Гісторык з Віцебска
(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
107 ВАКМ, КП 7295/14, арк. 13—14.
"* Запнскн Северо-Западного отдела Нмператорского Русского географнческого обіцества. Кн.1. Внльно, 1910. С.222.
Запіска Раманава была ўхвалена архіепіскапам, які на чарговым сходзе Віцебскага Свята-Ўладзімірскага брацтва прапанаваў размясціць новы музей у адным з пустых пакояў архірэйскага дома пры Мікалаеўскім кафедральным саборы (колішнім езуіцкім касцёле ў гонар Св.Юзэфа). Арганізацыяй старажытнасховішча апроч Раманава было даручана заняцца выкладчыку мужчынскай гімназіі Аляксею Сапунову і святару Мікалаеўскага кафедральнага сабора Васілю Гаворскаму. Трыма азначанымі асобамі былі складзены «Прыкладныя падставы заснавання царкоўна-археалагічнага музея ў Віцебску», якія ў траўні 1893 г. былі надрукаваны ў «Полацкіх Епархіяльных Ведамасцях». Згодна з гэтым дакументам, асноўная функцыя, якую павінен быў выконваць музей, заключалася толькі ў збіранні, апісанні і захаванні прадметаў. Ніякіх задач навукова-даследчага характару перад ягонымі супрацоўнікамі не ставілася. Адзінае выключэнне складала заўвага №1 да § 4, у якой гаварылася, што «музей павінен імкнуцца да складання поўнага альбома храмаў епархіі»109. У якасці галоўнай крыніцы папаўнення фондаў музея ягоныя арганізатары разглядалі дзейнасць дабрадзеяў епархіі, якія пры садзейнічанні кансісторыі займаліся б зборам старажытнасцяў па асобных цэрквах і манастырах.
Сапупов А.П., Романов Е.Р., Говорскнй В. Прнмерные основання учреждення церковно-археологнческого музея в Внтебске // Полоцкне Епархнальные Ведомостн. 1893. №9. С.380.
Пэўную цікавасць уяўляе заўвага №2 да § 4, у якой вызначаўся вельмі абмежаваны доступ да часткі «рэлігійнага характару прадметаў, у розныя часы канфіскаваных, што захоўваюцца цяпер у кансісторыі або ў кладоўках кафедральнага сабора»110. Хутчэй за ўсё, да гэтай катэгорыі экспанатаў адносіліся рэчы кшталту часцінак мошчаў Св.Пакутніка Язафата Кунцэвіча, якія на той час захоўваліся ў рызніцы Віцебскага Мікалаеўскага кафедральнага сабора’11, і, выстаўленыя для ўсеагульнага агляду, маглі выклікаць непажаданую для афіцыйных уладаў рэакцыю пэўнай часткі мясцовага насельніцтва (як гэта было, напрыклад, у створаным бальшавікамі ў 1920-я г. у Віцебску музеі атэізму, дзе вернікі маліліся каля мошчаў Св.Ефрасінні Полацкай).
Так званае прыватнае адкрыццё Віцебскага старажытнасховішча адбылося 2 верасня 1893 г. Да гэтага часу быў скончаны рамонт аднаго з пакояў архірэйскага дома. У верасні таго ж года праект стаіута старажытнасховішча быў накіраваны архіепіскапам Антанінам на зацвярджэнне ў Сінод. Службовае перамяшчэнне правялебнага Антаніна ў Пскоў у чэрвені 1894 г. на пэўны час затрымала зацвярджэнне палажэння аб музеі. Загад Сінода з дазволам на адкрыццё Віцебскага
10 Сапунов А.П., Романов Е.Р., Говорскйй В. Прнмерные основанйя учрежденйя... С. 380.
11 Сапунов А.П. Вятебскйй Успенскйй собор в связй с событйямй йз релйгйозной жйзнй вмтеблян. Вйтебск, 1894. C.10—11.
царкоўна-археалагічнага музея і зацвярджэнне ягонага статута выйшаў толькі 27 кастрычніка 1895 г."2.
Першыя экспанаты для старажытнасховішча Раманаў і Сапуноў сабралі пад час наведвання віцебскіх гарадскіх цэркваў: Благавешчанскай, Іллінскай, Петрапаўлаўскай і цэркваў Маркава манастыра. У студзені 1895 г. Раманаў быў вымушаны ад'ехаць з Віцебска на новае месца службы ў Гродзенскую губерню. Клопаты па збіранні экспанатаў для музея цалкам ляглі на плечы Аляксея Сапунова. У хуткім часе яму на дапамогу па загадванні старажытнасховішчам былі абраны выкладчык духоўнай семінарыі Дзмітры Даўгяла і настаўнік мужчынскай гімназіі знаны этнограф Мікалай Нікіфароўскі. Яны заняліся апісаннем ужо сабраных экспанатаў і складаннем каталога. У жніўні 1897 г. Сапуноў адмовіўся ад загадвання старажытна-сховішчам, бо з 1 верасня быў прызначаны на іншую пасаду, у сувязі з чым пераехаў жыць у Маскву. Аднак нам, відаць, варта прасачыць далейшы лёс і перыпетыі існавання гэтага дзецішча Аляксея Парфенавіча.
Пасля ад'езда Сапунова на ягонае месца сябрам камісіі па загадванні музеем быў абраны настаўнік мужчынскай гімназіі Іван Сабін-Гус113. 3 1903 г. у склад камісіі ўваходзіў выкладчык духоўнай семінарыі Дзмітры Нікіфароўскі, а пасля яго з лістапада 1904 г. —
112 Зэпйскй Северо-Западного отдела... С.222—224.
113 Полоцкне Епархнальные Ведомостй. 1897. №24. C.14.
выкладчык той самай семінарыі Мікалай Багародзкі114. Свае абавязкі па загадванні музеем сябры камісіі выконвалі бясплатна.
Старажытнасховішча мела трох ганаровых сяброў, што атрымалі гэтае званне «за асаблівую любоў да мясцовых старажытнасцяў». Імі былі Аляксей Сапуноў, Еўдакім Раманаў і Мікалай Нікіфароўскі.
Росквіт Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея прыпаў на першае дзесяцігоддзе ягонага існавання. У гэты час ён асабліва актыўна папаўняўся новымі матэрыяламі, што паступалі ад дабрадзеяў з розных акругаў епархіі. У кастрычніку 1893 г. епіскап Полацкі і Віцебскі звярнуўся да настаяцеляў усіх цэркваў Віцебска з прадпісаннем «Аб перадачы прадметаў, што не ўжываюцца пад час набажэнстваў і маюць царкоўна-археалагічную каштоўнасць, у Віцебскі царкоўна-археалагічны музей»115. Сябры камісіі па загадванні музеем самі актыўна праводзілі агляд маёмасці цэркваў і адбор экспанатаў як у самім Віцебску, так і за ягонымі межамі. Напрыклад, у 1898 г. Дзмітры Даўгяла агледзеў 17 цэркваў Лепельскага павета, а Мікалай Нікіфароўскі — чатыры царквы і тры капліцы ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. Сумесна гэтыя краязнаўцы даследавалі тры храмы ў Віцебску, а таксама зрабілі апісанне Св.-Мікалаеўскай царквы ў мястэчку Бешанковічы. Вы-
114 Запйскн Северо-Западного отдела... С.222—224.
115 НГАБ, ф.2502, воп.1, спр.797, арк.7.
нікі агюшняй працы былі надрукаваны спачатку ў «Полацкіх Епархіяльных Ведамасцях», а пазней — у выглядзе асобнай брашуры116.
3 самага пачатку свайго існавання музей знаходзіўся ў падпарадкаванні Віцебскага епархіяльнага Свята-Ўладзімірскага брацтва, са скарбонкі якога пакрываліся ўсе ягоныя фінансавыя выдаткі. У кастрычніку 1897 г. пры брацтве быў створаны асобны камітэт для царкоўна-археалагічнага і статыстычнага апісання цэркваў і прыходаў Полацкай епархіі. У склад камітэта ўвайшлі таксама сябры камісіі па загадванні старажытнасховішчам Дз.Даўгяла і М.Нікіфароўскі. Згодна з загадам кансісторыі, камітэт разаслаў ва ўсе цэрквы спецыяльныя анкеты, пытанні якіх тычыліся не толькі сучаснага стану храмаў, але і іх гісторыі, засяроджвалі ўвагу святароў на помніках мясцовай даўніны. Да канца 1899 г. камітэт меў ужо 178 апісанняў цэркваў, рэдагаваў іх і рыхтаваў да друку117. На жаль, выдадзены яны так і не былі.
Віцебскі царкоўна-археалагічны музей размяшчаўся ў адной з залаў друтога паверха ўсходняй часткі архірэйскага дома. У прадмове да «Апісання прадметаў старажытнасці, якія паступілі ў Віцебскае епархіяльнае царкоўнаархеалагічнае старажытнасховішча», што
116 Ннкнфоровскнй Н.Я. Ннкольская церковь в Задвннской слободе м.Бешенковнчн Лепельского уезда. Внтебск, 1899. Отд. отт. І4з «Полоцкнх Епархнальных Ведомостей». 1899. №3—5.
117 Полоцкне Епархналыіые Ведомостн. 1900. №1. С.З.
было зроблена Дз.Даўгялам і М.Нікіфароўскім, сустракаем наступнае апісанне музейнага памяшкання: «Зала старажытнасховішча мае ў даўжыню 5 сажняў, у шырыню 4 саж., у вышыню 1 саж. 2 аршыны і 8 вяршкоў. У ёй 5 вокнаў: два на паўднёвым, два на ўсходнім і адно на паўночным баку <...> У двух кутах залы старажытнасховішча, якія ўтвараюцца злучэннем паўднёвай і паўночнай сцен з заходняй, размешчаны дзве кутні'й галандскія, са свежай кафлі печы, са звычайнай топкай <.„> Падлога залы пафарбавана карычневай алейнай фарбай, столь — белай вапнавай, сцены — светла-блакітнай вапнавай фарбай, з каляровымі кантамі ніжэй гзымсаў.
У амбразурах трох закладзеных цэглаю вокнаў (адно акно закладзена ў паўднёвай сцяне, а два ў паўночнай, — і яны з’яўляюцца першымі ад увахода) уладкаваны тры цалкам аднолькавыя сцянныя шафы, у два ярусы кожная, з асобнымі зашчапкамі ў кожным ярусе (двухстворкавыя ў філёнгах дзверы) і ўнутранымі замкамі. Вышыня і шырыпя сцянных шафаў роўныя вышыні і шырыні аконных амбразураў. Звонку шафы паліраваныя, прычым рамы дзвярэй пад воск, абкладзены чорнымі сталярнымі кантамі ў бакі філёнгаў: гэткім жа чорным гзымсам увенчваецца і кожная шафа <...> Мэбля старажытнасховішча ў наяўнасці складаецца з наступнага: а) тры драўляныя шчыты; б) 14 вітрынаў; в) куфар; г) тры вялікія сталы; д) тузін гнутых крэслаў; е) дзве перасоўныя
стаячыя лесвіцы; ж) стаячая вешалка і з) жалезны рукамыйнік з прыладамі да яго»118.
Збор Віцебскага старажытнасховішча ў 1905 г. налічваў 1247 экспанатаў119, пасля чаго папаўненне музея новьіхМІ прадметамі істотна замарудзілася.
У 1913 г. у Віцебску было створана царкоўна-археалагічнае таварыства, якое мела на мэце вывучэнне гістарычнага мінулага праваслаўнай царквы на Віцебшчыне і занялося ўпарадкаваннем царкоўнага музея. Аднак таварыства мела толькі некалькі пасяджэнняў, пасля чаго перапыніла сваё існаванне і канкрэтных вынікаў працы пасля сябе не пакінула120.
За час дзейнасці Віцебскага старажытнасховішча быў выдадзены ягоны каталог, які ахопліваў паступленні, зробленыя да лістапада 1897 г.121. Спіс новых паступленняў рэгулярна друкаваўся на старонках «Полацкіх Епархіяльных Ведамасцяў». На падставе гэтых крыніц, а таксама «Кнігі для запісу прадметаў, што паступілі ў царкоўна-археалагічны музей Віцебска», якая сёння захоўваецца ў фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея122, мы можам прасачыць, з якіх канкрэтна прадметаў фармаваўся музейны збор.
118 Довгялло Д.Н., Ннкнфоровскнй Н.Я. Опнсанне предметов древностн, постуішвшнх в Внтебское епархнальное церковно-археологнческое древлехраішлніце по ноябрь 1897 года. Вып.1. Вйтебск, 1899. C.16—17.
119 Запнскн Северо-Западного отдела... С.222—224.
120 Касьпяровіч М.І. Краязнаўства. Менск, 1929. С.32.
121 Гл. заўваіу 118.
122 ВАКМ, н/а, ф.7, спр.1.
Адразу варта заўважыць, што ў музеі, у адпаведнасці з ягонымі мэтамі і задачамі, канцэнтраваліся рэчы пераважна рэлігійнага ўжытку (сярод нецаркоўных прадметаў можна адзначыць невялікую калекцыю манет, медалёў, фотаздымкаў, некалькі дзесяткаў драўляных формаў для вырабу крашаніны). У сувязі з тым, што гістарычна-рэлігійнае жыццё краю не было аднародным (як, напрыклад, у цэнтральных губернях Расіі), тут збіраліся прадметы, якія належалі прадстаўнікам розных хрысціянскіх канфесій. Так, у музеі апроч праваслаўных захоўваілся стараверскія рэчы, такія, як складні, 8-канцовыя крыжы, «абразы стараверскія, апакрыфічнага пісьма», святцы, «рукапісны зборнік твораў хадзячай стараверскай літаратуры» і г.д. Былі тут і «абразы каталіцкага тыпу», антымінсы, манстранцыі, крыжы з распяццямі, больш за чатыры дзесяткі драўляных разьбяных выяваў — статуй Хрыста, Божай Маці, анёлаў, святых і г.д. Аднак найбольшую колькасць складалі культавыя прадметы уніяцкага веравызнання. І ў гэтым не было нічога дзіўнага. Асноўнае папаўненне музея ішло праз ахвяраванне святарамі культавых рэчаў, якія ўжо не ўжываліся пад час набажэнстваў і вялі сваё паходжанне з XVII або XVIII ст. (болын раннія рэчы ў цэрквах захоўваліся вельмі рэдка з прычыны частага разрабавання краю). Як вядома, пераважная большасць насельніцтва Беларусі ў XVII—XVIII ст. спавядала уніяцтва. У Віцебску, напрыклад, на момант уваходжання ў склад