Гісторык з Віцебска
(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
Напісанне манаграфіі было даручана Пічэту, аднак тагачасная інтэнсіўная навуковая і грамадская дзейнасць (ён быў рэктарам і прафесарам Беларускага дзяржаўнага уні-
289 І.Б. Сапуноў і яго навуковая дзейнасць // Савецкая Беларусь. 1924. №242.
версітэта, старшынёй гістарычна-археалагічнай камісіі Інбелкульта, сябрам ЦВК БССР, у 1925 г. браў удзел у з'ездзе польскіх гісторыкаў у Познані, у 1927 г. меў навуковую камандзіроўку ў Чэхаславакію, у 1928 г. удзельнічаў у міжнародным кангрэсе гісторыкаў у Осла і г.д.) не дазволілі яму адразу зрабіць гэтага. У 1930 г. Пічэта быў арыштаваны і абвінавачаны ў вялікадзяржаўным шавінізме, беларускім буржуазным нацыяналізме і празаходняй арыентацыі. Адбыўшы ссылку ў Вятцы і Варонежы, у 1935 г. яму дазволена было пераехаць у Маскву, дзе ён працаваў у ВНУ і Істытуце гісторыі AH СССР.
У Віцебску тым часам акруговы выканаўчы камітэт 21 кастрычніка 1924 г., не чакаючы асобных распараджэнняў Інбелкульта, загадаў Краснянскаму тэрмінова забраць маёмасць прафесара Сапунова з кватэры ягонай удавы і перавезці ў царкоўна-археалагічны музей, загадчыкам якога быў Уладзімір Гаўрылавіч290. У лістападзе 1924 г. царкоўна-археалагічны музей разам з іншымі віцебскімі зборамі ўвайшоў у склад Віцебскага аддзялення Беларускага дзяржаўнага музея (сёння — Віцебскі абласны краязнаўчы музей), і спадчына Сапунова, такім чынам, апынулася ў ягоных фондах. Як адзначалася ў дакладзе для Акруговага з'езда Саветаў, гэта былі: «а) кніг — 730 назваў; б) друкаваных твораў ягоных — 50 назваў; в) ягоных рукапісаў і сабранага ім рукапіснага матэрыялу — 200 назваў; г) рэпрадукцыі
290 ДАВВ, ф.1947, воп.1, спр.П, арк.61, 63.
помнікаў Полацка-Віцебскай старыны — 192 назвы; д) фатаграфіі — 328 штук; е) клішэ — 245 штукі; ж) дыяпазітываў — 100 штук і інш.»291.
Марыю Іпацеўну Сапунову хваляваў лёс тых матэрыялаў, што былі ўзяты пасля смерці мужа ў Менск. 25 студзеня 1925 г. яна звярну-
Краязнаўца Дз.Р.Газін разам са школьнікамі на адкрыцці памятнага знака А.П.Сапунову на месцы былога фальварка Кахоўка ў вёсцы Сакольнікі Мазалаўскага сельсавета. 6 кастрычніка 1999 г.
лася да загадчыка Віцебскага аддзялення Беларускага дзяржаўнага музея з наступнай пісьмовай заявай: «Нябожчык муж мой А.П.Саігуноў пры жыцці сваім неаднаразова выказваў жаданне, каб усе ягоныя рукапісы, ягоныя друкаваныя экзэмпляры прац, рознага кшталту рэпрадукцыі і клішэ да іх і ўвогуле ўся ягоная навуковая маёмасць не вывозілася б з г.Віцебска, застаючыся ў горадзе вечным помнікам ягонай навуковай працы на карысць роднага горада.
291 ДАВВ, ф.1947, воп.1, спр.16, арк.129.
Таму я знаходжу, што нацыяналізацыя навуковай маёмасці майго мужа і перадача яе ў Віцебскае аддзяленне Дзяржаўнага Беларускага Музея цалкам адпавядае волі нябожчыка; я ж са свайго боку вельмі прашу Вас прыняць меры да таго, каб рукапісы-аркушы «Гісторыя г.Віцебска» і прыкладзеныя да яе «Пісцовыя кнігі», матэрыялы для біяграфіі мужа і асабістая ягоная перапіска, узятыя старшынёй камісіі па нацыяналізацыі маёмасці памерлага А.П. — у Менск, былі пасля выкарыстання іх таксама вернуты ў Віцебскі Музей для захавання іх разам з навуковай і інвентарнай маёмасцю»292. На жаль, ні воля Сапунова, ні пажаданне ягонай удавы не былі выкананы, а наадварот, з музея ў Менск хутка былі дадаткова высланы некаторыя сапуноўскія рукапісы, пра што мы ўжо згадвалі ў раздзеле пра гісторыю стварэння «Віцебскай даўніны». Hi раней, ні пазней узятыя з Віцебска рукапісы назад ужо не вярнуліся.
Тым часам перададзеную ў музей навуковую спадчыну Сапунова пачалі пакрысе выкарыстоўваць: для чытання цыкла лекцый у падшэфнай частцы дыяпазітывы з сапуноўскай калекцыі ў часовае карыстанне браў мастак Зінові Горбавец; «камплект рэпрадукцый гістарычных і палеаграфічных здымкаў» быў перададзены з музея кабінетам Ветэрынарнага інстытута і Белпедтэхнікума, а калекцыя «рэпрадукцый па полацка-віцебскай даўніне» —
292 ДАВВ, ф.1947, воп.1, спр.16, арк.384.
293 Тамсама, спр.П, арк.64; спр.17, арк. 12, 25.
Полацкаму краязнаўчаму таварыству293. Як бачым, шмат у каго было жаданне нешта атрымаць ад сапуноўскае спадчыны, і толькі Даніла Васілеўскі ў кастрычніку 1925 г. даслаў у музей «для захоўвання ў кутку імя Аляксея Парфенавіча» бібліяграфію Віцебшчыны, складзеную прафесарам на пачатку 1924 г. для Віцебскага краязнаўчага таварыства, архіў гэтага таварыства, «у працы якога А.П. прыняў вельмі значны ўдзел» і сшытак з матэрыяламі да гісторыі Бешанковіч, сабраныя К.Буцянёвым. «Пажадана, каб усе гэтыя рукапісы нікуды з музею не выдавалі і з Віцебску не вывазілі»,— напісаў ён у канцы свайго ліста294.
У Віцебску прафесара Сапунова памяталі і шанавалі. На агульным сходзе Віцебскага краязнаўчага таварыства 18 кастрычніка 1924 г. У.Краснянскі прачытаў даклад «Музэйныя помнікі старадаўніх Віцебскіх Рамесніцкіх Організацыяў» і прысвяціў яго памяці Аляксея Парфенавіча. 27 красавіка 1925 г. краязнаўчым таварыствам быў арганізаваны вечар памяці Сапунова, на якім прысутнічала каля 300 чалавек, у тым ліку і ўдзельнікі першай краязнаўчай канферэнцыі, што праходзіла ў Віцебску з 25 да 27 красавіка. Кароткім уступным словам вечар распачаў старшыня Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства Мікола Каспяровіч. Потым прафесар музычнага тэхнікума сыграў жалобны марш, пасля чаго Мікалай Багародзкі прачытаў даклад «Аляксей Парфенавіч Сапуноў і значэнне яго прац
294 ДАВВ, ф.1947, воп.1, спр.17, арк.6.
па даследаванню Віцебшчыны», у якім, апроч усяго іншага, акрэсліў і асабістыя рысы гісторыка: «Аляксей Парфенавіч жыў габінэтным працоўным жыццём, разлічваючы часам па строга азначанаму пляну, так што яго сябры й добрыя знаёмыя ведалі, што не заўсёды можна яго бачыць, нават у яго дома, хаця ён і быў дома. Пустых разгавораў ён ня любіў, забаваў не прызнаваў, да сваіх сяброў заходзіў толькі тады, калі ня было шумных сходаў і не заседжваўся пазней 9 гадзін вечару. Асабліва ажыўляўся, калі гутарка падымалася аб Беларусі, беларусах, гістарычным іх мінулым і сучасным становішчы. Ён прызнаваў асобную самастойнасць беларускае культуры, славянскую чыстакроўнасць у беларусе і трагічнае мінулае Беларусі. Гардзіўся сваім сялянскім пахаджэннем, рамяством сваіх продкаў кажамяк»295. Пасля заканчэння афіцыйнай часткі на вечары выступалі са спевамі студэнты музычнага тэхнікума і беларускі хор Сплендара. Спявалі «Полацк», «Каціўся вяночак», «Бульбу» і інш.296. Па сутнасці, гэтая імпрэза стала апошнім вялікім публічным мерапрыемствам перад дзесяцігоддзямі занядбання славутага імя гісторыка з Віцебска.
У 1932 г. Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства было ліквідавана, а многія ягоныя сябры рэпрэсаваны. Змрочныя гады сталінізму
295 Багародзкі М. Аляксей Парфенавіч Сапуноў і значэньне яго прац па дасьледаваньню Віцебшчыны // Віцебшчына. Т. 1. С.75—76.
296 Вечар А.П.Сапунова // Віцебшчына. Т.1. C.197.
перапынілі натуральную хаду развіцця беларускай гістарычнай навукі і нацыянальнага адраджэння, у кантэкст якога, нягледзячы на пэўныя агаворкі, так удала патрапілі шматгадовыя навуковыя напрацоўкі Аляксея Парфенавіча. Марксісцкая гістарыяграфія, засяроджаная пераважна на прадузятым асвятленні сацыяльных працэсаў у грамадстве, не мела ніякай цікавасці да прац Сапунова, які, да таго ж, меў сур'ёзныя, з яе пункту гледжання, плямы на сваёй біяграфіі.
У пасляваенны перыяд першую вялікую публікацыю пра Аляксея Сапунова зрабіла ў 1957 г. беларускі гісторык Ніна Іванаўна Дарафеенка297. У 1960-я г. з'явіліся публікацыі рэдактара выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» Мікалая Камінскага298 і віцебскага краязнаўцы Аркадзя Падліпскага299. У 1980-я г. дзякуючы выхаду цэлага шэрагу прац, прысвечаных гісторыі краязнаўства Беларусі, імя А.П.Сапунова паволі пачало вяртацца ў беларускую навуку. У 1987 г. рашэннем Віцебскага гарвыканкама была зроблена быццам бы добрая справа: 3-я Валадарская вуліца ў горадзе перайменавана ў вуліцу Сапунова. Шкада толькі, што знайсці яе ў блытаніне ўскраінных вулак Віцебска не так проста, ды і не кожны
297 Дарафеенка Н. Выдатны гісторык Віцебшчыны // Віцебскі рабочы. 1957. 26 ліпеня.
298 Камінскі М. Аляксей Сапуноў — беларускі гісторык // Літаратура і мастацтва. 1964. 6 кастрычніка.
299 Паддіпскі А. Выдатны гісторык Віцебшчыны // Віцебскі рабочы. 1969. 9 кастрычніка; ён жа. Выдатны знаўца Віцебшчыны // Полымя. 1970. №1 і інш.
нават карэнны жыхар тых мясцін зможа вам растлумачыць, хто такі быў гэты А.П.Сапуноў.
На канец 1980-х — пачатак 1990-х г. прыпала аднаўленне прымусова ліквідаванага беларускага краязнаўчага руху. У студзені 1991 г. пачало сваю дзейнасць Віцебскае абласное краязнаўчае аб'яднанне300, якое 30 сакавіка 1991 г. правяло дзень ушанавання памяці А.П.Сапунова. Да гэтай падзеі быў прымеркаваны выхад цэлай серыі друкаваных матэрыялаў пра выдатнага знаўцу края, змешчаны на старонках мясцовых перыёдыкаў301. Там жа, зрэшты, упершыню пабачыла свет і «Кароткая характарыстыка беларуса», напісаная Сапуновым302. Імпрэза пачалася раніцай 30 сакавіка з паніхіды па Аляксею Парфенавічу, якая была адслужана ў Пакроўскім саборы. Адтуль жа пачалася і пешаходная экскурсія «Сапуноўскія мясціны ў Віцебску». На другую палову дня былі запланаваны Першыя Сапуноўскія чытанні, месцам правядзення якіх стаў Беларускі Акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа. Там жа была разгорнута выстава, падрыхтаваная па
300 Віцебскае абласное краязнаўчае аб'яднанне было ліквідавана летам 1999 г.
301 Хмяльніцкая Л. Энцыклапедыя паўночнай Беларусі // Віцебскі рабочы. 1991. 26 сакавіка. С.4; яна ж. Апошнія гады // Віцебскі рабочы. 1991. 27, 28, 29 сакавіка; яна ж. Ён ведаў болып за нас // Внтебскнй курьер. 1991. 23, 30 марта; 30 сакавіка — дзень ушанавання памяці А.П.Сапунова // Віцебскі рабочы. 1991. 29 сакавіка. C.1; Памяці прафесара // Віцебскі рабочы. 1991. 30 сакавіка. С.5.
302 Сапуноў А. Кароткая характарыстыка беларуса // Віцебскі рабочы. 1991. 14 сакавіка. С.4.
матэрыялах асабістага архіва Сапунова з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, якая выклікала вялікую цікавасць наведвальнікаў, бо ўсе паказаныя рэчы публічна экспанаваліся ўпершыню. Выступленні мінскіх ды віцебскіх навукоўцаў і краязнаўцаў завяршыліся канцэртам беларускай народнай песеннай спадчыны ў выкананні ўдзельнікаў фальклорнага калектыву Багатырскага сельскага дома культуры Полацкага раёна, якія пазнаёмілі з купальскімі, жніўнымі, талочнымі, радзіннымі і вясельнымі песнямі ў тым выглядзе, як дагэтуль яны яшчэ гучаць у народзе. Удзельнікамі Першых Сапуноўскіх чытанняў у Віцебску быў прыняты зварот да Віцебскага гарадскога Савета народных дэпутатаў з прапановай увекавечыць памяць Аляксея Парфенавіча. Было прапанавана на месцы дома ў былым Духаўскім завулку, дзе доўгія гады жьгў Сапуноў, і на будынку былой мужчынскай Аляксандраўскай гімназіі ўладкаваць мемарыяльныя знакі, а таксама надаць адной са школ Віцебска імя краязнаўцы. (У дужках заўважым, што прапановы краязнаўцаў, якія хоць і былі сустрэты з вялікай прыхільнасцю гарадскімі ўладамі, так і засталіся толькі «добрымі намерамі)».