• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)

    Леанід Лыч

    Памер: 168с.
    Віцебск 2006
    107.03 МБ
          Значным дасягненнем у развіцці прафесійнага музычнага мастацтва Беларусі другой паловы XVIII ст. з’явілася пастаноўка камічнай оперы кампазітара і вучонага-дамініканца Забельскай школы-калегіума (Полаччына) Рафаэля Вардоцкага “Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас”. Тэкст яе напісаны на польскай мове. Прэм’ера оперы адбылася ў гэтай жа школе ў 1790-1791 гг. Галоўнымі персанажамі оперы выведзены антычныя багі і высакародныя героі (літаратары, музыканты, паэты, спевакі), побач з якімі і вобраз простага беларускага селяніна. Сучасныя спецыялісты-музыказнаўцы, у прыватнасці Ірына Корзун, “у аратарска-паэтычным шцілі распеўнай дэкламацыі” антычных персанажаў гэтай оперы бачаць рысы французскага класічнага тэатра XVIII ст. з яго бліскучай моўнай драматургіяй. Паводле меркавання даследчыцы, кампазітар гэтага выдатнага музычнага твора, "відаць, быў выхаваны на ўзорах заходнееўрапейскай музыкі, адчуў на сваёй творчасці ўплыў італьянскай камічнай і аўстра-нямецкай (зінгшпіль) опер. Адначасова ў многіх арыях, дуэтах, хорах гэтай оперы адчуваюцца матывы беларускай, польскай народнай песеннасці (напрыклад. арыя "мужыка"...)'. Творчае выкарыстанне найлепшых здабыткаў заходнееўрапейскай оперы ў арганічным адзінстве з беларускім музычным мастацтвам надало твору Р. Вардоцкага высокую прафесійную вартасць і папулярнасць.
    
    
      Тамсама 1988 - Ібснежня - С. 16
    
    
    131
    
         3 усіх вядомых на Беларусі музычных цэнтраў, несумненна, і ў канцы XV11I ст. першае месца належала Нясвіжу. Тут функцыянавалі оперна-балетны тэатр, сімфанічны, духавы і народны аркестры, музычна-тэатральная школа. Акрамя мясцовых выканаўцаў, у гэтым беларускім горадзе мелі сталую службу нямецкі дырыжор і кампазітар Ёган Давід Голанд (Голянд; 1746-1827; на Беларусі яго звалі Янам), італьянцы -скрыпач Д. Канстанціні, кампазітар і спявак Д. Альберціні, чэшскі піяніст і кампазітар Ян Дусік. Тут яны пакінулі прыкметны след у музычным мастацтве.
         Самым высокім прафесійным стандартам адпавядала напісаная ў 80-я гады XVI11 ст. Янам Голандам опера "Агатка, ці Прыезд пана” на лібрэта Мацея Радзівіла. Прысвечана яна наведванню Нясвіжа вялікі.м князем літоўскім, каралём польскім Станіславам Аўгустам Паня гоўскім. Запрасіў Я. Голанда ў Нясвіж буйны беларускі магнат Караль Радзівіл (Пане Каханку). Ішла яна на польскай мове. Але, як лічаць некаторыя даследчыкі, сярод якіх і Уладзімір Мархель, “польская мова “Агаткі” не вызначаецца залітаратурнай рафінаванасцю, яна жывая і характарыстычная і нясе на сабе адбітак беларускасці ў сінтаксічных канструкцыях, граматычных формах, лексіцы” . На прэм'еры оперы (17 кастрычніка 1784 г.) прысутнічаў і сам кароль польскі Станіслаў Панятоўскі. Ён застаўся вельмі задаволеным спектаклем. 1 як не раз здаралася з высокімі прадстаўнікамі беларускага паходжання ў час іх асаблівай радасці і хвалявання, кароль польскі пасля заканчэння спектакля звярнуўся да яго ўдзельнікаў "з вітальным вершам на беларускай мове”². Напісаная ў адпаведнасці з канонамі тагачаснай еўрапейскай опернай музыкі (мяркуецца, што ў гэтым браў удзел і віленскі кашталян Мацей Радзівіл) ‘‘Агатка” хутка прабіла сабе шлях на сцэны тэатраў Любліна, Варшавы, Познані, Кракава, Львова і мела там немалы поспех. Яе тэатральны лёс надоўга прыпыніўся толькі з 1926 г. На беларускай зямлі Ян Голанд напісаў яшчэ некалькі невялікіх опер, вадэвіль “Чужое дабро не ідзе на карысць”, шэраг сімфоній, паланэзаў, кантат і іншых музычных твораў. Больш за дваццаць гадоў выкладаў тэорыю музыкі ў Віленскім універсітэце.
         He дзіва, што, знаходзячыся ў цесных кантактах з вядомы.мі замежнымі музыкантамі, і многія не пазбаўленыя музычнага таленту прадстаўнікі мясцовага насельніцтва маглі дасягаць вялікага поспеху ў гэтым прэстыжным відзе творчасці. Да ліку такіх людзей адносіўся і згаданы вышэй Мацей Радзівіл - аўтар шэрагу цікавых оперных. аркестравых і фартэпіанных твораў. Свае паланезы ён прысвячаў
    
    
    ‘ Мархель Уладзімір. Прысутнаснь былога - Мн. 1997 -С. 165
    ‘ Тамсама - С 171
    
    132
    
    саксонскаму курфюрсту Антонію і прынцэсе Ганне. У пастаўленай у 1786 г. у Нясвіжы оперы “Войт альбанскага сялення” М. Радзівіл выступаў у трох асобах: кампазітара, аўтара лібрэта і спевака. Паводле высновы нашага сучаснага мастацтвазнаўца Вольгі Дадзіёмавай, “інструментальная творчасць М. Радзівіла... адзін з узораў своеасаблівага пераўтварэння тых стылістычных прынцыпаў заходнееўрапейскага мастацтва, актыўнае і творчае засваенне якіх адбывалася ў другой палове XVI11 ст. у розных рэгіёнах усходнееўрапейскага культурнага арэала, у тым ліку і на Беларусі”.
          Шмат адораных музыкантаў і спевакоў было ў той час у Слонімскім прыдворным тэатры Міхала Агінскага (заснаваны ў 1771 г., спыніў дзейнасць пасля 1791 г.). Ён меў дзве тысячы глядацкіх месцаў. У тэатры ставілі не толькі італьянскія, але і оперы М.К. Агінскага: "Зменены філосаф", “Елісейская палі” і інш. У збор нот твораў, якія выконваліся на розных сцэнах прыдворнай тэатральнай трупы М.К. Агінскага, уваходзіла 60 опер, 18 балетаў, 3 музычныя камедыі, 253 сімфоніі і больш за 460 іншых музычных твораў. Філіялы тэатра працавалі ў Седльцах (Польшча) і Целяханах (Івацэвіцкі раён)”¹. У створаным кампазітарам у сваім маёнтку Завоссе (Залессе) аркестры разам з яго настаўнікам Восіпам Казлоўскім выступалі іспанскі скрыпач Эскудэра, італьянскі спявак Паліяні².
          Многае зрабіў для тэатральна-музычнага жыцця Гародні яе староста Антоній Тызенгаўз. Гэта яму гародзенцы абавязаны заснаваннем у чэрвені 1769г. оперна-балетнага тэатра (спыніў дзейнасць ў 1780 г.). Сіламі яго спевакоў ставіліся невялікія оперы і камедыі. Для ўдзелу ў балеце былі запрошаны італьянскія танцоўшчыкі Л. і К. Петынеці, балетмайстрам балетнай школы працаваў француз Ф. Ле Ду. Шырокай папулярнасцю у гараджан карысталіся выступленні Гродзенскай капэлы А. Тызенгаўза. Гэтаму вельмі паспрыяла сям’я музыкантаў і педагогаў Сітанскіх у складзе Барталамея, Леана, Сымона (Шымона). Першы з іх іграў на клавікордзе (даўнейшы клавішна-струнны ўдарны музычны інструмент) і выкладаў ігру на ім, а таксама на фагоце і скрыпцы. С. Сітанскі не толькі выступаў у ролі музыканта, але і вучыў іншых іграць на габоі і скрыпцы. 3 усіх гэтых братоў найбольш зрабіў на ніве музычнага мастацтва Леан, які быў першым скрыпачом і капельмайстрам капэлы, якая лічылася адной з лепшых у Еўропе. У 1781 г. ён выступаў з канцэртамі ў самай музычнай ва ўсе часы ў Еўропе краіне - Італіі. Яго
    
    
    
    
      ЭГБ. - Т. 6 4 1 - С 342
      Мархель Уладзімір Прысутнасць былога — С 178
    
    133
    
    жонка Дарота выступала ў балеце, а дачка Малгажата валодала прыгожым голасам і спявала пераважна ў камічных операх¹.
         Цікавым і разнастайным жыццём вызначаўся Віцебск. Акрамя згаданай вышэй капэлы езуіцкага калегіума, тут яшчэ вялікай папулярнасцю ў гараджан карысталася капэла мясцовага ваяводы Марцыяна Агінскага (ЗО-я гг. XVIII ст.). Найчасцей за ўсё яна выступала на афіцыйных урачыстасцях і сямейных святах.
         Папулярнымі для свайго часу былі ў нашай краіне і Маскоўскай дзяржаве рамансы Восіпа Казлоўскага, псалмы В. Цітова і шэрага невядомых аўтараў XVIII ст. на тэксты з “Псалтыра рыфматворнага" Сімяона Полацкага". Важная з'ява ў музычным жыцці Беларусі -ананімны зборнік "Куранты" (1733), аснову якога склала папулярная любоўная лірыка. 3 усіх яго 38 кантаў да сённяшняга дня захаваўся 31.
         За XVII-XV1II стст. беларуская музычна-тэатральная культура ўзнялася на такі ўзровень, што была ў стане ў пэўнай ступені ўплываць на развіццё гэтай сферы іншых народаў, асабліва рускага, сярод якога знаходзілі надзейны прытулак усе, хто ратаваўся ад ганенняў каталіцкага касцёла. Так, з імем выдатнага беларускага музыканта-тэарэтыка ў галіне царкоўнай музыкі Мезенца звязана станаўленне рускай музычна-тэатральнай навукі, а ўраджэнец Пінска (?) беларусец Епіфаній Славінецкі быў аўтарам першых рускіх кантаў, Сімяон Полацкі адыграў вялікую ролю ў стварэнні рускага музычнага тэатра.
         У суседніх Беларусі краінах добрая слава ішла пра яе выдатных майстроў ігры на розных музычных інструментах, пра вакалістаў. Сведчаннем высокага таленту ў жанрах музычнага і вакальнага мастацтва можа служыць запрашэнне некаторых з выканаўцаў на працу ў капэлу самога вялікага князя літоўскага і караля польскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Сярод іх вялікую славу здабыў сабе кампазітар, скрыпач-віртуоз, капельмайстар Фелікс Яневіч (1762-1848; урадж. Вільні). Пры многіх польскіх дварах і ў маёнтках ігралі беларускі флейтыст Андрэй Кулакоўскі, цымбаліст Крыштанор Правінскі, скрыпач Сцяпан Булавінскі. а спявак Іван Календа выступаў у Маскве'. Што ў XVI-XVII стст. Масква карысталася здабыткамі музычнай культуры Беларусі, пісаў і рускі этнограф А. Пыпін⁴.
         Са сказанага вынікае, што тэатральнае і музычнае жыццё тагачаснай Беларусі было надзвычай разнастайным і цікавым. Цалкам можна пагадзіцца з высновай прафесара Гурыя Барышава. што “беларусы ўдзельнічалі ў агульнаеўрапейскім тэатральным працэсе на ўзроўні
    
    ’ Мысліцелі і асветнікі Беларусі. -С 307.
    
    ' Літаратура і мастацтва - 1991 - 12 красавіка. - С. 11.
    
    ' Гюторыя Беларускай ССР - Т. 1 - Мн . 1972 -С 279
    
    ⁴ Пыпнн А Нсторня русской этнографнн Белоруссня н Снбнрь - Т. IV -СПб . 1892 -С. 172
    
    134
    
    еўрапейскіх краін", а ў шэрагу выпадкаў нават ішлі паперадзе іх. Датычыла гэта. напрыклад, выкарыстання павільёна ў афармленні спектакля. розных тэатральных збудаванняў, прыстасаваных для водных феерыяў у закрытым памяшканні; сцэны, якая. рассоўваючыся. магла поўніцца вадой, а акцёры, адпаведна з'яўляліся на лодках. Прадстаўленні ж балета ў тэатры Казіміра Агінскага маглі адбывацца і ў час плавання артыстаў на лодках па рацэ Шчары і канале. Вядомы факт. што ў некаторых тэатрах у час спектакля персанажы карысталіся васьмю мовамі . Толькі шкада, што дзеячы тэатральна-музычнага мастацтва больш працавалі на польскую, чым беларускую культуру, што можна вытлумачыць рэальным месцам ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.
         Па-за ўсякай канкурэнцыі моўнай асновай тэатральна-музычнага мастацтва Беларуі з’яўлялася польская. Гэты адзін з самых прэстыжных відаў духоўнай творчасці, накшталт многіх іншых, добра садзейнічаў паланізацыі беларускага народа. Яго тагачаснаму нацыянальнаму інтарэсу магло адпавядаць толькі тэатральна-музычнае мастацтва, пабудаванае на беларускамоўнай аснове. Такога адзіна разумнага прынцыпу неабходна непахісна прытрымлівацца і ў нашыя дні.