Гісторык з Віцебска
(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
Людміла Хмяпьніцкая
Гісшорык з Віцебска
Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»
Аляксей Сапуноў (1852—1924)
Людміла Хмяльніцкая
Гісторык з Віцебска
жыццяпіс
Аляксея Сапунова
Мінск «Энцыклапедыкс» 2001
УДК 947.65 «18/19»+ 930.1 (476.5)(092)
ББК 63.3. (4 Беі)
Х66
Серыя: Постаці
Навукова-рэдакцыйная рада серыі:
Георгі Галенчанка, Янка Запруднік, Вітаўг Кіпель, Алег Латышонак, Адам Мальдзіс, Яўген Мірановіч, Юры Туронак, Лявон Юрэвіч.
Каардынатар: Генадзь Сагановіч
Хмяльніцкая Л.
Х66 Гісторык з Віцебска (жыццяпіс Аляксея Сапунова). — Мінск: „Энцыклапедыкс", 2001. — 256 с. (Бібліятэка часопіса „Беларускі Гістарычны Агляд")
ISBN 985-6599-23-7
У кнізе ўпершыню асветлены жыццё і творчасць знакамітага беларускага гісторыка і краязнаўцы Аляксея Парфенавіча Сапунова (1852—1924), аўтара археаграфічнага зборніка «Віцебская даўніна» і шмат якіх іншых выданняў па гісторыі Віцебшчыны. Факты яго біяграфіі падаюцца на фоне гістарычных падзей таго часу.
УДК 947.65 «18/19»+930.1 (476.5)(092)
ББК 63.3. (4 Беі)
ISBN 985-6599-23-7
© Людміла Хмяльніцкая
© Беларускі Гістарычны Агляд
Вытокі
Аляксей Парфенавіч Сапуноў нарадзіўся 15 сакавіка 1852 г.1 у мястэчку Ўсвяты, якое паводле тагачаснага адміністрацыйнага дзялення належала да Суражскага павета Віцебскай губерні і з'яўлялася прыватнай уласнасцю сапраўднага стацкага саветніка і кавалера Аляксандра Міхайлавіча Пацёмкіна. Адно з самых старажытных паселішчаў Віцебскай губерні, вядомае па летапісных крыніцах з 1020 г., мястэчка маляўніча раскінулася на берагах возера Ўсвята і рэчкі Ўсвячы. Знаходзілася яно на паштовым тракце, які злучаў Віцебск з Вялікімі Лукамі. У 1772 г. імператрыцай Кацярынай II мястэчка было «пожаловано» генерал-пракурору князю Аляксандру Вяземскаму і з таго часу шмат разоў пераходзіла з рук у рукі саноўных расійскіх вяльможаў.
1 У літаратуры пра Сапунова даволі распаўсюджаны іншы год ягонага нараджэння — 1851. Аднак я схільная прытрымлівацца 1852 г., на карысць чаго сведчаць як некаторыя архіўныя дакументы (напрыклад, уласнаручныя анкеты А.П.Сапунова з фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці (ф.204, воп.1, спр.205, арк.22, 23)), так і ўскосныя дадзеныя (напрыклад, тое, што пад час вучобы ў трэцім класе гімназіі яму было 13 гадоў, а ў 1914 г. Е.Р.Раманаў віншаваў яго з 62-годдзем (Перапіска А.П.Сапунова з Е.Р.Раманавым // Віцебскі сшытак. 2000. №4. С.65)).
Найбольш распаўсюджаным заняткам мужчынскага насельніцтва Ўсвятаў быў старадаўні рачны промысел — сплаў вялікіх лодак з ільном, ільняным семем і хлебам, а таксама веснавы гон ракой Усвячай плытоў з бярвеннм і дрывамі да Суража. Яшчэ з канца XVIII ст. у мястэчку дзейнічала палатняная фабрыка генерал-маёршы Праскоўі Зубавай — прадпрыемства па тых часах досыць вялікае і заможнае (у 1823 г. на ім працавала 62 прыгонных селяніна)2. Як адзначаў у сваіх нататках сярэдзіны XIX ст. генерал-маёр генеральнага штаба расійскай арміі Міхаіл Без-Карніловіч, ва Ўсвятах жылі таксама і гарбары, што займаліся вырабам скур, якія потым прадавалі пад час мясцовых кірмашоў (кірмашы ў мястэчку ладзіліся тры разы на год: на Купалле, Спаса і 26 верасня ў дзень Св.Івана)3.
Аляксей Сапуноў нарадзіўся ў сям'і небагатага купца і сялянкі. «Бацька мой — купец 3-й гільдыі, маці — сялянка м.Усвяты Назалля Казлова. Продкі мае — і па бацьку, і па маці — сяляне і толькі дзед (па бацьку) выкупіўся на волю ў канцы 50-х гадоў. Выдатных людзей у родзе не было», — пісаў Сапуноў наконт свайго паходжання ў лісце, накіраваным ім у Пецярбург 25 лютага 1913 г. у адказ на запыт вядомага гісторыка літаратуры Ся-
2 Ведомость Департамента мануфактур н внутренней торговлн о фабрнках н заводах Белорусснн. 1823 г. // Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т.З. Мінск, 1961. С.342.
3 Военно-статнстнческое обозренне Росснйской нмпернн. T.VIII. Часть 1. Внтебская губернмя. С.-Петербург, 1852. С.222.
мёна Афанасьевіча Венгерава, укладальніка шматтомавага «Крытыка-біяграфічнага слоўніка рускіх пісьменнікаў і вучоных»4. Магчыма, менавіта гэты запыт славутага расійскага бібліёграфа падштурхнуў віцебскага гісторыка больш шчыльна прыступіцца да вывучэння гісторыі свайго роду, да складання ўласнага радаводнага дрэва. Аднак, нягледзячы на ўсе намаганні, Аляксею Парфенавічу не ўдалося тады сабраць шмат звестак пра сваіх продкаў. Архіў Усвяцкай эканоміі, куды гісторык звярнуўся праз свайго родзіча жыхара Ўсвятаў Міхаіла Сапегіна і дзе спадзяваўся знайсці дакументы пра прыгонных сялянаў мястэчка, да пачатку XX ст. быў ужо амаль цалкам знішчаны некалькімі папярэднімі пажарамі5. Таму аднавіць свой радавод «па мячы» Сапунову ўдалося толькі да асобы прадзеда Івана Сапунова, а «па кудзелі» яшчэ менш — да дзеда Трафіма Казлова. Грунтуючыся на звестках сямейнага падання, Сапуноў у запісах свайго прыватнага архіва адзначыў, што сапраўднае прозвішча ягонага прадзеда з боку бацькі было не Сапуноў, а Палякоў, і што быў ён не карэнным насельнікам Усвятаў, а прыхаднем з Духаўшчыны — павятовага места суседняй Смаленскай губерні. Чалавек гэты ўвесь час соп, за што атрымаў ад сучаснікаў мянушку Сапун, якая пазней стала прозвішчам ягоных нашчадкаў.
4 Віцебскі абласны краязнаўчы музей (далей — ВАКМ), КП 7285(1).
5 ВАКМ, КП 7285(1)/7.
Іван Сапуноў (Палякоў) меў чатырох сыноў — Данілу, Уласа, Барыса і Фрола, больш падрабязныя звесткі пра якіх мне пашчасціла адшукаць у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў інвентары маёнтка Усвяты за 1846 г.6. Маёнтак Усвяты апроч аднайменнага мястэчка ўключаў у сябе тады яшчэ 8 фальваркаў і 69 вёсак, і ў згаданы архіўны дакумент былі ўпісаны пасямейныя спісы прыгонных сялянаў памешчыка А.Пацёмкіна з па-
6 НГАБ, ф.2635, воп.1, спр.1638.
казаннем узросту кожнай асобы. Апрацоўка гэтай надзвычай важнай архіўнай крыніцы дала магчымасць значна пашырыць асабовы склад укладзенага Сапуновым уласнага радаводнага дрэва, а таксама ўдакладніць або вызначыць увогуле не вядомыя раней даты нараджэння асобных персаналіяў.
Аднак дакумент гэты не толькі ліквідаваў старыя пытанні, але і прымусіў паставіць новыя. У спісе сялянаў мястэчка Ўсвяты знаходзім звесткі пра вялікія патрыярхальныя сем'і (што ўключалі ў свой склад і сем'і ўжо дарослых дзяцей) толькі трох сыноў Івана Сапунова:
Уласа, Барыса ды Фрола. Дамы ўсіх трох братоў стаялі недалёка адзін ад аднаго на «вуліцы каля рынку»7. Аднак ніякіх звестак пра чацвёртага брата — Данілу Іванавіча Сапунова, дзеда Аляксея Парфенавіча, інвентар Усвятаў не ўтрымлівае. Магчыма, Даніла Сапуноў не трапіў у спіс прыгонных сялянаў мястэчка таму, што ў той час ужо выкупіўся на волю. Праўда, гэтыя звесткі не надта стасуюцца з дадзенымі самога А.П.Сапунова («дзед <„.> выкупіўся на волю ў канцы 50-х гадоў»), аднак архіўныя дакументы — рэч упартая, і ў дадзеным выпадку, відаць, больш веры выпадае даць усё ж ім.
Як бы тое ні было, Даніла Сапуноў меў трох сыноў — Парфена, Васіля і Сцяпана — і дзвюх дачок — Наталлю і Марфу. Прафесійным заняткам гэтага пакалення роду стаў гарбарны промысел. У «Ведамасці заводам і фабрыкам Віцебскай губерні» за 1866 г. сустракаем звесткі пра гарбарныя заводы, адчыненыя ў мястэчку Ўсвяты купцамі 2-й гільдыі братамі Сапуновымі «Парфенціем і Васілём», а таксама селянінам-уласнікам Захарам Сапуновым (сынам Уласа)8.
Прадпрыемства бацькі Аляксея Парфенавіча было невялікае (разлічанае толькі на двух рабочых) і размяшчалася, хутчэй за ўсё, у тым жа доме, дзе жыла сям'я. Уражанні дзяцінства
7 НГАБ, ф.2635, воп.1, спр,1638, арк.239—240.
8 Памятная кішжка Віітебской губерішн на 1866 год. СПетербург, 1866. C.124.
Радавод А.П.Сапунова «па кудзелі»
пакінулі глыбокі след у душы Аляксея. Паводле ўспамінаў Мікалая Багародзкага, Сапуноў на працягу ўсяго свайго далейшага жыцця любіў пасыпаць дарожкі ў сваім садзе пахучай дубовай карой (якая, як вядома, выкарыстоўваецца ў працэсе вырабу скур). Пры гэтым ён заўсёды казаў сваім гасцям, што гэты пах яму родны і надта для яго здаровы9.
Пра сваю маці Наталлю Трафімаўну Сапуноў захаваў самыя цёплыя ўспаміны. Да канца жыцця ён зберагаў у сваім працоўным кабінеце два яе партрэты10. Маці Аляксея Парфенавіча паходзіла з роду ўсвяцкіх сялянаў
9 Багародзкі М. А.П.Сапуноў і значэньне яго прац па дасьледаваныпо Віцебшчыпы // Віцебшчына. Пад рэд. М.І. Касьпяровіча. Т.1. Віцебск, 1925. С.76.
10 Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці (далей — ДАВВ), ф.1947, воп.1, спр.11, арк.71.
Казловых. Пра яе бацьку вядома няшмат. Трафім Ціханавіч Казлоў памёр, пакінуўшы пяцёра дзяцей, рана, у жніўні 1831 г. на 35-м годзе жыцця пад час першай у Расійскай імперыі эпідэміі халеры, якая яшчэ ў траўні месяцы пачала сваё смяротнае шэсце па паселішчах Віцебскай губерні. Жонка Трафіма Ксенія Сцяпанаўна памерла ў сакавіку 1866 г. ва ўзросце 66-ці гадоў11.
Вялікай заможнасцю сям'я ўсвяцкага купца Парфена Сапунова не вылучалася. Аднак бацька будучага гісторыка, па трапнай адзнацы Ў.К.Стукаліча, быў чалавекам, які цаніў «карысць адукацыі» і змог даць сваім дзецям добрае выхаванне12. Пра лёс дзвюх дачок Парфена Сапунова — Агаф'і і Феадоры — цяпер не вядома нічога. Няшмат звестак захавалася і пра ягонага старэйшага сына Івана, які загінуў на Каўказе, трапіўшы ў правал пры ўзыходжанні на гару Машук13. Затое малодшы сын Пётр (прынамсі, як і сярэдні Аляксей) атрымаў універсітэцкую адукацыю, пасля чаго пэўны час працаваў выкладчыкам геаграфіі і прыродазнаўства ў Віцебскай жаночай Марыінскай гімназіі'4.
11 ВАКМ, КП 7285(1)/7.
12 Стукалнч В.К. А.П.Сапунов. К 25-летню его ученой н лнтературной деятельностн. Внтебск, 1905. С.1.
13 Звесткі прыводзяцца паводле ўспамінаў Ефрасінні Міхайлаўны Плясковай (народжанай Сапуновай), якія былі запісаны аўтарам гэтага матэрыялу ў м.Усвяты 5 чэрвеня 1986 г.
14 Памятная кннжка Внтебской губерннн на 1889 г. Внтебск, 1889.
Як адзначаў А.П.Сапуноў у сваім ужо згаданым лісце да С.А.Венгерава, пачатковую адукацыю ён атрымаў «ва ўсвяцкай сельскай школе». Хутчэй за ўсё, пад назовам «сельская школа» ён меў на ўвазе народнае вучылішча, што існавала ва Ўсвятах з 1845 г. Прыходскі свяшчэннік навучаў у ім сялянскіх хлопчыкаў пісьму і закону Божаму, іншыя ж навукі выкладаліся асобным настаўнікам, што ўтрымліваўся за кошт Усвяцкай эканоміі15. Як успамінаў А.Сапуноў, навучанне ў вучылішчы «ішло ў царкоўным духу, аднак апроч закона Божага і чытання царкоўна-славянскіх кніг мы дастаткова добра ведалі і арыфметыку, якую талкова выкладаў дыякан»16.