Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)
Леанід Лыч
Памер: 168с.
Віцебск 2006
Беларускія аўтары лацінамоўных мастацкіх і навуковых твораў вельмі ў многім пасадзейнічалі распаўсюджанню гэтай мовы ў нашым краі, словы з якой пранікалі ў самыя розныя сферы яго жыцця. Пасля медыцынскай тэрміналогіі, што выкарыстоўвалася ў нас, найбольш за ўсё лацінскіх слоў-тэрмінаў трапіла ў беларускую юрыспрудэнцыю, таму што ў ёй і да ўтварэння Рэчы Паспалітай і пасля даволі шырока ўжывалі лацінскую мову пры складанні дакументацыі.
Акрамя шырокага запазычвання з лацінскай лексікі, у нашую мову трапляла і шмат слоў з моваў розных еўрапейскіх народаў і, зразумела, найбольш з польскай, паколькі з носьбітамі апошняй даводзілася жыць у адной федэратыўнай дзяржаве. Асабліва шырокім патокам паліліся польскія словы ў беларускую мову пасля таго, як яе вывелі са службовага справаводства і зрабілі тут пануючай польскую мову і, значыцца. веданне яе стала абавязковым для многіх службоўцаў.
Пэўныя моўныя ўплывы беларусам даводзілася зведваць і ад нямецкага народа, тым больш, што прадстаўнікоў яго нямала пражывала на тэрыторыі ВКЛ, асабліва на захадзе. Самы багаты асяродак нямецкай культуры за часамі Рэчы Паспалітай, як і раней, існаваў у Вільні. Каб этнічнай абшчыне гэтага еўрапейскага народа забяспечыць належныя ўмовы для самабытнага развіцця, у горадзе ім адвялі для засялення спецыяльны «Нямецкі квартал». Жыццё ў ім цалкам адпавядала нямецкім стандартам. Але калі іх насельнікі выходзілі за межы свайго квартала і траплялі ў беларускамоўнае асяроддзе, ім даводзілася найчасцей за ўсё
¹ Наша слова. - 1996. - 17-23 кастрычніка
73
для кантактаў з людзьмі карыстацца беларускай мовай. Такое назіралася нават і тады, калі прапольскія ўлады Рэчы Паспалітай гвалтам вывялі яе ў 1696 г. са службовага справаводства.
He ўсе лексічныя ўплывы народаў краін Цэнтральнай і Заходняй Еўропы на беларускую мову апраўдвалі нашыя выдатныя асветнікі, прагрэсіўныя рэлігійныя дзеячы. Выразна негатыўную пазіцыю па дадзеным пытанні займаў і Сымон Будны. Яго асабліва непакоіла, што не ў меру магутныя ўплывы такога роду характэрныя не толькі старабеларускай, але і іншым славянскім мовам. Ён ставіў у вялікую віну ўсім з тых славян, што «пагарджаючы сваёй мовай, пераймаюць словы ў немцаў». Каб утрымаць людзей ад такой шкоднай звычкі, С. Будны нагадваў ім: «... наша мова, нядаўна настолькі славутая, што яе сам папа не адважваўся хаіць, цяпер вельмі падае, і мовы лацінская і італьянская разам з нямецкай у нас бяруць верх»¹.
Выцясненне беларускай мовы з літаратурнага ўжытку вяло да немінучага затухання гэтага важнага віду духоўнай творчасці беларускага народа. У другой палове XVII — XVIII ст. яго мова была прадстаўлена пісьмовымі помнікамі ў асноўным толькі ў жанры камедыі і інтэрмедыі, што ішлі на сцэнах езуіцкіх, уніяцкіх і праваслаўных навучальных устаноў. Беларуская літаратура, “забароненая ў афіцыйным ужыванні... пазбаўленая сваёй нацыянальнай моўнай асновы, у XVIII ст. пачала фалькларызавацца’’². А гэта ж якраз быў перыяд Асветніцтва, калі ў краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, а пазней і ў Расіі, пачаўся магутны росквіт духоўнай культуры, у яе розных сферах з явіліся выдатныя шэдэўры, якія і па сённяшні дзень ствараюць славу народу, у асяроддзі якога яны нарадзіліся. Беларускі ж народ не стварыў такіх шэдэўраў, бо таленавітыя яго людзі працавалі на карысць польскай культуры. У такіх крайне неспрыяльных варунках ён павінен быў клапаціцца не столькі пра развіццё, колькі хаця б пра захаванне некалі створаных духоўных каштоўнасцяў, што далёка не заўсёды ўдавалася зрабіць. Больш страшэннай трагедыі ўжо і не магло б здарыцца. Ад гэтага часу, як справядліва зазначае М. Багдановіч, беларуская мова перастае “служыць асновай для культурнага будаўніцтва Літоўскай Русі’, пачынаецца стогадовы перыяд “летаргіі беларускага нацыянальнага жыцця”³.
I шэрагам іншых аўтараў яно падаецца ў самых чорных фарбах, можа, нават і трохі перабольшана. Зусім бязрадасную характарыстыку нашага супольнага жыцця з палякамі ў адной дзяржаве — Рэчы Паспалітай
¹ Первольф Н. Славяне. Нх взанмные отношення н связн. -Т. П. - Варшава, 1888. - С. 153.
² Гісторыя Беларускай ССР. -Т. I. - С. 268.
³ Багдановіч М. Творы. - Т. П. - Мн., 1928 - С. 124.
74
- даў адзін з выдатнейшых ідэолагаў беларускага нацыянальна-выхваленчага руху XX ст. Антон Луцкевіч, пішучы, што “зьліўшыся з польскай дзяржаўнасьцю, мы не здолелі даць адпору польскаму нацыянальнаму націску і, разам з утратай асобнасьці гасударственнай, утрацілі ў вышэйшых станах сваю нацыянальнасьць”¹. I другі вядомы адраджэнец XX ст. Язэп Лёсік пісаў нешта падобнае: “Расійскае самодзяржавіе трапіла да нас у той час, як усе вышэйшые станы і інтэлігэнцыя нашага краю былі спаленізованы (апалячаны). Застаўся адзін цёмны, забіты народ”².
Так, пасля даволі бліскучага перыяду развіцця беларускай культуры, калі яна дала свету дзесяткі таленавітых людзей, якія маглі б скласці гонар для любога народа, уводзіцца афіцыйная забарона беларускай мовы. А без прыроднай, уласнай мовы існаванне кожнай культуры, незалежна ад дасягнутага ёю ўзроўню, становіцца пад самую сур’ёзную пагрозу. Над беларускай культурай яна павісла не па віне яе носьбітаў, а дзяржавы, буйных польскіх феадалаў, якія належалі да той жа славянскай групы народаў, што і беларусы. Захоўваць, далей развіваць беларускую культуру ва ўмовах такога несправядлівага, негуманнага стаўлення да яе з боку прапольскага ўрада Рэчы Паспалітай з’яўлялася крайне цяжкай задачай. Але ўсё ж культура канчаткова не памерла, працягвала існаваць, хоць і пераважна ў фальклорным рэчышчы, бо ў процілеглым выпадку не было б не толькі яе самой, але і беларускай народнасці. Трэба думаць, яе лепшыя прадстаўнікі ведалі пра такую заканамернасць і не шкадавалі сілы і энергіі ў змаганні за этнакультурнае выжыванне роднага краю, які зусім незаслужана зведаў так шмат гора ад сваёй заходняй славянскай суседкі Польшчы. Параўнальна вялікі па колькасці, цывілізаваны для свайго часу народ — беларусы, які ні ў чым не ўступаў па ўзроўні развіцця суседнім народам, трапіў у надзвычай цяжкае становішча, што з’явілася сур’ёзнейшай трагедыяй на яго гістарычным шляху.
Вядома, такое даволі часта здаралася і ў лёсе многіх іншых народаў, якія, не ўступаючы па дасягнутым ў галіне культуры сваім суседзям, з прычыны розных абставін пападалі ў залежнасць ад аднаго з іх і затым шмат гадоў, пакуль не прыходзілі перамены да лепшага, пляліся ў хвасце гістарычнага працэсу. Ці ж не жорстка, скажам, абышоўся лёс з Афрыкай, якая, мяркуецца, была прарадзімай чалавека і, значыцца, заслугоўвае самай вялікай павагі, самага гуманнага да сябе стаўлення з боку ўсіх краін нашай планеты? Але варта было гэтай прарадзіме чалавецтва крыху запавольніць свой крок, як адносна маладыя
¹ Беларуская думка XX стагодцзя. - С. 7.
² Вольная Беларусь, -1917.-21 ліпеня.
75
ў параўнанні з ёю краіны Заходняй Еўропы рынуліся адна за адною рабаваць яе. Стагоддзямі цягнулася невядомая датуль рабаўніцтва еўрапейскімі варварамі карэнных народаў Афрыкі. Ад былой усходняй цывілізацыі мала што каштоўнага засталося для яе нашчадкаў. Сляды тагачаснага варварства яшчэ і сёння бачныя на афрыканскім кантыненце.
Калі Афрыку каланізавалі і рабавалі чужыя, далёкія краіны Еўропы, дык над беларускім народам устанавілася панаванне суседняй этнічнай супольнасці людзей, прычым вельмі блізкай па гістарычным паходжанні, па культуры, мове і рэлігіі. Абодва народы вялі сваё паходжанне ад аднаго продка - старажытных славян. Жывучы па-суседству, яны не раз выступалі супраць агульнага ворага, да прыкладу, татара-мангольскіх заваёўнікаў, крыжакоў (прыгаданая вышэй бітва на Грунвальдскім полі) і інш. Але, відаць, і роднаснасць паходжання, і пэўная агульнасць культуры становяцца недастатковымі, каб жыць двум суседнім народам у зладзе, калі адзін з іх, больш мацнейшы, у нейкі зручны для яго час пажадае навязаць сваю волю другому, падпарадкаваць яго сваім інтарэсам. У такіх выпадках пачуцці любой роднасці, культурнай блізкасці ўжо практычна не адыгрываюць аніякай ролі, яны выціскаюцца прагай панавання, а пра блізкасць стараюцца проста не памятаваць.
Мы, беларусы, з поўнай падставай можам ганарыцца, што зусім інакш ставіліся да культур суседніх славянскіх народаў прадстаўнікі нашай інтэлігенцыі. Несправядлівасць з боку братоў па крыві не раззлавала, не прывяла іх да якой-небудзь помсты. Вядома. што нават у час самага моцнага польска-каталіцкага ганення на праваслаўныя брацкія школы Сімяон Полацкі ўключыў у іх вучэбныя праграмы навучанне дзяцей і польскай мове. У Магілёўскай брацкай школе, дзе працаваў гэты выдатны дзеяч беларускай грамадска-палітычнай і філасофскай думкі сярэдневякоўя, дзяцей знаёмілі з гісторыяй і культурай Маскоўскай дзяржавы. Затое якіх-небудзь верагодных звестак, што ў той час беларуская мова і гісторыя вывучаліся ў польскіх ці рускіх школах на землях гэтых народаў, у навуковай літаратуры не засведчана. Нават у створаных у другой палове XVI - XVII ст. на тэрыторыі самой Беларусі езуіцкіх школах, дзе рабочай мовай была латынь, далёка не ва ўсіх і не на належным узроўні выкладалася мова яе карэннага насельніцтва. I гэта зразумела. Каталіцкая царква рабіла ўсё, каб у апошняга разбуралася этнічная самасвядомасць, каб з цягам часу яно палічыла сябе палякамі, злілося з жыхарамі карэннай польскай тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Своеасаблівым фактарам непрызнання за беларускім народам права на нацыянальнае развіццё, свядомай перашкодай яму можа разглядацца і ўвядзенне ў некаторых езуіцкіх школах у XVII - XVIII стст. выкладання мовы Маскоўскай дзяржавы. Гэтым самым каталіцкая царква нібы
76
спецыяльна падкрэслівала факт існавання рускай і адсутнасць беларускай народнасці. Больш таго, у навучэнцаў такіх школ мэтанакіравана выхоўвалася непавага да роднага краю. Іх моладзь не раз выкарыстоўвалі для пагрому праваслаўных брацкіх школ. He толькі ў час заняткаў, але нават і на перапынках вучні павінны былі размаўляць паміж сабой толькі на польскай мове. Пры падобнай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу маладое пакаленне не ў стане было развіваць нацыянальную культуру свайго народа, заняць правільную пазіцыю ў пытаннях яе ўзаемадачыненняў з іншымі культурамі. Абсалютная большасць выпускнікоў езуіцкіх, каталіцкіх школ не адчувала аніякай прыхільнасці да беларускай культуры, цуралася роднай мовы, таму за час вучобы паспявала ў значнай ступені асімілявацца, акаталічыцца. Апынуўшыся ж на такіх пазіцыях, яна вельмі лёгка падключалася нават да дзеянняў, скіраваных супроць духоўных традыцый сваіх продкаў.