Гісторык з Віцебска (жыццяпіс Аляксея Сапупова) Людміла Хмяльніцкая

Гісторык з Віцебска

(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
51.22 МБ
ліся б у масавай свядомасці менавіта як помнікі даўніны162.
Напрыканцы 1905 г. у №134—141 «Віцебскіх Губернскіх Ведамасцяў» быў змешчаны артыкул Уладзіміра Казіміравіча Стукаліча пад назваю «А.П.Сапуноў. Да 25-годдзя яго навуковай і літаратурнай дзейнасці», а ў №148 — бібліяграфічны паказальнік прац віцебскага краязнаўцы. Так неўпрыкмет за інтэнсіўнай даследчай працай і будзённымі клопатамі прайшла большая частка жыцця і чвэрць стагоддзя навуковай дзейнасці, якія прынеслі некалі простаму гімназічнаму настаўніку класічных моў шырокае прызнанне ў навуковым свеце, а таксама вядомасць і аўтарытэт сярод мясцовага грамадства. «Жыццё А.П.Сапунова не багатае на знешнія падзеі,— пісаў у сваім артыкуле Стукаліч, — але поўнае ўнутранага зместу, бескарыслівай любові да навукі і радзімы і нястомнай разумовай дзейнасці, якая суправаджалася багатымі вынікамі для навукі і, быць можа, для росту мясцовай самасвядомасці <...>
162 Наконт тагачасных стэрэатыпаў свядомасці варта прыгадаць хоць бы словы А.М.Семянтоўскага, які пра Віцебск сярэдзіны мінулага стагоддзя пісаў: «Ні ў самім горадзе, ні ў ваколіцах яго мы не знаходзім колькінебудзь выдатных помнікаў даўніны; нават знешнасць горада ніколькі не нагадвае пра ягоны дзевяцівяковы ўзрост <...> Разглядаючы чароўную панараму Віцебска, мы не знаходзім ні руінаў замкаў, ні слядоў умацаванняў, ні помнікаў старадаўняга дойлідства і архітэктуры» (Сементовскнй А.М. Внтебск. Нсторнческн'” очерк // Памятная кнмжка Внтебской губерннн на 1864 год. С.-Петербург, 1864. С. 43—44)
Калі цяпер Віцебск вылучаецца сярод губернскіх гарадоў параўнальна ажыўленай навуковай і літаратурнай дзейнасцю, немалая частка заслуг у гэтым прыпадае на долю А.П.Сапунова, які з няўхільнай настойлівасцю развіваў думку пра неабходнасць мясцовых вывучэнняў, мясцовай літаратурнай і навуковай творчасці і служыў гэтаму прынцыпу словам і справай»163.
Адзначыўшы 'такую праблему, як усё ж недастатковае знаёмства шырокіх колаў мясцовага грамадства з шматграннай творчасцю гісторыка, далей у сваім артыкуле Стукаліч прывёў кароткую характарыстыку ягоных асноўных твораў, якую завяршыў наступным падсумаваннем: «3 прыведзенага нарыса чытачы нашы бачаць, якая шырокая і разнастайная навуковая і літаратурная дзейнасць А.П.Сапунова. Ад ягонага дапытлівага позірку не схавалася ніводная важная з'ява, ніводны буйны бок гістарычнага жыцця віцебска-полацкага краю. Гісторыя палітычная; гісторыя рэлігійнай барацьбы і рэлігійнага жыцця; гісторыя і сучасны стан адукацыі; старажытныя святыні, рэшткі мінулых стагоддзяў і помнікі найноўшых часоў; зрэшты, рачныя шляхі краю, іх эканамічнае значэнне ў мінулыя часы, іх сучасны стан і іх верагодная будучыня, — нішто не забытае, усё распрацавана з неаслабным цярпеннем і руплівасцю, паўсюль адчуваецца адна ўладарная думка, адно пануючае па-
163 Стукалнч В.К. А.П.Сапунов. C.1—2.
чуццё, паўсюль бачны сляды розуму праніклівага і вострага, асцярожнага і ўважлівага, які заўсёды лічыцца з патрабаваннямі самай строгай крытыкі»164.
Афіцыйнае святкаванне юбілею гісторыка было прызначана на 15 студзеня 1906 г. Аднак Аляксей Сапуноў, як пра гэта паведамлялі «Віцебскія Губернскія Ведамасці», каб пазбегнуць пышнага ўшанавання, з'ехаў на гэты дзень з Віцебска. Прыхільнікі, сябры і знаёмыя наведалі кватэру гісторыка, прынеслі свае віншаванні, аднак не знайшлі яго дома. На імя Сапунова ў той дзень прыйшло шмат тэлеграм ад прыватных асобаў і розных устаноў: князя Мяшчэрскага, баранесы Лепель, Віленскага цэнтральнага архіва старажытных актаў, Віленскай публічнай бібліятэкі і інш. «Радзіміцкая Беларусь б'е чалом беларускаму Нестару за доблесную 25-гадовую службу абяздоленай радзіме»,— так пранікнёна павіншаваў сябра Еўдакім Раманаў, што жыў тады ў Магілёве. Князь Цеханавецкі даслаў з Бачэйкава насіупную тэлеграму: «Шлю шчырыя віншаванні паважанаму нашаму гісторыку з пажаданнем доўгіх гадоў для прадаўжэння BroHaft карыснай працы»165.
Напярэдадні юбілею Уладзімір Стукаліч звярнуўся да тагачаснага прафесара Кіеўскага універсітэта Мітрафана Доўнар-Запольскага, з якім Сапуноў быў знаёмы яшчэ па Маскве (з
164 Стукалнч В.К. А.П.Сапунов. С.26.
165 ВАКМ, КП 7285/3.
1896 г. Доўнар-Запольскі быў сакратаром археаграфічнай камісіі Маскоўскага археалагічнага таварыства, а з 1899 г. — прыватдацэнтам гістарычна-філалагічнага факультэта Маскоўскага універсітэта), з просьбай выказаць свае думкі пра дзейнасць юбіляра. Доўнар-Запольскі з задавальненнем адгукнуўся і даслаў свой ліст, змешчаны Стукалічам у юбілейным нарысе і варты таго, каб працытаваць ягоную значную частку: «Навуковую дзейнасць А.П.Сапунова трэба разглядаць, па-першае, у дачынеыні да таго часу, калі яна пачалася, па-другое, трэба ўзважыць агульныя яе вынікі. Дваццацігадовая навуковая дзейнасць Аляксея Парфенавіча — гэта ёсць праца вучонага, жыццё якога прайшло ў глухой правінцыі; гэта дзейнасць suo motu, якая вынікала выключна з жадання ўнесці сваю пасільную лепту ў навуковую скарбніцу; пры ўсім тым праца Аляксея Парфенавіча працякала без усялякай надзеі на матэрыяльны або які-небудзь іншы поспех прыватнага характару. Гэтыя знешнія ўмовы нельга не цаніць; правінцыйны горад дваццаць — трыццаць гадоў таму ўтрымліваў для маладога чалавека надта шмат спакусаў і не лёгка было ўтрымацца, каб не загразнуць у правінцыйнай ціне. Цяпер у правінцыйных гарадах завяліся музеі, навуковыя таварыствы, напрыклад, навуковыя архіўныя камісіі і інш. Аднак увесь гэты рух вельмі новы і малады; А.П.Сапуноў стаў пія-
нерам правінцыйнай навукі. Трэба і яшчэ дадаць: дваццаць гадоў назад чыноўнік нашага краю, які займаўся навукай ды яшчэ служыў у міністэрстве народнай асветы, быў на дрэнным уліку, яму пагражала паніжэнне па службе, або нават звальненне... Працаваць на навуковай ніве пры такіх умовах ужо з'яўляецца заслугай, і немалой.
Пераходжу цяпер непасрэдна да прац А.П.Сапунова. На першым плане стаіць «Віцебская даўніна». Яна яшчэ не скончана, але важнае навуковае значэнне гэтага выдання па-за сумненнем <...> He буду спыняцца на іншых працах А.П.Сапунова. Скажу толькі, што той, хто вывучае гісторыю нашага краю, не можа абысціся без гэтых прац: ён знойдзе тут шмат важнага матэрыялу і нямала думак, якія робяць гонар іх аўтару.
Успамінаючы факты, што тычацца дзейнасці А.П.Сапунова, я не магу адагнаць ад сябе думку, якой і хачу падзяліцца. Наш край можа ганарыцца шэрагам паважаных навуковых імёнаў, як імёны пп.Сапунова, Спрогіса, Раманава, Нікіфароўскага і інш. Аднак, на жаль, дзейнасць усіх гэтых працаўнікоў не аб'яднаная. Час ужо падумаць пра заснаванне мясцовага навуковага гістарычна-этнаграфічнага таварыства. Такому таварыству належыць быць у Віцебску, дзе больш навуковых сілаў»166.
ібб Стукалнч В.К. А.П.Сапунов. С.28—29.
Сапраўды, ідэя стварэння навуковай гістарычна-краязнаўчай арганізацыі ў Віцебску, што называецца, насілася ў паветры. Аднак 3 чэрвеня 1907 г. выйшаў царскі маніфест аб роспуску II Дзяржаўнай Думы і абвяшчэнні ўвосень новых выбараў. Сапуноў стаяў на парозе чарговага этапу свайго жыцця.
Дэпутат Думы
Выбары дэпутатаў у III Дзяржаўную Думу адбыліся ў Віцебску 14 кастрычніка 1907 г. У вышэйшую законарадчую ўстанову Расійскай імперыі 106 выбаршчыкаў Віцебскай губерні абралі 6 дэпутатаў: сялянаў Васіля Амасёнка і Міхаіла Ермалаева, сябра «губернского прнсутствня» Парфірыя Дапельмайера, сельскага гаспадара Мікалая Яўрэінава, настаяцеля Люцынскага гарадскога сабора протаіерэя Фёдара Нікановіча і сакратара губернскага статыстычнага камітэта Аляксея Сапунова.
21 кастрычніка 1907 г. загадам віцебскага губернатара Сапуноў па ўласным прашэнні быў звольнены ад абавязкаў сакратара статкамітэта, бо трэба было збірацца ў Пецярбург — новая Дума мусіла пачаць сваю працу ўжо 1 лістапада. «Дзень адкрыцця 3-й Думы, хмурны, шэры дзень,— пісаў відавочца.— Па вуліцах штодзённая мітусня. Нічога святочнага, важнага. He відаць нават сцягоў — гэтых нязменных знакаў казённай урачыстасці. «Ажыўленне» прыкметнае толькі на вуліцах, што прылягаюць да Таўрычаскага палаца. Тут яшчэ з ранку снуюць узад і ўперад чароды паліцэйскіх. Чым бліжэй да палаца, тым гусцейшы становіцца шэраг паліцэйскіх. Месцамі яны стаяць адзін ад аднаго ў дзесяці кроках. Надта многа паліцэйскіх афіцэраў усіх разрадаў. 3 10—й гадзіны дня нікога не пускаюць
Члень Государственной Думы (третьяго созыва)
Білет А.П.Сапунова — сябра Дзяржаўнай Думы.
3 фондаў ВАКМ.


) Г'осударственныі'і Сасретарь
ісці і ехаць каля Таўрычаскага палаца. Пачынаюць збірацца дэпутаты»167.
Самай шматлікай партыяй III Дзяржаўнай Думы была партыя акцябрыстаў («Союз 17 октября»), Менавіта да яе па сваіх палітычных перакананнях належаў Аляксей Сапуноў. Прычым, самі акцябрысты падзяляліся на правых, цэнтрыстаў і левых. Сапуноў далучаўся да правага крыла168. Жыў ён у Пецябургу спачатку на вуліцы Таўрычаскай (у дамах № 27 і 33), а ў 1911 г. — на Кавалергардскай, дом 12169.
Пра сваю дзейнасць у Думе віцебскі краязнаўца пісаў С.Венгераву ў 1913 г.: «Чатыры гады працаваў я ў Дзяржаўнай Думе. Два пытанні асабліва цікавілі мяне: чыншавае, або арэнднае пытанне і ўвядзенне земства ў Заходнім
167 Наша Ніва. 1907. №33. 10 (23) лістапада. С.2.
lee руССКая мысль. 1912. №8. С.23.
169 Весь Петербург. С.-Петербург, 1910. С.790; 1911. С.790;
1912. С.798.
краі. Я — не аратар, аднак давялося гаварыць разоў 6. Да вялікага майго і маіх выбаршчыкаў задавальнення, Дзяржаўная Дума абодва вышэйзгаданыя законы правяла паспяхова да Kanpa, і менавіта так, як хацелі мае выбаршчыкі і я. Праўда, Дзяржаўны Савет значна змяніў гэтыя законапраекты, змяніў, з нашага пункту гледжання, не да лепшага; аднак і ў цяііераіпнім іх выглядзе яны, бясспрэчна, карысныя»170. Паколькі тэксты прамоў Сапунова ў Дзярждуме захаваліся да нашага часу (а надрукаваны яны былі не толькі ў стэнаграмах пасяджэнняў, але і ў «Віцебскіх Губернскіх Ведамасцях», а таксама ў выглядзе асобных брашур), паспрабуем разгледзець іх больпі падрабязна.
На пачатку 1908 г. Аляксей Парфенавіч Сапуноў выступіў ініцыятарам праекта закона аб урэгуляванні арэнднага пытання, маючы на ўвазе даўнюю праблему гарадоў і мястэчак так званых Заходніх губерняў — трансфармацыю старадаўняга чыншавага права (вечнай фіксаванай арэнды) у арэнднае, што прыводзіла да драпежнага рабавання арандатараў землеўласнікамі, якое расло з году ў год, і крайняга абвастрэння адносін паміж імі. У законе прадугледжваўся выкуп дзяржавай усіх земляў чыншавікоў, якія потым на працягу 30 гадоў павінны былі часткамі выплочваць грошы за зямлю ў казённую скарбніцу. Свой праект закона «Аб ліквідацыі ў Беларусі рэштак чыншавага ўладання і спароджанага ім гарадскога арэнднага ўладання» Сапуноў павінен