Гісторык з Віцебска
(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
Расійскай імперыі было 6 каталіцкіх касцёлаў, каля двух дзесяткаў уніяцкіх храмаў і ніводнай праваслаўнай царквы. Амаль усе уніяцкія храмы ў першай палове XIX ст. былі пераасвечаны на праваслаўныя цэрквы, а старое уніяцкае царкоўнае начынне схавана ў рызніцы або выкінута на гарышчы, адкуль яго і даставалі святары храмаў на загад дабрадзеяў для перадачы ў царкоўна-археалагічны музей. Менавіта такім чынам у збор старажытнасховішча трапіла шмат уніяцкіх абразоў, святарскага адзення (рызы, фелоні, мітры уніяцкага архіепіскапа Антонія Сялявы), уніяцкага царкоўнага начыння (чашы, мірніцы, паціры, келіхі, падсвечнікі, харугвы, антымінсы), уніяцкіх богаслужбовых кніг, партрэтаў ерархаў уніяцкай царквы. У музей быў поўнасцю перавезены іканастас з уніяцкай Св.-Мікалаеўскай царквы ў мястэчку Бешанковічы, драўляныя царскія вароты з царквы Св.Юр'я ў Еіцебску, 18 абразоў з царквы ў вёсцы Латыгава, напісаныя ў XVIII ст. мясцовым майстрам, частка з якіх захавалася да нашага часу123.
У старажытнасховішчы меўся і цэлы комплекс прадметаў, звязаных з асобай Св.Пакутніка Язафата Кунцэвіча. Тут захоўваліся «абраз Язафата Кунцэвіча, маляваны алейнымі
123 Тамсама. Арк.64—75. Пра латыгаўскія абразы гл.: Пуцко В. Абразы з вёскі Латыгава: архаічпыя тэндэнцыі ў беларускім іканапісе XVIII ст. // Віцебскі сшытак. 1996. №2. С.72—75; Вакар Л. Барочпая экспрэсія народнага абраза (стылістычны аналіз абразоў з вёскі Латыгава) // Віцебскі сшытак. 1996. №2. С.83—86.
фарбамі на палатне», драўляная скульптура святога, пацір з рэльефнай выявай Кунцэвіча ў архірэйскім адзенні, друкаваная кірыліцай у Супраслі ў XVIII ст. «Месяца септембрня в 16 день служба Святому Свяіценномученнку РІосафату»124.
Па тых недасканалых па сучасных меркаваннях апісаннях, што былі зроблены для рэчаў царкоўна-археалагічнага музея, сёння бывае цяжка вызначыць іх канфесійную прыналежнасць і, адпаведна, дакладныя працэнтныя суадносіны калекцый па розных веравызнаннях. Аднак у кароткім апісанні збору старажытнасховішча за 1896 г. сустракаем наступную досыць выразную заўвагу: «Святых абразоў на сценах — 5, складаных абразоў і абразоў на метале — 2, драўляных статуй і маляваных выяваў, чужых праваслаўнай царкве — 14»125.
Такім чынам, можна меркаваць, што выстаўлены для агляду ў Віцебскім старажытнасховішчы збор прадметаў мясцовай царкоўнай даўніны далёка не пацвярджаў абвешчанай афіцыйнымі ўладамі тэзы аб «нстннной русскостн» зямель Паўночна-Заходняга краю. Прычым, такі стан рэчаў утварыўся насуперак першапачатковым памкненням і задумам ягоных арганізатараў як з боку епархіяльнага кіраўніцтва, так і з боку мясцовых краязнаўцаў. Hi першыя, ні друтія ў роўнай ступені не
124 ВАКМ, н/а, ф.7, спр.1, арк.42—75.
125 Полоцкне Епархнальные Ведомостн.1896. №14. С.657.
адносіліся да ліку прыхільнікаў уніі як з'явы палітычнага і рэлігійнага жыцця, аднак мясцовая інтэлігенцыя была схільная бачыць у царкоўных уніяцкіх рэчах перш за ўсё помнікі гісторыі і мастацтва. Так, і Аляксей Сапуноў, які заўсёды з пазіцый артадаксальнага праваслаўя выказваўся наконт уніі, быў, па сутнасці, адзіным уратавальнікам 10 алейных партрэтаў уніяцкіх архіепіскапаў і мітрапалітаў, якія былі выкінуты на сметнік кіраўніцтвам Полацкай духоўнай семінарыі, што размяшчалася ў базыльянскіх мурах126.
Непажаданая для епархіяльнага кіраўніцтва метамарфоза, што адбылася з Віцебскім старажытна-сховішчам на працягу ўжо першага дзесяцігоддзя ягонага існавання, стала прычынай хуткага заняпаду музея на пачатку XX ст. Па трапнай заўвазе віцебскага краязнаўцы доктара Пётры Красавіцкага, царкоўна-археалагічны музей стаў для афіцыйных царкоўных уладаў «толькі цярпімым з-за аднойчы дапушчанай і ўжо непапраўнай памылкі, злом, <„.> якое адымала лішняе памяшканне ў недастаткова прасторнага і без таго архірэйскага дома»127. У гэты час збор надзвычай мала папаўняўся новымі прадметамі. Як адзначалася ў справаздачы за 1910 г., музей меў «патрэбу ў папаўненні начыннем: многія прадметы псуюцца таму, што няма належных
126 ВАКМ, КП 7295/14, арк.15—16.
127 Красавнцкнй П.М. Памятнйкн церковной старнны Полоцко-Внтебского края н нх охраненне. У кн.: Полоцко-Внтебская старнна. Вып.1. Внтебск, 1911. С.55.
вітрын»128. Памяшканні музея ўзімку не ацяпляліся, для наведвальнікаў ягоныя дзверы адчыняліся толькі на адну гадзіну раз на тыдзень. За год музей наведвала каля 300 чалавек129.
Царкоўна-археалагічны музей у Віцебску існаваў да 1919 г., пасля чаго ягоныя зборы былі перададзены Віцебскаму губернскаму музею. За чвэрць стагоддзя свайго існавання ён адыграў значную ролю ў справе захавання помнікаў мясцовай даўніны. Сярод ягоных экспанатаў у свой час можна было знайсці сапраўдныя рарытэты беларускай культуры: напрастольнае Евангелле, выдадзенае ў Вільні ў 1575 г.; Евангеллі, выдадзеныя ў Куцейне ў 1651 і 1654 г.; кнігу «Апостал», надрукаваную Спірыдонам Собалем у 1638 г. у Магілёве; рукапісны «зборнік прыпеваў і кантаў у гонар Хрыста, Богамацеры, некаторых святых і анёлаў на беларускай і польскай мовах (усяго 40 п'ес)»; батлейку (або жлоб) з ваколіц Веліжа; рукапісную «Кнігу прывілеяў горада Віцебска»; рукапіснае Евангелле Віцебскай Петрапаўлаўскай царквы 1671 г. і шмат іншых рэчаў130.
Супрацоўнікі музея шмат зрабілі для захавання помнікаў культавага дойлідства. Так, напрыклад, у канцы 1890-х г. Аляксей Сапуноў і Еўдакім Раманаў былі вымушаны ўмяшацца ў ход перабудовы драўлянай царквы ў гонар Св.Тройцы, якую распачаў настаяцель
128 Полоцкне Епархнальные Ведомостн. 1912. №6. С.83.
129 Полоцкне Епархнальные Ведомостн. 1980. №40—41.
С.397—398.
130 ВАКМ, н/а, ф.7, спр. 1, арк.39—78.
Віцебскага Маркава манастыра архімандрыт Іларыён. У сваёй стараннасці ў Троіцкай царкве, пабудаванай яшчэ ў XVII ст., святар загадаў змяніць форму галовак купалоў, знішчыў шатровыя ганкі і частку старажытнага ўнутранага роспісу Ігумен меў намер зафарбаваць увесь роспіс на біблейскія сюжэты, што пакрываў сцены храма ад самай паддогі да верхніх кропак кутіала, ды яго ў час устрымалі ад гэтага кроку сябры-краязнаўцы131.
Ператварыўшыся ў сховішча твораў сакральнага мастацтва пераважна уніяцкага веравызнання, віцебскае старажытнасховішча на пачатку XX ст. страціла магчымасці для свайго пашырэння і развіцця за кошт праваслаўнага духоўнага ведамства.
131 Красавнцкнй П.М. Памятннкн церковной старнны... С.35—38.
Перад ад'ездам у Маскву
На 1890-я г. прыпадае выхад у свет двух грунтоўных выданняў Сапунова, напісаных на мяжы дзвюх навук — гісторыі і геаграфіі. У 1893 г. выйшла кніга «Рака Заходняя Дзвіна», прысвечаная ўсебаковаму апісанню гэтай вялікай воднай артэрыі. Кніга зроблена на ўзор тых выданняў, што былі прысвечаны рэкам Заходняй Еўропы (Рэйн, Эльба і інш.) і Расіі (Волга, Днепр). Складалася яна з дзесяці раздзелаў. 1-ы быў прысвечаны гістарычна-геаграфічнаму агляду Заходняй Дзвіны ў старажытнасці і Сярэднявеччы. 2-і, 3-і, 5-ы і б-ы раздзелы ўяўлялі сабой апісанне вытокаў і прытокаў ракі, каналаў і праектаў каналаў паміж Дзвіной і сістэмамі іншых рэк, парогаў, меляў, камянёў у яе рэчышчы, прац па ачышчэнні і паглыбленні ракі, хуткасці плыні і г.д. Раздзел 4-ы ўяўляў геалагічны нарыс берагоў, укладзены на падставе звестак горнага інжынера М.Антановіча і географа Венюкова. У 7-м раздзеле ішла размова пра рыбу і спосабы яе лоўлі, у 8-м — пра гандаль па Дзвіне, ад самых старажытных часоў, у 9-м — пра найбольш адметныя мясцовасці і паселішчы, што знаходзяцца на берагах ракі. 10-ы раздзел быў прысвечаны адлюстраванню Заходняй Дзвіны ў паэтычных творах.
Гэтая грунтоўная манаграфія з вялікай колькасцю планаў і ілюстрацый зрабіла імя
Сапунова вядомым далёка па-за межамі Расійскай імперыі. Ухвальныя водгукі на яе адразу з'явіліся ў перыядычных геаграфічных выданнях Англіі, Францыі і Германіі. Міністр народнай асветы пазнаёміў з кнігай самога расійскага імператара, які распарадзіўся выдаць аўтару аднаразовую грашовую дапамогу ў памеры 500 рублёў. Рускае геаграфічнае таварыства на сходзе 3 лістапада 1893 г. абрала Аляксея Сапунова сваім сапраўдным сябрам. Прафесар К.Бястужаў-Румін у водгуку на «Раку Заходнюю Дзвіну» пісаў наступнае: «Аўтар ужо вядомы сваёй выдатнай працай „Віцебская даўніна", якая звярнула на сябе ўвагу адукаванага грамадства. Сярод правінцыйных дзеячаў г.Сапуноў займае ганаровае месца. Новая праца яго падтрымлівае такую вядомасць <„.> Грунтоўны і руплівы выбар фактаў, добрасумленнае выкладанне робяць кнігу г.Сапунова неабходным дапаможнікам для гісторыкаў і географаў <...> У заключэнне можна пажадаць аўтару працягу дзейнасці, пачатай так добра, нягледзячы на тое, што ўмовы правінцыйнага жыцця не вельмі спрыяюць разумовай дзейнасці. З'яўленне такіх дзеячаў у правінцыі служыць добрым знакам для будучага»132.
Яшчэ адной працай Аляксея Сапунова былі «Матэрыялы па гісторыі і геаграфіі Дзісенскага і Вілейскага паветаў Віленскай губерні». Кніга выйшла ў свет у 1896 г. і пачы-
132 Стукалнч В.К. А.П.Сапунов. С.26—27.
Гурток віцебскай інтэлігенцыі. Стаяць (злева направа): У.Стукаліч, І.Пілін, М.Нікіфароўскі, Златкоўскі. Сядзяць (злева направа): Раманава, М.Вяроўкін, А.Маслоўскі.
Фота 1895 г.
3 фондаў ВАКМ.
налася з грунтоўнага «Геаграфічнага агляду» азначанай у яе найменні тэрыторыі. Далей размяшчаліся матэрыялы па гісторыі і згадкі пра найбольш цікавыя мясціны Дзісенскага, а потым асобна Вілейскага паветаў. У змешчаным у канцы кнігі «Дадатку» былі надрукаваны архіўныя матэрыялы, сабраныя па розных дзяржаўных і прыватных сховішчах. На вокладцы кнігі бвіў змешчаны наступны надпіс: «Выданне А.Сапунова і кн.У.Друцка-
га-Любецкага». Хутчэй за ўсё, князь ДруцкіЛюбецкі, які вельмі прыхільна ставіўся да дзейнасці Аляксея Сапунова і Еўдакіма Раманава, быў фундатарам, але не аўтарам гэтага выдання.
22 студзеня 1896 г. імператар Мікалай II выдаў «Высочайшее повеленне», згодна з якім Віцебскі цэнтральны архіў старажытных актаў, што раней кіраваўся міністэрствам унутраных спраў, перайшоў у падпарадкаванне міністэрства народнай асветы. Выконваючы даручэнне міністра народнай асветы, 21 лютага таго ж года ў Віцебск прыбыў папячыцель Віленскай навучальнай акругі М.А.Сергіеўскі дзеля таго, каб асабіста прыняць архіў і паклапаціцца пра ягонае ўпарадкаванне.