Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)
Леанід Лыч
Памер: 168с.
Віцебск 2006
У культурнае жыццё Рускай дзяржавы, асабліва ў выдавецкую справу, вялікі ўнёсак зрабіў другі слынны выхадзец з Беларусі Ілля Капіевіч (Капіеўскі; 1651—1714). Адны лічаць, што родам ён з Мсціслаўшчыны, другія - з Меншчыны, трэція - з Берасцейшчыны. Адукацыю атрымаў у Слуцкай кальвінісцкай гімназіі. Каб не стаць ахвярай інтрыгаў і падкопаў з боку езуітаў, уцёк у галандскі горад Амстэрдам, з якім звязаны лёс некаторых вядомых людзей Беларусі. Так, у 1650 г. тут быў выдадзены на лацінскай мове вельмі папулярны ў многіх краінах Еўропы твор ураджэнца з Віцебшчыны Казіміра Семяновіча (каля 1600 - пасля 1651) “Вялікае мастацтва артылерыі, частка першая”, адзін з раздзелаў якога прысвячаўся праблеме стварэння шматступеневай ракеты. Аднак існуе і такая думка, што I. Капіевіча, як самага здольнага выпускніка Слуцкай кальвінісцкай гімназіі, які добра валодаў не толькі роднай, польскай і рускай мовамі, але яшчэ і лацінскай, галандскай, нямецкай, на вучобу ў гэты горад паслалі Радзівілы, выдзеліўшы неабходную суму грошаў. Тут у час т.зв. Вялікага пасольства Расіі ў Галандыю (1697-1698) адбылася сустрэча нашага земляка з рускім
' Настаўніцкая газета. - 1991. - 12 сакавіка.
' Дабрынін М.К. Беларуская літаратура. Старажытны перыяд. - Мн., 1952. - С. 295. ' "Русіны” - адна з назваў беларусаў у перыяд сярэднявечча
94
царом Пятром I, які прапанаваў яму арганізаваць выданне навуковай, тэхнічнай і мастацкай літаратуры на рускай мове. Спецыяльна для гэтай мэты I. Капіевіч залажыў друкарню. 3 яе выходзілі як перакладныя, так і арыгінальныя, напісаныя самім беларускім вучоным і асветнікам творы. Для патрэб Расіі ён у Амстэрдаме і Капенгагене выдаў шэраг лексіконаў (падручнікаў для вывучэння іншаземных моў), напісаў і надрукаваў больш за 20 кніг, у тым ліку «Введенне краткое во всякую нсторню...», «Краткое й полезное руковеденме во арйфметаку», «Уготованве й толкованйе ясное й зело нзрядное красно образного поверстанйя кругов небесных», «Грамматнка латанская», «Морского плаванйя кнмга», «Святцы, нлн календарь», «Номенклятор (з лац.: збор назваў, найменняў. - Л.Л.) на русском, латвнском й немецком языках» (1700; перавыдаваўся ў Пецярбурзе ў 1718 і 1720 гг.), «Руковеденйе вь грамматнку Славяна-Россснйскую йлй Московскую ко употребленню учаіцыхся языка Московского». У «Номенкляторы» побач з рускімі словамі сустракаюцца і беларускія: печатня - друкарня, свекла - буракі, мел - крэйда. I ў іншых вышэйпералічаных кнігах I. Капіевіча можна напаткаць беларусізмы: «ведатн», «блнзнята», «меж тым», «свйтанне», «протягнуть», «не заплатнвшн завезлй» і інш¹. Сярод выдадзеных I. Капіевічам перакладных твораў мастацкай літаратуры былі і такія, што належалі самым вядомым старажытнагрэчаскім паўлегендарным паэтам Гамеру і Эзопу. Там жа ў Галандыі I. Капіевіч падрыхтаваў праект рэформы рускага царкоўнага алфавіту, замяніўшы яго грамадзянскім, які ў адпаведнасці з указам Пятра I і быў уведзены ў Расіі. Адліты дзеля такога пісьма шрыфт некаторыя спецыялісты называлі амстэрдамскімі літарамі, грамадзянскай, альбо беларускай, азбукай. Вядома таксама, што наш зямляк стварыў у Амстэрдаме школу, дзе розным навукам вучыліся выхадцы з Расіі. Закончыўшы такую плённую творчую дзейнасць за мяжой, I. Капіевіч не вярнуўся на радзіму, каб сумесна са сваімі аднадумцамі супрацьстаяць яе паланізацыі, а пераехаў у Маскву і ўладкаваўся перакладчыкам ў Пасольскі прыказ, дзе займаў адкрыта прарускую пазіцыю, выказваўся за далучэнне Беларусі да Расіі.
Прагрэсіўныя колы рускага народа высока цанілі і цэняць уклад беларускага асветніка, кнігавыдаўца ў іх навуку, культуру і асвету. Так, М. Шчалкуноў складанне I. Капіевічам кніг для спаконвечнай праваслаўнай Расіі назваў цэлай рэвалюцыяй для таго часу. Для нас вельмі важнай з'яўляецца і ацэнка, якую П. Вяземскі даў апублікаванай у 1877-1878 гг. «Обіцеством любнтелей древнерусского языка» кнізе перакладаў I. Капіевіча пад агульнай назвай «Рймскйе деянчя»: «Выдаваемы тэкст «Рймскйх деяннй» пісаны на беларускім дыялекце, які
¹ Настаўніцкая газета, - 1991 - 25 верасня.
95
нярэдка ў нашых рукапісах называецца ці польска-рускім, ці літоўскім, ці славяна-польскім»'. Ёсць звесткі пра перапіску I. Капіевіча з нямецкім вучоным, заснавальнікам і першым прэзідэнтам Берлінскай акадэміі навук Готфрыдам Лейбніцам. Да аналізу незвычайна плённай, шматграннай працы нашага земляка звяртаюцца і сённяшнія гісторыкі культуры і літаратуразнаўцы, у прыватнасці, маскоўскі вучоны Юрый Лабынцаў, які пісаў: «Уся кнігавыдавецкая дзейнасць I. Капіевіча і яе вынікі - гэта, хутчэй, самы пачатак уваходжання Расіі ў маштабны агульнадзяржаўны кантакт з заходнееўрапейскай навукай і культурай, пачатак спробаў такога ўваходжання або, дакладней, знаёмства з еўрапейскім светам. I ў гэтым роля беларускага пратэстанцкага эмігранта I. Капіевіча... даволі значная і відавочная»².
Акрамя вышэйназваных асобаў, заслугоўвае быць згаданым і ўраджэнец з Ашмяншчыны Гедыон Вішнеўскі, які спачатку выкладаў філасофію ў Маскоўскай акадэміі, а затым стаў яе рэктарам. У 1728 г. ён заняў пасаду епіскапа Смаленскага і заснаваў у гэтым горадзе некалькі школ. I гэта быў не адзіны выпадак прызначэння беларусаў на высокія духоўныя пасады. У канцы XVII - XVIII ст. ураджэнц з Міншчыны Гіляры Рагалеўскі быў архімандрытам у Маскве, затым у Данскім манастыры, а яшчэ пазней - епіскапам Казанскім. I яго зямляк Сава Шпакоўскі быў епіскапам у Архангельску. На многіх адказных пасадах працаваў у Расіі Платон Петрункевіч з Віцебшчыны. Закончыў жа сваю дзейнасць у сане епіскапа ва Уладзіміры на Клязьме, дзе залажыў духоўную семінарыю. Родам з Віцебшчыны быў і Амброжы Юшкевіч, які служыў епіскапам у Волагдзе, а пасля ў Ноўгарадзе. Тут ён заснаваў семінарыю, на працу ў якую запрасіў беларускіх настаўнікаў Інацэнта Міхалевіча, Язэпа Яўмецкага, Інацэнта Міткевіча³.
Вельмі добрую славу ў культурным жыцці Расіі пакінуў аб сабе ўраджэнец хутара Казлоўскі Мсціслаўскага ваяводства (цяпер Слаўгарадскі раён) Восіп Казлоўскі (1757-1831). Атрымаўшы музычную адукацыю ў кляштары св. Яна ў Варшаве, ён на працягу 1773-1778 гадоў займаўся музычным выхаваннем дзяцей троцкага ваяводы Андрэя Агінскага, сярод якіх знаходзіўся і будучы аўтар паланеза “Развітанне з Радзімай” Міхаіл Клеафас Агінскі. У час службы ў рускай арміі Восіп Казлоўскі напісаў прысвечаны ўзяццю ў 1790 г. Аляксандрам Суворавым турэцкай крэпасці Ізмаіл паланез ‘Тром победы, раздавайся!”, які стаў дзяржаўным гімнам Расійскай імперыі. Вядома, што наш зямляк пісаў музыку і на лацінскія тэксты. Адзін з яго твораў прысвечаны расійскаму
¹ Літаратура і мастацтва. - 1992, - 18 лістапада. - С. 15.
² Кантакты і дыялогі. - 2001. -№ 11.-С. 5.
' Найдзюк Язэп, Касяк Іван. Беларусь учора і сяньня. - С. 81.
96
імператару Аляксандру I. 3 1799 г. В. Казлоўскі з’яўляўся інспектарам музыкі, а з 1803 г. - дырэктарам імператарскіх тэатраў Пецярбурга, куды быў запрошаны ў 80-я гады XVIII ст. князем Рыгорам Пацёмкіным. Сучасная музыказнаўца Вольга Дадзіёмава лічыць В. Казлоўскага “класікам рускай музыкі даглінкаўскай пары, стваральнікам героіка-драматычнага і лірыка-псіхалагічнага кірунку ў сімфанічнай музыцы... правадніком новых, прынесеных з Захаду жанрава-стылёвых плыняў у рускім мастацтве, якія спрыялі яго “вэстэрнізацыі” і якаснаму ўздыму”. Без дастатковых падстаў некаторыя яшчэ і сёння называюць В. Казлоўскага рускім кампазітарам польскага паходжання. Апошнія гады свайго жыцця слынны сын беларускай зямлі правёў у Прапойску (зараз Слаўгарад), дзе кіраваў мясцовай капэлай¹.
Вялікую зацікаўленасць у Расіі праяўлялі ў XVII—XVIII стст. да беларускай песеннай інтымнай лірыкі. Вядома, да прыкладу, што на яе прыпадала каля паловы тэкстаў у зборніку “Куранты”, які быў складзены ў 1732 г. для яраслаўскай купчыхі Пратапопавай².
Як бачым, разрозненае пражыванне ў межах дзвюх незалежных адна ад адной краін не аслабляла жадання ў беларускага і рускага народаў да сумеснага супрацоўніцтва ў розных сферах іх дзейнасці, у т.л. і ў культуры. У шэрагу прычын даволі цеснага і плённага культурнага супрацоўніцтва не апошнюю ролю адыгрывала праваслаўная рэлігія. 3 пазіцыяй цяперашняй свядомасці і адукаванасці гэта падаецца зусім неверагодным, але ў той час, калі асноўная маса людзей знаходзілася ў стане непісьменнасці, дык ужо сама думка, што многія беларусы маюць з рускімі адну агульную праваслаўную царкву, магла спрычыніцца да таго, каб і тыя і другія глядзелі на сябе як на вельмі блізкія народы. Усё гэта не магло не паўплываць на іх узаемаадносіны, і асабліва ў перыяд, калі Рэч Паспалітая ўзмацняла нацыянальна-рэлігійны прыгнёт на беларускіх землях. А што на адзіную з рускімі праваслаўную веру беларусы глядзелі як на надзейны паратунак ад такога прыгнёту, могуць сведчыць і наступныя радкі з вуснапаэтычнай творчасці (запісана на Капыльшчыне);
Ой калы б колы
Москалн прышлы,
Москалн прышлы,
Нашн сродные
Веры одныя¹ (падкрэслена мною. - Л.Л.)
3 прыходам на дапамогу маскалёў значная частка праваслаўных беларусаў і сапраўды магла разлічваць, што ім усё ж удасца спыніць
¹ Літаратура і мастацтва. - 1990. - 4 верасня - С. 10; ЭГБ. -Т. 4. -С. 11.
² Звязда. -1991.-4 красавіка.
³ Сборннк памятннков народного творчества в Северо-Западном крае. - Вып. I. - Вплыю, 1866. -С. 116, 117.
97
наступ на іх край каталіцызму і паланізацыі, хаця, як вядома, і ў першых не заўсёды былі добрыя намеры ў дачыненні да сваіх заходніх суседзяў. Бо адзіная вера стала разглядацца як падстава да далучэння іх земляў да Маскоўскай (Рускай) дзяржавы. Заўважу, што ёсць даследчыкі, якія сур'ёзна сумняваюцца ў прыналежнасці прыведзеных вышэй радкоў да народнай творчасці і лічаць, што аўтарамі іх з'яўляліся самі збіральнікі фальклору. I такі пункт гледжання нельга цалкам абвергнуць, бо са словам «маскалі» (так доўга называлі жыхароў Маскоўскай, а пазней Рускай дзяржавы) у памяці беларускага народа, у т.л. і праваслаўнай веры, атаясамліваліся і вельмі трагічныя старонкі яго гісторыі.
Апроч наяўнасці нямала чаго агульнага ў гісторыі, культуры і мове, прыналежнасці рускіх і многіх беларусаў да праваслаўнай канфесіі, іх супрацоўніцтву ў сферы духоўнай творчасці спрыялі і іншыя фактары. Прычым першая роля тут, несумненна, належала Беларусі. Цалкам пагаджаюся з шэрагам вучоных-гісторыкаў і літаратараў, у іх ліку Усеваладам Ігнатоўскім, Уладзімірам Пічэтам, Максімам Гарэцкім, якія трымаліся погляду, што аж да канца XVII ст. Беларусь, як больш культурная за Масковію, рабіла станоўчы ўплыў на яе духоўнае развіццё. Сваё адставанне ў галіне культуры ад заходняй суседкі добра разумелі ў Маскве. Невыпадкова ж пры ўварванні яе войскаў на нашую зямлю часта высокі ўзровень майстэрства тых ці іншых асобаў у розных відах творчай дзейнасці станавіўся прычьшай захопу іх у палон і прымусовага вывазу ў Рускую дзяржаву, пераважна ў яе сталіцу. Асабліва шмат беларускіх майстроў было гвалтам дастаўлена сюды падчас вайны 1654-1667 гг. Пазней значную частку іх пасялілі ў Мяшчанскай слабадзе Масквы. Пэўны час гэтая тэрыторыя сталіцы паводле этнічнага складу сваіх жыхароў з’яўлялася больш беларускай, чым рускай. У 80-я гады XVII ст. беларусы складалі каля 20 % насельніцтва Масквы, палова з якіх жыла ў Мяшчанскай слабадзе¹. Апошняя вызначалася сярод астатніх кварталаў Масквы даволі багатым тэатральным жыццём, добрай пастаноўкай асветы, у чым немалая заслуга тамтэйшых беларусаў.