• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)

    Леанід Лыч

    Памер: 168с.
    Віцебск 2006
    107.03 МБ
           Полска квнтнет лацнною,
           Лнтва квнтнет русчнзною;
           Без той в Поліце не пребудеш, Без сей в Лнтве блазном будешь.
          Хаця хапала ўжо і ў нас лаціны, аднак маштабы выкарыстання роднай мовы ў жыцці народа былі практычна неабмежаванымі. Як толькі маглі, разам з нашымі продкамі шанавалі беларускую мову татары, што з даўняе пары пасяліліся ў Вялікім Княстве Літоўскім. Шанавалі таму, бо на гэтай мове звярталіся да свайго бога Аллаха. Выкладчыку Віленскага універсітэта, доктару філалагічных навук Антону Антановічу (ураджэнцу Нясвіжшчыны; 1910-1980) удалося выявіць 24 рукапісныя кнігі XVII -пачатку XX ст., напісаныя на беларускай мове арабскім пісьмом. He адгароджваўся і наш народ ад таго, каб запазычыць тое ці іншае цюркскае слова, калі ў гэтым была патрэба. Спецыялісты лічаць, што за ўвесь час кантактаў беларусаў з татарскай меншасцю і праз іншыя каналы ў іх мову трапіла некалькі соцень татарскіх слоў.
          Пра трывалыя пазіцыі беларускай мовы на ўсіх абсягах Вялікага Княства Літоўскага сведчыць, напрыклад, такі факт, як афіцыйнае ўжыванне яе ў пэўны час на тэрыторыі Украіны, прычым нават і пасля таго, як апошняя перад самым заключэннем у 1569 г. Люблінскай уніі апынулася па-за межамі гэтага Княства і падпала ў поўную залежнасць ад Кароны Польскай. Менавіта з прычыны адсутнасці на Украіне пад той час належным чынам распрацаванай, дасканалай уласнай канцылярскай мовы свой ліст да маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча Багдан Хмяльніцкі і палкоўнік Залатарэнка склалі беларускім пісьмом. 3 гэтага факту беларускі гісторык Васіль Дружчыц зрабіў выснову, што Украіна XVI - першай паловы XVII ст. “жыла яшчэ астаткамі старой беларускай
    
    65
    
    культуры і карысталася ў зносінах беларускаю моваю; уласнай канцэлярскай і кніжнай мовы яна яшчэ не пасьпела ўтварыць у той час”¹.
          Мы маем усе падставы ганарыцца, што ў той нялёгкі для Бацькаўшчыны час, калі пад самым сур’ёзным выпрабаваннем апынуліся створаныя на працягу стагоддзяў духоўныя каштоўнасці, у яе не назіралася вострага недахопу ў людзях, якія не стыхійна, а свядома змагаліся з паланізацыяй. Гэта ім трэба дзякаваць, што “ў навукова-палемічнай публіцыстыцы і мастацкай літаратуры беларуская мова часткова захавала свае пазіцыі да сярэдзіны XVII стагоддзя (сілабічная паэзія Яна Пашкевіча, Андрэя Рымшы, Сімяона Полацкага, палемічныя творы Мялеція Сматрыцкага і Афанасія Філіповіча, мемуарная і эпісталярная спадчына Фёдара Еўлашэўскага ды іншых пісьменнікаў)”². Апошні з названых, як вядома, з’яўляецца аўтарам самага ранняга помніка мемуарнага жанру ў беларускай літаратуры XVI - пачатку XVII ст - ‘Тістарычных запісак”, якія яшчэ называюць “дзённікамі”, “успамінамі”. А іх аўтару было што прыгадаць у “Запісках”: удзельнічаў у бітве на рацэ Уле ў 1564 г. у час Лівонскай вайны, у 1566 г. стаў працаваць падсудкам Новагародскага павета, знаходзіўся ў складзе дэпутацыі, што ў 1568-1569 гг. рыхтавала і падпісала Люблінскую унію, служыў пры вялікім князі літоўскім і польскім каралі Жыгімонце II Аўгусце, удзельнічаў у складанні “Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага” і г.д. Апошні запіс у гэтым мемуарным творы датаваны 1604 г. Захоўваецца ён у Галоўным архіве старажытных актаў Варшавы. Зробленая з яго фотакопія знаходзіцца ў Інстытуце мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
          Вялікая прыхільнасць беларусаў да роднага слова зусім не падабалася праваднікам польскага духу ў наш край. Рабіліся, прычым і на самым высокім урадавым узроўні, рознага роду захады, каб абмежаваць ужыванне беларускай мовы ў грамадскім жыцці, у т.л. у дыпламатычнай перапісцы. У гісторыі засведчаны такі факт. У 1646 г. пры сустрэчы маскоўскіх вялікіх і паўнамоцных паслоў з іх польскімі калегамі разбіраліся недакладнасці ў разуменні першымі пісьмовых тэкстаў, якія сталі пісацца па-польску. Супраць працягу падобнай практыкі маскоўскія паслы выказалі такое запярэчанне; “Нздавна повелось, что грамоты королевскне к велнкому государю пншутся белорусскнм пнсьмом, н теперь, мнмо прежннх обычаев, по-польскн пнсать не годнтся, да у порубежных воевод н переводчнков нет»³. I з патрабаваннямі маскоўскіх паслоў на нейкі час давялося пагадзіцца. Старабеларуская мова
    
    ¹ Працы і матэрыялы да гісторыі і археолёгіі Веларусі. - Гістарычна-археолёгічны зборнік. - .№ 1. -Мн„ 1927.-С. 352.
    
    ² Настаўніцкая газета. - 1990. - 11 красавіка.
    
    ³ Соловьев С.М. Нсторня Россмн с древнейшнх времен. - Кн. V (тома 9-10). - М.. 1963. -С. 469.470.
    
    66
    
    працягвала захоўвацца ў дыпламатычных зносінах Рэчы Паспалітай з Масковіяй, не пераставала папаўняць лексіку іх моваў сваімі адметнымі словамі і выразамі. У свой час на гэтую акалічнасць справядліва звярнуў увагу беларускі пісьменнік Змітрок Бядуля, пішучы: “Можа быць с лёгкасьцю даказано, што расійская і польская мовы шмат прысвоілі сабе і беларускіх слоў, дзеля чаго нам часта-густа здаецца, што тое ці іншае слова ні наша, але польскае ці рускае, хаця прычына ў тым, што гэтае слово жыўцом вырвано ў нас нашымі мацнейшымі славянскімі братамі"''.
         Старабеларуская мова ўжывалася Масквой для дыпламатычных зносін і з шэрагам краін Заходняй Еўропы, у тым ліку і з Францыяй. Што ж датычыць мовы самой Рускай дзяржавы, дык яшчэ і ў XVII ст. яе мову лічылі маскоўскай. Так яна, да прыкладу, названа латышскім пісьменнікам і перакладчыкам Ёганам Райтэрсам у зборніку перакладаў малітвы “Ойча наш” на 40 моваў свету, які выйшаў у свет у 1662 г. Што “рускую мову” беларусаў XVII ст. нельга атаясамліваць з мовай Рускай дзяржавы, сведчыць факт неразумення маскоўскім царом Аляксеем Міхайлавічам і баярамі прачытанага ім Сімяонам Полацкім верша, складзенага на тагачаснай беларускай мове. Таму з прыездам у Маскву гэты выдатны беларускі грамадскі і царкоўны дзеяч перастае карыстацца ёю на пісьме і ў вусных зносінах з мэтай быць зразуметым у новай для яго дзяржаве.
    
    
    
    
                    2.       Дыскрымінацыя беларускай мовы свецкай уладай
    
    
    
    
         Прапольскія колы Рэчы Паспалітай, што гарэлі жаданнем хутчэй дамагчыся таго, каб у гэтай федэратыўнай дзяржаве ў першую чаргу на базе трох славянскіх народаў - польскага, беларускага, украінскага -сфармаваўся адзін народ, які павінен быў насіць імя “польскі”, пайшлі на вельмі істотнае абмежаванне ролі беларускай мовы ва ўсіх тыпах навучальных устаноў. Зараз яна ўжо адыгрывала зусім не тую ролю ў езуіцкіх калегіумах, як гэта было на першапачатковым этапе іх існавання. Даволі шырока ўвайшла ў практыку замена беларускіх назваў населеных пунктаў, іх вуліц тыповымі польскімі найменнямі з тым, каб пахіснуць гістарычную памяць людзей, наблізіць іх да ўсяго польскага. Гэтай жа мэце служыла патрабаванне пісаць і вымаўляць прыродныя беларускія назвы гарадоў і вёсак на польскі лад: не “Менск”, а “Мінск”, не “Новагародак”, а “Навагрудак”. He ўдалося захаваць у незакранутым стане назву і размешчанаму далёка на паўднёвы.м усходзе Беларусі
    
    
    ¹ Беларускі шлях. - 1918. - 15 чэрвеня
    
    67
    
    населенаму пункту Хвойнікі (Гомельшчына). За ім зацвердзілася назва Хойнікі ад польскага слова “хоінка”, што азначае “сасна”. Мэтам выцяснення беларускай мовы з ужытку садзейнічала і распаўсюджванне практыкі напісання на польскі лад імёнаў і прозвішчаў карэннага насельніцтва нашага краю. 1 сям-там такая палітыка паланізацыі дасягала намечаных яе праваднікамі вынікаў, хаця апошнія і не ў поўным памеры задавальнялі жаданні найбольш заўзятых асімілятараў. Яны лічылі, што патрэбны больш рашучыя і эфектыўныя захады, каб пазбавіць беларускі народ будучага на яго гістарычнай зямлі. I такія захады знайшліся.
         Дзеля канчатковага адарвання беларусаў ад роднай духоўнай спадчыны і поўнага апалячвання каралеўская ўлада павяла мэтанакіраваную адкрытую барацьбу за вывад мовы самага шматлікага карэннага насельіцтва ВКЛ з адміністрацыйнага і судовага справаводства. Бачачы, што гэты працэс можа надоўга зацягнуцца з-за ўпартага супраціўлення найбольш адукаванай, этнічна самасвядомай часткі народа такой непрыхаванай варожай палітыцы да яго роднага слова, Усеагульная канфедэрацыя саслоўяў Рэчы Паспалітай прыняла 29 жніўня 1696 г. спецыяльную пастанову, згодна з якой у службовым справаводстве Вялікага Княства Літоўскага “ўсе рашэнні павінны складацца на польскай мове”¹. Як бачым, мінулі ўсяго толькі 64 гады ад часу абмеркавання на Варшаўскім элекцыйным сойме пытання аб недапушчэнні парушэнняў дзяржаўнага статусу беларускай мовы, а цяпер ужо вынесена рашэнне аб пазбаўленні яе такога высокага рангу.
         Зразумела, зафіксаваны ў пастанове 1696 г. пункт: “Ад гэтага часу ўсе рашэнні павінны складацца на польскай мове...” не азначаў, што беларуская мова адразу ж цалкам страціла сваю ролю ў дзейнасці адміністрацыйных і судовых службаў, бо іх жа супрацоўнікам даводзілася мець справу з раней складзенымі на гэтай мове матэрыяламі, чуць яе ад тых, хто наведваў рознага роду канцылярыі. Таму для іх супрацоўнікаў, асабліва на першым часе пасля прыняцця згаданай пастановы, веданне беларускай мовы з’яўлялася проста абавязковым па роду службы.
         Прыклад бездакорнага выканання гэтай крайне дыскрымінацыйнай пастановы найперш павінны былі паказаць самыя высокія ў дзяржаве органы ўлады. I такое сапраўды назіралася. У прынятым у 1698-1699 гг. Універсале да польскага караля Фрыдрыха АўгустаІІ адзначалася: “... абяцаем выдаваць усе лісты, справы і публічныя легацыі толькі на мове польскай і лацінскай, а не іншай”². На чыноўнікаў высокага рангу стараліся раўняцца іх малодшыя калегі. Выцясненне беларускай мовы з
    
    ¹ Белоруссня в эпоху феодалнзма. - Т. 2. - С. 362.
    
    ² Літаратура і мастацтва. - 1990. - 13 ліпеня. - С. 16.
    
    68
    
    грамадскага жыцця набывае ўсё больш масавы і незваротны характар. Уведзенае зверху абавязковае складанне службовай дакументацыі пераважна толькі на польскай мове самым адмоўным чынам адбілася на лёсе беларускай мовы. Ад гэтага часу ўжо не было роўнасці паміж імі, паколькі статус дзяржаўнай забяспечваўся толькі за польскай мовай.
         У некаторых месцах чынілася даволі моцнае супраціўленне страшэнна варожаму для насельніцтва нашага краю нарматыўнаму акту каралеўскай улады, бо і тады ў адміністрацыйных і судовых органах працавала шмат людзей, якія добра ведалі значэнне беларускай мовы для лёсу яе носьбітаў. Факты сведчаць, што і пасля прыняцця згаданай вышэй пастановы 1696 г. у многіх месцах, асабліва на ўсходзе Княства, досыць доўгі час службовае справаводства вялося на беларускай мове, таму што людзі не жадалі развітвацца з гэтым самым каштоўным духоўным скарбам народным, а многія не да такой ступені валодалі польскім словам, каб карыстацца ім пры складанні дакументаў. У Магілёве, напрыклад, магістрацкія кнігі да 1712 г. пісаліся кірыліцай, а з пераходам на лацінку толькі зрэдку ўводзілі польскія словы¹.