Гісторык з Віцебска
(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
архіўнай камісіі Сапуноў закончыў вядомымі вершаванымі радкамі Янкі Лучыны:
«Сонца навукі скрозь хмары цёмныя Прагляне ясна над нашаю ніваю, І будуць жыці дзеткі патомныя Добраю доляй — доляй шчасліваю!..»
Вярнуўшыся з Пецярбурга ў Віцебск, краязнаўца літаральна адразу ж далучыўся да дзейнасці навуковай архіўнай камісіі. Яшчэ ў 1911 г. ВНАК выступіла ініцыятарам узвядзення ў горадзе помніка героям вайны 1812 г. Праз Пецярбургскае таварыства архітэктараў быў абвешчаны конкурс на лепшы праект. Пераможцам выйшаў архітэктар Іван Фамін (1872—-1936), які прапанаваў праект помніка, які быў амаль што дакладнай копіяй Румянцаўскага абеліска, узведзенага ў Пецярбургу ў 1798—1799 г. на загад Паўла I архітэктарам Брэнам202. Абмяркоўваліся розныя месцы ўстаноўкі помніка ў Віцебску. Так, на пасяджэнні гарадской думы 16 траўня 1912 г. быў заслуханы даклад Віцебскай губернскай управы, у якім прагучала аргументацыя створанай са спецыялістаў камісіі наконт таго, што побач з Успенскім саборам помнік не можа быць узведзены, бо глеба тут з неадпаведнымі параметрамі; на Гімназічным бульвары мацярык знаходзіцца на глыбіні толькі 5 сажняў, а гэта запатрабуе значных выдаткаў на ўзвядзенне падмуркаў помніка; Саборная плошча прарэзана трамвайнымі шляхамі ды загрувашчана слупамі і правадамі; а ў скверы «Ліпкі»
202 Гл.: йзвестня Ммператорской Археологнческой Комнсснн. Вып.61. Петроград, 1916. C.157—159.
(паміж сучасным краязнаўчым музеем і вуліцай Маякоўскага) «не гарманічнае з сэнсам помніка атачэнне ў выглядзе магазінаў, лавак і Г.Д.»203. «Усіх гэтых недахопаў пазбаўлены Губернатарскі бульвар»,— адзначалася ў заключэнні камісіі. Менавіта тут і вырашылі ўзводзіць помнік.
27 чэрвеня 1912 г. адбылося пасяджэнне Савета ВНАК, на якім была створана асобная камісія для выпрацоўкі праекта надпіса на помніку героям вайны 1812 г. У склад камісіі абралі УК.Стукаліча, М.Ю.Кенігсфеста, Я.М.Нікалаева і А.П.Сапунова204. Урачыстасці, што прайшлі ў Віцебску 5—6 снежня 1912 г. з нагоды адкрыцця і асвячэння помніка, узведзенага на сродкі «казны, горада і ахвяраванні вайсковых частак, грамадскіх устаноў і прыватных асобаў», ператварыліся ў сапраўднае агульнагарадское свята. Будынак ратушы, дзе размяшчалася гарадская ўправа, у гонар тэзаімянінаў імператара Мікалая II у гэтыя дні быў упрыгожаны яловымі лапкамі, а на вежы ўладкаваны вензель вялікіх памераў, ілюмінаваны 250 электрычнымі лямпачкамі, з ініцыяламі «А» і «Н», лічбамі «1812—1912» і каронай наверсе205.
3 28 верасня Аляксей Сапуноў ужо рэгулярна наведваў пасяджэнні ВНАК у якасці сябры яе Савета. 14 кастрычніка 1912 г. на агульным сходзе камісіі ён прачытаў даклад «Пра Фларыяна Грабніцкага, полацкага архіепіскапа»206, сведкам ускрыцця пахавання якога
203 НГАБ, ф.2508, воп.1, спр.5235, арк.196—197.
204 НГАБ, ф.2771, воп.1, спр.157, арк.28—29.
205 НГАБ, ф.2508, воп.1, спр.5235, арк.777.
206 Тамсама, арк.32.
ў нішы Полацкага Сафійскага сабора ён быў яшчэ ў жніўні месяцы.
На пачатку 1913 г. Уладзімір Казіміравіч Стукаліч, які ў ВНАК быў таварышам старшыні (паводле сучаснай тэрміналогіі, ягоным намеснікам), адмовіўся ад сваёй пасады, матывуючы заяву недахопам часу на заняткі справамі камісіі. На пасяджэнні Савета ВНАК 10 студзеня была разгледжана гэтая справа, Стукалічу выказана падзяка за карысную і сумленную дзейнасць, а таксама вызначаны тры кандыдатуры на займанне вакантнай пасады. Тайнае галасаванне прынесла наступныя вынікі: па 6 галасоў атрымалі Сапуноў і губернскі маршалак П.А.Рэнгартэн (які ад далейшага ўдзелу ў выбарах адмовіўся), 2 галасы атрымаў У.Г.Краснянскі і адзін — М.Ю.Кенігсфест207. У хуткім часе таварышам старшыні быў абраны Сапуноў. Як можна прасачыць па дакументах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, гэтыя абавязкі ён выконваў, прынамсі, да вясны 1917 г.
1913 год у Расійскай імперыі бьгў адзначаны такой урачыстай падзеяй, як святкаванне 300-годдзя царавання дома Раманавых. Па ўсёй краіне прайшлі вялікія ўрачыстасці, і кожная афіцыйная ўстанова лічыла сваім абавязкам нейкім чынам адгукнуцца на гэтую падзею. Савет ВНАК на сваім пасяджэнні 10 студзеня 1913 г. абраў спецыяльную дэпутацыю для паднясення гасудару імператару віншаванняў і ўласных прац, у склад якой увайшлі старшыня ВНАК Клаўдзій Ціхаміраў, Аляксей Сапуноў і
207 НГАБ, ф.2508, воп.1, спр.5235, арк.ЗЗ—34.
Ўладзімір Краснянскі. Па сваіх палітычных перакананнях Сапуноў быў, як вядома, заўзятым манархістам, таму не здзіўляе тое, што 21 лютага таго ж года Аляксей Парфенавіч на ўрачыстым сходзе, які адбыўся ў зале Віцебскай жаночай Аляксееўскай гімназіі і на якім прысутнічалі віцебскі губернатар, епіскап Полацкі і Віцебскі Нікадзім, «шталмейстар Найвышэйшага двара М.У.Арцымовіч» і іншыя высокія асобы, прачытаў даклад «Адносіны царскага дома Раманавых да Беларусі».
«На пачатку 1913 г. дырэктар Маскоўскага археалагічнага інстытута імя імператара Мікалая II А.І.Успенскі, — пісаў Сапуноў Сямёну Венгераву,— прапанаваў мне чытаць у Віцебскім аддзяленні археалагічнага інстытута лекцыі па гісторыі і старажытнасцях Паўночна-Заходняга краю»208 . 3 лютага таго ж года гісторык быў зацверджаны на пасадзе выкладчыка інстытута па кафедры старажытнасцяў Паўночна-Заходняга краю і ў той жа дзень абраны прафесарам МАІ, а таксама ганаровым сябрам інстытута209.
Лекцыі ў інстытуце чыталіся па вечарах пераважна прафесарамі, якія прыязджалі з Масквы. ВАМАІ прызначалася для «падрыхтоўкі спецыялістаў для пасадаў у архівах, музеях і бібліятэках урадавых, грамадскіх і прыватных». Навучанне тут доўжылася тры гады, а плата за навучанне складала 80 рублёў на год. Выпускнікі інстытута мелі права насіць на грудзях з правага боку спецыяльны
™ ВАКМ, КП 7285/1.
209 ВАКМ, КП 7285/3.
знак. Як адзначалася ў афішы аб прыёме ў ВАМАІ, слухачы «віцебскай аўдыторыі інстытута карысталіся аднолькавымі правамі са слухачамі маскоўскай аўдыторыі»210.
30 жніўня 1913 г. вызвалілася пасада сакратара Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта, якую займаў да гэтага часу выхаванец Дрысенскага павятовага вучылішча Сцяпан Нікіфараў. Вакансію было прапанавана заняць Сапунову, які даў на тое сваю згоду, стаўшы, такім чынам, сакратаром камітэта другі раз. У верасні таго ж года губернская статыстыка святкавала юбілей — 50-годдзе дзейнасці статкамітэта, і Аляксей Сапуноў падрыхтаваў да яго грунтоўную брашуру, прысвечаную гісторыі гэтай установы.
Галоўнай падзеяй, якую святкаваў расійскі афіцыёз у Паўночна-Заходнім краі ў 1914 г., было 75-годдзе так званага «ўз’яднання» уніятаў з праваслаўнай царквой. Урачыстасці павінны былі адбыцца 25 сакавіка. Сапуноў, як вядома, меў добры досвед у гэтай тэме. За месяц да юбілею, на пасяджэнні Савета ВНАК 27 лютага 1914 г., абмяркоўвалася справа, звязаная са святкаваннем падзеі ў Віцебску. Было вырашана правесці сумесны ўрачысты сход сяброў камісіі, Віцебскага праваслаўнага Свята-Ўладзімірскага брацтва і аддзела Угра-Рускага таварыства. 3 дакладамі на гэтым сходзе прасілі выступіць Сапунова і Нікалаева211.
На пачатку 1914 г. у Расійскай імперыі дзейнічала 31 губернская навуковая архіўная
210 ВАКМ, КП 7285; ДАВВ, ф.204, воп.1, спр.205, арк.23.
211 Тамсама, арк.43—44.
камісія і 3 архіўныя таварыствы, якія час ад часу збіраліся на сумесныя з'езды212. Справамі архіўных камісій актыўііа займалася ўжо добра вядомая нам графіня Праскоўя Сяргееўна Ўварава, старшыня Маскоўскага археалагічнага таварыства. Яна была арганізатарам некалькіх археалагічных з'ездаў, апошні з якіх, пятнаццаты па ліку, адбыўся ў 1911 г. у Ноўтарадзе. Графіня Ўварава шукала розныя магчымасці ддя правядзення наступнага. 23 красавіка 1914 г. яна збіралася прыехаць на пасяджэнне CaseTa ВНАК, каб абмеркаваць магчымасць правядзення чарговага археалагічнага з'езда ў Віцебску213. Аднак ці прыязджала на самай справе вядомая грамадская дзяячка ў Віцебск, а калі прыязджала, то што перашкодзіла выкананню яе шляхетнай задумы, па архіўных дакументах высветліць пакуль што не ўдалося.
У 1915 г. навуковая архіўная камісія атрымала магчымасць ўладкаваць свой архіў, бібліятэку і музей у двух пакоях ніжняга паверха будынка архіва Віцебскага губернскага праўлення. 3 гэтай нагоды стварылі спецыяльную будаўнічую камісію, якая павінна была заняцца прыстасаваннем памяшканняў. У яе склад увайшлі старшыня ВНАК Ціхаміраў, a таксама Рэнгартэн, Сапуноў і Лебедзеў214.
Найбольшую вядомасць як сярод сталічных навукоўцаў, так і сярод мясцовай інтэлігенцыі А.\яксей Сапуноў меў як знаўца і актыўны збіральнік архіўных звестак і першакрыніц.
212 ВАКМ, КП 7285; ДАВВ, ф.204, воп.1, спр.205, арк. 43—44.
213 Тамсама, спр.151, арк. 82.
214 Тамсама, спр.159, арк.68—69.
Шмат дакументаў было ім надрукавана, аднак вялікая частка сабраных матэрыялаў захоўвалася ў прыватным архіве даследчыка і толькі яшчэ чакала часу свайго выдання. Несумненную дапамогу ў гэтай справе гісторыку магла аказаць ВНАК, якая мела свае друкаваныя перыядычныя выданні. Пытанне закупкі ў Сапунова рукапісаў разглядалася на пасяджэнні Савета архіўнай камісіі 20 красавіка 1917 г., пасля чаго было прынята наступнае рашэнне: „1. Набыць ад Сапунова «Пісцовыя кнігі», здымкі з пісцовых кніг, дакументы і здымкі з планаў, якія захоўваюцца ў Шведскім дзяржаўным архіве па вопісу для надрукавання ў сваіх «Працах», і заплаціць Сапунову ў лік выкарыстаных ім грошай на перапіску і закупку ўсяго згаданага матэрыялу 500 рублёў з крэдыту ў 2 тысячы рублёў, што адпушчаны Гістарычным таварыствам на патрэбы Камісіі.
2. Савет прасіў Сапунова саступіць яму права выдання «Віцебскай даўніны», якая ўжо даўно стала <.„> рэдкасцю, і ў рознічным продажы яе кошт узняўся з цаны ад 3 да 75 рублёў за экзэмпляр. А.П.Сапуноў перадаў Камісіі права выдання «Віцебскай даўніны», пра што і адзначана (тут — Л.Х.) да натарыяльнай дарчай ад А.П.Сапунова на права гэтага перавыдання"215.
Аднак, на жаль, ніводзін з пунктаў гэтай пастановы не быў выкананы. На грамадства імкліва насоўваліся бурлівыя падзеі, а на Аляксея Сапунова — цяжкая старасць, якая прыпала на «акаянныя дні».
215 ВАКМ, КП 7285; ДАВВ, ф.204, воп.1, спр.157, арк.66.
На савецкай службе
Віхура Кастрычніцкай рэвалюцыі перакаламуціла жыццё губернскага Віцебска. У яе вірах разам з рэшткамі старога рэжыму ламаліся чалавечыя лёсы, губляліся культурныя набыткі мінулага.