Гісторык з Віцебска (жыццяпіс Аляксея Сапупова) Людміла Хмяльніцкая

Гісторык з Віцебска

(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
51.22 МБ
73 Романов Е.Р. Раскопка в нменнн Каховка, Внтебскаго уезда. Древностн. Труды РІмпсраторскаго Московскаго археологнческаго обіцества. Т. 16. Москва, 1900. С.80. Гл. таксама: Внтебскне Губернскне Ведомоста. 1891. №70; Нзследоваіше курганного кладбніца в Каховке, Внтебского уезда. Московскне Ведомостн. 1891. №268; Романов E.R Раскопкн в Каховке. Этнографнческое обозренне. 1891. №70.
людзей. У 1901 гаду яшчэ курганы раскопваў А.П.Сапуноў, а што ён знайшоў — невядома. Пры аглядзе відаць, што 2 кургана троху падкопваны, а другія цэлы»74. Ад сябе дададзім, што дата 1901 г., хутчэй за ўсё, указана памылкова, бо ў гэты час Сапуноў яшчэ жыў у Маскве і вярнуўся ў Віцебск толькі восенню, у кастрычніку.
Пра лад жыцця віцебскага краязнаўцы ў Кахоўцы сёе-тое можна знайсці ў розных крыніцах. Так, паводле ўспамінаў мясцовага жыхара Фёдара Голідава, якія ў 1970-я г. запісаў маскоўскі даследчык Л.В.Аляксееў, Аляксей Сапуноў быў чалавекам руплівым і гаспадарлівым, меў вялікую ахвоту да палявання. У маёнтку многае рабіў уласнымі рукамі, працаваў разам з садоўнікам у садзе, трымаў трох коней75.
Звесткі пра забудову сядзібы знаходзім у віцебскага краязнаўцы Дзмітрыя Газіна, дзяцінства якога прыпала на 1930-я г. і прайшло ў Кахоўцы ў адной з сялянскіх хат, што знаходзіліся побач з фальваркам. «Драўляны, прасторны, аднапавярховы дом з мезанінам сядзібы „Кахоўка" знаходзіўся ў атачэнні садоў і гаёў на ўзгорку, — піша Дз.Газін. — Ад яго добра былі бачны курганы з „валатоўкамі", рэчка, суседнія за рэчкай палі, лугі, лясы. Адна з алеяў адыходзіла на гюўнач ад фасаду дома і
74 ДАВВ, ф.1947, воп.1, спр.14, арк.746.
75 Аляксееў Л. Віцебская даўіііна // Маладосць. 1972. №12.
С.146—147.
праз Сакольніцка-Мазалаўскую дарогу пераходзіла ў вясковую вуліцу з тых трох сялянскіх сядзібаў (у адной з якіх нарадзіўся Газін — Л.Х.). 3 аднаго боку — вялізныя, старыя дрэвы, з другога ■— тыя, якія ў свой час пасадзіў А.П.Сапуноў»76.
Недалёкім суседам Сапунова па маёнтку быў расійская славутасць мастак Ілля Рэпін, лецішча якога пад назовам Здраўнёва знаходзілася на беразе Дзвіны. Звесткі пра тое, што пад час свайго знаходжання на Віцебшчыне мастак наведваў Кахоўку, сустракаем у досыць шырока вядомым лісце Рэпіна да Сапунова: «7 снежня 97 г. СПб., Акадэмія мастацтваў.
Глыбокапаважаны Аляксей Парфенавіч,
Дзякую Вам за Вашы цудоўныя кнігі „Віцебскай даўніны". Гэта вельмі добрае і цікавае выданне. Якая сур'ёзная праца, колькі сабрана матэрыялаў. Я пакрысе знаёмлюся з імі. Вельмі, вельмі ўдзячны Вам.
Буду вельмі шчаслівы чым-небудзь аддзячыць Вам <...> Шкадую, што мне не ўдалося бачыць Вас перад ад'ездам. На Вашым лецішчы я ўжо Вас не заспеў і ў Віцебску не паспеў засведчыць Вам сваё шанаванне.
Са шчырай павагай да Вас І.Рэпін»77.
Кахоўкай Аляксей Сапуноў валодаў недзе да пачатку 1900-х г. Хутчэй за ўсё, давёўшы
76 Газін Дз. Кахоўка, Кахоўка... // Жыццё Прыдзвіння. 1994.
20 красавіка.
77 Факсіміле ліста гл.: Кнчнна Е.М. Н.Е.Ретшн н Здравнево: В обретеннн н разлуке. Внтебск, 1994. С.68—69.
маёнтак да ладу, ён прадаў яго нейкай пані Аляевай. У даведніку «Землеўладанне і землеўладальнікі Віцебскай губерні ў 1905 г» знаходзім звесткі, што за Сапуновым значыцца ўжо новае ўладанне — маёнтак Аляксееўка ў Каралёўскай воласці Віцебскага павета, які налічваў толькі тры дзесяціны зямлі і адну лесу78.
1 жніўня 1893 г. у Вільні распачаў сваю працу IX археалагічны з'езд, арганізаваны Маскоўскім археалагічным таварыствам. Трэба адзначыць, што Маскоўскае археалагічнае таварыства было створана ў 1864 г. па ініцыятыве графа Аляксея Сяргеевіча Уварава (1825—1884). У адрозненне ад Рускага археалагічнага таварыства, якое дзейнічала ў Пецярбургу яшчэ з 1846 г. і найбольшую цікавасць выяўляла пераважна да скіфскіх і антычных старажытнасцяў, сябры маскоўскага згуртавання займаліся галоўным чынам пытаннямі айчыннай гісторыі. Археалогія ў тыя часы паўсюдна трактавалася вельмі шырока і ўкліочала ў сябе таксама нумізматыку, гісторыю архітэктуры, гісторыю жывапісу, археаграфію і нават чыста гістарычныя тэмы, калі яны не тычыліся палітычных падзеяў, а толькі побыту людзей. Па ініцыятыве Маскоўскага таварыства ў Маскве быў створаны Расійскі Гістарычны музей, а з 1869 г. у розных гарадах імперыі пачалі праводзіцца археалагічныя
78 Землевладеі-ше н землевладельцы Внтебской губерннн в 1905 г. / Под ред А.П.Сапунова. Внтебск, 1907. C.11.
з'езды, якія спрыялі актывізацыі навуковага вывучэння той тэрыторыі, дзе адбываўся чарговы з'езд, выяўляючы разам з тым новыя імёны даследчыкаў сярод мясцовай інтэлігенцыі.
На пачатку 1890-х г. Аляксей Сапуноў падтрымліваў цесныя кантакты з Маскоўскім археалагічным таварыствам, якое на той час узначальвала ўжо ўдава заснавальніка графіня Праскоўя Сяргееўна Уварава. Гісторык з Віцебска 26 лютага 1891 г. быў абраны сябрам-карэспандэнтам Маскоўскага археалагічнага таварыства, перапісваўся з дырэктарам Гістарычнага музея Іванам Забеліным, прымаў удзел у працы VIII археалагічнага з'езда, на што са скарбніцы Віцебскага губернскага статкамітэта атрымаў у 1890 г. 50 рублёў на паездку ў Маскву79.
Ha IX археалагічным з'ездзе Аляксей Сапуноў сярод 505 удзельнікаў меў паўнамоцтвы афіцыйнага дэпутата ад Віцебскага статыстычнага камітэта. У Вільню ён прыехаў разам з Еўдакімам Раманавым і Уладзімірам Стукалічам. Пасяджэнні праходзілі ў залах 1-й Віленскай мужчынскай гімназіі, а ў некалькіх залах 2-й мужчынскай гімназіі горада была разгорнута археалагічная выстава, цалкам прысвечаная могільнікам Заходняга краю. Віцебская губерня была паказана на ёй знаходкамі з Люцынскага могільніка з калекцый Раманава і Фохта (жыхара г.Люцына, які да пачатку
79 Отчет о действнях Внтебского губернского статнстнческого комнтета за 1890 г. Внтебск, 1891. С.7.
сістэматычнага вывучэння помніка скупляў рэчы, знойдзеныя пад час земляных прац), знаходкамі Раманава ў Дрысенскім, Себежскім, Дзвінскім і Рэжыцкім паветах, а таксама зборам М.Кусцінскага80.
Распачаўся з'езд 1 жніўня ўрачыстым малебнам у царкве 1-й гімназіі ў прысутнасці ўсіх удзельнікаў, ганаровых гасцей і «звычайнай публікі». З'езд праводзіў свае пасяджэнні на працягу двух тыдняў (да 14 жніўня), як бы мы сёння сказалі, па секцыях — загадзя вызначаных па тэматыцы дзевяці «аддзяленнях»: 1) першабытныя старажытнасці; 2) гісторыя, геаграфія і этнаграфія; 3) помнікі мастацтва; 4) помнікі побыту; 5) царкоўныя старажытнасці; 6) помнікі мовы і пісьма; 7) старажытнасці класічныя і візантыйскія; 8) старажытнасці літоўскія, славянскія і ўсходнія; 9) помнікі археаграфічныя. За час працы з'езда адбылося 25 пасяджэнняў, на якіх былі прачытаны 83 рэфераты81.
Вядома, што для прадстаўнікоў віцебскай дэлегацыі найболыпую цікавасць уяўлялі даклады, якія тычыліся гісторыі так званага Паўночна-Заходняга краю. А іх у Вільні было прачытана нямала — 37. Сярод іх, у прыватнасці,
80 Каталог предметов, доставленных на археологнческую выставку прн 9-м Археологнческом сьезде в Впльне в 1893 г. Вйльна, 1893.
81 Отчст no IX Археологнческому Сьезду в г.Внльне. Графннн П.С.Уваровой // Древностн. Труды Нмператорского Московского Археологнческого обіцества. Т. 17. Москва, 1900. С.89—90.
былі рэфераты па археалогіі (У.Антановіча «Пахавальны тып магіл радзімічаў і пра бронзавы век у басейне р.Днепр», М.Авенарыуса «Пра драгічынскія пломбы», Г.Татура «Пра курганы Мінскай губерні», А.Спіцына «Агульны агляд славянскіх курганных старажытнасцяў»), мовазнаўстве (Я.Карскага «Што такое заходнеруская гаворка»), народным побыце (М.Фурсава «Пра беларускае свята „Свяча"»), гісторыі (М.Беражкова «Алена Іванаўна, вялікая княгіня літоўская і каралева польская»), археаграфіі (Д.Самаквасава «Аб арганізацыі і дзейнасці цэнтральных архіваў старажытных актаў у заходніх губернях») і шмат іншых. Вядомы гісторык рускай архітэктуры і культуры А.Паўлінаў прапанаваў у якасці выступлення сваё даследаванне «Пра віцебскія цэрквы», аднак не змог асабіста прыехаць на з'езд, у сувязі з чым ягоны даклад з-за недахопу часу не быў прачытаны і пабачыў свет толькі ў друкаваным выглядзе пасля выхаду першага тома «Прац IX Археалагічнага з'езда ў Вільні»82.
IX археалагічны з'езд быў значнай з’явай у культурным і навуковым жыцці Беларусі. Ніколі да гэтага ўвесь Паўночна-Заходні край не ведаў такой увагі да сваёй гісторыі з боку самых сур’ёзных прадстаўнікоў тагачаснай навукі і ніколі яшчэ не надта шырока знаныя
82 Павлннов А.М. Древіше храмы Внтебска п Полоцка // Труды IX Археологнческого сьезда .в Внльне. Т. 1. Москва, 1895. C.19—26; Павлшюв А.М. Деревянные цсрквн г.Внтебска // Тамсама. С.27—36.
мясцовыя даследчыкі не мелі такой высокай трыбуны ддя паказу вынікаў сваёй дзейнасці.
Думаецца, што пад час правядзення з'езда ў віцяблянаў, якія прыехалі ў Вільню, завязаліся новыя цікавыя і карысныя кантакты, бо магчымасці для іх усталявання былі досыць шырокія. Прыезджыя дэлегаты з'езда жылі ў Віленскім настаўніцкім інстытуце, а таксама ў 30 нумарах трох лепшых гатэляў горада. Кіраўніцтва 1—й гімназіі дазволіла па вечарах выкарыстоўваць некалькі класаў для «вечаровага чаю», пад час якога, па словах графіні Уваравай, «працягваліся знаёмствы, размовы, абмеркаванні, якія нямала садзейнічалі збліжэнню паміж удзельнікамі і сямейнаму характару, нададзенаму ўсяму з'езду»83. Апроч таго, для дэлегатаў з'езда горад наладзіў свята ў бернардзінскім садзе, а віленскі генерал-губернатар — раут пад час наведвання Вільні і археалагічнага з'езда вялікім князем Сяргеем Аляксандравічам і вялікай княгіняй Лізаветай Фёдараўнай. Да таго ж, удзельнікі з'езда мелі магчымасць наведаць Трокі, Коўна і Пачаеўскі манастыр, куды была арганізавана параходная экскурсія па Нёману. He засталіся ў баку і гасцінныя «віленскія абывацелі»: княгіня Гагенлоэ наладзіла ў сваім прыгарадным маёнтку Верках свята для ўдзельнікаў з'езда, а пан Чаркасаў прымаў усіх у загарадным доме84.
83 Отчет no IX Археологнческому Сьезду в г.Внльне. Графннн П.С.Уваровой. С.96.
84 Тамсама. С.96—97.
Вяртанне Сапунова і Раманава з Вільні ў Віцебск па часе амаль што супала з яшчэ адной важнай падзеяй у археалагічным (як тады лічылася) жыцці горада — адкрыццём 2 верасня 1893 г. Віцебскага старажытнасховішча. Аднак пра гэта — размова асобная. Пакуль жа хоць пункцірна адзначым далейшыя сувязі Аляксея Сапунова з археалагічнай навукай. Вядома, што ў 1894 г. ён ездзіў у Маскву на пасяджэнні Папярэдняга камітэта па падрыхтоўцы X археалагічнага з'езда, які павінен быў адбыцца ў Рызе ў 1896 г.85. 30 сакавіка таго ж 1894 г. віцебскі гісторык быў абраны сябрам-супрацоўнікам Рускага археалагічнага таварыства. У 1895 г. з ініцыятывай стварэнпя мясцовага археалагічнага таварыства выступіў віцебскі губернатар. Ягонай мэтай ён ставіў упарадкаванне «рукапісных, друкаваных, архітэктурных і іншых помнікаў Паўночна-Заходняга краю і захаванне іх ад знішчэння»86. Стварыць археалагічнае таварыства ў Віцебску тады не ўдалося, аднак да думкі гэтай на пачатку XX ст. зноў вярнуўся Аляксей Сапуноў, выказаўшы жаданне адчыніць у Віцебску беларускае таварыства, падобнае на тое, што праектавалася Раманавым ддя Магілёва87.