• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)

    Леанід Лыч

    Памер: 168с.
    Віцебск 2006
    107.03 МБ
          Са свецкай жа беларускай літаратуры, бясспрэчна, найбольшую каштоўнасць уяўляў падрыхтаваны ў асноўным канцлерам ВКЛ Яўстафіем Валовічам (памёр у 1587 г.) і яго пераемнікам, выхаванцам Лейпцыгскага універсітэта Львом Сапегам Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года. Яго тэкст складаўся з 14 раздзелаў і 487 артыкулаў. Леў Сапега быў рэдактарам і выдаўцом Статута, напісаў прадмову і выдаў яго за свой кошт. Праз дваццаць шэсць гадоў (1614 г.) Статут пераклалі на польскую мову. Пераклад “зроблены быў з вялікай дакладнасцю, з захаваннем усіх спецыфічных зваротаў і перадачай у паланізаванай фор.ме многіх беларускіх слоў, для якіх не аказалася адпаведнікаў у польскай мове. Пазнейшыя публікацыі літара ў літару паўтаралі тэкст Статута першага польскага выдання”². У XVII ст. яго яшчэ тры разы выдавалі на польскай мове - у 1619, 1648 і 1694 гг. Паасобныя палажэнні Статута былі выкарыстаны пры кадыфікацыі ў
    
    
    ‘ Настаўншкая газета - 1991 - 7 верасня
    ’ Hama слова - 1995 - 4 траўня -- 7 чэрвеня.
    
    12
    
    канцы XVI ст. прускага права. На грунце гэтага выдатнага юрыдычнага твора быў складзены "ўкраінскі збор законаў пад назвай "ІІраво, по которым суднтся малоросснйскнй народ"¹.
         Літоўскі Статут 1588 года быў досыць папулярны.м і ў Рускай дзяржаве, значная частка артыкулаў якога ўвайшла ў складзены там асноўны юрыдычны дакумент - Саборнае Улажэнне 1649 г. Далучаная ў канцы XVIII ст. у склад Расійскай імперыі Беларусь працягвала жыць паводле Статута 1588 года да 1840 г., пакуль ён не быў забаронены царом Мікалаем I.
         Усе, хто меў дачыненне да напісання і выдання Статута 1588 года, шчыра радаваліся яго выхаду, бо бачылі ў гэтым важны сродак за.мацавання, юрыдычнага забяспечання законных правоў беларускага народа ў федэратыўнай дзяржаве Рэчы Паспалітай. Радавала яшчэ і тое, што напісаны ён быў на старабеларускай мове. Леў Сапега зазначаў: “А еслн которо.му народу встыд прав свонх не уметн, поготовю нам, которые не обчым (чужым. - Л.Л.) якнм языком, але сванм власным права спнсаные маем н кождого часу, чого нам потреба ку отпору всякое крнвды, ведата можем”².
         Літоўскі Статут 1588 года быў і застаецца назаўжды найвыдатнейшым здзяйсненнем беларускай тэарэтычнай думкі. Пра яго так сказаў Максім Гарэцкі: “Літоўскі Статут - гэта ёсць такая несакрушальная скаліна, той духоўны памятнік, які найлепш сведчыць аб славе і магунасці нашай мовы і нашага нават звычайнага пісьменства”. Высока цаніў гэты дакумент польскі прафесар Уладзіслаў Вяльгорскі (пасля Другой сусветнай вайны знаходзіўся ў эміграцыі ў Лондане), пішучы: “Вялікае Княства Літоўскае атрымала ў XVI стагодзьдзі ... кнігу правоў, што адказвала роўні заканадаўства тагачаснай Эўропы, а на якую ў гэтым часе ані Польскае Каралеўства на захадзе, ані Маскоўскае Царства на ўсходзе не патрапілі здабыцца”'.
         Такім выдатным літаратурным і юрыдычным помнікам, як Статут Вялікага Княства Літоўскага, мог бы ганарыцца любы еўрапейскі народ, таму на яго іншым разам без усялякіх падстаў прэтэндавалі і палякі, і ўкраінцы. Ва ўкраінскага прафесара Расціслава Лашчэнкі ёсць нават артыкул “Літоўскі Статут як помнік украінскага права", які быў змешчаны ў першым томе "Навуковага зборніка Украінскага універсітэта ў Празе’' (Прага, 1923). Першым усебакова аргументаваную крытыку гэтай памылковай публікацыі даў беларускі вучоны Васіль Дружчыц (1886-1937). У якасці аргумента ён прыводзіў і такі факт, што з усіх 14
    
    ¹ ІОхо Іосіф Крыніцы беларуска-літоўскага права. - Мн , 1991. -С 90
    ‘ Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 Тэксты Даведнік Каментарыі - Мн . 1989 -С. 48.
    ' Беларуская думка XX стагоддзя. - Варшава. 1998 - С 483
    
    13
    
    асобаў, якія ўдзельнічалі ў складанні Літоўскага Статута 1588 года, не было ніводнага ўкраінца ці паляка. Статутам не магло рэгулявацца жыццё на Украіне, бо тады яна ўваходзіла ў склад Польшчы без усялякіх правоў на самастойнае дзяржаўнае ўтварэнне. Але найбольш пераканаўчым погляд беларускага гісторыка. што Статут не ёсць украінская з’ява. падаецца тады, калі ён аналізуе лінгвістычныя недакладнасці Р. Лушчэнкі. Заключаюцца ж яны ў тым. што апошні саму мову ўсіх Літоўскіх Статутаў адносіць да ўкраінскай на той падставе, што яе (мову Статутаў) тады называлі “руськай”, а старажытная Русь - гэта ж асяродак гістарычнай Украіны, Кіеўшчыны. He пагаджаючыся з гэтым, В. Дружчыц дае больш праўдзівую аргументацыю, калі піша, што ў некаторых выпадках, калі размова ідзе і пра падзеі на Беларусі, назвы “Русь”, “рускі” з’яўляюцца таксама сінонімамі “Беларусь” і “беларускі”¹.
         Вельмі важна, што ў Статуце былі артыкулы, у адпаведнасці з якімі ўсім іншаземцам, і найбольш за ўсё палякам, забаранялася набываць на тэрыторыі ВКЛ зямельныя ўладанні і займаць дзяржаўныя, судовыя, адміністрацыйныя і царкоўныя пасады, што істотна засцерагала яго насельніцтва ад іншаземнага ў.мяшання, а галоўнае - ад паланізацыі. Беларуская мова аб’яўлялася адзінай дзяржаўнай мовай на ўсёй тэрыторыі Княства.
         Свецкія ўлады Рэчы Паспалітай і каталіцкая царква, адданыя ім ідэолагі добра разумелі, што ў межах дадзенай дзяржавы апынулася некалькі самастойных народнасцей з іх культурай і мовай, у т.л. і беларуская, працэсы кансалідацыі якой далёка зайшлі наперад і працягвалі паглыбляцца. Гэта пярэчыла інтарэсам польскіх пануючых класаў і каталіцкай царквы. Акрамя арганізацыі адпаведнай дзейнасці касцёла, прыняцця пэўных адміністрацыйных захадаў, да барацьбы з далейшым ростам этнічнай самасвядомасці беларускага народа далучыліся і многія польскія вучоныя, працы якіх былі прасякнуты шавіністычным зместам. Ідэолагі каралеўскай улады і каталіцкай царквы імкнуліся ўсімі сродкамі хутчэй апалячыць беларускі народ, падарваць яго веру ў сваю самабытнасць. пагасіць вялікае жаданне заставацца самім сабой. Найбольшыя напады давялося зведаць роднай мове славянскага насельніцтва ВКЛ (мова жамойтаў і аўкштайтаў не падлягала такой "увазе"). бо ўжо і тады многі.мі разумелася, што апошняя з’яўляецца не толькі асноўным кампанентам культуры, але і магутным фактарам этнічнай самасвядомасці ўсякага народа, у т.л. і беларускага. Розныя перашкоды чыніліся і праваслаўнай царкве, якая ў паасобныя перыяды сваёй гісторыі надзейна стаяла на баку беларускага народа. I як толькі на той ці іншай частцы тэрыторыі Беларусі ўдавалася зацвердзіцца польскай
    
    Нрацы і матар'ялы па гісторыі і археалогіі Беларусі - № 1 - Мн . 1927 - С 351
    
    14
    
    культуры і каталіцкай рэлігіі, некаторыя пласты карэннага насельніцтва, пераважна заможныя, пад уплывам чужых духоўных каштоўнасцяў маглі паступова губляць і гублялі свае самабытныя рысы, адмаўляліся ад традыцый старэйшых пакаленняў.
          1 ўсё ж унія з Каронай Польскай на працягу некалькіх першых дзесяткаў гадоў нічога асабліва небяспечнага не ўяўляла для беларускай культуры. Таму зусім абгрунтавана, калі ў нас заходзіць размова пра яе “залаты век”, у апошні зусім правамерна разам з XV стагоддзем уключаюць усё і наступнае стагоддзе, а не толькі тыя гады, што папярэднічалі падпісанню Люблінскай уніі. Такога пункту гледжання прытрымліваўся ў апошніх выданнях сваёй ‘Тісторыі беларускае літаратуры” Максім Гарэцкі, пішучы: “У XVI веку юрыдычная літаратура дае клясічныя ўзоры, рэлігійная літаратура размножваецца і друкуецца капітальнымі томамі, хронікі ахопліваюць усё жыцьцё і пераходзяць у мемуарны від літаратуры, пішуцца ўжо вершы, перакладаюцца заходня-эўрапэйскія сьвецкія повесьці і навуковая (на свой час) літаратура, складаюцца граматыкі, лемантары, слоўнікі і да т.п. рэчы, - адным словам, творыцца “залаты век” нашай старой літаратуры” .
          Пра буйныя дасягненні тагачаснай Беларусі ў культурным жыцці навочна сведчыць і даволі паспяховае развіццё кнігавыдавецкай справы. У дадатак да колішніх друкарняў у Вільні, Нясвіжы, Лоску, Заблудаве (заснавана на сродкі беларускага магната Рыгора Хадкевіча) узнікаюць новыя ў Вільні (1574 і 1596), у Эўю (Траецкае брацтва, 1610), Магілёве (1616), Куцеіне (каля Оршы, 1630), Буйнічах (ля Магілёва, 1635). 3 гэтых нанова закладзеных друкарняў найбольшай увагі заслугоўвае Куцеінская, якая з’яўлялася ў той час асноўным цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання. Існавала яна пры Куцеінскім Багаяўленскім манастыры. Першыя два гады ёю кіраваў вядомы беларускі асветнік і друкар Спірыдон Собаль (паходзіў з сям’і бурмістра Магілёва), які да гэтага паспеў ужо выдаць нямала кніг у Кіеве. За кароткі час працы ў Куцеіне ён даў народу наступныя кнігі: “Псалтыр”, які яшчэ меў і такую назву -"Брашна духоўнае”, “Малітваслоўе”, “Буквар” (1631; да гэтага часу такая назва кніг не ўжывалася на тытульным лісце), “Часаслоў”, “Новы Запавет і Псалтыр”. Пры Іаілі Труцэвічу з гэтай друкарні выйшлі ў свет кнігі: "На ойча наш выклад’’ Іаана Златавуста, “Псторыя пра Варлаама і Іасафа", "Дзідаскаліа, албо Наука... о седмн сакраментах, албо лн тайнах" рэлігійнага і грамадскага пісьменніка-публіцыста Сальвестра Косава, ■‘Псалтыр”, "Актоіх Іаана Дамаскіна", “Трэфалагіён”, "Дыоптря", "Лексікон'ь славеноросскій н нмен тлькованіе” буйнога дзеяча ўсходнеславянскай культуры. вучонага-лексікографа, пісьменніка Памвы
    
    ‘ Гарэцкі Максім Гісторыя беларускае літаратуры - Мн . 1926 -С 55
    
    15
    
    
    Бярынды. Кнігі ў Куцеіне выдавалі на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах. Падчас вайны 1654-1667 гг. Расіі з Рэччу Паспалітай і заняцця Куцеіна маскоўскім войскам друкарню вывезлі спачатку ў Іверскі Валдайскі манастыр пад Ноўгарадам, затым - у Васкрасенскі манастыр пад Масквой¹.
         Выключна вялікі ўклад у выдавецкую справу зрабілі купцы і грамадскія дзеячы з роду Мамонічаў, пры доме якіх у Вільні на працягу 1574-1623 гг. функцыянавала друкарня. Выпускала яна кнігі не толькі на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах, але і на польскай. Адсюль выйшла каля 50 кірылічных выданняў, пераважна рэлігійных, у т.л. “Псалтыр” Пятра Мсціслаўца, “Евангелле вучыцельскае” Васіля Гарабурды. Выдавалі тут і кнігі асветніцкага характару, у прыватнасці, азбука “Наука ку чнтаню і разуменю пнсма словенскага" (1596). Найбольшую папулярнасць друкарні прынесла тое, што яна была адзінай на Беларусі, дзе выпускалі “зборнікі заканадаўчых актаў, выданні прававога характару, у т.л. “Статут Вялікага Княства Літоўскага” (1588, кірыліцай; 1614, на польскай мове)”, канстытуцыі вальных соймаў. У 1586 г. быў надрукаваны “Трыбунал абывателям Вялікага Княства Літоўскага”². Разам з тым працай друкарні братоў Мамонічаў маглі быць задаволены і прыхільнікі, носьбіты польскай культуры ў ВКЛ. За час свайго існавання друкарня выдала 35 кніг на польскай мове.