Гісторык з Віцебска
(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
85 Отчет о действнях Внтебского губернского статнстнческого комнтета за 1894 год. Внтебск, 1895. С.8.
86 Алексеев Л.В. Археологпя н краеведеіше Беларусн. XVI в. — 30-е годы XX в. Мннск, 1996. C.167. Гл. таксама: Внтебскне Губернскне Ведомостн. 1895. №18; Новое время. 1895; Внленскнй Вестннк. 1895. №43.
87 Полоцко-Внтебская старшіа. Внтебск, 1911. Т.1. Ч.З. С.2,3.
Замкавая вуліца ў Віцебску. Злева бачна частка Замкавай гары. Гравюра з фотаздымка С.Юркоўскага.
Каля 1860 г.
Аднак была ў біяграфіі Сапунова адна справа, якая, думаецца, плямай лягла на ягонае сумленне навукоўцы. І тычылася яна гісторыі знішчэння Замкавай гары ў Віцебску.
Хто зруйнаваў Замкавую гару?
Замкавая, або гара Ламіха на працягу стагоддзяў адыгрывала адметную ролю ў гістарычным мінулым горада. 3 ёй звязаны пачаткі аднаго з найстаражытнейшых замкаў Віцебска — Верхняга горада. Размяшчалася гара ва ўсходняй частцы замка і больш за сотню метраў цягнулася ўздоўж левага берага ракі Віцьбы. Яна займала плошчу каля аднаго гектара і мела вышыню з сённяшні 6-павярховы дом88. Аднак адзінае, што дала археалагічнай навуцы гэтая калыска старадаўняга Віцебска, дзе ў XIV ст. князь Альгерд збудаваў мураваны Верхні замак — толькі крыху больш за дзесятак аскалёпкаў ляпнога посуду, што былі выяўлены пры раскопках Аляксандра Ляўданскага ў 1928 г.89. Прычынаю таму сталася сумная гісторыя знішчэння Замкавай гары, распачатая яшчэ ў другой палове XIX ст.
«Ва ўсе часы абвешчанага жыцця Віцебска Замкавая гара служыла цэнтрам горада», — пісаў у сваіх нататках старажыла, якія былі выдадзены ў 1899 г. пад назваю «Старонкі з недалёкай даўніны горада Віцебска», вядомы
88 Штыхаў Г.В. Там, дзе пачынаўся горад // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1974. №2. С.27—30.
89 Ляўданскі А.Н. Археолёгічныя досьледы ў Віцебскай акрузе // Запіскі аддзела гуманітарных навук БАН. Працы археалагічнай камісіі. Кн.Н. Т.2. Мінск, 1930. С.93—94.
фалькларыст Мікалай Нікіфароўскі90. Займаючыся вызначэннем тапаграфіі Віцебска часоў Сярэднявечча, і Аляксей Сапуноў у сваіх працах неаднойчы адзначаў, што на Замкавай гары знаходзілася падвор'е ваяводы, верагодней за ўсё, мураваныя княжацкія палаты, a таксама царква Архангела Міхаіла, у якой Мацей Стрыйкоўскі ў XVI ст. яшчэ на ўласныя вочы бачыў «партрэт Іуліяніі, старажытнага пісьма, дзе яна была паказана разам з мужам сваім Альгердам»91.
Сваю павагу да гэтага цікавага помніка старасветчыны віцябляне выказвалі ў шматлікіх легендах і паданнях пра Замкавую гару Два з іх знаходзім у нататках Аляксея Сапунова.
Першае — гэта рамантычнае паданне пра заклятую прыгажуню-царэўну, што жыла ў самой гары. Апранутая ў белае адзенне і асветленая зіхоткімі агнямі, царэўна сядзела на залатым троне, а каля яе ног ляжалі горы золата і дыяментаў. Напярэдадні Купалля яна выходзіла з гары і рассыпала вакол сябе дыяменты, якія адразу ж парахнелі, як толькі да іх датыкалася рука чалавека. Перад пачаткам вайны 1812 г. царэўна званіла па начах у саборны звон, аднак калі хто набліжаўся да яе, адразу ж знікала92.
Другое паданне пра Замкавую гару Сапуноў змясціў у сваёй запісцы ад 26 лютага
90 Ннкйфоровскнй Н.Я. Страннчкн нз недавней старнны города Внтебска. Внтебск, 1899. С.29.
91 Сапунов А.П. Внтебская старнна. Т.1. C.615.
92 ВАКМ, КП 7286.
1887 г., якую ён як правадзейны сябра губернскага статкамітэта склаў у адказ на запыт імператарскай Акадэміі мастацтваў «пра помнікі старажытнага мастацтва ў межах Віцебскай губерні». У адказ на адзін з пунктаў анкеты ён пісаў: «Па расказах мясцовых старажылаў, у 50-х г. (XIX ст. — Л.Х.), сажанях у 67 ад паўночна-ўсходняга кута цяперашняга будынка Акрутовага суда (у той час тут знаходзіўся губернатарскі дом), ля самага амаль берага р. Віцьбы, утварыўся значны правал, які выявіў скляпеністы падземны ход. Паводле падання, ход гэты вядзе пад Замкавую гару, пад якой, быццам бы, уладкавана вялікае памяшканне, і там, быццам бы, ратаваліся жыхары пад час частых аблогаў горада»93. Ад сябе дададзім, што наўрад ці гэтае паданне мае пад сабою рэальнае абгрунтаванне, бо за ўсе часы існавання Замкавай гары яно ніякімі сведчаннямі ніколі не пацвярджалася.
Пачатак сумнай гісторыі знішчэння аднаго з самых каштоўных помнікаў гісторыі і археалогіі Віцебска быў пакладзены яшчэ ў 1850-я г., калі зямля з усходняга падножжа гары бралася для ўзвядзення дамбы на НоваМагілёўскай вуліцы, якая адыходзіла ад Саборнай плошчы ў бок трынітарскага кляштара94. У 1875 г. пляц гарадской зямлі памерам 1640 кв. сажняў пад назваю «Замкавая гара» паводле грамадскага выраку віцебскіх дваранаў, купцоў, мяшчанаў і разначынцаў быў
93 НГАБ, ф.1430, воп.1, спр.39364, арк.17—17адв.
94 НГАБ, ф.2554, воп.1, спр.782, арк.ЗО.
перададзены Віцебскай мужчынскай Аляксандраўскай гімназіі. Навошта гімназіі спатрэбілася новая зямля? Справа ж заключалася ў наступным.
3 самага часу свайго стварэння мужчынская гімназія размяшчалася ў мураваным будынку на Саборнай вуліцы. Аднак 16 траўня 1873 г. духоўнае навучальнае ведамства купіла стары гімназічны дом для патрэбаў размешчанай побач у колішніх базыльянскіх мурах духоўнай семінарыі. Гімназічнае кіраўніцтва вымушана было паклапаціцца пра пошукі новага будынка. Паводле загаду міністра народнай асветы 2 чэрвеня 1876 г. будынак гімназіі быў перададзены духоўнай семінарыі, а гімназісты перабраліся ў былы бернардзінскі кляштар побач з касцёлам Св.Антонія. Пераезд у непрыстасаваныя для навучання памяшканні не задаволіў ні адміністрацыю, ні навучэнцаў, і таму было вырашана распачаць будаўніцтва новага будынка гімназіі на тэрыторыі старажытнага Верхняга замка, ля заходняга падножжа Замкавай гары, на Пушкінскай вуліцы. 10 кастрычніка 1878 г. сябрам часовага будаўнічага камітэта па ўзвядзенню будынка гімназіі быў прызначаны і настаўнік Аляксей Сапуноў95.
Заняткі ў новай гімназіі на Пушкінскай вуліцы пачаліся ўжо ў студзені 1880 г. Прыблізна ў гэты ж час на супрацьлеглым баку Замкавай гары, ля яе ўсходняга падножжа, што выходзіла на Саборную плошчу, пачалося
95 НГАБ, ф.2554, воп.1, спр.782, арк.80.
ўзвядзенне будынка Акрутовага суда. У ходзе будаўніцтва высветлілася, што пад час паводкі падвальны паверх новага будынка суда затапляецца вадой. 3 гэтай прычыны ў 1882 г. архітэктарам І.Залескім і групай інжынераў на чале з кіраўніком будаўніцтва М.Карчэўскім былі складзены праект і каштарыс на частковае скопванне Замкавай гары. Гэта быў чарговы крок у справе разбурэння унікальнага помніка культуры.
У хуткім часе да справы знішчэння Замкавай гары далучылася і кіраўніцтва Віцебскай гімназіі. У справаздачы аб стане гімназіі за 1884—1885 навучальны год сустракаем звесткі пра дзейнасць яе гаспадарчага камітэта, які меў клопат «скопвання сумежнай з усходняга боку будынку Замкавай гары, якая, пад уплывам дажджоў і снегу, складзеная пераважна з чыстай гліны, спаўзае, і, перапоўніўшы канавы, разбуральна ўздзейнічае на цокаль будынка, падтрымліваючы ў ім вільгаць, у выніку чаго гніе падлога ніжняга паверха, і атрымаў ужо дазвол п.папячыцеля навучальнай акругі выкарыстоўваць штогод 1000 руб. з сумы збору за навучанне ў гімназіі на скопванне гары, але гэтая мера яшчэ не прыводзіцца ў выкананне да часу атрымання купчай крэпасці на зямлю»96.
У фактычнае валоданне зямлёй Замкавай гары гімназія ўступіла ў 1885 г., калі быў аформлены купчы акт на яе набыццё. Практычна з
96 Отчет о состояннн Внтебской гнмназнн за 1884—1885 учебный год. Внтебск, 1886. C.15—16.
гэтага часу і пачалося знішчэнне гары. Санкцыянаванае дазволам кіраўніцтва Віленскай навучальнай акругі, скопванне гары працягвалася да 1886 г. Потым земляныя працы былі перапынены амаль на 10 гадоў, пакуль зноў не аднавіліся ў 1895 г. Пад час іх правядзення на Замкавай гары былі знойдзены «рэшткі мураванай пабудовы — падмурак, ніжні паверх да паловы вокнаў, мураваная лесвіца і часткова пліткавая, а часткова брукаваная падлога»97. Пра вынікі гэтых раскопак на Замкавай гары ў Віцебску з’явіліся нататкі ў друкаваных перыядычных выданнях нават іншых гарадоў Расійскай імперыі98.
Стаўленнем гімназічнага кіраўніцтва да унікальнага помніка віцебскай даўніны абурыўся выконваючы абавязкі губернатара віцебскі віцэ-губернатар Мамчыч, які «не знайшоў магчымым даць сваю згоду на скопванне часткі гары» ill траўня 1896 г. накіраваў свой пратэст у Вільню да кіраўніцтва навучальнай акруті. У сваім лісце ён прапаноўваў засадзіць гару дрэвамі і разбіць на ёй сквер з дарожкамі дзеля таго, каб «гару гэтую, як гістарычны помнік мінулага <.„> захаваць у яе цяперашнім выглядзе на будучы час»99.
97 НГАБ, ф.2554, воп.1, спр.759. арк.41.
98 По губернням. Раскопкн Замковой горы в Внтебске // Правнтельственный Вестннк. 1895, №176; Раскопкн Замковой горы в Внтебске // Ннжегородскне Губернскне Ведомостн. 1895, №35.
99 НГАБ, ф.2554, воп.1, спр.759, арк.38.
Кіраўніцтва Віленскай навучальнай акругі не магло не лічыцца з думкай такой высокай адміністрацыйнай асобы. 27 траўня 1896 г. дырэктару Віцебскай гімназіі быў накіраваны ліст за подпісам папячыцеля акругі, у якім было прапанавана часова перапыніць усе працві па скопванні Замкавай гары, а таксама «сабраць і даставіць звесткі, якія несумненна даказваюць гістарычнае значэнне азначанай гары»100. Дзеля выканання апошняга пункта дырэктар гімназіі звярнуўся да знаўцы мясцовых старажытнасцяў, нядаўняга свайго падначаленага Аляксея Сапунова (з лютага 1896 г. той працаваў ужо ў архіве старажытных актаў). 26 жніўня 1896 г. Сапуноў напісаў на імя дырэктара гімназіі рапарт, у якім змясціў усе вядомыя яму звесткі пра віцебскія замкі.
Адразу варта адзначыць, што пытаннямі гісторыі віцебскіх замкаў Сапуноў пачаў цікавіцца ад самага пачатку сваёй навуковай дзейнасці. Нагадаем, што ягоны нарыс «Гістарычныя звесткі пра віцебскі замак», надрукаваны на старонках «Памятнай кніжкі Віцебскай губерні на 1881 г.», стаў увогуле дэбютам гісторыка і ягоным першым друкаваным творам. Шмат матэрыялаў пра замкавыя ўмацаванні даследчык змясціў і ў «Віцебскай даўніне». У першым томе зборніка знаходзім успаміны М.Стрыйкоўскага, урыўкі з «Хронікі Еўрапейскай Сарматыі» колішняга ротмістра віцебскага замка Аляксандра Гваньіні, інвентары горада