы праваслаўную абраднасць, уніяцкае духавенства дазволіла па прыкладзе каталіцкага касцёла выкарыстоўваць падчас набажэнства ў сваіх хра.мах вельмі папулярную ўжо і тады арганную музыку. Лічыцца, што менавіта ў Жыровіцкім базыльянскім кляштары меўся самы вялікі ў XVII ст. арган (80 рэгістраў).
Нягледзячы на наяўнасць даволі сур’ёзных перашкод д;ія пранікнення мясцовага элементу ў царкоўнае музычна-песеннае мастацтва, усё ж такая з'ява мела даволі шырокае распаўсюджанне. Закранула яна і многія беларускія канты - пахвальныя песнапенні ўрачыстага свецкага або царкоўнага з.месту. Так, калі ў XV1I-XVIII стст. іх пачалі выключаць з друкаваных зборнікаў, забараняць спяваць па-беларуску, яны сталі разыходзіцца ў сваім родным краі ў рукапісах і хутка набылі характар народных песень з уласцівай ім жывучасцю.
Затое досыць лёгка пранікаў мясцовы беларускі матэрыял ў музыку і харавое мастацтва тэатраў, у розныя захапляльныя тэатральна-музычныя відовішчы. што ладзіліся ў панскіх маёнтках. Паколькі да ўдзелу ў такіх спектаклях прыцягваліся і таленавітыя дваровыя людзі. імі ж камплектаваліся аркестры і хоры, балетныя і оперныя трупы. Усё гэта не магло не паўплываць на насычанасць іх рэпертуару беларускім матэрыялам.
Павага да ўласных музычных традыцый ніколі не з'яўлялася перашкодай для творчага запазычвання найлепшых дасягненняў іншых народаў у гэтай адной з самых прэстыжных сфераў духоўнай дзейнасці людзей, для якой ужо і ў перыяд сярэднявечча быў характэрны высокі прафесіяналізм. Пераканаўчым сведчаннем цеснай лучнасці музычнага жыцця Беларусі з рознымі краінамі Еўропы можа служыць той факт, што ў нас шырока выкарыстоўваліся практычна ўсе музычныя інструменты, якія ведалі краіны гэтага кантыненту. Вельмі раннюю і досыць доўгую гісторыю на Беларусі мае струнны шчыпковы інструмент лютня (слова польскага паходжання). Славуты лютніст Войцах Длугарай у 80-я гг. XVI ст. служыў у капэле вялікага князя літоўскага і караля польскага Стэфана Баторыя (тады яго рэзідэнцыя знаходзілася ў Гародні). Ёсць звесткі, што Войцах Длугарай выпусціў свой уласны зборнік нотаў для лютні. He меншай папулярнасцю карыстаўся ў XVII ст. лютніст Кагута. які служыў у Слуцка-Нясвіжскай капэле Радзівілаў. Тут разам з ім плённа працаваў вядомы стваральнік г.зв. французскага галантнага стылю ў лютневай музыцы Ісак Рэснер¹. Лічаць. што з XVII ст. на Беларусі
¹ Літаратура і мастацтва. - 1991-26 красавіка. - С 11
129
забытаваў і такі папулярны на сёння струнны шчыпковы музычны інструмент, як гітара (радзіма яе Іспанія). Адсюль вынікае, што ў нас тады былі і прафесійныя выканаўцы на гэтым інструменце, і напісаныя для яго ноты.
Пасля заснавання на Беларусі першых касцёлаў адбылося дзесьці ў пачатку XV ст. знаёмства яе жыхароў з такім складаным духавым клавішным музычным інструментам, як арган. Некаторыя з іх былі выраблены італьянскімі, французскі.мі, нямецкімі майстрамі. Усталёўвалі арган пераважна над уваходам у касцёл. Каб надаць прывабны выгляд інструменту, яго аздаблялі чаканкай і пазалотай. Трохі пазней ён прыйшоў і ў палацы. Асаблівай папулярнасцю карыстаўся арган у Нясвіжы.
Беларусь заўжды была адкрытай для прыезду сюды на сталую працу музыкантаў і спевакоў з розных краін Еўропы. Для прыватнаўласніцкіх тэатраў лічылася за вялікі гонар мець у складзе сваіх артыстаў прадстаўнікоў з замежжа, якія, без перабольшання, адыгралі вельмі істотную ролю ва ўзнікненні і развіцці на Беларусі прафесійнай музыкі. Цяжка ўявіць, але пасля правядзення глыбокіх даследаванняў сучаснымі беларускімі гісторыкамі музычнага мастацтва ўстаноўлена, што на нашай зямлі да падзелу Рэчы Паспалітай функцыянавала 26 оперна-балетных тэатраў і каля 30 сімфанічных капэлаў. Да 1601 г. працягвала сваю дзейнасць створаная ў 1543 г. у Гародні “Літоўская капэла". У яе складзе знаходзілася 15 музыкантаў і спевакоў. Станоўча, што ў такім жанры мастацтва развівала свой талент усё больш і больш людзей мясцовага паходжання. На гэта звяртаў увагу і Нясвіжскі тэатр, дзе ў 1754 г. заснавалі школу для навучання ўласных спевакоў.
У выкананні лепшых сімфанічных аркестраў у XVIII ст. у нас гучалі творы Ё. Гайдна, Д. Паізіелы, Э. Ванжуры (чэх з паходжання) і многіх іншых выдатных заходнееўрапейскіх кампазітараў. Беларускі горад Слонім стаў месцам адной з першых прэм’ер знакамітай араторыі “Стварэнне свету" аўстрыйскага кампазітара Ё. Гайдна, напісаць якую натхніў яго Міхал Казімір Агінскі. У магіляўчан была магчымасць з нагоды прыезду ў іх горад расійскай царыцы Кацярыны II слухаць у выкананні італьянскай опернай трупы Санкт-Пецярбурга оперу Д. Паізіелы "Уяўная каханка”. Дзейнасць жа Э. Ванжуры была звязана з заснаваным у канцы 70-х гадоў XV1I1 ст. фаварытам Кацярыны II сербам Сямёнам Зорычам Шклоўскім прыдворным тэатрам.
Даволі інтэнсіўнае развіццё музычнага мастацтва на Беларусі садзейнічала таму. што яно хоць паступова, але трывала стала пераходзіць на шлях сапраўднага прафесіяналізму. у якім нацыянальныя рысы цесна перапляталіся з інтэрнацыянальнымі. Гэты прафесіяналіз.м
130
найбольш поўна ўвасоблены ў тых 69 музычных творах, што складаюць “Полацкі сшытак" (адшуканы сучасным навукоўцам Адамам Мальдзіса.м у Ягелонскай бібліятэцы), якому, як мяркуюць многія спецыялісты, прыкладна 350 гадоў. Хто былі аўтарамі ўсіх гэтых твораў, невядома. Адзінае, у чым супадаюць думкі музыказнаўцаў, што напісаны яны ў стылі барока. I хаця “Полацкі сшытак” датаваны сярэдзінай XVII ст., некаторыя з яго музычных твораў і па сёння адказваюць густу самых патрабавальных прыхільнікаў гэтага прэстыжнага музычнага жанру. Складзеная з мелодый “Полацкага сшытка” кампазіцыя стала ў 2001 г. гімнам Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і ўпершыню афіцыйна прагучала 5 ліпеня гэтага года ў час адкрыцця яго трэцяга з’езда.
Прафесіяналізм у беларускай нацыянальнай музыцы не патухаў і ў больш позні час, хаця ён быў зусім нялёгкім для нашага народа. У XVIII ст. толькі ў прыватнаўласніцкіх, вайсковых і царкоўных капэлах гарадоў Беларусі выступала каля 500 музыкантаў. Найбольш вядомымі былі капэлы Нясвіжа, Слуцка, Слоніма, Гародні, Ружан, Дзярэчына, Віцебска, Шклова, Жыровіч. У жыхароў Нясвіжа нават была магчымасць слухаць выступленні турэцкага ваеннага аркестра.