Гісторык з Віцебска
(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
Асаблівай адметнасцю першага тома «Віцебскай даўніны» стала вялікая колькасць уведзеных аўтарам у тэкст ілюстрацый — факсіміле асобных дакументаў, пячатак, гравіраваныя партрэты гістарычных асобаў і помнікаў архітэктуры, планы, карты, выкананыя нават у колеры геральдычныя выявы і інш. Такі падыход сведчыў пра асаблівае замілаванне аўтара тэмай, комплексны падыход да яе асвятлення і — непамерныя друкарскія выдаткі, якія цалкам спусташалі кішэню выдаўца. Друкаваў Сапуноў сваю «Даўніну» ў Віцебску. На
адной са старонак тома знаходзім згадку пра тое, што «ўсе літаграфскія і амаль усе ксілаграфічныя працы выкананы ў Віцебску»54. Перапляталася кніга, відаць, у розных месцах. На форзацы аднаго з экзэмпляраў мне трапілася аднойчы этыкетка з наступным надпісам: «Переплетное заведенне А.Берсона в Смоленске». Каштаваў адзін том тры рублі і, зразумела, зрабіць выданне ўсяго накладу на гадавое жалаванне настаўніка гімназіі ў 2020 рублёў55 было досыць складана. Фінансавую падтрымку на выданне тома Аляксей Сапуноў атрымаў ад аднаго чалавека — сваёй цешчы Варвары Паўлаўны Валковіч, словы шчырай падзякі якой ён выказаў у прадмове да кнігі.
Першы том «Віцебскай даўніны» напаткаў шумны поспех. Праца, якая выйшла ў правінцыі, была заўважана ў сталіцы і буйных навуковых цэнтрах імперыі. Водгукі на яе змясцілі вядомыя ў той час газеты і часопісы «Новое время», «Гражданнн», «Кневская старнна», «Санкт-Петербургскне ведомостн», «Русская старнна», «Московскне ведомостн», «Правнтельственный вестннк», «Русь», «Kraj», «Wiadomosci Bibliograficzne Warszawskie». He менш важным ддя Сапунова было і тое, што вучоны камітэт міністэрства народнай асветы рэкамендаваў кнігу для набыцця ў фундаментальныя бібліятэкі сярэдніх навучальных устаноў Віленскай і Варшаўскай навучальных
54 Внтебская старнна. Т.І. Внтебск, 1883. С.ХХІІ. С.664.
55 Памятная кннжка Внленского учебіюго округа на 1881/ 82 учебный год. Внльна, 1882. С.ЗЗ.
акруг, а таксама «для выдачы ў якасці ўзнагароды вучням Віцебскай мужчынскай гімназіі і навучэнкам жаночай». Гэта азначала з'яўленне не толькі вельмі патрэбнай для аўтара магчымасці распаўсюджвання часткі накладу, але і афіцыйнае прызнанне карыснасці ягонай дзейнасці, і больш прыязнае стаўленне чынавенства ад асветы да заняткаў аўтара. Змены не прымусілі доўга сябе чакаць. Частка грошай на выданне двух наступных тамоў «Даўніны» (адпаведна 200 і 300 рублёў) была ўжо выдаткавана з казённых сумаў папячыцелем Віленскай навучальнай акругі М.А.Сергіеўскім, а выйшлі новыя кніжкі пад патранатам Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта, старшынёй якога з'яўляўся віцебскі губернатар князь В.М.Далгарукаў.
Пасля выхаду першага тома «Віцебскай даўніны» ў Сапунова склаўся план выдання ўсёй серыі. Абапіраючыся на ўжо зробленыя ў архівах напрацоўкі і свой досвед пра тое, адкуль і што яшчэ можна ўзяць, ён распланаваў змест наступных пяці тамоў кнігі. Другі том даследчык меркаваў прысвяціць гісторыі Полацка; трэці — Веліжа, Неўля, Дынабурга і інш. прыкметных у гістарычных адносінах мясцін Віцебскай губерні; чацвёрты — гісторыі войнаў Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ і Рэччу Паспалітай у XVI—XVII ст.; пяты — падзеі «ўз'яднання» уніятаў з праваслаўнай царквой у 1839 г. Зрэшты, у апошнім, шостым, томе гісторык планаваў змясціць уласны нарыс пад
назваю «Гістарычныя лёсы Віцебскай губерні», а таксама ўдакладненні, дапаўненні і ўказальнікі да папярэдніх пяці тамоў. Такі быў план, выконваць які давялося не надта паслядоўна і які Бог не даў давесці да канца.
Чарговая кніга «Віцебскай даўніны» выйшла з друку ў 1885 г. Гэта быў том пад нумарам IV, які, нягледзячы на адсутнасць двух папярэдніх, аўтар палічыў магчымым пусціць у свет. Па сутнасці, нумарацыя тамоў істотнага значэння не мела, бо сэнсава кнігі былі не звязаны як з папярэднімі, так і з наступнымі выпускамі. Том паўстаў нечакана для самога аўтара, бо, як пісаў Сапуноў у прадмове да яго, «выпадкова было сабрана дастаткова многа дакументаў, якія ахоплівалі ўсяго толькі 30гадовы перыяд часу (17 гадоў царавання Іаана Грознага і 13 гадоў царавання Аляксея Міхайлавіча)». He жадаючы расцярушваць па асобных тамах дакументы, што тычыліся адной тэмы, Сапуноў палічыў за лепшае надрукаваць іх пад адной вокладкай.
Больш за палову дакументаў IV тома «Віцебскай даўніны» складалі матэрыялы, знойдзеныя даследчыкам у Маскоўскім галоўным архіве міністэрства замежных спраў, якія paHeft нідзе не друкаваліся. Доступ да дакументаў архіва Сапуноў змог атрымаць дзякуючы садзейнічанню акадэміка Арыста Куніка, вядомага спецыяліста ў галіне расійска-скандынаўскіх і расійска-візантыйскіх адносінаў. У прадмове да IV тома малады навуковец вы-
казваў шкадаванне, што ні час, ні сродкі не дазволілі яму надрукаваць усе тыя дакументы па азначанай тэме, якія ён знайшоў у архіве.
Структура новага тома «Віцебскай даўніны», які складаўся з дзвюх частак, грунтавалася на ранейшым прынцыпе — усе дакументы былі сабраны ў асобныя раздзелы і забяспечаны каментарамі. Асаблівую ўвагу звяртае на сябе раздзел пад назваю «Сказанні іншаземцаў-сучаснікаў», які ёсць і ў першай, і ў другой частках і па памеры займае амаль чвэрць усёй кнігі. Каб зрабіць даступнымі для чытача тэксты, напісаныя ў арыгінале на нямецкай, лацінскай і польскай мовах, Сапуноў зрабіў іх пераклады на рускую. І сам жа звяртаў увагу на недасканаласць перакладаў, адзначыўшы тую акалічнасць, што пры выкананні працы больш увагі аддаваў дакладнасці ў перадачы зместу, чым клопату пра прыгажосць мастацкага слова. Тым не менш, нават гэта не ўратавала тэксты ад шэрагу недакладнасцяў, выкліканых або незразумеласцю арыгіналаў, або памылкамі пры іх перапісванні (не ўсе кнігі гісторык мог атрымаць у сваё карыстанне).
У адрозненне ад папярэдняга, IV том пачынаўся з напісанага самім Сапуновым «Кароткага нарыса барацьбы Маскоўскай дзяржавы з Літвой і Полыпчай у XVI—XVII ст.», які ў прадмове да ўсёй кнігі аўтар прасіў лічыць толькі пералікам асноўных падзей. Галоўнае прызначэнне нарыса, на думку аўтара, заклю-
чалася ў тым, каб быць «пуцяводнай ніткай у масе часта вельмі ўрывачных дакументаў»56.
Друкаваўся IV том «Віцебскай даўніны» ў Віцебскай тыпа-літаграфіі Р.А.Малкіна, і «знешнасць выдання» па-ранейшаму турбавала ягонага аўтара. Здаецца, увесь магчымы ілюстрацыйны матэрыял, які можна было знайсці па тэме, Сапуноў змясціў на старонках сваёй кнігі. У мастацкім аздабленні тома гісторыку дапамагаў выпускнік Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў Аляксандр Мінят, які на той час працаваў у мужчынскай гімназіі выкладчыкам малявання. І зноў выданне атрымалася выключна дарагім для выдаўца. Каб неяк вярнуць хоць частку ўкладзеных грошай, Сапуноў паставіў болыв высокі кошт — па 6 рублёў за кожны з 500 паасобнікаў накладу. Аднак пакрыць усе выдаткі яму так і не ўдалося, бо кніжка не вельмі хутка раскуплялася.
Водіукі на IV том «Віцебскай даўніны» ў тагачаснай прэсе былі значна больш сціплыя. Нататка з'явілася ў адным толькі «Новом временн», затое праца гісторыка ацэньвалася ў ёй належным чынам. У публікацыі, у прыватнасці, былі такія словы: «На ўсім выданні ляжыць пячатка ведаў, ажыўленых сапраўды патрыятычнай любоўю да айчыннай даўніны»57, Вучоным камітэтам міністэрства народнай асветы кніжка зноў была «одобрена» для фундаментальных бібліятэк сярэдніх навучальных
56 Внтебская старнна. T.IV. Внтебск, 1888. С.Ш.
57 Стукалнч В.К. А.П.Сапунов. С.2.
устаноў міністэрства народнай асветы. А восенню 1885 г. з Масквы прыйшла прыемная навіна: 25 кастрычніка Сапунову было прысвоена званне сябры-спаборніка імператарскага Таварыства гісторыі і старажытнасцяў расійскіх пры Маскоўскім універсітэце.
Калі меркаваць па тэматыцы прац, якія Аляксей Сапуноў друкаваў у наступныя пасля выхаду IV тома «Віцебскай даўніны» гады на старонках «Віцебскіх Губернскіх Ведамасцяў», гісторык актыўна рыхтаваў II і III тамы так шырока задуманага раней выдання. Публікацыі, змешчаныя ў галоўнай (і адзінай на той час) газеце губерні тычыліся асобных момантаў з гісторыі Полацка, Неўля, Веліжа, Себежа, так званых Інфлянтаў (зямель усходняй Прыбалтыкі).
Аднак чарговым выдадзеным томам стаў V, прысвечаны рэлігійнай гісторыі краю. Такі нечаканы на першы погляд крок даследчыка меў пад сабой пэўныя падставы. V том «Даўніны» выйшаў з друку ў 1888 г., якраз напярэдадні пампезна адзначанага ў Паўночна-Заходнім краі 25 сакавіка 1889 г. 50-годдзя «ўз'яднання» уніятаў з праваслаўнай царквой. У перадюбілейны час, вядома ж, заахвочваліся ўсялякія заняткі, якія тычыліся гісторыі Полацкай епархіі. Аляксей Сапуноў, чалавек глыбока веруючы, лічыў проста сваім абавязкам зрабіць належную сустрэчу юбілею. Да таго ж, матэрыял для новага зборніка, што называецца, доўга шукаць не даводзілася. У Віцебску тады захоўваўся амаль што зусім не
разабраны архіў Полацкай духоўнай кансісторыі, які ўтрымліваў больш за 5 тысяч старадаўніх дакументаў. Добрым дадаткам да кансісторскага архіва маглі стаць і матэрыялы са сховішча Віцебскага губернскага праўлення (былога архіва генерал-губернатараў).
На гэты раз спрыянне ў даследчыцкай працы было выказана Сапунову і з боку епархіяльных уладаў, і з боку начальніка губерні князя В.М.Далгарукава, які для разбору дакументаў афіцыйна накіраваў у дапамогу гісторыку ягонага даўняга сябра і руплівага памочніка Міхаіла Вяроўкіна. Разбор кансісторскага архіва ішоў так паспяхова, а цікавых дакументаў было выяўлена так шмат, што Сапуноў ніяк не змог «убіцца» ў вызначаныя сабой жа межы аднаго тома і запланаваў выдаць пятую кніжку «Даўніны» ажно ў трох частках. Для першай часткі ён падрыхтаваў дакументы самыя старадаўнія, з 1598 да 1772 г., якія трапілі ў архіў Полацкай духоўнай кансісторыі пераважна з уніяцкіх манастыроў і цэркваў. У друтой частцы ён планаваў змясціць дакументы больш познія, з 1772 да 1839 г., у трэцяй — фундушы і інвентары розных цэркваў і манастыроў Полацкай епархіі.
Нам сёння застаецца толькі горка пашкадаваць, што V том «Віцебскай даўніны» быў выдадзены толькі ў адной-адзінай першай частцы. 476 упершыню надрукаваных дакументаў, з іх 89 прыведзены поўнасцю, астатнія — з большымі або меншымі скарачэннямі; шэраг дакументаў, перакладзеных з лацінскай,