Гісторык з Віцебска
(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
«Дзякуючы толькі 4-м асобам мы з жонкаю не загінулі (літаральна!) ад голаду і холаду. Вось імёны гэтых незабыўных асобаў: А.І.Балкашынаў, В.А.Балкашынава (народж. Бялыніцкая-Біруля), З.А.Ліхач (народж. БялыніцкаяБіруля), Б.Р.Брэжга»,— пад гэтым запісам у сваім асабістым альбоме Сапуноў паставіў подпіс і дату «16 лютага (1 сакавіка) 1922 г.»252. Такая кароткая занатоўка, змешчаная ў альбоме, які людзі звычайна ствараюць для фіксацыі найбольш памятных падзей свайго жыцця, нагадвае, хутчэй, памінальны спіс уратавальнікаў душаў і жыццяў чалавечых. Аляксандр Іванавіч Балкашынаў — былы ўладальнік
250 Малько Н. А. Воспомннання. Сгатьн. Пнсьма. Ленннград, 1972. С.98.
251 ДАВВ, ф.1947, воп.1, спр. 1, арк.17, 88.
252 ВАКМ, КП 7285/1.
маёнтка Лускінопаль, дзе быў створаны часовы архіў губернскага архіўнага фонда, які ніколі не адмаўляўся даць архіварыусу Сапунову коней пад час ягоных архіўных адысеяў па маёнтках і вёсках губерні. В.А.Балкашынава і З.А.Ліхач —таксама насельніцы маёнтка Лускінопаль, з дому, як адзначаў сам Сапуноў, Бялыніцкія-Бірулі. Баляслаў Рычардавіч Брэжга — на той час загадчык Віцебскага губернскага архіўнага фонда, пазней — прафесар, латышскі савецкі гісторык. «Памяні, Госпадзе, душы спачылых слугаў Тваіх!..»
Пасля звальнення з пасады архіварыуса губархіва, летам і восенню 1922 г. прафесар Сапуноў крыху супрацоўнічаў з Віцебскім губернскім зямельным упраўленнем у якасці спецыяліста па кадастравых і ўліковых працах253. Цалкам не парываючы адносінаў з губархівам, Сапуноў меў у адным з ягоных памяшканняў на вуліцы Замкавай, 17 (у будынку цэнтральнага архіва) бібліятэчны пакой. У красавіку 1923 г. гэты пакой быў абрабаваны, з яго ўкралі планы і карты, з нагоды чаго загадчык губархіва звяртаўся ў друті раён Віцебскай савецкай міліцыі з просьбай «выслаць агента для пошуку»254.
Нягледзячы на эпізадычныя заробкі і цяжкія матэрыяльныя ўмовы, гісторык не мог развучыцца думаць, працаваць. Навуковая думка жыла, пульсавала, патрабавала выйсця. Катаракта засціла свет, літары на рукапісах апошніх
253 Гл. адпаведныя пасведчанні (ВАКМ, КП 7285(3)/1).
254 ДАВВ, ф.289, воп.1, спр.39, арк.20, 24.
гадоў жыцця атрымліваліся вялізныя і нязграбныя. Але рукапісы ствараліся. У 1923 г. па прапанове планавай камісіі Сапуноў напісаў даклады «Віцебская губерня і яе месца ў Беларусі», а таксама «Найноўшая беларуская літаратура»“5. «Пастаянны клопат пра тое, чым і як пражыць заўтрашні дзень, не даваў магчымасці сканцэнтраваць думкі»,—■ узгадваў гісторык незадоўга да смерці. «Што дзень наступны мне рыхтуе?» — вось што адцягвала ад сістэматычнай працы». Да таго ж, большасць бібліятэк у горадзе была разрабавана, гэта не давала магчымасці браць нават самыя простыя даведкі, звычайна такія неабходныя ў навуковай працы.
Выкладчыцкая дзейнасць Сапунова па-ранейшаму працягвалася ў Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута. Яшчэ ў 1921 г. пры этнаграфічным кабінеце ВАМАІ быў створаны этнаграфічны гурток, які праз год быў рэарганізаваны ў камісію. За час існавання этнаграфічнай камісіі было праведзена каля 15 пасяджэнняў, запісана больш за 300 народных песень і сабрана каля 120 этнаграфічных прадметаў. Сябрамі гуртка (а іх было каля 35 чалавек) у 1922 г. выдаваўся часопіс «Белорусскнй этнограф» (на рускай мове), які з-за адсутнасці сродкаў друкаваўся на машынцы ў колькасці 50 экзэмпляраў. Усяго выйшлі толькі два нумары часопіса256. У першым, красавіцкім нумары былі апублікаваны артыкулы
255 Звезда. 1924. №232.
256 Касьпяровіч М.У. Краязнаўства. Менск, 1929.
М.Мялешкі «Задачы беларускай этнаграфіі», А.Шлюбскага «Праграма па збіранні звестак пра рэлігійныя вераванні беларусаў» і І.Кузьміна «Пра запіс асобных выразаў і слоў народнай мовы». Другі, травеньскі, нумар уключаў толькі два артыкулы — А.Сапунова «Кароткая характарыстыка беларуса» і В.Дабравольскага «Дунай у славянскім фальклоры і прарадзіма славянаў»257.
У ВАМАІ Сапуноў чытаў курс «Помнікі даўніны і іх ахова». У сваіх лекцыях ён часта расказваў студэнтам пра разбурэнне памятак даўніны: «Шмат дагістарычных і гістарычных помнікаў у Беларусі знішчана часам, нямала загінула і ад святатацкай, злой волі; але больш за ўсё загінула іх у выніку выключнага раўнадушша і невуцтва <...> Калі я быў ужо настаўнікам у тутэйшай гімназіі, то аднойчы выявіў наступны факт: казённыя дровы дрэнна гарэлі, і вось вартаўнікі пры распальванні звярталіся па дапамогу да паперы, якую здабывалі, вырываючы аркушы з фаліянтаў, якія знаходзіліся ў настаўніцкім пакоі не ў шафах, а проста на паліцах. Менавіта тады загінула некалькі тамоў каштоўнага піярскага выдання „Збору канстытуцый", тады ж загінула і шмат тамоў Вялікай Французскай Энцыклапедыі»258. У сваіх лекцыях Сапуноў таксама падрабязна знаёміў студэнтаў з тымі мерамі па ахове помнікаў,
257 Падліпскі А. Нашы славутыя землякі // Віцебскі рабочы. 1991. 22 жніўня. С.4.
258 ВАКМ, КП 7295/14, арк.5, 10—11.
што прадпрымаліся ўрадам Расійскай імперыі, пачынаючві яшчэ з XIX ст. Тым не менш, на зацікаўленне гісторыяй прыватных асобаў, дзякуючы актыўнай пазіцыі якіх было ўратавана шмат помнікаў даўніны, уладныя структуры заўсёды паглядалі скоса. «Амаль адзіныя ў нас працаўнікі на ніве этнаграфічнай, археалагічнай і гістарычнай -— гэта настаўнікі,— казаў Сапуноў. — Але да самага апошняга часу лёс гэтых самаахвярных працаўнікоў навукі быў велвмі цяжкі. Ці можна паверыць, што пастаўленві на чале асветы ўсяго беларускага краю казаў незабвіўнаму нашаму этнографу М.Я.Нікіфароўскаму літаральна наступнае: „Пабочныя заняткі Вашыя (г.зн. працві па этнаграфіі) — гэта крадзёж казённага часу". Тое ж было сказана і мне. А нябожчвіка Е.РРаманава „для карвісці службві" ганялі па ўсіх беларускіх губернях, чвім ён быў даведзены да цяжкага становішча: пераведзены з Магілёва ў Віцебск, знаходзячыся ў ввіключна складанвіх абставінах, ён вымушаны быў прадацв сваю багатую калекцыю прыладаў каменнага веку, сабраную ў Беларусі, у Ляйпцыг: у Расіі пакупніка не знайшлося...»259.
Пасля рэвалюцыі дзейнасцв археалагічнага інствітута ў Віцебску ўсё болвш і больш ускладнялася. Дзяржава выдаткоўвала мізэрныя сродкі на ягонае ўтрвіманне. Так, па словах Сапунова, у 1922 г. Наркамасветві ввідзяляў
259 ВАКМ, КП 7295/11, арк.ЗЗ—34.
260 ВАКМ, КП 7295/18, арк.Ю адв.
грошы на аплату працы толькі трох штатных адзінак, і сродкі гэтыя дзяліліся паміж усімі выкладчыкамі ВАМАІ260. Маскоўскі археалагічны інстытут быў зачынены ў 1922 г. у сувязі з закрыццём усіх археалагічных інтытутаў у РСФСР Разам з тым было ліквідавана і ягонае Віцебскае аддзяленне.
Пасля закрыцця ВАМАІ ў Віцебску засталася яшчэ адна вышэйшая навучальная ўстанова — педагагічны інстытут, рэарганізаваны ў 1918 г. з настаўніцкага інстытута. У траўні 1923 г. ён зноў перацярпеў рэформу і быў ператвораны ў Вышэйшы педагагічны інстытут. У 1922—1923 навучальным годзе лектарам сацыяльна-гістарычнага аддзялення тут пачаў працаваць прафесар Сапуноў.
Напачатку яму даручалася чытаць курс лекцый па гісторыі Заходняй Расіі. Курс быў разлічаны да канца навучальнага года (чэрвеня 1923 г.) і складаўся з 40 лекцый. У Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці захавалася наступная ягоная праграма, распрацаваная Сапуновым: «1) Што такое Беларусь і хто такія беларусы? (2 л.); 2) Кароткая характарыстыка беларуса (1 л.); 3) Бібліяграфія Беларусі (1 л.); 4) Межы беларускага племя; статыстыка, мова і літаратура; гісторыя Заходняй Расіі (10 л.); 5) Віцебская губерня: межы (да 1917 г.) і прастора; статыстыка і этнаграфія; горы, рэкі, азёры і балоты; лясы, расліннае покрыва, лекавыя расліны; мінеральныя воды; клімат, глеба, геалагічная будова, карысныя выкапні; земляробства, жывёлагадоўля, садаводства і
агародніцтва; прамысловасць заводская і фабрычная, кустарныя промыслы; гандаль. Гісторыя Віцебска: палітычнае і грамадскае жыццё; горад (miasto) і замкі; рэлігійнае жыццё; культурнае жыццё; плошчы, вуліцы, масты і інш. Павятовыя гарады Віцебскай губерні (16 л.); 6) Магілёўская губерня (2 л.); 7) Смаленская губерня (2 л.); 8) Мінская губерня (2 л.); 9) Віленская губерня (2 л.); 10) Гродзенская губерня (1 л.); 11) Ковенская губерня (1 л.)»261.
Аднак раптам здарылася тое, чаго гісторык ніяк не чакаў. За паўтода да сваёй смерці ён пісаў: «Я быў такі шчаслівы, што на старасці гадоў дажыў да адраджэння Беларусі, калі ні „сепаратызм", ні „сімпатыі да Беларусі" не сталі ўжо лічыцца крамольнымі. Але тут здарылася яшчэ горшая бяда! Калі я канстатаваў факт малога знаёмства шырокіх мас з назваю „Беларусь", то апынуўся ледзь не ворагам адраджэння дарагой бацькаўшчыны: мне не дазволена было чытаць у Педагагічным інстытуце лекцыі па гісторыі Беларусі, дзеля якой я, у меру маёй моцы і магчымасцяў, працаваў больш за 40 гадоў і гісторыю якой я выкладаў на працягу 10 гадоў. Такім чынам, я трапіў, так бы мовіць, з агню ды ў полымя. Мне дазволена было (пасля, аднак, дастаткова доўгага прамежку часу) чытаць толькі лекцыі пра старажытнасці Беларусі, на што выдзелена было 2 гадзіны ў тыдзень і за што я атрымліваю 18 руб. у месяц... Ці можна існаваць на гэтыя сродкі пры цяперашняй дарагоўлі на ўсе прадукты і
261 ДАВВ, ф.204, воп.1, спр.130, арк.9.
кватэры?.. Калі б не вялікадушная дапамога добрых людзей, то мне з сям'ёй (сам — трэці262) давялося б ледзь трымацца»263.
Сапраўды, курс беларускіх старажытнасцяў у Віцебскім педінстытуце быў мізэрным і па колькасці адведзеных на яго гадзін, і па велічыні заробку, які ён даваў выкладчыку. Аднак Сапуноў ставіўся да яго з усёй сур'ёзнасцю і адказнасцю навукоўцы. Ва ўступнай частцы да праграмы курса «Старажытнасці Беларусі» ён пісаў: «Помнікі даўніны падзяляюцца на славесныя (жывыя), пісьмовыя і рэчавыя. Менш за ўсё пашчасціла помнікам рэчавым. Менавіта па гэтай прычыне я на працягу бягучага 1923—1924 акадэмічнага года і спыніўся на помніках рэчавых, да таго ж, гістарычных. Ва ўсіх сферах вывучэння Беларусі існуе шэраг вельмі істотных прабелаў. Жніво, такім чынам, вялікае, працаўнікоў жа пакуль мала. Вось на гэтыя працы трэ-
2М Уласных дзяцей А.П.Сапуноў не меў, адпак час ад часу браў да сябе каго-небудзь на выхаванне. У адной з ягоных анкет пачатку XX ст. знаходзім наступныя звесткі: «Калі я выконваў абавязкі сакратара Віцебскага губернскага статыстычпага камітэта, меў 750 руб. па пасадзе сакратара і 1500 руб. пенсіі. Дзяцей няма, аднак на папячэнні пляменнік Леанід Іванавіч Сапуноў, вучань Аляксандраўскай гімназіі <...> Апроч таго, я дапамагаю састарэлай цётцы Дар’і Рыгораўне Сапуновай, якая жыве ў м.Усвяты Віцебскай губерні» (ВАКМ, КП 7285/ 1). У 1920-х г. Аляксей Парфенавіч выхоўваў, відаць, ужо іншага хлопчыка, бо па пасяджэнні культурнагістарычнай секцыі Віцебскага таварыства краязнаўства 24 траўня 1925 г. згадвалася, што пасля смерці Сапунова ягоная «пснсія дае магчымасць да існавання жане нябожчыка і яго малалетняму прыёмнаму сыігу з сялян» (ДАВВ, ф.1947, воп.1, спр.7, арк.ЗО—30 адв.).