Гісторык з Віцебска
(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
Аднак літаральна напярэдадні прыезду Сергіеўскага здарылася непрадбачанае: 20 лютага ў Віцебску нечакана памёр Міхаіл Лаўрэнцевіч Вяроўкін, архіварыус архіва старажытных актаў. Трэба сказаць, што праца ў архіве, якой ён аддаў 10 апошніх гадоў свайго жыцця, была для Вяроўкіна выкананнем запаветнай мары і таму прыносіла яму сапраўдную асалоду. Атрымаўшы пасаду загадчыка архіва ў 1887 г. ва ўзросце ўжо 62-х гадоў, ён, тым не менш, з юнацкім запалам узяўся за справу і найперш за працяг выдання археаграфічнага зборніка «Гістарычна-юрыдычныя матэрыялы» (выданне гэтае, як вядома, у 1871 г. распачаў ягоны папярэднік А.М.Сазонаў). Вяроўкіным было выдадзена 10 выггускаў «ГЮМ». Як адзначаў Дзмітры Даўгяла, працаваў ён
адзін, без памочнікаў, цудоўна разбіраў старыя почыркі, ведаў лацінскую, польскую, нямецкую, французскую і латышскую мовы, меў добрую памяць і быў вельмі начытаны, што рабіла яго «жывой даведачнай кнігай па самых разнастайных пытаннях, якія тычацца мясцовага краю, чым шырока карыстаўся ў асобных заўвагах да „ГЮМ", дзе згрупаваў шмат цікавага гістарычнага і археалагічнага матэрыялу»133.
М.Вяроўкін быў практычна адзіным у Віцебску чалавекам, які ведаў рэальны стан архіва старажытных актаў. Як вядома, архіў быў адчынены ў 1862 г. і ў канцы мінулага стагоддзя ў ім налічвалася каля дзвюх тысяч актавых кніг з дакументамі гарадскіх і земскіх судоў Віцебскай і Магілёўскай губерняў, пачынаючы з XVI ст. Першапачатковы фізічны стан большасці юрыдычных дакументаў, што траплялі ў архіў, быў досыць гаротны. Вось што пісаў пра гэта ў першым выпуску «ГЮМ» ягоны тагачасны архіварыус Аляксандр Сазонаў: «Знешнасць актавых кніг носіць выразныя сляды долі, якую яны мелі і ад розных выпадковасцяў, і ад неахайнага захавання. Ёсць кнігі, з полацкіх, якія да адной трэці абгарэлі і з карашка, і з абрэза; на іншых кнігах бачна, што яны моклі, у большасці ж пашкоджаны ад захавання ў вільготных месцах і ад перавозкі ў 1812 годзе. Аршанскія кнігі ў
133 Нсторнко-юрнднческне матерналы. Вып.27. Внтебск, 1899. С.ІІІ.
самым вартым жалю выглядзе: абарваныя, многія без пачатку, без канца, без шнура і пячаткі камісіі для праверкі актавых кніг, а таму страцілі ўсялякую юрыдычную вартасць; актавых кніг не стае за многія гады»134. Прывесці ўсе кнігі ў належны стан магчымасці амаль што не было — да 1869 г. у штаце архіва было толькі тры супрацоўнікі (архіварыус, ягоны памочнікі і пісец 2-га разраду), а з 1869 г. — усяго два (архіварыус і канцылярскі чыноўнік).
Пасля смерці Вяроўкіна М.Сергіеўскі прымае рашэнне прызначыць з 24 лютага 1896 г. часова выконваць абавязкі архіварыуса Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў выкладчыка Віцебскай класічнай гімназіі стацкага саветніка А.П.Сапунова. Дзеля перадачы ж установы з аднаго міністэрства ў другое ствараецца спецыяльная камісія, у склад якой былі ўключаны сакратар Віцебскага губернскага статкамітэта С.Гарскі, рэдактар «Віцебскіх Губернскіх Ведамасцяў» І.Пілін і памочнік інспектара Віцебскай духоўнай семінарыі Дз.Даўгяла. Азначаная камісія пачала працаваць пад кіраўніцтвам Івана Спрогіса, загадчыка Віленскага цэнтральнага архіва старажытных актаў, які прыехаў у Віцебск разам з Сергіеўскім.
Сваю працу перадатачная камісія скончыла 14 сакавіка 1896 г. і выявіла наступнае: «1) усё справаводства і 9 актавых кніг аказаліся не ў самім памяшканні архіва (што павінна
134 Нсторнко-юрнднческне матерналы. Вып.1. Внтебск, 1871. C.IV.
быць паводле ўказа 1852 г.), а на кватэры ў Вяроўкіна; 2) не было выяўлена ні фармальных вопісаў, ні перадатачных актаў, па якіх актавыя кнігі былі прыняты ў архіў пры ягоным утварэнні; 3) кнігі мелі мноства пашкоджанняў штучных або выпадковых, нават да псавання кніг мышамі»135.
Новы архіварыус Аляксей Сапуноў 14 сакавіка прыняў ад перадатачнай камісіі архіў па вопісах, а ўжо летам атрымаў ад папячыцеля Віленскай навучальнай акругі падрабязную інструкцыю, складзеную М.Сергіеўскім 26 чэрвеня 1896 г., з пералікам тых спраў, якія яму неабходна было тэрмінова выканаць. Дакументам, у прыватнасці, прадпісвалася наступнае: «Канцылярыю Віцебскага цэнтральнага архіва ўладкаваць пры самім ягоным памяшканні, у былым фарным касцёле, дзе аддзяліць і прыстасаваць дзеля гэтага асобны, цёплы пакой, каб апроч гэтага пакоя, непасрэдна звязанага з архівам, ніколі і ні ў якім выпадку актавыя кнігі з архіўнага памяшкання, строга прытрымліваючыся 11 пункта Высокага ўказа 1852 г., 2 красавіка, аб уладкаванні цэнтральных архіваў, — не адчужаліся і нікому адсюль не выдаваліся, бо яны апроч высокай навуковай цікавасці захоўваюць яшчэ да цяперашняга часу значэнне юрыдычна дзейных дакументаў, якія па гэтай прычыне патрабуюць асаблівага дагляду і пільнай аховы. Угледжаныя ж цяпер у актавых кнігах Віцебскага цэнтральнага архіва пашкоджанні трэба
імкнуцца выправіць, а менавіта: кнігі, якія не маюць пераплёту, пераплесці зноў, з адзнакаю на вечку кожнай з іх даты гэтага дзеяння, г.зн., году; пабітыя або папсаваныя карашкі наяўнага пераплёту паправіць і заклеіць толькі настолькі, каб не вывальваліся аркушы; асобныя аркушы або цэлыя пачкі аркушаў, якія выпалі з пераплёту, наколькі магчыма, умацаваць на сваіх месцах з дапамогай падшыўкі і падклейкі, прычым, у кожным асобным выпадку карысна было б адзначыць на ўнутраным баку вечка актавай кнігі падклеены аркуш і год ягонай падклейкі; разарваныя аркушы і адарваныя ражкі аркушаў падклеіць з дапамогаю падстаўных паперак, але так, каб не закрыць тэкст»136.
Такая падрабязная інструкцыя вымагала ад Сапунова толькі дакладнага яе выканання, чым новы архіварыус і паспяшаўся заняцца. Да канца 1896 г. у архіве была адрамантавана і адчынена канцылярыя, адзін пакой прыстасаваны ддя прыёму наведвальнікаў, а да вясны 1897 г. — адрамантаваны актавыя кнігі, тым больш, што на ўсе неабходныя працы рэгулярна выдаткоўваліся казённыя сродкі. У сваёй справаздачы Сергіеўскаму ад 10 красавіка 1897 г. Сапуноў пісаў: «Мною выкарыстана 605 руб. 40 кап. на пераплёт актавых кніг. Усе без выключэння актавыя кнігі прыведзены ў належны парадак, прычым, папраўлена вельмі нямнога пераплётаў (усяго 78); усе ж астатнія
136 Нсторнко-юрйднческне матерналы. Вып.27. C.IV—V.
пераплёты зроблены новыя, бо паправіць старыя аказалася немагчымым <...> У час пераплёту кніг строга выконвалася наступнае: а) я асабіста ўказваў пераплётчыку, што менавіта трэба зрабіць у кожнай актавай кнізе; б) для захоўвання цэласнасці пячатак на іх у час пераплёту накладаўся слой ваты; в) ніякай абрэзкі аркушаў не рабілася; г) усе разарваныя і адарваныя аркушы падклейваліся калькай, так што і заклеены тэкст можна выразна прачытаць; д) на ўнутраным баку вечка актавай кнігі наклейваўся друкаваны ярлык з указаннем часу пераплёту або толькі папраўкі пераплёту кнігі; е) пераплёт кніг рабіўся ў асобным пакоі пры самім архіве і пераплётчыкі, якія працавалі з 10 лістапада 1896 г. да 2 красавіка г.г. ні ў якім выпадку не заставаліся без нагляду каго-небудзь з супрацоўнікаў архіва <...> Некаторыя кнігі, якія складаліся ўсяго з 2—3 аркушаў і былі ў вопісу пад асобнымі нумарамі, пераплецены ў адным карашку. Такім чынам, калі па ранейшых вопісах <„,> у архіве лічылася 1898 кніг, цяпер жа ў архіве знаходзіцца ўсяго 1706 кніг»137.
Яшчэ да таго, як Аляксей Сапуноў быў прызначаны на новую ддя сябе пасаду архіварыуса, ён атрымаў ад неадменнага сакратара імператарскай Пецярбургскай Акадэміі навук М.Дубровіна ліст, датаваны 1 лютым 1896 г. У лісце была прапанова напісаць рэцэнзію на сачыненне Фрыдрыха фон Кейслера «Заканчэнне першапачатковага рускага
ўладарніцтва ў Прыбалтыйскім краі ў XIII ст.», якое аўтар падаў Акадэміі на спашуканне штогадовай Увараўскай прэміі.
Увараўскія прэміі ў Акадэміі навук у памеры 3000 рублёў былі заснаваны ў 1856 г. вядомым археолагам графам А.С.Уваравым у гонар ягонага бацькі, Сяргея Сямёнавіча Ўварава (1786—1855), былога прэзідэнта Пецярбургскай Акадэміі навук і міністра народнай асветы138. У 1896 г. на спашуканне ўзнагародаў графа Ўварава былі пададзены чатыры сачыненні (адно з іх — на загадзя прапанаваную тэму). Для разгляду і ацэнкі гэтых твораў была створана камісія, у склад якой, сярод іншых, увайшлі акадэмікі К.М.Бястужаў-Румін, В.Р.Васілеўскі і А.А.Кунік — людзі, якія ведалі А.Сапунова яшчэ па універсітэце або па пазнейшай сумеснай працы (дарэчы, у сакавіку 1890 г. Аляксей быў абраны сапраўдным сябрам гістарычнага таварыства пры Пецярбургскім універсітэце). Камісія выбрала рэцэнзентаў для падрабязнага разгляду прапанаваных твораў. Калі ўзгадаць, што ва універсітэце Сапуноў займаўся вывучэннем хронікі Адама Брэменскага пра балтыйскіх славянаў і лічыўся спецыялістам па лівонскай гісторыі, то, думаецца, не выпадковым было рашэнне камісіі даць яму на разгляд працу фон Кейслера.
У сваім сачыненні Фрыдрых фон Кейслер імкнуўся даказаць тры тэзісы: 1) Прыбалтыка
138 Формозов А.А. А.С.Уваров н его место в нсторнн русской археологнн // Уваровскне чтення — II. Муром, 21—23 апреля 1993 г. Москва, 1994. С.5.
знаходзілася толькі ў слабой залежнасці ад полацкіх князёў; 2) рускія лёгка адмовіліся ад сваіх заваяванняў у гэтым краі на карысць новых прышэльцаў — немцаў; 3) рускія не клапаціліся пра распаўсюджванне сярод літоўцаў, латышоў і эстаў хрысціянства, якое магло звязаць усіх цеснымі маральнымі сувязямі139. Сапуноў не пагадзіўся з усімі прапанаванымі аўтарам высновамі, хоць і прызнаў за ім «працавітасць і любоў да справы, а таксама і поўнае знаёмства з найноўшымі нямецкімі сачыненнямі па тым пытанні, якому прысвечана даследаванне»140. Рэцэнзент прапанаваў прысудзіць фон Кейслеру малы Увараўскі медаль.
25 верасня 1896 г. у Пецярбуріу ў малой канферэнц-зале Акадэміі навук была зачытана справаздача аб 38-м прысуджэнні ўзнагародаў графа Уварава. У ліку адзначаных малой Увараўскай прэміяй у 500 рублёў было і сачыненне Фрыдрыха фон Кейслера, пасля чаго была выказана падзяка рэцэнзентам (У.В.Огасаву, прафесару Аляксандраўскага універсітэта Сетэле і А.П.Сапунову) і рашэнне прызначыць ім залатыя Ўвараўскія медалі Акадэміі'4’. Залаты медаль быў высланы Сапунову па пошце, а ягоная рэцэнзія надрукавана ў «Паведамленнях Імператарскай Акадэміі Навук» (пазней яна таксама выйшла асобнай брашурай).