• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)

    Леанід Лыч

    Памер: 168с.
    Віцебск 2006
    107.03 МБ
          Цесная і ўсебаковая далучанасць Беларусі да духоўнага жыцця Заходняй і Цэнтральнай Еўропы станоўча адбілася на развіцці ў нас садова-паркавай культуры. Накшталт еўрапейскіх і ў шэрагу месцаў Беларусі былі закладзены рэнесансныя “італьянскія сады” (Альба пад Нясвіжам, Мір) і народжаныя стылем барока сады, а таксама дзесяткі “рэгулярных” паркаў, радзімай якіх з’яўлялася Францыя эпохі
    
    ¹ Пазняк Зянон. Рэха даўняга часу. - Мн., 1985. - С. 49.
    
    110
    
    феадалізму. 3 усіх паркава-сядзібных комплексаў, што былі створаны за час існавання Рэчы Паспалітай, своеасаблівай прыгажосцю вызначаўся той, што належаў вядомаму палітычнаму дзеячу, кампазітару Міхалу Клеафасу Агінскаму ў яго родавым маёнтку Залессе. Пасля пабудовы новага палаца ён побач з французскім паркам заклаў англійскі, а таксама батанічны сад, прывёў у належны стан мясцовыя дарогі. Ужо само наведванне такога паркава-сядзібнага комплексу прыносіла людзям немалую радасць.
          У час, калі гарадзенскім старостам з яўляўся Антоній Тызенгаўз (60-80-я гады XVIII ст.), лічылася, што закладзенаму пры ім французскім батанікам Жанам-Эмануэлем Жыліберам Гарадзенскаму каралеўскаму батанічнаму саду не было роўных ні ў Вільні, ні ў Варшаве, ні ў Кракаве. У ім мелася каля 1500 найменняў экзатычных раслін. Насенне, саджанцьі паступалі для яго ад самых вядомых батанікаў Еўропы. Некалькі пазней, у 1785 г., быў закладзены шмат у чым адметны Шчучынскі батанічньі сад. Меў ён дыдактычнае значэнне: дапамагаць вучням у вывучэнні батанікі. Пастараўся пра гэта галоўны наглядчык батанікі мясцовай школы Станіслаў Юндзіл (1761—1847; вёска Ясенцы Лідскага павета), які пазней стаў буйным вучоным у галіне прыродазнаўчых навук, займеў ступень доктара багаслоўя. Шырокую вядомасць яму прынесла выдадзеная ў 1791 г. у друкарні ордэна піяраў у Вільні кніга Апісанне раслін у правінцыях Вялікага Княства Літоўскага дзікарослых, па сістэме Ліннея, складзеная Ксяндзом Станіславам Баніфацыям Юндзілам .
          Сказанага дастаткова, каб сцвярджаць, што паркава-сядзібная культура Беларусі ў XV11-XVIII стст. знаходзілася на еўрапейскім узроўні. Сярод дваровых сялян некаторых панскіх маёнткаў з явіліся нават свае садоўнікі. Працаваць ім даводзілася разам з садоўнікамі і архітэктарамі з замежных краін - Італіі, Францыі, Галандыі, Бельгіі, Аўстрыі, Прусіі і інш.
    
    
    
    
                    2. Культавыя пабудовы іудзеяў і мусульман
    
    
    
    
          Удасканальваліся, набывалі больш прыгожы выгляд іудзейскія і мусульманскія храмы, якіх нямала мелася на Беларусі. Але аосалютнай большасці з іх так і не ўдалося (магчыма, і такой мэты не ставілася) адысці ад традыцыйнай беларускай архітэктуры культавага прызначэння.
          Ва ўсе часы знаходжання беларускіх земляў у складзе Рэчы Папалітай на іх намнога больш будавалася іудзейскіх, чым мусульманскіх, храмаў. Тлумачылася гэта, галоўным чынам. колькаснай перавагай яўрэяў над татарамі. Традыцыйна найбольшая колькасць
    
    
    Ill
    
    сінагог (ад грэц. сход, месца сходу) мелася ў Вільні. Праўда, іх будаўніцтва ў Рэчы Паспалітай на нейкі час было прыпынена пры вялікім князі ВКЛ і польскім каралі Жыгімонце III Вазе (1587-1632). Магчымасці надаць сінагогам больш прывабнае знадворнае аблічча, зрабіць даўгавечнымі значна палепшыліся, калі на змену дрэву прыйшлі камень і цэгла. Першыя на Беларусі мураваныя сінагогі з’явіліся ў Бярэсці (1568) і Гародні (1578). “У пачатку XVII ст. складваўся новы тып сінагогі, што спалучаў рысы рэнесансу і барока (Стары Быхаў, Пінск, Новагародак)”¹. Аднак у некаторых іудзейскіх бажніцах такога спалучэння магло і не назірацца. Так, узведзеная ў 1642 г. у гістарычным цэнтры Слоніма мураваная сінагога цалкам вызначалася архітэктурным стылем барока. Пазней у культавых пабудовах яўрэяў ВКЛ сталі назірацца рысы класіцызму, да прыкладу, сінагога ў Століне (1792 г.). Акрамя набажэнства, у іудзснскіх храмах вывучаліся Біблія і Талмуд. Звычайна пры сінагогах ствараліся духоўныя семінарыі (ешыботы), існавалі бібліятэкі з даволі багатымі на той час фондамі рэлігійных і свецкіх кніг. Так, у Вялікай сінагозе гарадка Друя, пабудаванай у XVIII ст., мелася больш за 60 скруткаў Сефер Торы (першая частка Бібліі, Пяцікніжжа Майсеева, а таксама пергаментны скрутак з гэтым тэкстам). У шэрагу гарадоў сінагогі мелі і рысы абарончых збудаванняў. Іудзейскія храмы існавалі не толькі ў гарадах, а і ў абсалютнай большасці беларускіх мястэчак. У апошніх яны істотна ўступалі па сваёй прыгажосці і памерах аналагічным гарадскім будынкам і былі драўлянымі.
          Нягаснучая вера мусульман Беларусі ў Алаха абавязвала і іх увесь час клапаціцца пра будаўніцтва новых і падтрыманне ў належным парадку раней закладзеных мячэцяў (араб.: месца, дзе адбываюцца зямныя паклоны). Хаця пэўныя ўдасканаленні ў іх будаўніцтва і былі ўнесены, аднак пераважалі элементы папярэдніх часоў, вельмі блізкія да мясцовага дойлідства. Рысы традыцыйнай беларускай архітэктуры былі ўласцівыя і пабудаванай у 80-я гг. XVII ст. Лоўчыцкай мячэці (ужо другім разам) пад Навагрудкам. Яе працяглая ў плане зрубная пабудова мела двухсхільную страху, у сярэдняй частцы якой знаходзіўся падобны на макаўку праваслаўнай царквы мінарэт (маяк, вежа пры мячэці, з якой муэдзін заклікаў людзей на набажэнства). На мячэці ў Лоўчыцах “відавочны ўплыў драўляных праваслаўных і уніяцкіх цэркваў XVI-XVII стагоддзяў” .
          Прыкладна праз сто гадоў пасля заснавання апісанага вышэй культавага храма мусульман была пабудавана мячэць у Навагрудку, якая лічылася адной з найлепшых у нас. У XX ст. яе пераабсталявалі пад
    
    ' ЭГБ.-Т. 1.-C. 178.
    ■ Лакотка А.1. Бераг вандраванняў, ці адкуль у Беларусі мячэці. - Мн., 1994. - С. 61.
    
    
    112
    
    жылы дом. Сапраўдны ж шэдэўр мячэці купальнага тыпу XVIIJ ст. з пэўнымі рысамі класічнага Усходу знаходзіўся ў вёсцы Доўбучкі Смаргонскага раёна. Як арыгінальны помнік мусульманскага культавага дойлідства, яна перавезена ў Беларускі дзяржаўны музей народнага дойлідства і побыту (заснаваны ў 1976 г. паблізу Мінска). Усяго ў 1795 г. на Беларусі мелася 23 мусульманскія мячэці і 65 татарскіх малітоўных да.моў.
          Накшталт сінагогаў і некаторыя мячэці з’яўляліся важнымі цэнтрамі культуры, пры якіх вучылі дзяцей грамаце, вялася праца па напісанні і перапісцы кніг. Так, у 1686 г. імамам мінскай мячэці Ур’яшам ібн Ісмаілам быў напісаны унікальны тэфсір (з араб.: тлумачэнне, каментарыі) Кур’ана на турэцкай, беларускай і польскай мовах, які сёння захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
          Ужо сама наяўнасць у шэрагу населеных пунктаў культавых пабудоў праваслаўнай, каталіцкай, уніяцкай, пратэстанцкай, іудзейскай і мусульманскай канфесій надавала ім (пунктам) своеасаблівае архітэктурнае аблічча. Найбольш гэта было характзрна Вільні, Гародні, Бярэсці, Магілёву, Нясвіжу, Навагрудку. У XVII ст. архітэктуру апошняга з пералічаных гарадоў узбагацілі пабудаваныя дамініканскі і францысканскі кляштары, яўрэйская сінагога, а ў наступным стагоддзі - і мячэць.
    
    
    
    
    
                    3. Рэлігійныя і свецкія напрамкі ў жывапісе
    
    
    
    
          Буйнога поспеху дасягнула Беларусь у развіцці розных жанраў выяўленчага мастацтва. Людзі, па волі якіх узводзіліся велічныя культавыя і свецкія пабудовы, не маглі не паклапаціцца і пра прыгажосць 'х унутранага аздаблення. Для выканання такога роду работ прыцягваліся найлепшыя мясцовыя майстры сваёй справы, а ў неабходных выпадках і іх замежныя калегі. Яны пакінулі пасля сябе шмат прыгожых роспісаў на сценах храмаў і палацаў, партрэтаў дзяржаўных дзеячаў, буйных магнатаў і духоўных асобаў. Але па віне заказчыкаў ці з-за недагляду, нядбайнасці выканаўцаў часта адсутнічаюць подпісы пад карцінамі. што абцяжарвае альоо робіць зусім немагчымым вызначыць аўтара таго ці іншага твора выяўленчага мастацтва. Датычыць гэта. да прыкладу. партрэтаў Юрыя Радзівіла (другая палова XVI ст.), Кацярыны Слуцкай (1580). Януша Радзівіла (1650). Аляксандра Астрожскага (1660-1670). Міхала Казіміра Агінскага (пасля 1754) і г.д., а таксама шэрагу кніжных гравюраў.
    
    
    113
    
          Па-ранейшаму ў выяўленчым мастацтве рэлігійнага напрамку самае важнае месца займаў іканапіс. 3 другой паловы XVI ст. распачаўся інтэнсіўны працэс фармавання беларускай іканапіснай школы, на якую вялікі ўплыў рабіла мастацтва Адраджэння. 3 твораў выяўленчага мастацтва культавага прызначэння найперш можна адзначыць абразы: “Мікола з жыццём" (1642), “Маці Боская Замілаванне” (1656), “Маці Боская Адзігітрыя Неўвядальны цвет” (XVII ст.). Здаралася і такое, што абразы ў хрысціянскія храмы Беларусі завозіліся з іншых краін. Так, цудатворны абраз Маці Божай, які размяшчаўся ў алтары пабудаванага ў 1643 г. бернардзінскім ордэнам касцёла ў Будславе. быў выкананы ў Ры.ме. Яго некалькі дзесяткаў гадоў да гэтага атрымаў у якасці падарунка ад папы Клеменса VIII мінскі ваявода Ян Пац. I сёння цудатворны абраз Маці Божай упрыгожвае Будслаўскі касцёл.
         3 другой паловы XVII ст. на змену рэнесансу ў беларускім мастацтве прыйшоў стыль барока. “У іканапісе адбываецца ўсё большы адыход ад візантыйска-старажытнарускіх канонаў і набліжэнне да заходнееўрапейскага выяўленчага мастацтва"¹.
          Высокай кваліфікацыі майстры займаліся афармленнем алтароў і іканастасаў. 3 сярэдзіны XVIII ст. усе працы па ўпрыгожванні алтароў выконваліся ў стылі барока, які пазней замяніла ракако з даволі багатым, разнастайным разьбярным дэкорам.
          Істотна палепшылася афармленне іканастасаў. 3 другой паловы XVI ст. увайшло ў практыку адлюстроўваць на іх вобразы ўсіх 12 апосталаў - вучняў і першых паслядоўнікаў Ісуса Хрыста. Для іканастасаў з яўлялася характэрным спалучэнне стараславянскага мастацтваі рэнесанснага заходнееўрапейскага.
          3 цягам часу ўсё большую ролю ў развіцці сакральнага мастацтва стала адыгрываць уніяцкая царква. Шануючы старажытныя святыні агульнанацыянальнага значэння, яна “паступова прыступае да ўласнай іканатворчасці, якая развівалася на стыку візантыйска-"рускай” і заходнееўрапейскай традыцый, не адмаўляючы ніводнай з гэтых культурных мадэляў, але іх творча сінтэзуючы і не губляючы пры гэтым сваёй самастойнасці і адметнасці. Уніяцкі абраз стаў непаўторнай з'явай нацыянальнай культуры”². У тыповым для заходнееўрапейскага жывапісу стылю мастакі сталі працаваць прыкладна з другой паловы XVII ст. Менавіта ад гэтага часу ў развіцці уніяцкага іканапісання пачынаецца баракальны перыяд, які доўжыўся не менш як сто гадоў. Уніяцкаму сакральнаму мастацтву ўдалося выпрацаваць адметныя ўласныя каноны, у многім адрозныя як ад праваслаўных. так і каталіцкіх. Самым высокім