Гісторык з Віцебска
(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
Сапуноў лічыў М.В.Каяловіча Калумбам, які адкрыў рускаму грамадству Беларусь184, і доўті час знаходзіўся пад уплывам ягоных ідэй вялікадзяржаўнасці і манархізму як падставы для тлумачэння многіх момантаў феадальнай гісторыі Беларусі. У 1896 г. у духу традыцыйнай дваранскай гістарыяграфічнай традыцыі ім былі напісаны дзве брашуры — «Значэнне царавання імператрыцы Кацярыны II для Заходняга краю ўвогуле і Віцебскай губерні ў прыватнасці» і «Граф Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі» — адны назвы якіх гавораць ужо самі за сябе.
Аднак шматлікія паездкі ў Маскву, Пецярбург і Вільню, а таксама асабістае знаёмства з выдатнымі гісторыкамі і дзеячамі культуры свайго часу (Мітрафанам Доўнар-Запольскім185,
183 Полоцкне Епархналыіые Ведомостн. 1893. №11. С.487.
184 Сапунов АП. Белоруссяя н белоруссы. Внтебск, 1910. С.4.
185 А.П.Сапуноў фінансаваў выданне першага тома «Нсследованнй н статей» М.В.Доўнар-Запольскага, які выйшаў у Кіеве ў 1909 г. Гл.: Магілёўшчына. Пад кіраўніцтвам і рэдакцыяй А.М.Беларусава. Т.1. Магілёў, 1927. C.162.
Браніславам Эпімахам-Шыпілам і інш.) значна паўплывалі на лібералізацыю поглядаў Сапунова. Пра эвалюцыю поглядаў віцебскага краязнаўцы на гістарычнае мінулае Беларусі як пра факт, які ўжо адбыўся, мы можам казаць на падставе тэкстаў ягоных прац, напісаных у другой палове 1900-х г. Менавіта да гэтага часу склаліся тыя перакананні гісторыка, якіх ён трымаўся ўжо практычна да канца свайго жыцця.
Упершыню заклік да самавызначэння беларусаў прагучаў з вуснаў Сапунова з трыбуны III Дзяржаўнай Думы. Сваю прамову, прачытаную 30 траўня 1909 г., ён склаў як адказ на ліст колішняга дэпутата Дзяржсавета ад Віленскай губерні Корвіна-Мілеўскага, знанага дзеяча польскага кола. Паступова, пункт за пунктам, Сапуноў развенчваў міф пра тое, што палякікаталікі былі асноўнай і спрадвечнай народнасцю Заходняга краю і заўсёды добра ставіліся да беларусаў. «Не больш за тры стагоддзі таму ўсё насельніцтва Беларусі было спрэс беларускім, спрэс праваслаўным»,— сцвярджаў гісторык. Залічэнне да палякаў беларусаў-каталікаў ён лічыў несправядлівым «змяшэннем двух слоў, двух паняццяў», «проста этнаграфічным рабункам», а выкладанне закона Божага рыма-каталіцкага веравызнання ў навучальных установах на польскай мове — не надта прыкметнай, але сапраўднай паланізацыяй беларусаў-каталікаў. Падсумоўваючы сказанае, Сапуноў сказаў: «У нас, у Заходнім краі, стан спраў сёння такі: на адным баку стаіць моцнае сваім уплывам наша
найвышэйшае апалячанае дваранства і побач з ім багатае яўрэйства, якое заціснула некалі трывалае гарадское саслоўе наша; а на другім баку стаіць бедная, цёмная, хоць і агромністая маса народная»186. (У дужках варта заўважыць, што праявы антысемітызму адзначаліся не толькі асабіста ў Сапунова, але і былі пэўным стылем працы ўвогуле ўрада і парламента. Абвінавачванне чарнасоценнымі газетамі таго ці іншага міністра ў заступніцтве за яўрэяў іншым разам было роўнае канцу ягонай палітычнай кар'еры. Сам імператар быў ярым і актыўным антысемітам.)
Нельга, канечне, кваліфікаваць дэпутата Дзярждумы Аляксея Сапунова як аднаго з лідэраў беларускага адраджэнскага руху пачатку XX ст. Аднак ягоная пазіцыя была ўсё ж дастаткова смелай для свайго часу і таго сацыяльнага становішча, якое ён займаў. Адна справа — знаходзіцца, так бы мовіць, у афіцыйнай апазіцыі да ўрада, і зусім іншая — мець магчымасць з'явіцца перад «Ягонай імператарскай вялікасцю» і быць прынятым старшынёй Савета міністраў, і знайсці грамадзянскую смеласць з самай высокай трыбуны краіны публічна выказваць не зусім пажаданыя для афіцыёза ўласныя думкі.
Па цытаваных выказваннях гісторыка мы бачым, што ён выразна разумеў небяспеку, якая зыходзіла ад захадаў па паланізацыі беларускага насельніцтва. «Сапуноў у сваіх працах
186 Сапунов А.П. Речн в Государственной Думе 3-го созыва. С.38—39.
даказаў, што беларусы — гэта не палякі, а далей упэўніўся, што Беларусь — гэта і не Маскоўшчына», — адзначаў у сваім дакладзе на 1-й акруговай канферэнцыі Краязнаўчага таварыства, што адбылася ў красавіку 1925 г., Даніла Васілеўскі187.
Яшчэ адна прамова, якую Сапуноў прачытаў з трыбуны Дзяржаўнай Думы 11 траўня 1910 г., тычылася ўвядзення земстваў у Віцебскай, Валынскай, Кіеўскай, Мінскай, Магілёўскай і Падольскай губернях. Даўняе пытанне пра неабходнасць увядзення земстваў у Заходнім краі да вясны 1910 г. вылілася ў рашэнне ўвесці іх толькі ў шасці з дзевяці губерняў (у Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губернях «рускае памешчыцкае землеўладанне» лічылася вельмі слабым, што пагражала «рускім» стратай дамінавальных пазіцый у розных сферах грамадскага жыцця). У сувязі з гэтым выбары павінны былі ажыццяўляцца па іншым прынцыпе: знішчаліся саслоўныя і ўводзіліся выбары па нацыянальных курыях. Такім чынам, рэакцыйны па сваёй сутнасці законапраект меў выгляд буйнога ліберальнага пачынання — уводзіў бессаслоўныя выбары ў земствы і крыху павялічваў прадстаўніцтва сялянаў.
У траўні 1910 г. гэты законапраект быў прыняты Думай, аднак у сакавіку 1911 г. адхілены Дзяржаўным Саветам. П.А.Сталыпін пасля гэтага падаў у адстаўку, якая не была прынята. Па сутнасці, гэты крок стаў актам палітычнага
187 ДАВВ, ф.1947, воп.1, спр.14, арк.299—300.
самазабойства старшыні Савета міністраў. У пошуках прыстойнага выйсця з'явілася ідэя ўвесці для Сталыпіна пасаду намесніка Сібіры або накіраваць яго на пасаду намесніка KayKasa ці пасла. Зрэшты, рашэнне ўзяла на сябе «охранка», адправіўшы свайго ўласнага шэфа туды, адкуль ужо не вяртаюцца — 1 верасня 1911 г. у Кіеве адбылося пакушэнне на Сталыпіна, у выніку якога ён атрымаў смяротнае раненне.
У сваёй прамове 11 траўня 1910 г. Сапуноў выступіў у абарону толькі аднаго тэзіса законапраекта аб земствах: «У сябры радаў вучылішчаў ад земства і гарадоў земствам і гарадскім грамадскім упраўленнем могуць быць абраны толькі асобы рускага паходжання». Адзначаючы ў большасці сваёй пагардлівае стаўленне палякаў да беларускага народа, Сапуноў прывёў, праўда, не зусім аб'ектыўную, гістарычную даведку пра недастатковую ступень развітасці асветы на Беларусі да самага часу далучэння яе да Расійскай імперыі. Пры гэтым, робячы нацыянальную самаідэнтыфікацыю, ён адзначаў наступнае: «Дазвольце мне, як беларусу, які выйшаў з самых нетраў народа, звярнуць вашую ўвагу на адзін бок гэтага пытання. Са спрэчак высветлілася, што пытанне засяроджваецца, галоўным чынам, на культурнасці польскага элемента і малакультурнасці рускага насельніцтва Заходняга краю. (Тут прыгадаем сабе ўжо зробленую намі вышэй заўвагу, што слова «рускі» ў лексіконе думскіх дэпутатаў уключала ў сябе назоў і
беларусаў, і ўкраінцаў — Л.Х.) <...> Пагарддівыя адносіны палякаў да беларускага народа перайшлі і да іх сяброў. Між тым, беларусы далі палякам і іх найвялікшага паэта, і іх найвялікшага героя: і Міцкевіч, і Касцюшка, па паходжанні, беларусы. Так было ў мінулым; ёсць, значыць, падстава, што ў будучым беларусы і для сябе вылучаць з нетраў сваіх гэткіх жа вялікіх людзей»188.
У дакументах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі захаваўся ліст Сапунова да рэдактара «Віцебскіх Губернскіх Ведамасцяў», дзе друкаваліся тэксты ўсіх ягоных выступленняў у Думе. Гісторык, у прыватнасці, пісаў: «Ваша міласць, пан Рэдактар! Пакорліва прашу даць месца ў „Віцебскіх Губернскіх Ведамасцях" наступным радкам. Пад час прамаўлення мною ў Дзяржаўнай Думе 11 траўня прамовы з нагоды ўвядзення земства ў Заходніх губернях, калі я сказаў, што А.Міцкевіч і Т.Касцюшка па паходжанні беларусы — з левага боку пачуліся галасы: „Адкуль гэта?" Я зараз жа задаволіў цікавасць сяброў Дзяржаўнай Думы. Мяркую, што і пры чытанні гэтай маёй прамовы, надрукаванай у №107 „ВГВ", у чытачоў можа ўзнікнуць жаданне праверыць згаданыя мной цытаты, я і раблю гэтае паведамленне. Тое, што Міцкевіч з паходжання беларус, можна бачыць, між іншым, з сачынення А.Пыпіна „Гісторыя рускай этнаграфіі", t.IV, с.144. Словы самога Міцкевіча з „Пана
88 Сапунов А.П. Речн в Государственной Думе 3-го созыва. С.42—43.
Тадэвуша" „Litwo, ojczyzna moja" etc. указваюць толькі, што паэт меў тут на ўвазе гістарычную прыкмету, аднак зусім не этнаграфічную: Мінская губерня, дзе нарадзіўся А.Міцкевіч, спрадвеку беларуская, а не літоўская. Відаць, так гэта разумее і А.Пыпін, бо слова „ліцвін" на с.60 пастаўлена ў яго ў двукоссе. Можна дадаць яшчэ, што ўвогуле беларусаў называюць іншым разам „ліцвінамі" менавіта ў гэтым сэнсе, гэта значыць, гістарычным»189.
Газета «Наша Ніва» вельмі ўважліва сачыла за працай Думы, увесь час друкуючы на сваіх старонках рэпартажы з яе пасяджэнняў і каментуючы тыя пытанні, што на іх абмяркоўваліся. Адзін з карэспандэнтаў газеты зрабіў нават падрабязнае апісанне аднаго з такіх пасяджэнняў: «Нядаўна давялося мне быць у Гасударственнай Думе. Дастаўшы білет ад знаёмага дэпутата, я рана пайшоў на Таўрычаскую вуліцу. Публіка ў Думу праходзіць зусім асобным ганкам, не туды, куды дэпутаты. Зняўшы пальто, падняўся і я па шырокіх мармуровых сходах на хоры для народу, што ідуць кругом вялізнай думскай залы. Калі глядзець у ніз, то відаць лаўкі, як бы ў школі, яны ідуць крутам. Па сярэдзіне вышэй трохі, стол прадседацеля Думы; перад прадседацелем якбы амбона, з каторай гавораць дэпутаты.
Засяданне яшчэ не пачалося. Праз дзверы ўходзяць дэпутаты, ідуць на свае мейсцы, вітаюцца адзін з адным. Ад гутаркі ідзе гул. Палавіна лавак пустая: дэпутаты яшчэ шпацыруюць
189 НГАБ, ф.1416, воп.6, спр.891, арк.507—509.
па карыдоры і па Екацярыненскай зале; людзі аднэй партыі перагаворваюцца, збіраюцца грамадкай. Надта многа духоўных праваслаўных. Вось, ідуць колькі барадатых расейскіх мужыкоў у армяках; і сяляне, і духоўныя садзяцца найболып на права. Пачаў шукаць я вокам нашых беларусаў, мужыцкіх дэпутатаў: сядзяць радком у самым задзі правых! Зазваніў прадседацель у званок. Засяданне адкрылася, але мест пустых шмат. Некаторыя дэпутаты заходзяць у залу, калі што цікавае гаворыцца, а іншыя саўсім не бываюць; за гэта іх штрафуюць»190.
Напружаная праца ў Думе адмоўна адбілася на здароўі Аляксея Парфенавіча. «Нязвыклы расклад жыцця ў Дзяржаўнай Думе, — пісаў Сапуноў Венгераву,— актыўныя заняткі (па шчырасці, ніколі ў жыцці не працаваў я так актыўна), жыццё нервамі — усё гэта падтачыла мне здароўе і амаль два гады прахварэў я базедавай хваробай»191. Хвароба не давала магчымасці віцебскаму гісторыку ўдзельнічаць у звычайнай працы Думы. Ён падаваў даведкі дактароў, часта манкіраваў, а з 22 траўня 1912 г. перастаў ездзіць на пасяджэнні Думы192.