Гісторык з Віцебска (жыццяпіс Аляксея Сапупова) Людміла Хмяльніцкая

Гісторык з Віцебска

(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
51.22 МБ
Недзе каля 1917 г. Аляксей Сапуноў пасяліўся ў доме №18 на Набярэжнай Дзвіны (да нашага часу вуліца не захавалася) у другой частцы горада216. Ён здымаў кватэру ў доме, што належаў Аляксею Ануфрыевічу Валковічу, колішняму дэпутату гарадской думы, які сам жыў у доме №10 па вуліцы Саборнай (цяпер вуліца камісара Крылова). Пасля адрачэння ад прастола Мікалая II і адхілення ад улады віцебскага губернатара А.А.Валковіч стаў губернскім камісарам Часовага ўрада, аднак пасля захопу ўлады бальшавікамі вельмі хутка быў вымушаны скончыць сваю палітычную кар'еру217. На пачатку XX ст. на Набярэжнай Дзвіны знаходзіўся дом, якім валодала Варвара Паўлаўна Валковіч, цешча Аляксея Парфенавіча. У 1912 г. гэты дом быў прададзены ўладаркай Аляксандру Цэккель-Райзенгофу218.
У другой палове 1918 г. Сапуноў падаў у суд прашэнне аб скасаванні шлюбу з Юліяй
216 ДАВВ, ф.1001, воп.1, спр.23, арк.231.
217 Пра яго гл.: ДАВВ, ф.67, воп.2, спр.364, арк.1, 2, 5, 13; Подлнпскйй А. Внтебская Александровская гнмназня (1808—1918). Внтебск, 1994. С.43—44.
218 НГАБ, ф.2496, воп.1, спр.5152, арк.171адв.—172.
Сапуновай. Што стала прычынай гэтага — дакладна невядома. На пачатку кастрычніка ў газеце «Нзвестня Вмтебского Губернского Совета крестьянскнх, рабочнх, красноармейскнх н батрацкнх депутатов» у раздзеле аб'яў была змешчана інфармацыя наступнага зместу: «Мясцовы народны суддзя 2-га ўчастка г.Віцебска ў выніку прашэння гр. Аляксея Парфенавіча Сапунова, які жыве ў Віцебску ў 2-й частцы па Набярэжнай р.Дзвіны ў д.№18, аб скасаванні шлюбу яго з гр. Юліяй Садэкаўнай Сапуновай (народжанай Валковіч) выклікае ў камеру сваю, што знаходзіцца ў Віцебску ў будынку был. Полацкай духоўнай кансісторыі, гр. Юлію Сапунову на працягу 2-х месяцаў з дня гэтай публікацыі <...> Калі ж выкліканая гр. Юлія Садэкаўна Сапунова (народж. Валковіч) не з'явіцца на працягу азначанага часу і не прышле замест сябе давераную асобу і не дасць на гэта пісьмовых тлумачэнняў, то на падставе дэкрэта Савета Народных Камісараў будзе вынесена завочнае рашэнне па прашэнні грамадзяніна Сапунова і шлюб будзе скасаваны»219. Юлія Сапунова ў азначаны тэрмін, відаць, у суд не з'явілася, і ў адным з дакументаў за 1919 г. знаходзім згадку ўжо пра новую жонку Аляксея Парфенавіча — Марыю Іпацеўну Сапунову (народжаную Талоцкую), якая была маладзейшая за яго гадоў на
219 Мзвестня Внтебского Губернского Совета крсстьянскнх, рабочнх, красноармейскнх н батрацкнх депутатов. 1918. №213. 4 октября. С.5. Выказваю шчырую падзяку Шышанаву В.А. за дапамогу ў адшуканні гэтага дакумента.
18. Яна заставалася сябрам гісторыка ўжо да канца ягонага жыцця.
Пасля рэвалюцыі Аляксей Сапуноў стаў савецкім служачым — загадваў статыстычным аддзелам губернскага выканаўчага камітэта. Структура новых дзяржаўных органаў на той час была яшчэ неадпрацаванай, і пасля чарговага дэкрэта СНК у кастрычніку 1918 г. статаддзел пры губвыканкаме быў ліквідаваны. Замест яго стваралася Віцебскае губстатбюро з дзесяццю секцыямі. Сапунову прапанавалі з 1 лістапада загадваць «секцыяй дэмаграфічнай і маральнай статыстыкі»220. Статбюро размяшчалася ў Гутараўшчыне ў будынку былога сялянскага банка (цяпер ветэрынарнай акадэміі). Заробак Сапунова складаў спачатку 650 рублёў у месяц, а з 1 снежня 1918 г., калі былі ўведзены новыя стаўкі, — 900 рублёў221. Пенсія прафесару новымі ўладамі не выплочвалася.
У абавязкі служачых секцыі дэмаграфічнай статыстыкі ўваходзіў збор звестак пра шлюбы, нараджэнні, смерці, веравызнанні, перамяшчэнні насельніцтва губерні — кожны дзень лічбы, лічбы, лічбы. Хворыя вочы навукоўцы не вытрымлівалі такога напружання. 31 сакавіка 1919 г. ён напісаў прашэнне наступнага зместу: «3 нагоды хваробы вачэй (cataractes) я, на вялікі жаль, не магу адносіцца да маіх службовых абавязкаў належным чынам, а таму вымушаны выйсці ў адстаўку»222. На наступны
220 ДАВВ, ф. 1821, воп.2, спр.2, арк.194.
221 Тамсама, спр.1, арк.15—21.
222 Тамсама, спр.2, арк.384.
дзень, 1 красавіка, Сапуновым было складзена яшчэ адно прашэнне на імя загадчыка губстатбюро, якое яскрава сведчыла пра ягонае тагачаснае матэрыяльнае становішча: «Вымушаны ў выніку хваробы вачэй (cataractes) выйсці ў адстаўку, я, не маючы дастатковых сродкаў ні для лячэння вачэй, ні ўвогуле для далейшага існавання, рашаюся звярнуцца да Вас з пакорнай просьбай: ці не знойдзеце Вы магчымым прызначыць мне аднаразовую дапамогу. Справе статыстыкі я праслужыў 18 гадоў»223. Маладой савецкай уладзе трэба аддаць належнае: просьба састарэлага прафесара была задаволена.
Пасля рэвалюцыі Сапуноў працягваў чытаць лекцыі ў Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута. Расклад заняткаў друкаваўся на старонках мясцовых перыёдыкаў. Так, у «Паведамленнях Віцебскага Губернскага Савета сялянскіх, рабочых, чырвонаармейскіх і батрацкіх дэпутатаў» за 1919 г. знаходзім абвестку, што ў суботу, 1 сакавіка, з 7 да 8 гадзінаў вечара ў ВАМАІ чытаў лекцыю пра старажытнасці Паўночна-Заходняга краю А.П.Сапуноў, пасля чаго гадзіна часу была адведзена на заняткі па французскай мове, і яшчэ адна — па мове эсперанта224. У працоўныя дні заняткаў было менш (1 або 2 гадзіны на дзень).
223 ДАВВ, ф. 1821, воп.2, спр.2, арк.385.
224 РІзвестня Внтебского Губернского Совета крестьянскнх, рабочнх, красноармейскнх н батрацкнх депутатов. 1919. №44. 25 февраля.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі цыркулярам Наркамасветы ад 27 жніўня 1918 г. Віцебская навуковая архіўная камісія была перададзена ў ведамства Галоўнага ўпраўлення архіўнай справай. Разам з тым яна была пазбаўлена раскватараванымі ў горадзе вайсковымі аддзеламі памяшканняў для сваёй бібліятэкі, архіва і музея. Пастановай агульнага сходу 12 красавіка 1919 г. яна перапыніла сваё існаванне і перадала ўсю маёмасць, a дакладней, рэшткі сваёй калекцыі ВАМАІ.
Яшчэ 26 кастрычніка 1918 г. губернскі аддзел народнай асветы перадаў пад апеку ВАМАІ губернскі архіў, не маючы магчымасці займацца ім уласнымі сіламі. Дзякуючы намаганням інстытута, на пачатку 1919 г. пры вышэйзгаданым губаддзеле быў створаны архіўны пададдзел, які здолеў праіснаваць толькі некалькі тыдняў. Зрэшты, 31 сакавіка 1919 г. выйшаў дэкрэт за подпісам старшыні СНК У.Ульянава (Леніна) аб стварэнні губернскіх архіўных фондаў. Галоўным упраўленнем архіўнымі справамі, якое знаходзілася ў Петраградзе, быў прызначаны спецыяльны ўпаўнаважаны па Віцебшчыне. У чэрвені таго ж года пачалася праца па стварэнні губернскага архіўнага фонда ў Віцебску225.
Аляксей Парфенавіч Сапуноў быў запрошаны да супрацоўніцтва. На пасяджэнні 14— 16 чэрвеня калегіі Галоўнага ўпраўлення архіўнымі справамі разам яшчэ з сямю асобамі ён
225 Брэжга Б. Архівы і архіўная праца ў Віцебшчыне // Віцебшчына. Т.1. С.56—57.
быў зацверджаны ў штаце Віцебскага губархіва на пасадзе выконваючага абавязкі архіварыуса226. Тады ж увесь губернскі архіўны фонд вырашана было падзяліць на 7 секцый: юрыдычную, ваенную, народнай асветы, гістарычна-эканамічную, унутранага ўпраўлення і самакіравання, гістарычна-рэвалюцыйную і друкаваных выданняў. У сваю чаргу секцыі былі аб'яднаны ў два аддзелы, адным з якіх павінен быў кіраваць Алаізі Брэжга, другім — Аляксей Сапуноў. Апроч таго, на абодвух архіварыусаў ускладаліся абавязкі агляду прыватных архіваў227.
Адным з кірункаў дзейнасці губархіва быў збор звестак пра розныя павятовыя архівы губерні. Дзеля гэтага рассылаліся апытальныя лісты, на падставе якіх павятовыя архівы браліся на ўлік. Іншым разам архівы браліся на ўлік і пасля агляду іх накіраванымі ў паветы супрацоўнікамі губархіва. На пачатку кастрычніка 1919 г. Сапуноў атрымаў заданне агледзець валасныя, сядзібныя і царкоўныя архівы Віцебскага, Сенненскага і Аршанскага паветаў Віцебскай губерні228. Так, па восеньскай бездаражы, пад пранізлівымі вятрамі 67-гадовы прафесар вымушаны быў выправіцца ў цяжкае падарожжа. Рух цягнікоў па чыгунцы быў амаль што перапынены, гаспадары, у якіх яшчэ заставаліся коні, адмаўляліся даваць іх,
226 ДАВВ, ф.289, воп.1, спр.13, арк.7. Праўда, у адной з анкет Сапуноў згадваў, што працаваў архіварыусам з 1 красавіка 1919 г. (Тамсама, спр.21, арк.57).
227 Тамсама, спр.2, арк.З.
228 Тамсама, спр.23, арк.7.
знясіленых бяскорміцай і хваробамі, у дарогу. А іншым разам фронт падыходзіў так блізка, што далейшае перамяшчэнне рабілася проста небяспечным.
І ўсё ж цэлую восень, зіму і вясну наступнага года Аляксей Сапуноў са сваімі памочнікамі ўпарта перабіраўся ад вёскі да вёскі, ад сядзібы да сядзібы, аглядаў і апісваў дакументы, кнігі, старыя калекцыі. Вынікі гэтай адысеі ён апісаў потым у сваёй справаздачы: «Маёнтак Лускінопаль (Машканскай вол., Сенненскага пав.). Ёсць невялікі архіў, які складаецца з цікавых сельскагаспадарчых запісаў і метэаралагічных (назіранняў — Л.Х.) за апошнія 20 гадоў. Запісы гэтыя вяліся былым уладальнікам А.І.Балкашынавым і цяпер парадкуюцца. Ёсць некалькі цікавых кніг, якія выпадкова захаваліся.
21 (8) снежня 1919 г. мы азнаёміліся з архівам Машканскага валаснога праўлешія (Сенненскага пав.). Архіў аказаўся ў поўным парадку.
10 студзеня 1920 г. (28 снежня 1919 г.) агледжана бібліятэка ў маёнтку Зацішша (Машканскай вол., Сенненскага пав.), які належаў памерламу А.Ф.Заблоцкаму. Каштоўнасці не ўяўляе (белетрыстыка і раскіданая). Архіва няма.
Маёнтак Любашкава (Сялюцкай вол., Віцебскага пав.), належаў памерламу Уладзіміру Рыгоравічу Лужынскаму. Некалі маёнтак належаў архіепіскапу Васілю Лужынскаму (вядомы дзеяч уз'яднання заходне-рускіх уніятаў). Маёнтак гэты мы наведвалі тройчы (другі раз 12 кастрычніка 1919 г., трэці — 12 студзеня
1920 г.229). Складзены вопіс рэчаў і хатняга начыння. У тым ліку: абраз Св.Тройцы 1816 г. пісаны на палатне алейнымі фарбамі; 6 партрэтаў у залатых рамах, з якіх адна алеаграфія Аляксандра III, астатнія жывапісныя: Мікалая I, аднаго з членаў царскай сям'і, Васіля Лужынскага, невядомай асобы каталіцкага або уніяцкага веравызнання, невядомай асобы з сям'і Глазка (партрэты царскай сям'і і В.Лужынскага з папраколванымі вачыма). Камода кацярынінскіх часоў чырвонага дрэва з бронзавымі ўпрыгожваннямі. Складзены і падрабязны каталог кніг. Узяты намі архіў перавезены пакуль што ў маёнтак Лускінопаль і аказаўся вельмі цікавым. Па-першае, там знаходзілася некалькі кніг і папераў з сельска-гаспадарчымі запісамі пачатку XIX ст. і да апошняга часу (ёсць і падрабязнае ўказанне аканому м.Любашкава, напісанае ўласнаручна архіепіскапам Васілём у 1864 г.). Асаблівую цікавасць уяўляюць дзве кнігі з сакрэтнымі дакументамі за 1839, 1840 і 1848 г. Цяпер мы заняты падрабязным азнаямленнем з гэтым архівам.