• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)

    Леанід Лыч

    Памер: 168с.
    Віцебск 2006
    107.03 МБ
          Рашучы пераход ад рэлігійных сюжэтаў да рэалістычнага паказу мясцовага жыцця адбыўся і ў гісторыі беларускай батлейкі (народны лялькавы тэатр), пачатак якой быў пакладзены ў XVI ст. Прыйшла яна да нас з Захаду і напачатку карысталася пераважна запазычанай драматургіяй. Найбольш доўгі час з немясцовага рэпертуару паказваліся ёю спектаклі “Цар Ірад’", у аснове якога ляжаў кананічны сюжэт, Цар Максіміліян”. Але як толькі батлейка стала пераходзіць з рук царкоўнікаў да мяшчан і сялян, яна зацікавілася ўласна беларускім фальклорным матэрыялам з уласцівай яму сацыяльнай сатырай, пачала абсмейваць прывілеяваныя класы і, наадварот. выводзіць у героі прадстаўнікоў простага люду. Акрамя найбольш пашыранай на Беларусі назвы батлейка, да гэтага віду тэатра ўжывалі яшчэ і наступныя найменні: батляемка, вяртэп. жлоб (Віцебшчына). остлейка, яселка (заходнія раёны краіны).
           Ад школьнага тэатра пры калегіумах і батлейцы не так ужо і складана было перайсці да тыповага свецкага прафесійнага тэатра.
    
    
    
    ' Бел СЭ. -Т II - Мн . 1970 - С 72
    ■ Мыслшелі і асветнікі Беларусі - С 177
    ’ Ал польскай назвы («Бетлеем») месца нараджэння Ісуса Хрыста горада Віфлеема
    
    
    123
    
    Ствараўся ён напачатку пераважна як прыватнаўласніцкі. прыгонны. Тут бясспрэчная роля жонкі князя Міхала Казіміра Радзівіла Уршулы Францішкі Радзівіл, якая не толькі першай у гісторыі усходніх і заходніх славян стварыла прыватнаўласніцкі свецкі аматарскі тэатр, але і забяспечыла яго ўласнай драматургіяй. Пры напісанні драматычных твораў і вершаў карысталася польскай і французскай мова.мі. Яе першая камедыя "Дасціпнае каханне” была пастаўлена ў 1746 г. у загараднай рэзідэнцыі князёў Радзівілаў Альбе паблізу Нясвіжа. Заўважу, што ў Расіі першая тэатральная пасганоўка датуецца 1749 г., у Польшчы - 1765 г. Уршула Радзівіл з’яўляецца аўтарам і рэжысёрам першай тэатральнай казкі. У ліку перакладзеных ёю п'ес ёсць і творы французскіх драматургаў Мальера і Вальтэра. Пісала Уршула Радзівіл і лібрэта да опер, у прыватнасці,"Шчаслівае няшчасце", “Сляпое каханне не думае пра вынікі" (у пяці актах). Музыку для іх напісаў прыгонны скрыпач князёў Радзівілаў Ян Цэнтыловіч. Вядо.ма, што ён вучыўся ў Рыме. a пасля вяртання ў 1751 г. у Нясвіж узначаліў тут прыдворную капэлу.¹ Пра шырокую папулярнасць гэтай таленавітай культурнай дзеячкі сведчыць і выданне яе некаторых драматычных твораў у Жоўкве (Украіна). На Беларусі “Выбраныя творы” (аб’ёмам 448 стар.) гэтага аўтара выйшлі ў 2004 г. У заслугу нясвіжскаму прыгоннаму тэатру Радзівілаў (існаваў у 1740-1791 гг.) можна паставіць, што тут заўжды гучалі беларускія песні літаратурнага паходжання і народныя. Звычайна ў цёплую пару года спектаклі ішлі пад адкрыты.м небам у Альбе ці ў самім Нясвіжскім замку, а з надыходам халадоў - у закрытых памяшканнях. У такіх мэтах выкарыстоўваўся і ўзведзены ў 1747 г. будынак кадэцкага корпуса. Ёсць звесткі, што яго выхаванцы ставілі спектаклі і на французскай мове.
         У нясвіжскім гэатры Радзівілаў высокім прафесійным майстэрствам вызначаўся балет, у чым немалая заслуга запрошаных у гэты горад у XV11I ст. вядомых еўрапейскіх бапетмайстраў А. Пуціні і Луі Максіміліяна Дзюпрэ. У 50-я гады таго ж стагоддзя пры нясвіжскім тэатры была створана з прыгонных сялян уласная балетная група. Кіраваў жа ёю французскі балетмайстар Любэ Мацье'. Запрашэнне з-за мяжы знакамітых дзеячоў культуры і мастацтва, зразумела. істотна адбілася і на рэпертуары тэатра, аднак без паказу спектакляў на мясцовыя тэмы ён ніяк не мог абысціся, бо гэта, па-першае. найбольш падабалася тутэйшым гледачам і, па-другое, было ў інтарэсах саміх артыстаў і музыкантаў, сярод якіх пераважалі жыхары навакольных мясцін.
         Пры нясвіжскім тэатры функцыянавалі спецыяльныя школы, дзе пад кіраўніцтвам вопытных замежных майстроў беларускую моладзь
    
    
    Славутыя імёны Бацькаўшчыны. - Мн . 2000 - С 158
    - Барока ў беларускай культуры і мастацтве - С 303
    
    
    124
    
    вучылі ігры на розных музычных інструментах, танцам, спевам. балетным танцам. 3 1785 г. пачала рыхтаваць у тэатральнай школе дзяцей прыгонных сялян для выступленняў у Камедыяхаўзе драматычная акторка і спявачка Мар'яна Вернер. Да гэтага ж яна на працягу 1783-1785 гг. сама выступала на сцэне прыдворнага тэатра Караля Станіслава Радзівіла.
          Нямала таленавітай моладзі з Нясвіжшчыны. у большасці выпадкаў прыгоннай па сваім сацыяльным статусе, здабыла сабе славу і прызнанне не толькі ў сябе дома, але і далёка за межамі Беларусі. Выхадзец з гэтых мясцін Антон Лойка нават замяніў італьянскага балетмайстра на пасадзе кіраўніка балетнай школы Нясвіжа. 3 прыгонных скрыпачоў высокім прафесійным майстэрствам вызначаліся Цанцаловіч і Мацей з Карэліч. За паўстагоддзе сваёй дзейнасці гэты прыдворны тэатр пераўтварыўся ў 50-60-я гады XV1I1 ст. з аматарскагаў прафесійны.
          У такім жа багатым рэчышчы працякала тэатральнае жыццё ў Слуцку, пра культурны росквіт якога добра дбаў прадстаўнік роду Радзівілаў Геранім Фларыян, вядомы як вялікі прыхільнік прускіх парадкаў. Свой слуцкі двор ледзь не цалкам анямечыў. Афіцэрамі пры ім служылі толькі запрошаныя з Курляндыі вайскоўцы. Для немцаў ён пабудаваў царкву (кірху), дзе набажэнства вялося на іх роднай мове. Адсюль зразумела, чаму на ёй і спектаклі ішлі ў Слуцкім тэатры Г.Ф. Радзівіла (існаваў у 1751-1760 гг.). “У масавых сцэнах удзельнічалі салдаты гарнізона: у параднай форме, са зброяй яны служылі і з’яўляліся “ўпрыгожаннем” залы (іх ставілі на выцяжку каля ложаў у час спектакля). У тэатры лунаў дух прускай казармы. Спецыяльна для гэтага тэатра на нямецкай мове былі напісаны драмы, разлічаныя на тэатральныя карціны з выхадам на сцэну групы салдат: узяцце штурмам крэпасцей, фехтаванне, баталіі, сцэны пакарання смерцю і інш"¹. У драматычных спектаклях часта ўдзельнічалі выхаванцы мясцовага кадэцкага корпуса (кадэты), а таксама яго педагогі і музыканты. Акрамя немцаў, Геранім Радзівіл запрашаў у свой тэатр акцёраў і з іншых краін Еўропы. Па яго ўказанні адсюль былі дастаўлены ў 1756 г. у балетную трупу негрыцянкі, якіх тут сталі навучаць танцам. Ахвотна прыняў у тым жа годзе запрашэнне Гераніма Радзівіла працаваць у яго прыдворным тэатры француз Луі Максіміліян Дзюпрэ. Гэта быў добра вядомы ў сваёй краіне танцоўшчык. балетмайстар і педагог. які да прыезду на Беларусь больш за 20 гадоў выступаў салістам балета ў тэатры “Каралеўская акадэмія музыкі і танца" ў Парыжы (“Гранд-Апера”), гастраляваў у Лондане. Варшаве, Дрэздане. Вене. Ён супольна з італьянцам А. Пуціні заснаваў у Слуцку мясцовы балет. Каля двух гадоў Дзюпрэ выступаў на яго сцэне.
    
    ЭГБ Г 6 Ч I - С
    
    125
    
    выкладаў у Слуцкай балетнай школе. “У сакавіку 1758 г. пераехаў у Нясвіж, дзе паводле дагавору з М.К. Радзівілам павінен быў да 1761 г. не толькі выступаць на сцэне, пісаць лібрэта і ставіць балеты. але і падрыхтаваць для тэатра 8 дзяцей і вучыць танцам усіх, каго яму дадуць”¹.
         He шкадаваў гэты князь з роду Радзівілаў грошаў і на тое, каб надаць свайму тэатру прыгожы знадворны выгляд, забяспечыць усім неабходным абсталяваннем і рэквізітамі. На галоўным фасадзе тэатр “меў галерэю з размаляванай балюстрадай. Сцены глядзельнай залы былі аздобленыя люстэркамі, лавы партэра. абапал якога размяшчаліся ложы, абцягнутыя чырвоным і блакітным сукном; столь была абабітая палатном і размаляваная. Асвятлялі залу 9 шкляных люстраў”".
         Зацікаўленасць да арганізацыі прыгонных тэатраў праяўлялі і многія іншыя заможныя роды. Пад канец XVIII ст. на Беларусі функцыянавала каля 30 такога роду ўстаноў культуры.
         У тэатрах, што належалі Радзівілам у Нясвіжы і Слуцку, а таксама Агінскім - у Слоніме (функцыянаваў у 1765-1793 гг.), не практыкаваўся характэрны для таго часу продаж прыгонных артыстаў. Рэдкім ён быў і ў іншых тэатрах. Прыгонныя артысты асабліва не адчувалі якіх-небудзь для сябе сацыяльных абмежаванняў. 1м нават выплочвалі грашовае жалаванне, праўда. у меншым памеры, як запрошаным з-за мяжы артыстам. Вядомыя такія факты, што "пасля смерці Радзівіла "Пане Каханку” яго нашчадкі выплацілі прыгонным артыстам запазычанасць за некалькі гадоў”, а жанчын, якія заканчвалі сваю артыстычную кар’еру, часта выдавалі замуж "за шляхцічаў, прычым да шлюбу ім рыхтаваўся пасаг”'. У такіх умовах многія прыгонныя артысты дасягалі высокага прафесійнага майстэрства.
         Вялікую славу здабыла сабе выпускніца балетных школ у Гродне і Паставах падскарбія надворнага літоўскага Антонія Тызенгаўза Апалонія Дарэўская (паходзіла з прыгоннай сялянскай сям’і). У 1778 г. яна “выступіла як фігурантка ў школьным паказе “Вясковага балета” Г. Петынеці на сцэне прыдворнага тэатра Тызенгаўза ў Гродне. Паводле завяшчання магната перайшла ва ўласнасць польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і з 1785 г. стала першай салісткай трупы “Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці” ў Варшаве: выступала як гратэскавая танцоўшчыца на прыдворнай сцэне ў Нацыянальным тэатры. У 1794-1796 гг. працавала ў прыватных
    
    ¹ ЭГБ -Т 3.-С.233
    
    ■ Тамсама -Т 6. Ч 1.-C. 353
    
    ³ Літаратура і мастацтва. - 1995 - 24 лістапада. - С. 9
    
    126
    
    антрэпрызах Варшавы і Гданьска. У 1797 г. па ініцыятыве і за кошт Станіслава Аўгуста Панятоўскага выехала ў Пецярбург”¹.
         Вельмі падобным да апісанага вышэй было творчае жыццё другой прыгоннай танцоўшчыцы тэатра А. Тызенгаўза Магдалены Карніцкай. Неўзабаве пасля заканчэння балетнай школы ў Паставах выступала на працягу 1785-1794 гг. з невялікімі перапынкамі ў складзе трупы "Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці” ў Варшаве, a таксама на каралеўскіх сцэнах і ў Нацыянальным тэатры, трупе “Нацыянальныя танцоры" гэтага ж горада. Сваё балетнае майстэрства дэманстравала ў 1795 г. перад жыхарамі Гародні і Львова.
         Выкарыстанне ў прыватнаўласніцкіх тэатрах здольнай да артыстычнай дзейнасці мясцовай прыгоннай моладзі - гэта не толькі станоўчая з’ява ў сацыяльным, прафесійным планах. Дзякуючы такому падыходу, станавілася магчымым рознага роду выступленні на сцэне паўней насычаць мясцовым матэрыялам, сюжэтамі. што мелі прамое дачыненне да нашага краю, г.зн. рабіць тэатральнае жыццё больш цікавым.