Гісторык з Віцебска
(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
47 НГАБ, ф.2496, воп.1, спр.4926, арк.494—502; спр.4951, арк.149—150; ф.3209, воп.1, спр.1252, арк.77—80, 88—89.
30 Людміла Хмялыііцкая. Гісторык з Віцебска пазней пісаў: «Ва універсітэце па агульнай гісторыі цэлыя два гады слухалі мы праф. Баўэра пра Шмалькальдэнскую вайну ў Германіі, пра якую цяпер у мяне, апроч пустога гуку, не засталося ў галаве нічога. Але пра Беларусь <.„> не чуў я ні слова за ўсе чатыры гады знаходжання ва універсітэце. Нават знакаміты акадэмік Васіль Рыгоравіч Васілеўскі, які на спецыяльных лекцыях па гісторыі прымушаў нас заглыбляцца ў гісторыю крыжовых паходаў па грэцкіх і лацінскіх крыніцах, і ён пра Беларусь не сказаў нам ні слова. А між тым, ён, які напісаў цудоўную гісторыю г.Вільні, ён, вядома ж, мог паведаміць слухачам нямала каштоўных звестак пра Беларусь. Але гэтага не здарылася. Чаму не здарылася — не ведаю»48.
Абуджэнне ў Сапунова цікавасці да гісторыі роднага краю не было выпадковым. Гэта была ўжо, хутчэй, адзнака часу, калі многія прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі пачалі вывучаць пытанні тугэйшай даўніны. Міхаіл Кусцінскі ўжо праводзіў на Віцебшчыне свае археалагічныя доследы помнікаў старажытнасці і пачаў збіраць так шырока вядомую пазней калекцыю. Ксенафонт Гаворскі таксама ўжо раскапаў курганы ля Полацка і пачаў друкаваць дакументы па гісторыі Беларусі ў перыядычных выданнях. Сакратар Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта Аляксей Семянтоўскі звярнуўся да вывучэння статыстыкі, этнаграфіі, гісторыі і археалогіі краю. Этнаграфічнымі доследамі зацікавіўся настаўнік Віцебскай гімназіі Павел Шэйн, да якога
пазней далучыліся Мікалай Нікіфароўскі і Еўдакім Раманаў. 3 1871 г. Аляксандр Сазонаў, архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў, пачаў выдаваць дакументы свайго архіва ў зборніках пад агульнай назвай «Гістарычна-юрыдычныя матэрыялы». Як бачым, на цаліку мясцовай гісторыі пакрысе пачалі з'яўляцца аратыя.
Да сур'ёзных самастойных заняткаў Аляксей Сапуноў падступіўся пасля таго. як на выпадковым факце пераканаўся, што універсітэт не даў яму не толькі дастатковых ведаў, але нават і належнай фармальнай падрыхтоўкі. Малады настаўнік быў уведзены ў сорам, калі не змог прачытаць старадаўні дакумент, напісаны скорапісам, які прынёс таварыш па службе ў настаўніцкі пакой гімназіі. Відаць, гэты выпадак стаў своеасаблівым Рубіконам, перайшоўшы які Аляксей ужо не мог задаволіцца існуючым станам рэчаў і ўзроўнем сваёй адукацыі.
«Калі я пачаў заняткі па гісторыі роднага краю, то папросту апынуўся ў безвыходным становішчы: з чаго пачаць? Якія ж крыніцы? Якія дапаможнікі? І нямала часу згублена было дарэмна ў пошуках, так бы мовіць, навобмацак таго, што было патрэбна»,— узгадваў Сапуноў крыху пазней49. На шчасце, адказ на пытанне «3 чаго пачаць?» малады настаўнік знайшоў правільны — пачынаць трэба было з вывучэння дакументаў-першакрыніц. Тут нельга ўстрымацца ад цытавання вельмі вобразнага параўнання, якое зрабіў у сувязі з гэтым паплечнік Сапунова Мікалай Багародзкі. Ён пісаў, што малады даследчык
«пачаў заняткі з чарнавое працы, з збірання й разбору матар'ялаў; лічачы, што не падрыхтаваўшы бярвенняў, нечага рабіць мастаку й вучонаму архітэктару, калі няма матар'ялу, да чаго яны маглі б прылажыць свае веды, дослед і штукарства»50.
Так быў пакладзены пачатак рупліваму збіранню дакументаў па гісторыі Віцебшчыны, якія выяўляліся пад час бясконцых паездак у вольны ад службы ў гімназіі час у архіўныя ды бібліятэчныя сховішчы Масквы, Пецярбурга, Вільні, разбору архіўных папер розных казённых устаноў Віцебска. Так пачалося фармаванне ўласнай бібліятэкі, а таксама перапіска з архіварьгусамі, навукоўцамі ці проста прыхільнымі людзьмі, якіх можна было папрасіць зняць копію з патрэбнага архіўнага дакумента тады, калі ў самога даследчыка не было магчымасці ад'ехаць з Віцебска. Так пакрысе пачалі закладвацца цаглінкі ў падмурак яго будучай славы ў навуковым свеце і адначасова незадаволенасці гэтай дзейнасцю чынавенства ад асветы, якое такі занятак лічыла для настаўніка «посторонннм» і расцэньвала не інакш, як «крадзеж казённага часу», называючы самога гісторыка небяспечным для таго часу словам «сепаратыст»51.
Аднак усе лаўры і церні яшчэ чакаюць даследчыка наперадзе. Пакуль жа Аляксей Сапуноў, аглядаючы стосы ўласных рукапісаў з копіямі архіўных скарбаў, якія па аркушы год за годам збіраюцца на пісьмовым стале, думае, што ж можна зрабіць з усім гэтым.
50 Багародзкі М. Аляксей Парфенавіч Сапуноў і значэньне яго прац па дасьледаваньню Віцебшчыны // Віцебшчына. Т.1. С.76.
51 ВАКМ, КП7295/11, арк.ЗЗ—35.
«Віцебская даўніна»
Першая публікацыя — нарыс пад назвай «Гістарычныя звесткі пра віцебскі замак» — у Сапунова з'явілася ў «Памятнай кніжцы Віцебскай губерні на 1881 год». Думку пра выданне асобнай кнігі па гісторыі Віцебска, якая складалася б з надрукаваных і невядомых раней дакументаў, Аляксею Сапунову падаў мясцовы доктар Карл Бергнер, з якім гісторык быў, відаць, у прыязных сяброўскіх стасунках. Думка гэтая як мага лепш адпавядала памкненням самога гісторыка — падаць максімальную колькасць дакладных фактаў з гісторыі горада, звёўшы да мінімуму іх аўтарскую інтэрпрэтацыю.
Падбор дакументаў для свайго першага археаграфічнага зборніка Сапуноў пачаў з росшукаў у архівах мясцовых дзяржаўных устаноў. І пошук, трэба сказаць, прынёс плён. У архіве гарадской думы гісторык знайшоў копію «Віцебскага мыта» за 1605 г., а таксама «Перадатачны інвентар» горада 1667 г.; у Віцебскай губернскай чарцёжнай — «Ведамасць аб дваровых пляцах жыхароў Віцебска» за 1797 г.; у архіве крымінальнага і грамадзянскага суда — «Інвентар маёмасці архіепіскапіі Полацкай» 1618 г. Аднак сапраўдным скарбам для гісторыка стала гэтак званая «Кніга прывілеяў г.Віцебска», якая ў той час захоўвалася ў бібліятэцы губернскага статыстычнага камітэта.
Гісторыя з'яўлення гэтай кнігі была пэўным чынам звязана з тымі традыцыямі вольнасці, якімі на працягу амаль двух стагоддзяў карысталіся жыхары магдэбургскага Віцебска. Ужо прызвычаіўшыся атрымліваць ад чарговага манарха Рэчы Паспалітай канфірмацыйныя (пацвярджальныя) прывілеі на свае правы, віцябляне непрадбачліва перанеслі свае спадзяванні ў дачыненні да гэтай старадаўняй традыцыі і на спадчыннікаў расійскага трона. Страціўшы ў часы Кацярыны II магістрат як орган гарадскога самакіравання і не паспеўшы атрымаць сатысфакцыі ў хуткаплыннае цараванне Паўла I, віцебскія месцічы ўсклалі свае надзеі на «добрага імператара» Аляксандра I. У 1803 г. праз пасрэдніцтва віцебскага пракурора Манькоўскага ўсе арыгіналы старадаўніх грамат і прывілеяў былі адасланы ў Пецярбург міністру юстыцыі разам з хадайніцтвам аб захаванні за гараджанамі ўсіх тых правоў, што былі нададзены ім польскімі каралямі. Цяпер невядома, калі віцябляне зразумелі ўсю наіўнасць такога кроку і бессэнсоўнасць спадзяванняў на добрую волю тырана ў краіне, якая не мела ні ў мінулым, ні ў сучасным дэмакратычных традыцый. Адзіным вынікам гэтага ўчынку стала страта каштоўных для гісторыі горада дакументаў, якія згінулі недзе ў сталічных архівах. У Віцебску засталіся толькі копіі, што былі зроблены «па распараджэнні Віцебскага магістрата і ратушы» ў 1733 г. і перапісаны Сямёнам Зямковічам у
асобную кніжку, якая атрымала назву «Кнігі прывілеяў г.Віцебска» і захоўвалася спачатку ў гарадской думе, а з 1860-х г. — у бібліятэцы статкамітэта. Існаваў і яшчэ адзін спіс старадаўніх гарадскіх грамат, які быў зроблены ў 1758 г. Міхаілам Слаўскім. Яго, у сваю чаргу, скапіяваў у тым жа стагоддзі віцебскі мешчанін Аверка. Пазней так атрымалася, што спіс Слаўскага быў страчаны, а рукапіс Аверкі пад назвай «Хроніка г.Віцебска» захаваўся і ў часы Сапунова знаходзіўся ў зборы Віленскай публічнай бібліятэкі52.
Менавіта «Хроніка» Аверкі і «Кніга прывілеяў г.Віцебска» сталі для Сапунова асноўнымі крыніцамі для публікацыі дакументаў у першым томе зборніка, дасціпна названага аўтарам «Віцебская даўніна». Гістарычна-літаратурныя перыёдыкі з аналагічнай назвай ужо існавалі на той час у розных гарадах Расійскай імперыі, але на Беларусі Саігуноў ужыў яе першым. Гэта ўжо на пачатку XX ст. Еўдакім Раманаў пачаў выдаваць «Магілёўскую даўніну», Мінская царкоўна-археалагічная камісія — «Мінскую даўніну», Яўстафій Арлоўскі — «Гродзенскую даўніну». Відаць па ўсім, што гэтая назва стала «моднай», прыйшлася даспадобы як чытачам, так і выдаўцам.
Для паўнаты ўяўлення пра віцебскую гісторыю Сапуноў палічыў неабходным побач з упершыню апублікаванымі ім у кнізе дакументамі змясціць і тыя, што ўжо былі
надрукаваны раней. Гэты крок можна лічыць цалкам апраўданым, бо ўжо нават у часы Сапунова многія выданні, якімі ён карыстаўся, былі бібліяграфічнай рэдкасцю. Як вядома, час надае значнасць рэчам, прычым часцей нават большую за тую, што яны мелі сярод сваіх сучаснікаў.
Першы том «Віцебскай даўніны» выйшаў з друку ў 1883 г. «Отцы н братья! Оже ся где буду опнсал, нлн переішсал, нлн недопнсал; чтнте, нсправлнвая Бога дела, а не кляннте, занеже кннгы ветшаны, а ум молод недошел»,— гэтыя словы Аляксей Сапуноў палічыў неабходным паставіць эпіграфам да сваёй кніжкі. Як бачым, малады навуковец, якому ішоў тады 32-гі год, з душэўным хваляваннем ставіўся да сваёй першай сур'ёзнай працы, якую ён выносіў на суд шырокага чытача і навуковай грамадскасці.
Пераважную большасць матэрыялаў тома складалі тэксты дакументаў, сабраныя ў тэматычныя рубрыкі («Граматы, прывілеі і інш.», «Віцебскае мыта», «Інвентары», «Летапіс г.Віцебска», дакументы, якія тычацца жыцця і дзейнасці Полацкага уніяцкага архіепіскапа Язафата Кунцэвіча, гісторыі Віцебскага Маркава манастыра, яўрэйскага насельніцтва Віцебска, вайны 1812 г. і інш.). Разгалінаваная структура працы, мэтай якой было як мага больш поўнае асвятленне віцебскай гісторыі, дазволіла ўвесці асобны раздзел з вытрымкамі тэкстаў з рускіх і літоўскіх летапісаў пра Віцебск, зрабіць пералік артыкулаў з «Поўнага
збору законаў Расійскай імперыі», якія тычацца горада і губерні, змясціць радавод полацкіх князёў, спісы віцебскіх князёў, кашталянаў, ваяводаў, настаяцеляў манастыроў і інш., рознага кшталту статыстычныя табліцы і вялікія каментары з цытатамі з прац расійскіх і польскіх гісторыкаў. Апошні XII раздзел кнігі складаў напісаны Сапуновым «Гісторыка-статыстычны нарыс г.Віцебска», да якога ў прадмове да ўсяго тома аўтар заклікаў ставіцца «толькі як да заўваг, збольшага прыведзеных у сістэму». «Больш грунтоўная гісторыя Віцебска выйдзе пазней»,— шчыра абяцаў ён чытачу53. Забягаючы наперад, скажам, што, напісаўшы потым дзесяткі прац па гісторыі горада, Сапуноў так ніколі і не выдаў асобнай «грунтоўнай гісторыі Віцебска». У 1920-х г. ён падрыхтаваў да друку рукапіс гэтай працы, аднак надрукаваць яго ўжо не змог.