Гісторык з Віцебска
(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
139 Стукалнч В.К. А.П.Сапунов. C.18—19.
140 Санкт-Петербургскне Ведомостн. № 265. 1896. 26 сентября.
141 Тамсама.
У тым самым 1896 г. загадам па міністэрству юстыцыі ад 1 красавіка Аляксей Сапуноў быў прызначаны ганаровым міравым суддзёй Віцебскай акругі на бягучае трохгоддзе пры пакіданні яго на пасадзе архіварыуса архіва старажытных актаў. Міравыя суддзі, паводле судовай рэформы 1864 г., прызначаліся для разбору дробных судовых спраў з мэтай зняць з судоў больш высокага разраду «цякучку» і абіраліся з мясцовых жыхароў ва ўзросце не маладзей за 25 гадоў з вышэйшай або сярэдняй адукацыяй. Для іх быў устаноўлены таксама маёмасны цэнз: для жыхароў гарадоў — уладанне нерухомай маёмасцю, якая ацэньвалася пры збіранні падатку не менш як 3 тысячы рублёў. Міравыя суддзі атрымлівалі ад дзяржавы заробак, аднак калі асоба адмаўлялася браць грошы за выкананне такой працы, яна атрымлівала найменне ганаровага міравога суддзі, але ж у выкананні сваіх функцый, у параўнанні са звычайным міравым суддзёй, ніякай розніцы не мела. Аляксей Сапуноў потым кожнае трохгоддзе абіраўся ганаровым міравым суддзёй на новы тэрмін ажно да самай рэвалюцыі 1917 г.
Дзе ж у канцы XIX ст. жыў у Віцебску мясцовы краязнаўца? Пасля шлюбу з Юліяй Валковіч сям'я, відаць, жыла на кватэры, бо грошай на набыццё ўласнага дома ў маладога настаўніка гімназіі па-просту не было. 27 чэрвеня 1887 г. у Віцебску адбыўся самы вялікі за ўсё XIX ст. пажар (пад час якога, дарэчы, нарадзіўся будучы сусветна вядомы мастак Марк
Шагал)142. У дакладзе правіцеля канцылярыі, пададзеным з нагоды гэтай трагічнай падзеі віцебскаму губернатару, знаходзім наступныя радкі: «Потым маёмасць часткова згарэла, часткова разрабавана, часткова папсавана ў наступных асобаў: <.„> 5) настаўніка Сапунова»143. Такім чынам, з гэтага дакумента мы даведваемся, што жыў Аляксей Сапуноў з жонкай у той час недзе ў раёне Магілёўскай і Вялікай Магілёўскай вуліц (сучасныя вуліцы Калініна і Леніна), якія найбольш пацярпелі ад пажару. На канверце ліста, адрасаванага Сапунову А.Антановічам з Пецярбурга 7 кастрычніка 1887 г., знаходзім больш дакладны адрас гісторыка, які пацвярджае наша ранейшае меркаванне: г.Віцебск, Вялікая Магілёўская вул., дом Гурэвіча144.
5 студзеня 1892 г. у будаўнічае аддзяленне Віцебскай гарадской управы Сапуноў накіраваў прашэнне на дазвол будаўніцтва драўлянага дома ў 2-й частцы горада ў Духаўскім завулку. Да прашэння, як таго патрабавалі ўмовы будаўнічага статута, былі прыкладзены схема мясцовасці, запланаванай пад забудову, a таксама чарцёж фасада і план дома.
Па шчаслівай выпадковасці гэты праект на пабудову сярод дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі захаваўся да нашага часу145, дзякуючы чаму мы можам сёння
142 Шатскнх А. Когда н где роднлся Марк Шагал // Мскусство. 1989. №1. С.67—68.
143 НГАБ, ф.1430, воп.1, спр.38996, арк.71—71 адв.
144 ВАКМ, КП 7289/ 30.
145 НГАБ, ф.2496, воп.1, спр.2212, арк.65; спр.2163, арк.214—215.
Праект на пабудову А.П.Сапуновым драўлянага дома ў Духаўскім завулку ў Віцебску. 1892 г.
бачыць, у якіх побытавых умовах меркаваў жыць віцебскі гісторык. Свой дом Сапуноў планаваў узвесці на стромым адхоне Духаўскога яра, недалёка ад царквы ў гонар Св.Духа — узвышша, адкуль адкрывалася цудоўная панарама на гістарычны цэнтр Віцебска. Аднапавярховы драўляны дом з уваходным тамбурам быў вельмі сціплы памерамі і сваім архітэктурным аздабленнем. Ён меў толькі пяць невялічкіх жылых пакояў і кухню, якія ацяпляліся з дапамогай кафлянай і рускай печак (на апошняй таксама гатавалася ежа).
У хуткім часе гарадская ўправа выдала Сапунову дазвол на будаўніцтва дома, аднак ён па нейкай прычыне не спяшаўся яго скарыстаць. Да сваіх будаўнічых планаў гісторык зноў вярнуўся ў 1894 г., калі 1 лістапада падаў у гарадскую ўправу новае прашэнне «аб пабудове драўлянага на мураваным падмурку дома і надворных службаў у 2-й частцы г.Віцебска па Набярэжна-Духаўской вуліцы»146. Найперш адзначым, што Набярэжна-Духаўская вуліца і Духаўскі завулак — розныя назвы адной і той жа вуліцы, што бачна з сітуацыйных архіўных планаў мяжы XIX — пачатку XX ст. Трэба думаць, што да свайго новага прашэння Аляксей Сапуноў прыклаў той самы праект дома. І на гэты раз ягоныя задумы здзейсніліся. У фармулярным спісе гісторыка за 1896 г. знаходзім згадку пра «нажыты драўляны дом у г.Віцебску», а ў «Акладной кнізе працэнтнага збору
146 НГАБ, ф.2496, воп.1, спр.2229, арк.60 адв.
з нерухомай маёмасці» горада за 1899 г. — прозвішча Сапунова ў ліку домаўладальнікаў Духаўскога завулку147.
Свой сціплы драўляны дом на высокай Духаўской гары, пад вокнамі якога штораніцы спявалі птушкі, гісторык пакінуў у канцы лета 1897 г., з'ехаўшы на чатыры гады ў Маскву.
147 НГАБ, ф.2496, воп.1, спр.5003, арк.118—119.
«Лепшы час майго жыцця»
1 верасня 1897 г. па прапанове кіраўніка Маскоўскай навучальнай акругі Аляксей Сапуноў быў пераведзены на пасаду памочніка інспектара студэнтаў Маскоўскага універсітэта. Здаўшы ўсе справы ў архіве старажытных актаў, гісторык перабраўся на часовае жыхарства ў сталіцу.
Маскоўскі універсітэт тады перажываў далёка не лепшыя часы. У адносінах паміж адміністрацыяй універсітэта і студэнтамі выразна адчуваліся канфлікты і супрацьстаянне. У сферы вышэйшай адукацыі тады ўвогуле адбываўся наступ рэакцыі, на пасады рэктараў прызначаліся найбольш рэакцыйныя прафесары. Студэнты наладжвалі дэманстрацыі ў абарону сваіх правоў, за што падвяргаліся масавым арыштам.
У 1899 г. рэктарам Маскоўскага універсітэта быў прызначаны прафесар заалогіі А.А.Ціхаміраў, які вызначыўся тым, што ў барацьбе са студэнтамі не грэбаваў ніякімі метадамі. Менавіта ў гэтыя часы ва універсітэце павялічылася колькасць даносаў на студэнтаў і прагрэсіўную прафесуру, а універсітэцкая інспекцыя канчаткова ператварылася ў агентуру паліцыі. У шматлікіх данясеннях папячыцелю навучальнай акругі і міністру асветы Ціхаміраў прасіў павялічыць штат інспекцыі і надаць ёй больш правоў, уключаючы прымусовы разгон
студэнцкіх сходаў. У дарэвалюцыйнай Расіі малодшых служачых, якія сачылі за паводзінамі студэнтаў, называлі педэлямі. Гэтую пасаду выконвалі нават салдаты. Як адзначаў у сваім дзённіку ў 1899 г. выкладчык Маскоўскага універсітэта І.У.Цвятаеў, «салдаты-педэлі здаўна карыстаюцца рэпутацыяй хабарнікаў і душаў прадажных, за 2—3—5 рублёў несумленна пацвярджаюць добрае наведванне лекцый багатымі студэнтамі»|48.
Шмат разоў напрыканцы стагоддзя ва універсітэце ўзнікалі студэнцкія хваляванні. Яшчэ ў 1887 г., пасля таго, як на канцэрце універсітэцкага хору і аркестра ў зале Маскоўскага дваранскага сходу студэнт юрыдычнага факультэта А.Сіняўскі даў аплявуху інспектару студэнтаў А.Брызгалаву, што бясконца прыніжаў навучэнцаў, пачаліся хваляванні, якія прывялі нават да часовага закрыцця універсітэта. Моцныя студэнцкія хваляванні адбыліся і зімой 1899 г. Ад адміністрацыі універсітэта студэнты патрабавалі: 1) недатыкальнасці асобы студэнта; 2) права сходаў; 3) права вольнага ўваходу на дыспуты і неабавязковыя лекцыі; 4) паслаблення інспектарскага нагляду. 17 сакавіка 1899 г. з-за бесперапынных студэнцкіх хваляванняў і байкоту лекцый царскія ўлады абвясцілі ўсіх студэнтаў Маскоўскага універсітэта выключанымі, а універсітэт зачыненым. Зваротны прыём студэнтаў павінен быў адбывацца толькі пры ўмове добрага водгуку ахоўнага аддзялення. Такім чынам,
148 Каган Ю.М. Й.В.Цветаев. С.65.
больш за 1000 чалавек было адмоўлена ў зваротным прыёме149.
Вядома, што Аляксей Сапуноў, пагадзіўшыся перайсці на пасаду памочніка інспектара студэнтаў Маскоўскага універсітэта, тым ці іншым чынам быў вымушаны ўдзельнічаць ва ўсіх гэтых справах. Аднак прыцягвала віцебскага гісторыка да сталіцы, відавочна, іншае — магчымасць працаваць у багатых архіўных ды бібліятэчных зборах, а таксама непасрэдныя кантакты з навукоўцамі. Варта адзначыць, што гісторыкі Маскоўскага універсітэта на той час уяўлялі самую шматлікую і найбольш аўтарытэтную групу сярод прадстаўнікоў універсітэцкай прафесуры Расійскай імперыі. Тут працягваў сваю навукова-педагагічную дзейнасць Васіль Восіпавіч Ключэўскі, які, па словах сучаснікаў, «для маскоўскіх гісторыкаў <...> быў богам, да якога нельга было падыходзіць з нячыстымі думкамі»150. Ва універсітэце працавалі вучні Ключэўскага А.Кізеветэр (выкладаў гісторыю сялянскай рэформы), М.Багаслоўскі (рэформы Пятра I), М.Ражкоў (гісторыя прыгоннага права) і інш. Цікава адзначыць, што якраз у 1897—1901 г. студэнтам гістарычна-філалагічнага факультэта Маскоўскага універсітэта быў Уладзімір Іванавіч Пічэта, які пад кіраўніцтвам Ключэўскага пісаў кандыдацкую працу на тэму «Юры Крыжаніч пра Маскоўскую дзяржаву».
Н9 Нсторня Московского уннверснтста. Т.1. Москва, 1955. С.234.
150 Пнчета B.14. Воспомннаішя о Московском уннверснтете (1897—1901 іт.) // Славяне в эпоху феодалнзма. Москва, 1978. С. 53.
«3 задавальненнем прыняў я месца памочніка інспектара ў Маскоўскім універсітэце, — пісаў пазней Сапуноў. — Службовых заняткаў было вельмі мала, і я старанна наведваў пасяджэнні навуковых таварыстваў, сябрам якіх я да таго часу быў — «імператарскага Таварыства гісторыі і старажытнасцяў пры Маскоўскім універсітэце» і «Археалагічнага таварыства» <„.> Час гэты — лепшы час майго жыцця»151.
Варта адзначыць, што на пасяджэннях навуковых таварыстваў у Маскве гісторык з Віцебска прысутнічаў не толькі ў якасці пасіўнага слухача, але і чыннага даследчыка-выступоўцы. Так, у 1898 г. на пасяджэнні Таварыства гісторыі і старажытнасцяў расійскіх, старшынёй якога быў прафесар Ключэўскі, Сапуноў прачытаў навуковы рэферат на тэму «Сапраўднасць урыўка з Полацкіх летапісаў, змешчанага ў «Гісторыі Расіі» Тацішчава пад 1217 г.». Сапуноў не пагадзіўся з аўтарытэтным меркаваннем К.Бястужава-Руміна і Р.Данілевіча, што прыведзены Тацішчавым летапісны ўрывак, у якім размова ідзе пра полацкага князя Барыса Давыдавіча, ягоную жонку Святохну і сыноў Васільку, Вячку і Уладзіміра, з’яўляецца не сапраўдным, а толькі выдумкай Яропкіна. Гісторык выкарыстаў перш за ўсё пацверджанні іншых крыніц — «Хроніку» вядомага прыбалтыйскага летапісца Генрыха Латыша, а таксама падвергнуў аналізу самі факты, выкладзеныя Тацішчавым. Доказы Сапунова былі