Гісторык з Віцебска (жыццяпіс Аляксея Сапупова) Людміла Хмяльніцкая

Гісторык з Віцебска

(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
51.22 МБ
18 студзеня 1920 г. мы азнаёміліся з бібліятэкай і архівам Любашкаўскай царквы. Вопіс кніг і спраў дадаецца. Сярод іх: трэбнік мітрапаліта Пятра Магілы і Евангелле паловы XVII ст. У склепе Любашкаўскага храма пахаваны архіепіскап Васіль.
30 (17) студзеня 1920 г. мы наведалі Высачанскае валасное праўленне (Віцебскага пав.).
229 У Ліобашкава даводзілася вяртацца некалькі разоў таму, што былыя дваровыя людзі адразу не дазволілі вывезці старыя дакументы (ДАВВ, ф.289, воп.1, спр.4, арк.9).
Архіва не аказалася, па словах тав. старшыні Комава, ён быў разрабаваны пад час хваляванняў230. Вопіс кніг і архіва Высачанскай царквы дадаецца. На гарышчы Высачанскай фабрыкі (некалі б. папяровая фабрыка, якая належала Рамейку-Гурку), паводде заявы святара а.Бекарэвіча і настаўніка М.Ф.Свідзерскага, знаходзілася шмат кніг і архіваў, якія належалі некалі сям'і Гуркаў (з гэтай сям'і вядомы фельдмаршал Гурка). Усе кнігі з архівам былі адвезены ў 1919 г. у Воршу231.
28 лютага 1920 г. мы наведалі Каралёўскае валасное праўленне (Віцебскага пав.). Архіў знаходзіцца ў асобным пакоі.
230 У ліпені 1920 г. рэшткі архіва Высачанскага валаснога праўлення аглядаў сябра камісіі па ахове помпікаў даўніны і мастацтва А.Ц.Жудра, які ў сваёй справаздачы пісаў: «Справы, складзеныя раней на гарышчы ў парадку, звязанымі ў папкі, размешчаныя па гадах, прыблізна з часу Кастрычніцкай Рэвалюцыі 1917 г., аказаліся ўсе разбітымі, расцяганымі і рэшткі ўсяго архіва цяпер уяўляюць сабой раскіданыя па ўсім гарышчы асобныя аркушы ад ранейшых спраў. Сабраць і прывесці да ладу рэшткі архіва не ўяўляецца ніякай фізічнай магчымасці <...> Ведаючы, што на гарышчы Валвыканкама ёсць вялікі запас паперы і дакументы, якія могуць потым аказаць вядомы ўплыў на тых ці іншых грамадзянаў воласці, насельніцтва сяла Высачанаў і навакольных вёсак на падставе таго, што яму патрэбна папера для палення, здзейсніла паход на гарышча Валвыканкама <...> Да дарослых далучыліся і дзецішколыіікі дзеля кардонных папак з-пад спраў, абрывалі карашкі кніг» (ДАВВ, ф.289, воп.1, спр.20, арк.4 а).
231 16 сакавіка 1920 г. Сапуноў быў камандзіраваны губархівам у Воршу для пошукаў і вывазу ў Віцебск архіва Гуркаў (ДАВВ, ф.289, воп.1, спр.20, арк.4 а).
Побач з валасным праўленнем знаходзіцца сядзіба Новае Каралёва, якое належала памерламу Андрэю Сімпліцыянавічу Бялыніцкаму-Бірулі [памёр у 1917 г., на 92-м годзе жыцця). Сям'я Бялыніцкіх-Біруляў — адна са старажытных беларускіх і згадваецца ўжо ў сярэдзіне XVI ст. У гэтым жа маёнтку знаходзіцца і метэастанцыя, якая функцыянавала на працягу апошняга паўстагоддзя. Станцыя гэтая абсталявана цудоўна на ўласныя сродкі А.С.Бірулі (і на працягу больш як 50 гадоў знаходзілася пад ягоным непасрэдным наглядам). У апошні час яна была ахвяравана А.С.Бялыніцкім-Бірулем Галоўнай Фізічнай Абсерваторыі, сябрам якой ён быў.
10 сакавіка мы наведалі маёнтак Цялышы (Высачанскай вол., Віцебскага пав.), які належаў Адляніцкім-Пачобутам. Ян Адляніцкі-Пачобут быў вядомым дзеячам сярэдзіны XVII ст. і пакінуў дзённік вайны цара Аляксея Міхайлавіча з каралём польскім Янам Казімірам. Асабліва падрабязна апісана ім бітва пад Кушлікамі (Полацкі пав.). У другой палове XVIII і пачатку XIX ст. жыў вядомы астраном і прафесар Віленскага універсітэта АддяніцкіПачобут. Цяпер ні бібліятэкі, ні архіва ў сядзібе няма. Бібліятэка адвезена ў Высачанскае валасное праўленне, а архіў некалькі гадоў назад адасланы ў Кракаў»232.
У некаторых месцах архівы і бібліятэкі ўжо паспелі рэквізаваць, і Сапуноў у сваёй
232 ДАВВ, ф.289, воп.1, спр.17, арк.1—4.
справаздачы абураўся тым, што нацыяналізаваныя культурныя каштоўнасці незваротна страчаны: у маёнтку Лускінопаль узяты рукапіс XVIII ст., асобныя дакументы і граматы; у маёнтку Даманова Віцебскага павета, які paHeft належаў Заранку — пергаментная Біблія XVI ст. Сляды зніклых дакументаў знайсці было немагчыма.
Па распараджэнні губархіва, зацікаўленага ў зборы архіўнага фонда, у маёнтку Лускінопаль быў створаны часовы архіў, дзе працаваў Сапуноў і куды звозіліся розныя дакументы з ваколіц. У красавіку 1920 г. з'явіўся яшчэ адзін аналагічны часовы архіў у маёнтку Берднікі Віцебскага павета, дзе таксама працаваў віцебскі краязнаўца разам з двума памочнікамі233. Такім чынам, прафесару Сапунову ў 1919—1921 г. давялося жыць паміж Віцебскам, маёнткамі Лускінопаль і Берднікі, а таксама станцыяй Замасточча, дзе жыў ягоны сябра Аляксандр Іванавіч Балкашынаў.
У траўні 1920 г. пры ўпраўленні губернскага архіўнага фонду была створана спецыяльная камісія для разгляду архіўных матэрыялаў, якія былі прызначаны да знішчэння. У склад камісіі ўвайшло 9 чалавек — прадстаўнікі розных навучальных устаноў і навуковых таварыстваў. У іх ліку быў і архіварыус губархіва Аляксей Сапуноў. Пазней гісторык быў уключаны таксама ў склад асобнай камісіі для разбору архіваў горада Віцебска234.
233 ДАВВ, ф.289, воп.1, спр.20, арк.44.
234 Тамсама, спр.З, арк.7, 8, 10, 37.
Аднак адначасова левая рука новай улады разбурала тое, што стварала правая. У гады грамадзянскай вайны ўратаванне архіваў у правінцыях, па сутнасці, амаль што цалкам трапіла ў залежнасць ад асабістай самаадданасці дзеячаў культуры. Яшчэ з пачатку 1919 г. нават і тыя архівы, што знаходзіліся пад дахамі архіўных сховішчаў, падвяргаліся значнаму спусташэнню: Галоўбум (Галоўнае ўпраўленне папяровай прамысловасці) стаў выкарыстоўваць старую паперу для вытворчасці новай. У кастрычніку 1920 г. Віцебскі губархіў атрымаў цыркуляр, у якім было «прапанавана тэрмінова адпусціць Шклоўскаму заводакіраўніцтву пяць тысяч пудоў архіўнай паперы. Гэтае распараджэнне Галоўархіва прыміце да дакладнага і няўхільнага выканання»235. Якія дакументы трапілі ў тыя пяць тысяч пудоў? А колькі ж іх усяго загінула, калі ўлічыць, што патрэба ў паперы была не ў аднаго толькі Шклоўскага заводакіраўніцтва?
3 1 студзеня 1922 г. у адпаведнасці з распараджэннем Галоўнага ўпраўлення архіўнай справай аб скарачэнні штатаў Віцебскага губархіва быў «вызвалены ад пасады архіварыус А.П.Сапуноў з пераводам яго на здзельную аплату працы»236. Голад і галеча, якія ўсё часцей станавіліся гасцямі сапуноўскага жытла, зноў паказалі сваю кашчавую ўсмешку.
235 ДАВВ, ф.289, воп.1, спр.З, арк.61.
236 Тамсама, спр.21, арк.63.
Апошнія гады
Пры Народным камісарыяце асветы ў Петраградзе існаваў аддзел па справах музеяў і ахове помнікаў мастацтва і даўніны, які ўзначальвала таварыш Н.І.Троцкая. На пачатку 1920 г. у Віцебску была створана камісія па ахове помнікаў даўніны і мастацтва, а «асоба-ўпаўнаважаным» ад Петраграда па Віцебскай губерні стаў Г.С.Ятманаў. Па сваіх каштарысах Віцебская камісія магла атрымліваць неабходныя крэдыты са сталіцы.
Аляксей Сапуноў ад самага пачатку шчыльна супрацоўнічаў з камісіяй. У справаздачы пра яе дзейнасць за студзень — сакавік 1920 г. знаходзім звесткі, што Сапуноў у горадзе Суражы быў прызначаны ўпаўнаважаным у справе арганізацыі музейных ячэек па паветах. У сакавіку таго ж года ён атрымаў паўнамоцтвы інструктара для арганізацыі Сенненскай павятовай камісіі па ахове помнікаў даўніны і прадметаў мастацтва. Пасля стварэння ў чэрвені 1920 г. павятовай камісіі ў Полацку яе сябры звярнуліся да знаўцы краю з просьбай дапамагчы ім парадамі, кансультацыяй і неабходнай літаратурай237.
У 1921 г. у Віцебску збіраліся адзначыць 900-годдзе горада, і над планам святочных мерапрыемстваў сябры камісіі па ахове помнікаў
237 ДАВВ, ф.1947, воп.1, спр.З, арк.29, 53, 56, 121.
даўніны і мастацтва пачалі думаць загадзя. Вядома, што абысціся ў гэтай справе без садзейнічання аднаго з самых паважаных мясцовых гісторыкаў не маглі. Аднак Сапуноў, які ніколі ў жыцці не шукаў меркантыльных прыбыткаў ад сваёй працы, прапанаваў папярэднія ўмовы свайго ўдзелу ў свяце. Яны абмяркоўваліся на пасяджэнні камісіі 8 лютага 1921 г. Што ж гэта былі за ўмовы? Чаго не хапала старому прафесару? А не хапала самага неабходнага: кватэры ў горадзе, якая пад час ягоных архіўных вандровак па паветах губерні была занята іншымі жыхарамі, дастатковага пайка, асобнага чалавека для пісання пад дыктоўку і перапісвання ранейшых прац, неабходнага гісторыку з прычыны хворых вачэй. Вядома, што такія непразмерныя ўмовы былі прыймальнымі, і камісія прыняла пастанову прасіць губернскі аддзел народнай адукацыі хадайнічаць, каб Сапунову далі старое памяшканне і перапісчыка, прасіць губернскую размеркавальную камісію даць «статыстычны паёк», узняць пытанне праз цэнтр пра падвойны або дадатковы акадэмічны паёк, а таксама «прыняць меры да аховы каштоўнай маёмасці А.П.Сапунова, якая складаецца з бібліятэкі і архіўных дакументаў»238.
Варта сказаць, што ў атрыманні гісторыкам «статыстычнага пайка» губернскімі ўладамі было адмоўлена (а акадэмічнага, дададзім у дужках, з цэнтра — Петраграда — тым больш не дачакаешся). Узніклі цяжкасці і з вызваленнем
кватэры, што перашкаджала прыезду Сапунова ў Віцебск. Калі ж да сярэдзіны сакавіка ён змог вярнуцца ў сваю кватэру, «занятую пад час ягонай адсугнасці грамадзянкай Кулікоўскай», то не знайшоў там шэрагу сваіх рукапісаў. У сувязі з гэтым ускладнялася справа па падрыхтоўцы да друку прымеркаваных да 900-годдзя Віцебска асобных артыкулаў і матэрыялаў да юбілейнага зборніка. Сапуноў змог прапанаваць да друку толькі артыкулы «Што такое Беларусь» і «Хто такія беларусы», а таксама брашуру «Старажытны Віцебск», напісаную на падставе матэрыялаў кнігі «Рака Заходняя Дзвіна». Перапіска і рэдакцыя апошняй была даручана выязному інструктару губвыканкама па ахове помнікаў даўніны Ўладзіміру Васільевічу Зянковічу, які даў на брашуру адмоўную рэцэнзію, абгрунтаваную тым, што штучна вылучаныя з вялікай кнігі матэрыялы не чыталіся ў выглядзе асобнай працы і ўжо часткова састарэлі. Тады Сапуноў прапанаваў прачытаць цыкл лекцый пра старажытны Віцебск, а таксама падрыхтаваць да друку брашуру «Помнікі даўніны і іх ахова». Пасля станоўчага водгуку на яе Ўладзіміра Краснянскага на пасяджэнні камісіі 9 жніўня 1921 г. было прынята рашэнне надрукаваць брашуру ў поўным выглядзе без скарачэнняў239. Праўда, свету яна так і не пабачыла.
Калі да рэвалюцыі на выхад друкаваных выданняў Сапунову трэба было атрымліваць дазвол цэнзуры, то цяпер усе ягоныя прапанаваныя