Гісторык з Віцебска
(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
263 ВАКМ, КП 7285/1.
ба прыцягваць студэнтаў Педагагічнага Інстытута. Тэарэтычна падрыхтаваныя, якія разумеюць усю важкасць такога роду працы, натхнёныя гарачай любоўю да дарагой радзімы, што пачала адраджацца, яны, натуральна, прынясуць вялікую карысць у распрацоўцы рознага кшталту навуковых пытанняў, геаграфічных, этнаграфічных, археалагічных, эканамічных і г.д.»264.
У канцы 1923 г. у Віцебск трапіла паштоўка з наступным адрасам: «Беларускае этнаграфічнае таварыства. Witebsk, Russland», адпраўленая з Славянскага інстытута пры Ляйпцыгскім універсітэце. У паштоўцы дырэктар інстытута пісаў пра вялікую цікавасць сярод замежных навукоўцаў да беларускага культурнага руху ўвогуле і прасіў даслаць працы віцебскага таварыства, якія яму «было б вельмі прыемна распаўсюдзіць у Германіі». Арганізацыі з азначанай назвай у Віцебску папросту не існавала, таму невядома, колькі б часу тая паштоўка блукала па розных калідорах улады, пакуль нехта не прыпісаў на ёй больш дакладны адрас: «Педагагічны інстытут, прафесару Сапунову»265. Хутчэй за ўсё, гэта быў проста дасведчаны чалавек, які ведаў пра ўдзел Сапунова ў працы былой этнаграфічнай камісіі пры ВАМАІ і новага этнаграфічнага гуртка пры педінстытуце.
31 снежня 1923 г. арганізацыйная камісія Віцебскага вышэйшага педагагічнага інстытута накіравала ў Дзяржаўны навуковы савет
264 ДАВВ, ф.2О4, воп.1, спр.173, арк.42.
265 ВАКМ, КП 7295/21.
хадайніцтва аб зацвярджэнні Аляксея Сапунова на пасадзе прафесара ВПІ па кафедры ўсеагульнай гісторыі (гісторыі Заходняга краю)2бе.
На пасяджэнні савета сацыяльна-гістарычнага аддзялення інстытута 26 лютага 1924 г. разглядалася пытанне аб увядзенні на другім курсе прасемінарыя па рускай гісторыі з ухілам у гісторыю Беларусі, вядзенне якога было даручана прафесару Сапунову267. Гэта было зноў-такі толькі некалькі гадзінаў заняткаў на тыдзень. Выкладчык прапанаваў студэнтам, што запісаліся на семінар, распрацоўку наступных тэмаў: «Веча», «Статутныя граматы», «Граматы на Магдэбургскае права», «Найгалоўнейшыя стадыі ў развіцці саслоўяў на Беларусі», «Цар Іаан Грозны і Беларусь», «Беларусь пад уладай Масквы ў часы цара Аляксея Міхайлавіча»268.
На пасяджэнні савета сацыяльна-гістарычнага аддзялення 13 траўня 1924 г. абмяркоўвалася пытанне пра неабходнасць увядзення для студэнтаў «эпізадычнага курса» па гісторыі Беларусі. Дзеля гэтай мэты меркавалася запрасіць якога-небудзь навукоўца з Менска, аднак справа не зладзілася. Тады для чытання курса быў запрошаны «знаўца мясцовага краю А.П.Сапуноў»269.
У фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея захаваўся рукапіс «Курса беларусазнаўства», які Сапуноў чытаў студэнтам педінстытута. У гэтых тэкстах выразна прагляда-
266 ДАВВ, ф.2О4, воп.1, спр.182, арк.41.
267 Тамсама, спр.199, арк.5—6.
268 Тамсама, спр.173, арк.43.
269 Тамсама, спр.199, арк.19.
юцца складаныя погляды даследчыка на праблему самастойнасці гістарычных лёсаў Беларусі. Прынамсі, гэтае пытанне Сапуноў закранаў і ў ранейшых сваіх працах. У «Гістарычным нарысе Віцебскай Беларусі» ў 1911 г. ён пісаў: «Тут, на Белай Русі, у вялікіх князёў і цароў маскоўскіх было заўсёды шмат шчырых сяброў; тут ніколі не знікала думка пра роднасць з праваслаўнаю Вялікаю Руссю»270. У цэлым шэрагу прац таго ж перыяду Сапуноў праводзіў думку, што «беларуская народнасць — адна з асноўных народнасцяў рускага племя», праўда, толькі таму, што «самі вялікарусы пастолькі рускія славяне, паколькі яны беларусы!»27'. Каб лепш зразумець гэты складаны тэзіс, які дадаў немалую блытаніну ў тэрміналогію навукоўцы, звернемся да ягонага артыкула «Хто такія беларусы?», які ён падрыхтаваў у 1924 г. для газеты «Паведамленні Віцебскага губкама РКП і губвыканкама». „Такім чынам, па маім меркаванні, — пісаў Сапуноў,— на пастаўленае пытанне («Хто такія беларусы?» — Л.Х.) можна адказаць так: Беларусь, або так званая Русь літоўская (сабраная князямі літоўскімі), як кажа праф. М.К.Любаўскі, «была спрадвечная Русь, якая сядзела на старым карані і ніколі не губляла сваёй гістарычнай спадчыны». Значыць, Беларусы — спрадвечныя Рускія без дамешку іншародніцкай крыві. Што ж тычыцца Русі Вялікай, або як называлі яе іншаземцы, «Масковіі»,
270 Сапунов А.П. І4сторнческнй очерк Внтебской Белоруссйн. Внтебск, 1911. C.31.
271 Сапунов А.П. Речн в Государственной Думе 3-го созыва. С.37.
то Вялікарусы або «Маскавіты» толькі пастолькі рускія, паколькі ў іх цячэ кроў беларуская. (Узгадаем меркаванні І.Е.Забеліна, акад. А.І.Сабалеўскага і акад,. А.Шахматава пра каланізацыю крывіцкімі плямёнамі ўзбярэжжаў Акі і Верхняй Волгі, населеных фінскімі плямёнамі). Мві так любім азірацца на Захад; паглядзім жа, ці няма там чаго-небудзь падобнага. Аказваецца, нешта аналагічнае ёсць і там. Вось дзве краіны: Франконія (прырэйнская правінцыя Баварыі) — вобласць чыста нямецкая, і Францыя — старажытная Галія. І той, і другой краіне імя дало нямецкае племя Франкі. Але хто ж надумаецца трактаваць з аднолькавага пункту погляду этнаграфію і гістарычныя лёсы гэтых дзвюх краін?"272 Такім чынам, гэтае выказванне дае нам падставы сцвярджаць, што ў сваіх працах Сапуноў праводзіў ідэю нацыянальнай адметнасці беларусаў, якіх ён, тым не менш, лічыў болып рускімі, чым самі рускія. Пры гэтым частае выкарыстанне тэрмінаў «Русь», «рускі» сёння вельмі ўскладняе разуменне сапраўднага сэнсу выказванняў гісторыка і сведчыць пра недастатковую дакладнасць і акрэсленасць ягонай пазіцыі. Аляксандр Цвікевіч адносіў Аляксея Сапунова да ліку даследчыкаў, якія балансуюць на мяжы «заходне-русізму» і беларускага нацыянальнага руху273, і прыведзэнае вышэй выказванне
272 ВАКМ, КП 7294(1 )/7.
273 Цьвікевіч А. «Западно-руснзм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і на пачатку XX в. Мінск, 1993. С.335.
віцебскага гісторыка, думаецца, цалкам пацвярджае гэтую характарыстыку.
He менш супярэчлівыя выказванні былі ў Сапунова і па іншых пытаннях. Пасля ўжо згаданай палымянай прамовы з трыбуны III Дзяржаўнай Думы аб неабходнасці даць беларусам права на самавызначэнне, у дакладзе 1910 г. «Беларусь і беларусы» ён называе «выключна неабходную справу» аб'яднання беларусаў сілай цэнтраімклівай, накіраванай на ўмацаванне дзяржавы, у адрозненні ад цэнтрабежных сіл аб'яднання палякаў, літоўцаў і яўрэяў. «Умацаванне нацыянальнай самасвядомасці сярод беларускай масы,— пісаў Сапуноў, — несумненна прывядзе да больш цеснага яднання яе з астатняй Руссю»274. Вытлумачыць такія супярэчлівыя выказваыні гісторыка вельмі складана.
Зайздросную паслядоўнасць віцебскі летапісец дэманстраваў толькі ў пытанні непрызнання ролі уніі ў працэсе станаўлення гістарычнай самасвядомасці беларусаў. У адной з лекцый «Курса беларусазнаўства», цытуючы выказванне В.Ластоўскага з «Кароткай гісторыі Беларусі» пра тое, што унія ў канцы свайго існавання стала сапраўднай народнай верай, Сапуноў безапеляцыйна сцвярджаў: «Дарэмна даказваць, што гэта — чысты абсурд»275. Падыход да пытанняў рэлігійнага жыцця беларусаў з пазіцый артадаксальнага
274 Сапунов А.П. Речн в Государственной Думе 3-го созыва. С.37.
275 ВАКМ, КП 7294(2)/5, арк.26 адв.
праваслаўя не зашкодзіў, тым не менш, Аляксею Парфенавічу на працягу ўсяго жыцця адносіцца да рэчаў уніяцкага культу перш за ўсё як да помнікаў гісторыі і мастацтва, а таксама паўсюдна садзейнічаць іх захаванню і ўратаванню.
1923—1924 навучальны год стаў для Віцебскага педінстытута апошнім: у жніўні 1924 г. інстытут быў ліквідаваны. Ягоныя студэнты перабраліся ў Менск і працягвалі адукацыю ў нядаўна створаным Беларускім дзяржаўным універсітэце, на сацыяльна-гістарычным аддзяленні якога гісторыю Беларусі ім цяпер выкладаў В.М.Ігнатоўскі, а семінарый па гісторыі і народнай гаспадарцы Беларусі вёў У.І.Пічэта. Сапуноў жа застаўся ў Віцебску — зноў без працы і дзяржаўнай пенсіі.
Яшчэ ў другой палове 1923 г. у Віцебску пачалі рабіцца пэўныя захады па стварэнні мясцовага краязнаўчага таварыства. Аднак больш актыўна краязнаўчы рух разгортваўся ў сталіцах, найперш у Петраградзе (паводле тагачаснага адміністрацыйнага падзелу Віцебск уваходзіў у склад РСФСР). Аляксей Сапуноў актыўна супрацоўнічаў з Цэнтральным бюро краязнаўства пры Расійскай Акадэміі навук: у траўні 1923 г. быў абраны ягоным сябрамкарэспандэнтам; на працягу лета таго ж года даслаў у Петраградскае аддзяленне ЦБК паведамленне пра стан краязнаўчай працы на Віцебшчыне і даклад «Віцебская губерня і яе месца ў Беларусі»; атрымаў запрашэнне для ўдзелу ў працы 5-й сесіі ЦБК, якая павінна
была адбыцца ў студзені 1924 г. Яго па-ранейшаму хваляваў лёс помнікаў культуры, таму праз Акадэмію ён узбудзіў хадайніцтва аб прыняцці мер да аховы старажытнай сядзібы ў маёнтку Сухадрэва Віцебскай губерні276.
1 лютага 1924 г. адбыўся «папярэдні сход па пытаннях арганізацыі ў Віцебску Таварыства краязнаўства». Стваралася яно пры губернскім аддзеле народнай адукацыі, і хоць зарэгістравана было толькі бліжэй да восені таго ж года, усю вясну вялася досыць інтэнсіўная падрыхтоўчая праца, удзел у якой прымаў і Аляксей Парфенавіч. Ён стаў адным з 20 заснавальнікаў таварыства, а таксама ўдзельнічаў у абмеркаванні бягучых спраў і выпрацоўцы статута. Так, на пасяджэнні культурна-гістарычнай секцыі арганізацыйнага бюро Віцебскага таварыства краязнаўства 10 лютага 1924 г. было прынята рашэнне набыць бібліятэку Сапунова краязнаўчага характару і перавыдаць ягоныя навуковыя працы277. Гісторык перадаў сябрам таварыства бібліяграфічны паказальнік прац па вывучэнні Віцебшчыны278, а таксама пералік уласных прац па яе гісторыі, за што на агульным сходзе 2 сакавіка быў прывітаны
276 ВАКМ, КП 7285(3)/1.
277 ДАВВ, ф.170, воп.1, спр.13, арк.8.
278 Рукапіс «Беларуская бібліяграфія ўвогуле і Віцебскай Беларусі ў прыватнасці», выпуск 1 быў складзены Сапуновым яшчэ 1 сакавіка 1913 г., пад час працы ў ВАМАІ. Выпуск 2, дапоўнены, быў падрыхтаваны ім адразу пасля рэвалюцыі, аднак, як адзначаў сам Сапуноў, «прапаў, верагодпа, знішчаны пры заняцці майго памяшкання <...> К.РКулікоўскаю, у 1920 г.» (ВАКМ, КП 7289/84).
доўгімі апладысментамі279. На агульньіхМ сходзе таварыства 20 траўня 1924 г. абмяркоўвалася сітуацыя, звязаная з тым, што ў мінскіх газетах была ўзнята кампанія за закрыццё Віцебскага педагагічнага інстытута і перанясенне яго ў Менск, «як непатрэбнага па фінансавых цяжкасцях». Прафесар Сапуноў разам з іншымі сябрамі таварыства выступіў супраць гэтага, абгрунтоўваючы сваё меркаванне тым, «што з закрыццём педінстытута знікае ўсялякая магчымасць навуковага даследавання і навуковай распрацоўкі пытанняў краязнаўства ў Паўночна-Ўсходняй Беларусі»230.