Гісторык з Віцебска (жыццяпіс Аляксея Сапупова) Людміла Хмяльніцкая

Гісторык з Віцебска

(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
51.22 МБ
Практычна з пачатку 1920-х г. па сваім матэрыяльным становішчы Сапуноў знаходзіўся на мяжы жыцця і смерці. Аднак толькі ў лістападзе 1923 г. на старонках газеты «Савецкая Беларусь» упершыню з'явіўся артыкул М.Мялешкі пад назваю «Трэба дапамога», дзе ўвага грамадскасці была прыцягнута да таго цяжкага становішча, у якім у апошнія гады жыў прафесар: «А.П.Сапуноў з прычыны сваёй старасці, адзіноты і хваробы вачэй апынуўся ў вельмі дрэнных матар'яльных умовах, якія ў апошні час дайшлі да немажлівага істнавання <„.> Патрэбна гэтаму заслужонаму старыку, убеленаму сівізной, найхутчэйшая дапамога ад беларускага грамадзянства, адкідываючы яго ўласныя погляды ў мінулым на жыццё і ацэніваючы яго ўклады ў навуковую
279 ДАВВ, ф.170г воп.1, спр.13, арк.7.
280 Тамсама, арк.37.
281 Савецкая Беларусь. 1923. №256.
скарбніцу Беларусі»281. Гэты невялічкі газетны артыкул Аляксей Парфенавіч уклеіў у свой асабісты альбом і старэчымі нязграбнымі літарамі дадаў пад ім поўны скрухі і горкай іроніі каментар па латыні: «Канец увенчвае справу!..»
18 студзеня 1924 г. «Савецкая Беларусь» надрукавала яшчэ адзін артыкул М.Мялешкі «Новыя працы праф. А.П.Сапунова», у якім аўтар зноў закрануў пытанне надзвычай цяжкага становішча віцебскага навукоўцы: «А.П.Сапуноў вельмі дрэнна відзіць, з прычыны хваробы вачэй, пішыць пад лупай і па бойкіх вуліцах ня можа хадзіць без павадыра. Да ўсяго гэтага А.ГІ.Сапуноў апынуўся ў страшэннай беднасці. Сграціўшы, па старасці, магчымасць служыць, ён ня мае цяпер абсалютна ніякіх сродкаў да жыцця. 3 прысланай у Інспекцыю навуковых устаноў ягонай заявы вее цяжкім жахам. У сваіх прыватных лістох Аляксей Парфенавіч апісвае нечалавечыя пакуты, якія яму даводзіцца перажываць пад старасць... І чакае час, калі смерць збавіць яго ад гэтай нядолі...»
У сакавіку 1924 г. быў выдадзены дэкрэт ЦВК РСФСР аб перадачы БССР 16 паветаў з пераважна беларускім насельніцтвам. Віцебск увайшоў у склад Беларусі, і лёс ды асоба прафесара Сапунова, нарэшце, трапілі ў поле ўвагі беларускіх уладаў282. Шкада толькі, што адбылося гэта занадта позна. Цэнтральны
282 За некалькі месяцаў да смерці Сапуноў пісаў: «І нядаўна яшчэ (у 1923 г.) я лічыўся „нядобранадзейным" за свае „надта ўжо відавочныя сімпатыі да Беларусі"!» (ВАКМ, КП 7285/1).
архіў пры ЦВК БССР на пачатку красавіка 1924 г. збіраўся правесці нараду архіўных работнікаў Беларусі, у якой былі запрошаны прыняць удзел сябры Ўпраўлення Цэнтрархіва БССР, старшыня Наркамасветы, загадчыкі павятовых аддзяленняў Цэнтрархіва, па адным прадстаўніку ад Віцебскага і Магілёўскага архіўных бюро, а таксама персанальна прафесары Ў.Пічэта і Б.Брэжга, Дз.Даўгяла, С.Некрашэвіч, У.Краснянскі, Я.Дыла, І.Сербаў і прафесар А.Сапуноў283. Паехаць на нараду апошні, на жаль, не меў ніякай ні фізічнай, ні матэрыяльнай магчымасці.
Летам 1924 г. Сапунова як спецыяліста ў музейнай справе разам з У.Краснянскім, А.Брадоўскім і М.Багародзкім запрасілі на нараду знаўцаў музеяў у Віцебску, дзе планавалася абмеркаваць праблемы ўратавання экспанатаў дзесяці музеяў, якія існавалі на той час у горадзе 284. Але і сюды ён прыйсці ўжо не змог, цяжкая хвароба і нястача не ведалі ні спачування, ні літасці.
Зрэшты, Савет народных камісараў БССР па прапанове Наркамасветы 1 кастрычніка 1924 г. прызначыў прафесару А.П.Сапунову пажыццёвую персанальную пенсію па стаўцы адказнага работніка 17 (найвышэйшага) разраду тарыфнай сеткі (100 рублёў у месяц). Здавалася б, гаротнаму жыццю навукоўцы надышоў канец. Аднак гэта быў толькі прывід дабрабыту: на наступны дзень, 2 кастрычніка, у 10 гадзін вечара Сапуноў памёр.
283 ДАВВ, ф.289, воп.1, спр.41, арк.4.
284 ДАВВ, ф.170, воп.1, спр.13, арк.46.
Спадчына і памяць
Так усёпранікальная смерць перапыніла пакутлівую старасць віцебскага гісторыка, пазбавіла ад клопатаў пра «хлеб надзённы», a разам з тым і ўратавала ад новай немінучай бяды — ярлыка «нацдэма» і «ворага народа».
Пастановай Савета народных камісараў БССР усе «рукапісы, кнігі, карціны, рэчы старажытнасці і мастацтва, якія засталіся пасля смерці А.П.Сапунова», былі абвешчаны нацыянальнай каштоўнасцю і падлягалі перадачы ў Менск у Інстытут Беларускай культуры. Інбелкультам жа выдзяляліся 300 рублёў на пахаванне, a 50% пенсіі, прызначанай гісторыку, павінны былі пакінуць за ягонай удавой285. Для арганізацыі пахавання з Менска прыехаў намеснік загадчыка Цэнтрархіва Міхась Мялешка, колішні студэнт Сапунова, які вучыўся ў Віцебску на археаграфічным факультэце археалагічнага інстытута.
Пахавалі Аляксея Парфенавіча на Трайчанскіх могілках, якія да нашага часу не захаваліся. Амаль адразу ж пачала працаваць камісія па разбору матэрыялаў, што засталіся
285 Савецкая Беларусь. 1924. №231. Аднак вясной 1925 г. пенсія ўдавы была зніжана з 50 да 40 рублёў па пастанове Дзяржстраха. Сябры Віцебскага таварыства краязнаўства палічылі гэта незаконным і накіравалі адпаведнае хадайніцтва ў Інбелкульт (ДАВВ, ф.1947, воп.1, спр.7, арк.ЗО—30 адв.).
пасля смерці прафесара. У яе склад увайшлі Міхась Мялешка ад Інбелкульта, Уладзімір Краснянскі ад аддзела народнай адукацыі, Даніла Васілеўскі ад работнікаў асветы і ўдава Сапунова Марыя Іпацеўна. Праз некалькі дзён Васілеўскі ў газеце «Савецкая Беларусь» змясціў нататку пра дзейнасць гэтай камісіі, у якой пісаў: «Матэрыялу, асабліва рукапісаў і здымкаў са старасвецкіх грамат засталося ад нябошчыка столькі, што камісія прапрацавала над іх учотам цэлых тры дні. Увесь матэрыял разбіты на такія групы: рукапісы: 1)друкаваныя і недрукаваныя; 2) перапіска і біаграфічныя матэрыялы; 3) бібліятэка; 4) рэчы старыны і мастацтва і т.п. Да пачатку працы камісіі Віцебскае Краязнаўчае Таварыства на сваім пасяджэнні ўхваліла ўтварыць у сябе куток А.Сапунова. Камісія пастанавіла ўтварыць куток праф. А.Сапунова ў Віцебскім аддзяленні Дзяржаўнага музэю. Дзеля гэтага прызначаны ўсе тыя рэчы абстаноўкі Сапунова, якімі ён карыстаўся ў сваім працавітым жыцці <...> Бібліятэка А.Сапунова захавалася толькі часткова: у час хваробы і голаду нябошчык прадаваў сваю бібліятэку па кнігах. Купцы і аматары куплялі ў яго найбольш ходкія кнігі; гэтым тлумачыцца тое, што ў яго бібліятэцы дужа мала кніжак па марксізму і сацыялістычнаму руху, а сустракаюцца кнігі па анархізму. Кніг зарэгістравана 577 тамоў. Найбольш каштоўны гістарычны аддзел, у якім сабраны амаль што ўсе кнігі па гісторыі Беларусі, якія выходзілі за апошнія сто гадоў. Шмат малюнкаў,
здымкаў з гравюр і грамат «Віцебскай старыны», «Ракі Заходняй Дзвіны». Многа каштоўных клішэ з помнікаў беларускай старасвеччыны на Усходняй Беларусі»286.
Спіс асабістых рэчаў, якімі карыстаўся Сапуноў «у сваім працавітым жыцці», складзены камісіяй, быў вельмі сціплым: некалькі партрэтаў і фотаздымкаў маці, брата, жонкі Марыі Іпацеўны (народжанай Талоцкай), некалькі фотаздымкаў мяжы XIX—XX ст. (выкладчыкаў Віцебскай Аляксандраўскай гімназіі, дэпутатаў Дзяржаўнай Думы ад Віцебскай губерні і г.д.), некалькі алейных палотнаў з відамі Усвятаў, Віцебска і Полацка, алейны партрэт селяніна Віцебскай губерні пэндзля MacTaxa Кісялёва. 3 «інвентару адзення, абутку і інш. рэчаў» — канторка (пісьмовы стол), фатэль, дзве асабістыя пячаткі, падстаўка для пёраў, ручка, пёры і алоўкі, акуляры, лупа, кніжная разная шафа работы Сапунова (падарунак да дня нараджэння жонкі Марыі Іпацеўны), сандалі (апошнія), халат (працоўны), капялюш (саламяны), фуражка, турэцкая феска (падарунак А.С.Бірулі), ножык287.
Мялешка забраў з сабою ў Інбелкульт біяграфічныя матэрыялы Сапунова, а таксама ненадрукаваныя рукапісы «Гісторыі г.Віцебска» і «Пісцовых кніг Веліжа, Неўля, Себежа, Езярышча, Усвята». Усё астатняе было запакавана ў пяць скрынак (у адной — рукапісныя
286 Вітэкь Д. Навуковая спадчына, пакінутая А.П.Сапуновым // Савецкая Беларусь. 1924. №238.
287 ДАВВ, ф.1947, воп.1, спр.11, арк.71.
матэрыялы, у чатырох іншых — клішэ і рэпрадукцыі прадметаў даўніны) і дзве каробкі (з фотаздымкамі), апячатана пячаткай з надпісам «Режнцкого судебного прнстава» і пакінута ў кватэры нябожчыка да спецыяльнага далейшага распараджэння ІБК. Былі апячатаны таксама тры шафы з кнігамі288.
15 кастрычніка 1924 г. у Менску адбылося пасяджэнне гістарычна-археалагічнай секцыі Інбелкульта, прысвечанае памяці прафесара А.П.Сапунова. 3 дакладам «А.П.Сапуноў і яго навуковая дзейнасць» на ім выступіў прафесар Уладзімір Іванавіч Пічэта. Ён спыніўся на ацэнцы найбольш значных прац гісторыка і заўважыў, «што дзейнасць Аляксея Парфенавіча адзначаецца тым, што ў кожным з яго твораў вельмі многа фактаў з гістарычнага жыцця Беларусі, пра якія ніхто не ведаў». Пэўную тэндэнцыйнасць прац віцебскага гісторыка ён тлумачыў цяжкімі ўмовамі працы, створанымі вялікадзяржаўнай цэнзурай, а таксама адсутнасцю сродкаў на выданне. «Каб А.П.Сапуноў пісаў свае працы, — казаў Пічэта,— так, як ён разумеў усе гістарычныя падзеі, то спадзявацца на друк іх Аляксей Парфенавіч не мог пры строгай цэнзуры 80-х г. XIX ст. Дзякуючы гэтаму, прыходзіцца чытаць творы Аляксея Парфенавіча між радкоў і карыстацца тымі заўвагамі аўтара на дакументы, скарыстаныя для той ці іншай працы». Адзначаючы каштоўнасць перадсмяротнага твору «Гісторыя г.Віцебска», дакладчык сказаў: «Чарговае заданне ў
гісторыі Беларусі — гэта вывучэнне гісторыі кожнага з гарадоў Беларусі паасобку, дзякуючы чаму «Гісторыя Віцебска», напісаная такім масцітым вучоным, якім быў А.П.Сапуноў, патрабуе хутчэйшага выдання <...> Сапуноў ніколі не паўтараў у сваіх творах чужых думак, прытрымліваючыся прыказкі «лепш сваё горшае, чым чужое лепшае». Ён пракладваў на працягу сваёй дзейнасці вехі для беларускай гісторыі, без якіх немагчыма было б ісці наперад. У творах Аляксея Парфенавіча адчуваецца свежасць матэрыялу, які будзіць навуковую думку даследчыка. У асобе А.П.Сапунова Беларусь страціла не толькі знатака краю, але і даследчыка, які стварыў эпоху ў гісторыаграфіі Беларусі. Да А.П.Сапунова гісторыя Беларусі была чысты аркуш паперы, ён адзін з першых гіачаў яго запісваць. Як Ключэўскі ў Маскоўшчыне, Антановіч на Украіне, так А.Сапуноў побач з імі зрабіў эпоху ў гісторыі Беларусі. Неабходна напісаць поўную манаграфію аб жыцці і дзейнасці А.П.Сапунова, гэта будзе помнікам, адбіваючым яго заслуті перад Беларуссю і падзякай маладога пакалення за працы Аляксея Парфенавіча Сапунова, высвятляючыя мінулае жыццё, эканоміку і этнаграфію нашай краіны — Беларусі»289.