Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)
Леанід Лыч
Памер: 168с.
Віцебск 2006
Практычна не існавала такога напрамку ў архітэктуры і выяўленчым мастацтве, да развіцця якіх не падключыліся б беларусы, што стала ці часова жылі ў Маскве. Свае ўмелыя рукі яны прыклалі да ўзвядзення сапраўднага шэдэўра архітэктуры - Каломенскага палаца, да афармлення пяціяруснага іканастаса Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра, засваення вырабу рэльефнай кафлі і аздаблення ёю царквы Рыгора Неакесарыйскага, Пакроўскага сабора (Ізмайлава). Было чаму павучыцца ад беларускіх майстроў разьбы па дрэве і косці, апрацоўцы металаў і каменю, якія ўдзельнічалі ў афармленні Зброевай палаты
'ЭГБ. -Т. 5 -С 252.
98
Маскоўскага Крамля, Валдайскага, Іверскага і Васкрасенскага Нова-Іерусалімскага (на рацэ Істры) манастыроў, Каломенскага палаца (“восьмага цуду свету”). Нават саму Палату разьбярных і сталярскіх спраў Маскоўскага Крамля ўзначальваў (да 1681 г.) былы беларускі інак Куцеінскага манастыра Арсеній, якой затым кіраваў ураджэнец са Шклова Клім Міхайлаў. Усяго ў гэтай Палаце працавала тады звыш 20 беларускіх майстроў, з якіх найбольш таленавітым лічыўся Сцяпан Зіноўеў. Гэтая тройка разьбяроў з Беларусі стварыла “Іарданскую сень” (прытулак), з густам аздобіўшы яе калонкі і шацёр пазалочанаю разьбой і каляровым роспісам. Прыкладна ў гэты ж час у палаце разьбярных і сталярскіх спраў Маскоўскага Крамля працаваў манах з Оршы Іпаліт Старац. Разам са сваімі “вучнямі Яфімам Анціп’евым, Данілам Грыгор’евым і Ларкам Юр’евы.м рэзаў і залаціў стаўпы і гербы царскіх карэт, іканастасы, рызніцы, шафы, куфры, ракі для мошчаў і інш. У 1679 г. стварыў рэльефнае распяцце для Галгофы ў царкве Уваскрэсення Славушчага і рысункі кафляных упрыгожанняў купалаў Верхнеспаскага сабора ў Маскоўскім Крамлі”¹.
Добрую славу здабыў сабе ў Рускай дзяржаве разьбяр па дрэве з Дуброўны Герасім (Гераська) Акулаў. “3 1654 г. працаваў у Іверскім (пад Ноўгарадам), у 1658-1666 гг. - у Нова-Іерусалімскім (пад Масквой) манастырах, у 1666 г. - у Збройнай палаце, у 1667-1668 гг. удзельнічаў у аздабленні Каломенскага палаца. Ён і адзін са стваральнікаў разьбярных іканастасаў трох цэркваў у Ізмайлаўскай сядзібе цара Аляксея Міхайлавіча. У 1686 г. удзельнічаў ў стварэнні іканастаса царквы Пятра і Паўла ў Маскве”².
Варты быць адзначаным і такі факт, што толькі са з’яўленнем у 1666 г. у Маскоўскай Зброевай палаце беларускіх майстроў кафельнай вытворчасці тут шырокі размах набыло майстэрства вырабу паліхромнай керамікі. Пазней беларускія дойліды паклалі пачатак у Маскве гэтак званаму знакамітаму “нарышкінскаму барока”. Паўсюдна ў сваёй працы беларускія майстры скарыстоўвалі “матывы не толькі еўрапейскага рэнесансу і барока, але і ўласныя, нацыянальныя, і перапрацаваныя па свайму густу еўрапейскія”'. Лічаць, што беларусам быў і Андрэй Чохаў (Чэхаў), які ў 1586 г. адліў шырока вядомую і ў наш час “Цар-гармату”.
Для разгледжанага вышэй перыяду культурных сувязяў Беларусі з усходняй суседкай вельмі добра дапасоўваюцца наступныя словы рускага вучонага Пятра Бяссонава (1828-1898); “Грамадскае ўзбуджэнне сваімі сіламі, што прыйшлі ў рух, пераступіла межы беларускага свету і
¹ Тамсама. -Т. 3. -С. 503.
² Краязнаўчая газета. - 2003. - № 4 (чэрвень).
Бессонаў С.В. Беларускія мастацкія майстры ў Маскве XVII стагоддзя // Весш АН БССР. Серыя гістарычная - 1947. -№ 1. -С. 79.
99
разлілося далёка за іх па ўсіх накірунках. Школы беларускія... цалкам перанесліся ў Маскоўскую дзяржаву да канца XVII стагоддзя”. Каланізатары з Беларусі “рушылі туды, дзе лічылі ўзровень адукацыі ніжэйшым і куды спадзяваліся прынесці з сабой суму пераўтварэнняў”. Беларускія ўплывы найбольш адчуваліся ў самой Маскве. Выхадцы з нашага краю “занялі тут самыя важныя, уплывовыя месцы, ад іерархаў да кіраўнікоў кансісторый^, імі заснаваных, ад выхавальнікаў царскай сям’і да настаяцеляў манастырскіх, да рэктараў, прэфектаў і настаўнікаў імі ж праектаваных школаў, да кабінетных і друкарскіх вучоных, справаводаў, дзякоў, сакратароў. Амаль усё падлегла іхнім рэформам, да крайнасці пераканаўчаму ўплыву: багаслоўская навука, карэкціроўка свяшчэннага і службовага тэксту, друкарства, справы расколу, царкоўная адміністрацыя, казанні, храмавыя публічныя і хатнія спевы, ноты, вонкавасць архірэйскіх дамоў, лад іх жыцця... выгляд і склад школаў, прадметы і спосабы навучання, утрыманне бібліятэкаў, правапіс, вымаўленне і напісанне (царкоўнае мяккае г замест цвёрдага), публічныя гульні і відовішчы, і г.д., і г.д.”’
Нешта падобнае можна сустрэць і на старонках кніг, у выступленнях сучасных расійскіх навукоўцаў. У якасці прыкладу можна спаслацца на аўтара выдадзенай у Маскве ў 2002 г. кнігі “Манастыры ўсходняй і заходняй традыцый. Спадчына праваслаўнай Беларусі”, доктара архітэктуры Інэсу Слюнькову: “Абнаўленне рускага мастацтва другой паловы XVII стагоддзя, прыўнясенне ў яго адаптаваных суседнімі славянскімі народамі рыс заходнееўрапейскага барока праходзіла, дзякуючы запрашэнню ў Маскву, а потым і іншыя гарады Расіі беларускіх і ўкраінскіх майстроў”².
У той час, як прагрэсіўныя інтэлегентныя беларускія і рускія колы ўсяляк імкнуліся да культурнага супрацоўніцтва, справядліва бачачы ў ім вялікую ўзаемную карысць, царская ўлада, многія высокія кіраўнікі Рускай праваслаўнай царквы часта мелі наконт гэтага зусім іншы погляд, у т.л. і на беларускую літаратуру за яе свецкі характар і заходнееўрапейскую накіраванасць. Яшчэ да выключэння Каронай Польскай беларускай мовы са службовага справаводства маскоўскі патрыярх Філарэт у 1627 г. выдаў указ, у якім патрабавалася “чтобы впредь ннкто ннкакмх кнйг лйтовской (г.зн. беларускай. - Л.Л.) печатм не покупалн». Масква дала згоду на надрукаванне “Катэхізіса” Лаўрэнція Зізанія толькі пасля дыспуту з маскоўскімі “спраўшчыкамі” (рэдактарамі) і ў пераапрацоўцы (1627). Яшчэ больш абмяжоўваў прыток і
⁺ Падначалены архірэю калегіяльны епархіяльны орган з царкоўна-адміністрацыйнымі і судовымі функцыямі.
¹ Бессонов П. Белорусскне песнн. - М., 1871. - С. IV. VI.
² Літаратура і мастацтва. - 2002. - 27 верасня. - С. 11.
100
распаўсюджванне беларускіх кніг у Масковіі ўказ 1672 г., у якім так запісана: “... во всех местахь всякнхь чнновь людям учнннть законь крепкой сь большнмь подкрепленнем, чтобы те людн польскне (г.зн. беларускія. - Л.Л.) н латннскне печатн ннкто у себя вь домахь вь тай н явно не держалн, а прнноснлн бы н отдавалн бы воеводе”¹. Няцяжка зразумець, наколькі культурныя сувязі двух усходнеславянскіх народаў былі б больш плённымі, калі б гэтаму не перашкаджалі ўлада і праваслаўная царква Рускай дзяржавы.
На многія гады спынялася ўсялякае культурнае супрацоўніцтва беларускага і рускага народаў, калі іх урады кідалі свае краіны ў полымя братазабойных войнаў. Вяліся яны ў самых жорсткіх формах, нібыта ў гэтых народаў ніколі не было чаго агульнага ў іх гісторыі, не цякла ў жылах славянская кроў. He задавальняючыся выйгранай бітвай, пераможац чыніў на захопленай тэрыторыі яшчэ рознага роду разбурэнні, падчас якіх пераўтвараліся ў разваліны выдатныя архітэктурныя аб’екты, нішчыліся творы жывапісу. Згубныя вынікі такіх злачынстваў для беларускай культуры асабліва добра бачныя на прыкладзе нашых усходніх гарадоў, якія не раз датла гарэлі і дашчэнту разбураліся пры захопе іх рускімі войскамі. Найбольшую жорсткасць праяўлялі яны тады, калі імі камандавалі Іван IV Жахлівы, Аляксей Міхайлавіч і Пётр I.
Рускі народ з вялікай удзячнасцю, зусім справядліва прыгадвае, што карыснага для яго культурнага прагрэсу зрабіў Пётр I. Мы ж, наадварот, пра яго з поўнай падставай можам гаварыць, як пра самага бязлітаснага разбуральніка нашых духоўных каштоўнасцяў. Найвялікшым злачынствам гэтага дзяржаўнага дзеяча Рускай дзяржавы ў дачыненні да беларускай культуры, несумненна, трэба лічыць знішчэнне падчас Паўночнай вайны (1700-1721) выдатнага помніка айчыннай архітэктуры XII ст. - Полацкай Сафіі. Ніхто іншы, як менавіта гэты цар, распарадзіўся ўзарваць амаль усе значныя культавыя і свецкія пабудовы ў Магілёве, замак у Смалянах, што каля Оршы. Паводле загаду Пятра I, зверскую акцыю ўчынілі на нашай зямлі калмыкі: за падтрымку віцяблянамі шведскага караля Карла XII у час Паўночнай вайны яны падпалілі іх горад з усіх чатырох бакоў. Віцебск “згарэў і ўжо ніколі, - як пісаў у 80-я гады беларускі і польскі гісторык Адам Кіркор, - не аднаўляўся ў колішняй велічы. Лік жыхароў зменшыўся, гандлёвае значэнне яго заняпала”'.
Трэба памятаць, што разам з дарагімі кожнаму беларусу помнікамі матэрыяльнай культуры кожны раз гінулі арыгінальныя, вялікай каштоўнасці рукапісныя і друкаваныя кнігі, напісаныя на розных мовах.
¹ Тамсама. - 1992. - 6 лістапада. -С. 16.
² Жнвопмсная Россмя. - Т. 3. - С. 386.
101
Так, у час акупацыі войскамі маскоўскага цара ІванаІУ Жахлівага Полацка дашчэнту згарэла ў 1579 г. размешчаная ў Сафійскім саборы бібліятэка з каштоўнымі старажытнымі рукапіснымі кнігамі.
Пры ўварванні на Беларусь рускія войскі асаблівую жорсткасць праяўлялі і да сваіх супляменнікаў-старавераў, што з каралеўскай ласкі атрымалі сабе ладны кавалак тэрыторыі на Мазыршчыне. У 1695 г. яны пабудавалі ў Ветцы прыгожую Пакроўскую царкву, а пазней - Пакроўскі манастыр. На заклікі маскоўскага ўрада вярнуцца на радзіму стараверы зусім не рэагавалі. Таму ў 1735 г. імператрыца Ганна Іванаўна з дапамогай ваеннай сілы ўчыніла першую “выганку” старавераў, у выніку якой было спалена шмат жылых дамоў, а Пакроўскую царкву разабралі і вывезлі ў Свяцкую слабаду. Пад канвоем у глыб Расіі прыгналі 14 тыс. чалавек. He паспелі стараверы належным чынам аднавіць Ветку (пабудавалі вялікую капліцу, царкву), як у 1764 г. ужо руская імператрыца Кацярына II арганізавала ім другую “выганку”: выслана ў Сібір і Алтай 20 тыс. сгаравераў. У выніку чарговай экзекуцыі “Ветка зноў была спалена. Пасля гэтага яна страціла сваё значэнне як цэнтр арганізацыі расколу, аднак захавала ў стараверстве гістарычны і культурны аўтарытэт”¹. Зусім не адпавядалі нормам добрасуседства масавыя акцыі рускіх войскаў па вывазу ў Маскоўскую дзяржаву нарабаваных імі на беларускай зямлі духоўных каштоўнасцяў, якія і па сённяшні дзень не вернутыя яе законным гаспадарам. Каб шматграннага характару ўзаемадачыненні беларускага і рускага народаў атрымалі сёння далейшае развіццё, іх урады павінны самым сур’ёзным чынам паклапаціцца пра аднаўленне справядлівасці, даць аб’ектыўную ацэнку ўсім нядобрасуседскім учынкам, што былі здзейснены па віне папярэдніх палітычных рэжымаў.