Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)
Леанід Лыч
Памер: 168с.
Віцебск 2006
‘ЭГБ - Т 2 - С 381
■ МарозаваС В Уніяцкая царква ў этнакхлыурным развшці Беларусі (1596-1839 гады) - С. 127
114
узорам прафесіяналізму вызначаліся уніяцкія іканапісныя школы і майстэрні ў Магілёве, Бярэсці, Віцебску, Гомелі, Менску, Гародні, Жыровічах. Вядома, што базыльянскі жывапісец Антон Грушэцкі, які аздабляў палац Антонія Тызенгаўза ў Гародні, у 60-я гады XVIII ст. з'яўляўся прафесарам Кракаўскай акадэміі¹.
У свецкім мастацтве ўвесь гэты час вядучае месца займаў партрэтны жанр. Самую багатую на Беларусі партрэтную залу меў Нясвіжскі палац Радзівілаў. У XVII ст. тут знаходзіліся выдатна выкананыя алейныя партрэты вялікіх князёў літоўскіх Ягайлы і Вітаўта, маскоўскага цара Івана IV Жахлівага, усіх князёў Радзівілаў, іх жонак, a таксама многіх прадстаўнікоў з магнацкіх сем’яў Ілінічаў, Вішнявецкіх, Шыдлавецкіх, Астрожскіх, Валовічаў, Яблонскіх, Сабескіх і іншых, што былі пароднены з уладарамі Нясвіжа.
У многіх створаных у розных кутках Беларусі партрэтах прысутнічаюць рысы нямецкага і італьянскага рэнесансу. Ад першай паловы XVII ст. “асаблівую папулярнасць... набывае т.зв. партрэт сармацкі, у якім павінны былі ўслаўляцца і падкрэслівацца знатнасць, багацце, высокае грамадскае становішча чалавека. Таму паказвалі асобу ва ўрачыстай позе, у парадным адзенні, з атрыбутамі ўлады (булавой, жазлом, ключом)...”².
У апошнія дзесяцігоддзі існавання Рэчы Паспалітай у выяўленчым мастацтве стала з’яўляцца ўсё больш і больш рысаў стылю ракако, што асабліва добра відаць на аздабленні інтэр’ераў Гродзенскага Новага замка, у роспісах фарнага касцёла ў Нясвіжы і касцёла св. Станіслава ў Магілёве.
Акра.мя барока і ракако, з краін Цэнтральнай і Заходняй Еўропы ў выяўленчае мастацтва Беларусі прыйшоў у другой палове XVI11 ст. і стыль класіцызму. Зацвярджаўся ён даволі павольна і не стаў пануючым да канца XVIII ст. У многіх творах выяўленчага мастацтва назіралася спалучэнне традыцый барока з рысамі ранняга класіцызму.
Папулярным працягвала заставацца ў выяўленчым мастацтве выкарыстанне арабескаў, якія прыйшлі ў Еўропу з арабскага свету. 1 на Беларусі яны вызначаліся складанасцю арнаменту, часта фантастычнага характару. У іх прысутнічалі розныя геаметрычныя фігуры, стылізаваныя лісце, кветкі і г.д. “У нашым мастацтве арабескі захаваліся ў аздобе драўляных царскіх варот Дабравешчанскай царквы Супрасльскага манастыра (XVI ст.), у каваных дзвярах бернардзінскага касцёла ў Гродне (XVII ст.), у гравіраваных дэкорах шклянога посуду мануфактур Урэчча і Налібок (XVIII ст.). Арабескамі былі ўпрыгожаны шпалеры, якія
Тамсама -С. 134
;ЭГБ -Т 2 -С 380
115
аздаблялі сцены палаца Радзівілаў у Нясвіжы ў сярэдзіне XVIII ст. і інш.'”
Выяўленчае мастацтва Беларусі мела багатыя здабыткі ў графіцы, у чым вялікая заслуга нашага славутага першадрукара Францішка Скарыны. Пазней найбольшую вядомасць у галіне графічнага мастацтва здабылі магіляўчане Максім Вашчанка і яго сын Васіль (канец XVII -першая трэць XVIII). Першаму з іх належаць 16 гравюр для кнігі "Манархія турэцкая, апісаная Рыко” (Слуцк, 1678) і 23 гравюры для кнігі "Акафісты і каноны” (Магілёў, 1693). Малодшы Вашчанка больш вядомы як аўтар тытульных лістоў да кніг “Дыоптра”, "Неба новае", “Перла мнагацэннае”, “Кніга жыцій святых” і інш.
Багатую спадчыну пакінуў пасля сябе нясвіжскі гравёр Тамаш Макоўскі (каля 1562 - каля 1630), які ў пачатку XVII ст. кіраваў друкарняй. Награвіраваная і выдадзеная ім у 1613 г. у Амстэрда.ме першая дакладная карта Вялікага Княства Літоўскага трапіла ў многія гарады Еўропы. На яго гравюрах паказаны віды Нясвіжа, Вільні, Трокаў, Клецка і іншых гарадоў. Шэраг гравюр прысвечаны ваеннай тэматыцы.
Славіўся сваім майстэрствам нясвіжскі гравёр Гершка Ляйбовіч (1700-1770), яўрэй па нацыянальнасці. Найбольш вядомы ён як адзін з аўтараў альбома партрэтаў прадстаўнікоў роду князёў Радзівілаў -“Выявы сям’і Радзівілаў”, выдадзенага ў 1758 г. у Нясвіжы. Для альбома напісаў партрэты пачынальніка гэтага роду Вайшунда (Войсцундуса) і Хрысціяніна, празванага Радзівілам. і Караля Станіслава Радзівіла (Пане Каханку). Яму “прыпісваецца яшчэ 87 партрэтаў, створаных на аснове жывапісных арыгіналаў іншых аўтараў. Гравіраваныя ім загаловачныя аркушы кніг, карты, экслібрысы носяць на сабе адбітак самага высокага майстэрства. дакладнасць выканання”². Нямала таленту ўклаў Г. Лейбовіч і ў гравіраванне касцёла езуітаў у Нясвіжы, карты літоўскай правінцыі бернардзінцаў.
Пэўныя змяненні адбыліся ў матэрыялах і сродках, што выкарыстоўваліся ў выяўленчым мастацтве. У якасці фарбаў мастакі ўсё часцей ужывалі акварэль, якая з XV ст. прысутнічае і ў мініяцюрах Радзівілаўскага летапісу. У XVII ст. у Куцеінскай друкарні ёю расфарбавалі гравюры, у прыватнасці, пры выданні кнігі "Брашна духоўнае".
Новыя, пазітыўныя змены зведаў у сваім развіцці такі жанр выяўленчага мастацтва, як скульптура. Выключна вялікую зацікаўленасць да яе праяўляла каталіцкае духавенства з мэтай надання сваім храмам больш прывабнага вонкавага аблічча і ўнутранай
' Краязнаўчая газета. - 2003 -- Снежань
‘ Ноффе Э Г Страннцы нсторнневреев Беларусн -Мн. 1996 -С 33
116
прыгажосці, што, меркавалася, станоўчым чынам будзе ўплываць на рост папулярнасці дадзенай хрысціянскай канфесіі на Беларусі. Калі раней скульптура знаходзілася пад уплывам заходнярускіх раманскага і гатычнага стыляў, дык зараз ім на змену прыйшлі барока і ракако. Барочная скульптура “ўпрыгожвала магнацкія палацы і касцёлы шматлікіх каталіцкіх ордэнаў на Беларусі... Сімфоніяй пластыкі паўставаў перад чалавекам шчодра аздоблены разьбой і скульптурай інтэр’ер езуіцкага касцёла ў Гародні (разьбяр Я.Х. Шміт з памочнікамі)”. Творчай перапрацоўкай еўрапейскіх традыцый на мясцовай аснове, у спалучэнні з лакальнымі асаблівасцямі вызначаўся скульптурны ансамбль пінскага францысканскага касцёла (20-30-я гады XVIII ст.).
3 пераводам праваслаўных храмаў ва уніяцкія і апошнія сталі ў масавым парадку займацца іх упрыгожваннем сродкамі скульптуры. “Асноўная частка скульптурных твораў змяшчалася як у галоўным, так і на бакавых алтарах. багата аздобленых дэкаратыўнай разьбой, якая часта пакрывалася пазалотай... Скульптурны і разьбярны дэкор шырока выкарыстаны ў афармленні алтароў Праабражэнскай царквы ў в. Порплішча (Докшыцкі раён), пабудаванай у 1627 г.” Заснаваная ў 1711 г. уніяцкая царква св. Тройцы ў Быцені “мела 11 драўляных алтароў з скульптурнымі выявамі святых. Разьбу па дрэву і статуі пакрывала пазалота ці срэбная фарба”². 3 высокім прафесіяналізмам была выкарыстана скульптура пры афармленні інтэр’ераў цэркваў у Барунах, у віцебскім базыльянскім кляштары, у Ражанах Слонімскага, Шарашове Пружанскага паветаў. Вельмі пашыраным было ўпрыгожванне уніяцкіх храмаў скульптурнымі выявамі Іасафата Кунцэвіча, якога рымскі папа Урбан VIII прылічыў у 1643 г. да блажэнных пакутнікаў каталіцкай царквы. Для яго статуй з’яўлялася характэрным уваткнутая ў галаву сякера, што мела мэтай стварыць у вернікаў вялікую спагаду да шчырага змагара за уніяцкую справу.
Акрамя культавага прызначэння, скульптуру выкарыстоўвала грэка-рымская царква і ў якасці надмагільнага помніка. Усталёўваліся такія пліты не толькі на месцы пахавання высокіх духоўных, але і свецкіх асобаў.
Прызнаннем вялікага поспеху беларускіх майстроў у галіне скульптуры можа служыць запрашэнне іх на працу ў іншыя краіны. Самыя складаныя даручэнні ў Рускай дзяржаве даводзілася выконваць ураджэнцу Мсціслава Сцяпану Палубесу (сапр. Іванаў). Найбольш значны яго твор - маёлікавыя рэльефы апосталаў для царквы Успення на Ганчарнай Слабадзе ў Маскве (1691). А да гэтага ён аздабляў
¹ Нарысы гісторыі Беларусі ў 2-х частках - Ч I -С 260
² Марозава С В У ніяцкая царква у этнаку.іьтурным развшш Беларусі (1596-1839 гады). - С 135
117
Васкрасенскі сабор у Нова-Іерусалімскім манастыры на Істры, Зброевую палату Маскоўскага Крамля, царкву Грыгорыя Неакесарыйскага (разам з I. Максімавым з Копысі), Пакроўскі сабор у Ізмайлаве, Круіціцкі церам.¹ Дзякуючы таму, што дойлідства, жывапіс, скульптура Беларусі далі вялікую колькасць твораў не толькі мясцовага. але і сусветнага значэння, яе найлепшыя здабыткі ў гэтых прэстыжных сферах дзейнасці сталі вядомымі і іншы.м народам, галоўным чынам, суседнім.
4. Спалучэнне мясцовага і запазычанага ў дэкарагыуна-прыкладным мастацтве
На ўзроўні з часам развіваліся на Беларусі ўсе віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Паасобныя вырабы нашых умельцаў былі добра вядомымі далёка за яе межамі, карысталіся шырокім попытам сярод самых патрабавальных спажыўцоў. Выдатнымі майстрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва славілася заснаваная ў 1722 г. Налібоцкая шкло-крышталёвая фабрыка. Спачатку тут працавалі запрошаныя з Белыіі і Саксоніі майстры гэтай справы, а затым ужо і мясцовыя ўмельцы. Сярод іх вельмі высокай кваліфікацыяй вызначаўся рысоўнік Мікалай Дубіцкі. У ЗО-я гг. XVIII ст. “ён гравіраваў у Налібоках складаныя фігурныя і сюжэтныя кампазіцыі на вялікіх “віватавых” кубках, прызначаных для караля Рэчы Паспалітай Фрыдрыха Аўгуста III. для буйной шляхты”. Выдатным гравёрам гэтай мануфактуры стаў і Ян Дубіцкі. Яго гравіраванымі сервізамі карыстаўся нават вялікі князь літоўскі, кароль польскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Найлепшым размалёўшчыкам золатам лічыўся Адам Пажоха. Любімымі сюжэтамі апошняга з’яўляліся “сцэны палявання і адзіночныя выявы аленяў, бога вінаробства Бохуса. матывы міфалогіі”. Паводле ацэнкі спецыялістаў, вырабы Налібоцкага шклозавода па сваім мастацкім аздабленні маглі сапернічаць нават з прадукцыяй добра вядомага ў Еўропе Берлінска-Патсдамскага шклянога цэнтра. У нашым дэкаратыўна-прыкладным мастацтве налібоцкі крышталь займаў такое шаноўнае месца, як венецыянскае шкло ў Італіі, багемскае - у Чэхіі, “крышталь бакара"' - у Францыі. I сёння выдатныя вырабы з налібоцкай гуты тых далёкіх часоў можна пабачыць у музеях Кракава, Гданьска, Каўнаса. Кіева, Санкт-Пецярбурга. Вільні, Львова. у Варшаўскім нардным музеі. але толькі не ў сябе дома".