Гісторык з Віцебска (жыццяпіс Аляксея Сапупова) Людміла Хмяльніцкая

Гісторык з Віцебска

(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
51.22 МБ
Нягледзячы на найноўшыя павевы часу, у 1869 г. Аляксей Сапуноў паехаў паступаць ва універсітэт Пецярбургскі, дзе вучыліся пераважна дзеці дваранаў, і падаў дакументы на малапапулярны гістарычна-філалагічны факультэт. У сярэдзіне мінулага стагоддзя выпускнікі класічных гімназій мелі права паступаць ва універсітэты без экзаменаў, але 18 ліпеня 1869 г., якраз напярэдадні паступлення Аляксея, выйшла «Высочайшее повеленне» для ўсіх выпускнікоў гімназій праводзіць «праверачныя іспыты».
У канцы 1860-х г. ва ўсім Пецярбургскім універсітэце было не больш за 1000 студэнтаў, а на гістарычна-філалагічным факультэце на
курсах займалася ўсяго толькі каля 40 чалавек. Вядомы рускі гісторык Ф.І.Успенскі паступіў у гэтую навучальную ўстанову на два гады раней за Сапунова і ў сваіх нататках згадваў, што «аўдыторыю філолагаў <...> паўтара дзесятка слухачоў рабілі <...> ужо надзвычай поўнай»36. Аднак Аляксея, відаць, мода на адукацыю цікавіла значпа меней, чым сама адукацыя, набыць якую ён мог цяпер толькі дзякуючы стыпендыі, атрыманай ад міністэрства народнай асветы.
Паводле статута 1863 г. у Пецярбургскім універсітэце гістарычна-філалагічны факультэт складаўся з 11 кафедраў. Сярод выкладчыкаў зоркай першай велічыні лічыўся Ізмаіл Іванавіч Сразнеўскі, загадчык кафедры славяназнаўства, які апублікаваў шмат невядомых раней старажытнарускіх і старажытнаславянскіх пісьмовых помнікаў. І.Сразнеўскі быў адным з заснавальнікаў пецярбургскай школы славістаў, галоўную ролю ў якой адыгралі ягоныя вучні Ў.І.Ламанскі, І.В.Ягіч і інш. Пад час вучобы Аляксея Сапунова ва універсітэце Ў.І.Ламанскі стаў кіраўніком ягонай навуковай працы.
Пра гады вучобы ў Пецярбургу Сапуноў пазней успамінаў: «Ва універсітэце разумовы кругагляд наш значна пашырыўся. Мы чыталі ўжо і газеты, і часопісы, нават розныя забароненыя выданні чыталі. На гістарычнафілалагічным факультэце, на які я паступіў,
36 Каган Ю.М. М.В.Цветаев. Жнзнь, деятельность, лнчность. Москва, 1987. C.16.
выдатных прафесараў — за выключэннем В.Р.Васілеўскага37, К.М.Бястужава-Руміна38, У.І.Ламанскага — не было.Вядомы славіст І.І.Сразнеўскі быў ужо стары і на лекцыі прыходзіў толькі хвілінаў на дзесяць. Пра класікаў <„.> і філосафаў лепш не казаць... У наш час можна было зусім вольна паслухаць лекцыі прафесараў і іншых факультэтаў. Карыстаючыся гэтым цудоўным звычаем, мы ахвотна наведвалі лекцыі праф. Градоўскага, Рэдкіна, Таганцава, Андрэеўскага, заходзілі нават у матэматычную аўдыторыю паслухаць знакамітага матэматыка П.Л.Чэбышава, заходзілі і да прыродазнаўцаў паслухаць Дз.І.Мендзялеева. Лекцыі гэтых свяцілаў зачароўвалі нас»39.
Усё ж, думаецца, дзівіцца на адметны навуковы досвед і педагагічны талент Чэбышава ды Мендзялеева студэнту Аляксею Сапунову даводзілася не часта. Шмат часу займала падрыхтоўка да заняткаў, а на старэйшых курсах — і ўласная навуковая праца, якую ён праводзіў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Іванавіча Ламанскага (1833—1914). Адчуваецца, што малады
37 Васілеўскі Васіль Рыгоравіч — заснавальнік навуковага візантыязнаўства. Пра яго гісторык Ф.І.Успенскі пісаў «Я не ведаю ігікога ігі да Васілеўскага, ні пасля яго, хто б валодаў такімі магчымасцямі папулярызаваць сваю навуку».
38 Бястужаў-Румін Канстапцін Мікалаевіч — займаўся распрацоўкай пытанняў крыніцазнаўства, што ў nayHaft ступені вызначыла твар пецярбургскай школы гісторыкаў, якая склалася пад ягоным уплывам. На першы план ставіў патрабаванне вызначэння канкрэтных гістарычных фактаў на падставе іх крыніцазнаўчай праверкі. У 1865-—1882 гт. выкладаў на кафедры рускай гісторыі.
39 ВАКМ, КП 7285/1.
прафесар, які на той час ужо зрабіў сабе бліскучую кар'еру, аказаў значны ўплыў на свайго выхаванца, і таму пра яго варта сказаць асобна.
Прызнанне Ў.І.Ламанскага ў навуковым свеце адбылося вельмі рана. Ужо ў 1860 г. за сваю выпускную сіудэнцкую або, як тады яе называлі, магістарскую працу «Пра славянаў у Малай Азіі, Афрыцы і ў Іспаніі» ён атрымаў палавінную Дзямідаўскую прэмію — адну з найбольш прэстыжных навуковых узнагарод, якую прысуджала Пецярбургская Акадэмія навук40. Такому поспеху ў значнай ступені садзейнічалі тыя выказаныя ў працы ідэі, якія пазней зрабілі Ламанскага буйнейшым апалагетам славянафільства і панславізму. У 1862— 1864 г. ён зрабіў падарожжа па славянскіх землях, пасля чаго надрукаваў серыю нарысаў, у якіх выказаў думку пра адметнасць славянскага племя і ягонай асветы, а таксама неабходнасць аб'яднання ўсіх славянаў на падставе рускай мовы, якую лічыў агульнай для ўсяго славянства літаратурнай мовай. У 1865 г. ён атрымаў кафедру ў Пецярбургскім універсітэце і стаў настойліва даводзіць неабходнасць вывучэння славянаў у мэтах развіцця рускай самасвядомасці. Ягоныя паслядоўнікі ў навуцы стварылі цэлую школу славістаў і пазней кіравалі кафедрамі ў розных універсітэтах і духоўных акадэміях Расійскай імперыі41.
40 Мезеннн Н.А. Лауреаты Демндовскнх премнй. Ленннград, 1987. C.122.
41 Энцнклопеднческнй словарь Брокгауза н Ефрона. T.XVII. С.-Петербург, 1896. С.288.
Аляксей Сапуноў — выкладчык Віцебскай гімназіі.
Фота 1876 г. 3 фондаў ВАКМ.
Пад кіраўніцтвам У.І.Ламанскага Сапуноў заняўся складаннем каментароў да хронікі XI ст. пра балтыйскіх славянаў, напісанай Адамам Брэменскім. Гэта была дастаткова сур'ёзная праца, бо хроніка была на лацінскай мове і студэнту Сапунову давялося карпатліва працаваць і над яе перакладам. Выказаўшы відавочныя поспехі, цалкам апрацаваць хроніку да часу заканчэн-
ня універсітэта Аляксей не паспеў. Перашкодзіла нечакана выяўленая хвароба вачэй, якая пазней ператварылася ў памутненне
крышталіка — катаракту.
У 1873 г. вучоба ў Пецярбургу была завершана. Аляксей Сапуноў разам са званнем кандыдата універсітэта атрымаў ад прафесара Ламанскага прапанову застацца для працы на кафедры. Аднак хвароба вачэй і абавязак
адпрацаваць міністэрскую стыпендыю прымушалі вяртацца ў Віцебск. У небагатай валізцы новаспечаны кандыдат адвозіў з Пецярбурга рукапіс хронікі Адама Брэменскага з заўвагамі свайго настаўніка, а ў гал.аве — запазычаныя ў яго ідэі, з якімі потым аказалася не так проста развітацца.
Першыя гады ў Віцебску
Стыпендыя міністэрства народнай асветы абавязвала Аляксея Сапунова адпрацаваць пэўны тэрмін у навучальных установах Віленскай навучальнай акругі. Займаючыся ва універсітэце, ён разлічваў у далейшым стаць настаўнікам гісторыі, аднак лёс распарадзіўся інакш. На час вяртання Аляксея з Пецярбурга ў Віцебскай гімназіі, адкуль яго накіравалі на вучобу ў сталіцу, была вакансія толькі выкладчыка старажытных моваў, якую ён і заняў згодна з распараджэннем папячыцеля Віленскай навучальнай акругі ад 31 жніўня 1873 г. з гадавым выпрабавальным тэрмінам. 10 ліпеня 1874 г. Пецярбургская навучальная акрута выдала Аляксею Сапунову пасведчанне за №4122 аб наданні яму звання настаўніка гімназіі з правам выкладаць гісторыю42. Аднак на працягу ўсяго тэрміну сваёй гімназічнай службы — амаль цэлую чвэрць стагоддзя — Сапунову так і давялося працаваць выкладчыкам класічных (лацінскай і грэцкай) моваў, толькі час ад часу чытаючы асобныя гадзіны па гісторыі. Такая праца маральнага задавальнення не прыносіла. Ва ўжо цытаваным лісце С.А.Венгераву Сапуноў пісаў: «Залішне дадаваць, што я далёка не захапляўся класіцызмам <„.> у тым выглядзе, як гэта патрабавалася рознымі прадпісаннямі. Прадпісвалася ж зусім не чытанне класікаў, не вывучэнне іх вялікіх
42 НГАБ, ф.2554, воп.1, спр.782, арк.77—85.
твораў, не — патрабавалася выключна „веданне" граматыкі. Гэта неабходна было для перакладаў з рускай мовы на старажытныя, што і складала ўсю сутнасць школьнага класіцызму»43.
Нягледзячы на першыя расчараванні, якія прынесла з сабой вяртанне ў губернскі Віцебск, даводзілася, тым не менш, думаць пра ўладкаванне свайго жыцця. Прыблізна праз год працы ў гімназіі малады настаўнік узяў шлюб з Юліяй Садокіеўнай Валковіч, дачкой колішняга гарадскога галавы. Юлія была крыху маладзейшая за Аляксея (яна нарадзілася 21 снежня 1855 г. у Віцебску)44 і паходзіла з заможнай купецкай сям'і. Яе дзед, купец 1-й гільдыі Рыгор Валковіч удала ганддяваў з Рыгай тытунём. Чалавек ён быў набожны, і калі ў 1858 г. у горадзе было прынята рашэнне ператварыць зачынены яшчэ на пачатку 1830-х г. трынітарскі касцёл у праваслаўную Пакроўскую царкву, усе неабходныя на гэтую справу выдаткі ён узяў на сябе45. Ягоны сын, Садокій Рыгоравіч, выхаваны ў мясцовым базыльянскім вучылішчы, карыстаўся вялікай павагай сярод віцяблянаў, сведчаннем чаго было ягонае неаднаразовае абранне на грамадскую пасаду гарадскога галавы46. Прозвішча Валковіч было досыць вядомае ў горадзе, нават адна з віцебскіх вуліц, размешчаная побач з Магілёўскай гандлёвай плошчай, насіла найменне Валковічава завулка.
43 ВАКМ, КП7285/1.
44 Тамсама.
45 Памятная кннжка Внтебской губерннн на 1865 год. С.-Петербург, 1865. C.10, 253—255.
46 Памятная кннжка Внтебской губерннн на 1864 год. С.-Петербург, 1864. С. 275, 304.
Садокій Валковіч памёр у сярэдзіне 1860-х г., пакінуўшы ў спадчыну жонцы Варвары Паўлаўне і чатыром дочкам (Ганне, Кацярыне, Агаф'і і Юліі) досыць багатую спадчыну ў выглядзе нерухомай маёмасці, якая знаходзілася ў Віцебску і Полацку. Так, у Віцебску жанчынам належалі 13 лавак з зямлёй на Смаленскай гандлёвай плошчы, 6 мураваных лавак побач з будынкам гарадской думы, а таксама двухпавярховы мураваны дом на рагу Афіцэрскай вуліцы і Біржавай плошчы (сёння вуліцы Суворава і Маякоўскага)47. Ганна Валковіч выйшла замуж за надворнага саветніка Пейкера, Кацярына — за патомнага ганаровага грамадзяніна Гільберта, Агаф'я — за губернскага сакратара Іосіфа Канюшэўскага, Юлія — за калежскага асэсара Аляксея Сапунова, які на той час па сацыяльнай лесвіцы ўзняўся ўжо на восьмую прыступку «Табелі аб рангах», што давала яму магчымасць мець асабістае дваранства. 3 Юліяй Садокіеўнай Валковіч Сапуноў пражыў многія гады, ад самага пачатку атрымаўшы з боку жонкі і яе сям'і істотную падтрымку ў сваіх навуковых пачынаннях.
Першыя гады працы ў Віцебскай гімназіі прымусілі Аляксея Сапунова расчаравацца не толькі ў сваёй настаўніцкай дзейнасці, але і ў якасці той падрыхтоўкі, якую ён атрымаў ва універсітэце. Вялізны пласт гісторыі -— гісторыі Беларусі, зямлі, на якой жыў ён і ягоныя продкі, паўстаў у свядомасці маладога настаўніка суцэльнай terra incognita. 3 крыўдай і смуткам Сапуноў