Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)
Леанід Лыч
Памер: 168с.
Віцебск 2006
' БелСЭ -Т VIII -Мн , 1775.-С 64
Ал назвы французскага горада Адзін з найлепшых і найкаштоўнейшых гатункаў крыштальных вырабаў.
“ Наша слова - 2000. - 2. 9 лютага
118
На высокім ўзроўні знаходзілася мастацкае ліццё, якім займаліся рамеснікі многіх спецыяльнасцяў. Былі сярод іх і выдатныя майстры па адліўцы званоў. Гэтым майстэрствам добра валодалі рамеснікі не толькі буйных гарадоў. але і мястэчак. Самым вялікім звонам лічыцца Дзісенскі, які быў адліты з бронзы ў 1751 г. Ён прыгожа аздоблены раслінным і хвалістым арнаментам і зараз знаходзіцца ў царкве горада Дзісна Міёрскага раёна.
Умелі нашыя продкі вырабляць прыгожыя габелены. Вытканыя на іх карціны прысвячаліся самым розным сюжэтам, прычым і немясцовага характару. Славілася гэтым відам гворчасці Нясвіжская габеленавая майстэрня. 3 яе вырабаў “найбольшую вядомасць набыў серыял, які адлюстроўваў найважнейшыя эпізоды з гісторыі роду Радзівіла, у тым ліку “Наданне тытула князя Свяшчэннай Рымскай імперыі Мікалаю Радзівілу Чорнаму імператарам Карлам V у 1547 г.”, "Каранацыя Барбары Радзівіл”, “Бітва князя Януша Радзівіла пад Кіевам", “Уціхамірванне бунтаў пад Славечнай” (на Гомельшчыне - Л.Л.), “Агляд войска пад Заблудавам” і інш."¹
У дэкаратыўна-прыкладным мастацтве беларусаў і ў іх сувязях у гэтай галіне дзейнасці чалавека з іншымі народамі асаблівае месца займаюць славутыя слуцкія шаўковыя паясы. Такая мануфактура заснавана князямі Радзівіламі ў 50-я гады XVIII ст. у Слуцку. На чале яе стаяў армянскі майстар, ураджэнец Стамбула Ян Маджарскі (да прыезду на Беларусь працаваў ва ўкраінскім горадзе Станіслаў), а праз дванаццаць гадоў - яго сын Лявон Маджарскі. На першым пачатку на фабрыцы працавалі пераважна запрошаныя сюды туркі і персы. Таму зусім лагічна, што першыя такога роду мастацкія творы насілі на сабе выразны адбітак ткацкіх вырабаў туркаў, персаў, армянаў, сірыйцаў і іншых усходніх народаў. Беларускія ж матывы і рысы ў паясах у спалучэнні з усходнімі з'явіліся тады, калі іх ткацтвам заняліся мясцовыя людзі. Яны ж прапанавалі ў якасці асноўнага матэрыялу для паясоў выкарыстоўваць не шоўк, як гэта практыкавалася ў краінах Усходу, а беларускі лён ці суканую воўну, што ніколькі не паўплывала ў горшы бок на прыгажосць такіх вырабаў. Але працягвалі ткаць і шаўковыя паясы. 3 цягам часу на іх цалкам зніклі ўсходнія ўзоры, саступіўшы сваё месца беларускім. Даўжыня паясоў складала ад 2 да 4,5 метра, шырыня - 20-40 см. Канцы іх часам абшывалі махрамі. На рагу пояса з абодвух бакоў натыкалі меткі на стараславянскай і лацінскай мовах з мэтай зазначыць канкрэтнае месца яго вырабу (“Слуцк”, “У горадзе Слуцку", “Зроблена ў Слуцку”). У канцы XVIII ст. самая лепшая партыя паясоў Слуцкай фабрыкі
Мысліцелі і асветнікі Беларусі. - С 279
Этнаг рафія Беларус: Энцыклапедыя - Мн . 1989 -С 469
119
дэманстравалася на Парыжскай выставе і атрымала высокую ацэнку. Прыгожа. з густам аздобленыя золатам і срэбрам. яны з’яўляліся неабходным атрыбутам касцюма кожнага сапраўднага магната і шляхціча. Праіснавала Слуцкая фабрыка шаўковых паясоў да 1844г„ выпускаючы за год у сярэднім да 200 паясоў. Акрамя Слуцка, паясы выраблялі ў Нясвіжы, Ружанах, Карэлічах, Ласосне (каля Гародні), Кракаве, Кабылках пад Варшавай і ў іншых населеных пунктах Рэчы Паспалітай, а таксама ва Францыі. Але незалежна ад гэтага ўсе доўгія шаўковыя паясы называліся слуцкімі. Вырабленыя ў Слуцку і іншых месцах Беларусі паясы адказвалі самым высокім стандартам і змаглі істотна пацясніць на еўрапейскім рынку аналагічную прадукцыю знакамітых турэцкіх і персідскіх майстроў. Лічыцца. што на тэрыторыі Беларусі было выраблена прыкладна 10 тыс. слуцкіх паясоў.
Падобнага роду суадносіны паміж нацыянальным і запазычаным давялося зведаць і многім віда.м дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. Паколькі рамёствы найбольш пашыранае развіццё атрымалі ў гарадах і мястэчках, такім відам заняткаў займаліся ў іх не толькі карэнныя мясцовыя насельнікі, а і прадстаўнікі самых розных этнічных груп, якія выбралі наш край месцам свайго сталага пражывання. Іх сумесная дзейнасць спрыяла ўнясенню ў творы беларускага дэкаратыўнага мастацтва іншародных матываў і рысаў, зразумела, не парушаючы яго нацыянальных асноў. Хаця, як піша сучасны вучоны-мастацтвазнаўца Яўген Сахута, спецыялізаваныя прафесійныя аб'яднанні рамеснікаў “у значнай ступені арыентаваліся на агульнаеўрапейскія мастацкія традыцыі. беларускія майстры заўсёды імкнуліся надаць сваім вырабам непаўторнае мясцовае аблічча. Вырабы некаторых рамёстваў увайшлі ў сусветную скарбонку дэкаратыўнага мастацтва як дасягненні менавіта беларускіх майстроў”.
З’яўленне на свет усё большай колькасці выдатных арыгінальных твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ці набыццё і прывоз іх з-за мяжы выклікалі неабходнасць канцэнтрацыі такіх каштоўнасцяў у спецыяльна ўзведзеных будынках. I ў гэтай важнай справе прыклад паказаў славуты сваім культурным мінулым Нясвіж. Тут яшчэ пры князі Мікалі Радзівіле Чорным (1515-1565) быў заснаваны музей. Справу бацькі прадоўжыў сын Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка (1549-1616). Пры ім у музеі значна пабольшылася колькасць калекцый розных унікальных твораў жывапісу, фамільных рэліквій, узораў сярэднявечнай зброі. габеленаў, кілімаў (шарсцяны бязворсавы дыван ручной работы) і г.д.
Дбайна клапаціліся пра захаванне і разумнае выкарыстанне ў сваіх маёнтках твораў выяўленчаі а, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва князі
120
Сапегі. Дзякуючы іх клопатам, на працягу XVI-XVI1 стст. у Ружанах, Дзярэчыне і іншых маёнтках быў сфармаваны вельмі багаты "Сапежанскі збор”, які “аб’ядноўваў мноства розных калекцый: галерэю, бібліятэку. архіў, прадметы археалогіі (каменныя сякеры, молаты, прасліцы. бранзалеты і інш.)”. Значнае месца ў галерэі было адведзена высокамастацкім працам "мясцовых і іншых мастакоў, на палотнах якіх адлюстраваны вобразы некалькіх пакаленняў Сапегаў. Тут жа былі творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, гравюры, жывапісныя палотны, a таксма скульптура, мазаіка, ружанскія шпалеры, кілімы, паясы, залатое ліццё, фамільныя гербы, абразы, калекцыя пячатак, сямейныя рэліквіі, нават узоры мінералаў”¹. Багатая карцінная галерэя, разнастайная нумізматычная калекцыя меліся ў музеі Ганны Сапегі-Ябланоўскай, што быў створаны ў другой палове XVIII ст. у маёнтку Сямяцічы на Гарадзеншчыне.
Дзякуючы развіццю музейнай справы, удалося захаваць нямала арыгінальных твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. наладзіць рэгулярнае азнаямленне з імі шырокіх колаў людзей. Частымі наведвальнікамі такіх устаноў культуры былі і прадстаўнікі з замежных краін.
Каханоўскі Генадзь Вытокі музейнай справы на Беларусі // Беларуск; гістарычны часопіс. - 1994 -№2.-С 84
РАЗДЗЕЛ VIL ТЭАТРАЛЬНАЕ I МУЗЫЧНАЕ МАСТАЦТВА
1. Школьны, лялечны і прыватнаўласніцкі тэатры
Важную ролю ў культурным жыцці адыгрывалі тэатральнае і музычнае мастацтва. Вялікую ўвагу тэатру надавалі навучальныя ўстановы. Стваральнікамі, арганізатарамі яго часта выступалі езуіты, сярод якіх заўжды было і нямала выхадцаў з іншых краін Еўропы. Вельмі хутка зразумеўшы, што пастаноўкамі на лацінскай мове, на далёкім ад тутэйшага жыцця матэрыяле немагчыма схіліць моладзь да каталіцкай веры, яны пачалі мэтанакіравана насычаць паасобныя старонкі драматычных твораў мясцовымі сюжэтамі, карыстацца беларускай мовай. У многія такія творы “ўстаўляліся інтэрмедыі - напісаныя жывой мовай сатырычныя ці гумарыстычныя сцэнкі сацыяльна-бытавога зместу, якія па гэтай прычыне карысталіся ў гледачоў вялікай папулярнасцю (“Селянін у касцёле”, “Селянін на споведзі", "Мацей і лекар-шарлатан”...)”¹.
У школьных тэатрах ішлі спектаклі, дзе ў залежнасці ад сюжэтнай лініі драматычнага твора яго героі рознага сацыяльнага статусу размаўлялі на лацінскай, польскай і беларускай мовах. Так. па волі лёсу з заганнай, шкоднай задумы езуітаў зрабіць школьны тэатр лабараторыяй акаталічвання і апалячвання маладых пакаленняў беларусаў. ён нёс у сабе і рысы нацыянальнага тэатральнага мастацтва. Непараўнальна больш такіх рысаў было ў сцэнках-інтэрмедыях уніяцкіх школьных тэатраў. Паколькі ў іх выступалі вучні з простых сем’яў, яны лепш разумелі жыццё ніжэйшых станаў грамадства і паказвалі яго больш рэалістычна. Ва уніяцкіх інтэрмедыях быў выключаны паказ селяніна ў адмоўным, насмешлівым плане.
Усяго напрыканцы XVIII ст. на Беларусі мелася 22 школьныя тэатры. Да драматургаў, што пісалі для яго п’есы, належаў і ўраджэнец Віцебшчыны Францішак Багамолец (1720-1784). Усяго для школьнага тэатра ім створана звыш 20 камедый, з якіх найбольшай папулярнасцю карысталіся “Модныя кавалеры”, "Хітры гаспадар”, “Польскі парыжанін". Прыкладна на гэты час прыпадае літаратурная дзейнасць выпускніка Кіева-Магілянскай акадэміі, выкладчыка паэтыкі і рыторыкі Мануіла Базілевіча. які, мяркуецца, паходзіў з Беларусі. Найбольшую вядо.масць прынесла яму п’еса "Дэкламацыя" — тыповы твор школьна-схаластычнай літаратуры. У п’есе ў алегарычных формах выкрываюцца
’ГіжвічНіл Слова пра драматургію Янкі Купалы//Літаратура і мастацтва -2002 -5ліпеня - С. 10.
122
п’янства, грашалюбства, прадажнасць у судзе. Мова яе хаця ў аснове сваёй і стараславянская, аднак мае вялікую колькасць беларускіх слоў і формаў¹. Пастаноўка названай п'есы “суправаджалася сатырычна-гумарыстычнымі інтэрмедыямі з развітым дыялогам . Для развіцця тэатральнага мастацтва Беларусі вельмі важна, што ў пастаноўках школьных тэатраў удзельнічалі яе ўраджэнцы, а не запрошаныя з іншых краінаў артысты, што спектаклі паказваліся пераважна на мясцовыя сюжэты.
У арганізацыі тэатральнага жыцця навучальных устаноў некаторыя з іх важную ўвагу надавалі і музычнаму выхаванню. творча выкарыстоўвалі мясцовыя традыцыі, спалучаючы іх з дасягненнямі іншых народаў у гэтым відзе творчай дзейнасці чалавека.
Амаль цалкам з мясцовых інструменталістаў і вакалістаў складалася школьная капэла, якая існавала ў 30-90-я гады XVIII ст. у бурсе Віцебскага езуіцкага калегіума і адыграла вялікую ролю ў музычным жыцці горада. У інструментарый капэлы ўваходзілі скрыпкі, басэтлі, квартвіёлы, габоі, валторны, трубы, клавікорд (клавішна-струнны ўдарны інструмент) і арган. У яе рэпертуар уваходзілі не толькі танцавальная музыка, але і канты, сімфоніі, оперы. Спачатку капэла абслугоўвала пераважна рознага роду клерыкальныя колы, а пазней стала выступаць перад магнатамі, шляхтай і мяшчанамі. Яе рэпертуар набываў усё больш свецкі характар.