• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторык з Віцебска (жыццяпіс Аляксея Сапупова) Людміла Хмяльніцкая

    Гісторык з Віцебска

    (жыццяпіс Аляксея Сапупова)
    Людміла Хмяльніцкая

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 256с.
    Мінск 2001
    51.22 МБ
    151 ВАКМ, КП 7285(1).
    сустрэты слухачамі прыхільна, а прысутны на пасяджэнні прафесар Ключэўскі адзначыў, што сапраўднасць урыўка з Полацкіх летапісаў заўсёды здавалася яму несумненнай.
    Маскоўскае археалагічнае таварыства, якім кіравала графіня Ўварава, займалася, як ужо адзначалася вышэй, не толькі праблемамі непасрэдна археалогіі, але і іншых навук, у тым ліку археаграфіі. Пры таварыстве дзейнічала спецыяльная археаграфічная камісія, з якой пад час свайго побыту ў Маскве цесна пачаў супрацоўнічаць Аляксей Сапуноў. Як добры знаўца архіваў Беларусі, у сваіх выступленнях на пасяджэннях камісіі ён зрабіў агляд стану і зместу некаторых з іх: архіва Полацкай духоўнай кансісторыі, архіваў Магілёва (епархіяльнага старажытнасховішча, семінарскага, кансісторскага, пры Брацкім манастыры, губернскім праўленні і статыстычным камітэце), а таксама архіваў Мінска (пры Св.Духавым манастыры, духоўнай кансісторыі, статыстычным камітэце і губернскім праўленні). Мяркуючы па ўсім, Сапуноў меў ад археаграфічнай камісіі, якая ўздымала пытанні аховы дакументальнай спадчыны, спецыяльнае заданне на агляд архіваў Мінска і Магілёва, бо ў сваёй справаздачы ад 2 лістапада 1898 г. ён адзначаў, што архіў у Шчорсах, маёнтку графа Буцянёва, не змог агледзець па незалежных ад яго абставінах, а архіў Мінскага статыстычнага камітэта, дакументы якога захоўваліся без усялякіх вопісаў у 9 звязках, адаслаў у
    Маскву ў археаграфічную камісію152. Выступленні Сапунова на пасяджэннях камісіі былі надрукаваны ў «Працах Археаграфічнай камісіі», a пазней, у 1902 г., выйшлі асобнымі кніжкамі ў маскоўскай друкарні А.І.Снегіровай.
    Да восені 1898 г., праслужыўшы 25 гадоў па навучальнай частцы, Аляксей Сапуноў меў права пакінуць службу і выйсці на пенсію. Аднак ён ім не скарыстаўся і па распараджэнні папячыцеля Маскоўскай навучальнай акругі быў «пакінуты на службе ў займаемай пасадзе» яшчэ на 5 гадоў153.
    Застаўшыся і надалей жыць у сталіцы, віцебскі даследчык вымушаны быў здымаць часовае жыллё. У грунтоўным даведніку «Уся Масква» знаходзім некалькі ягоных адрасоў: вуліца Плюшчыха, дом Копцева, а таксама Вялікая Грузінская, дом Станішавай154. Пражыўшы ў сталіцы яшчэ тры гады, восенню 1901 г. Сапуноў вярнуўся ў горад, які стаў яму ўжо родным.
    152 Сапунов А. Архнвы в городах Могнлеве губ. н Мннске. Москва, 1902. C.11.
    153 ВАКМ, КП 7285/1.
    154 Вся Москва. Москва, 1901. С.386; 1902. С.386.
    «Піянер правінцыйнай навукі»
    Вярнуўшыся ў Віцебск, гісторык зноў пасяліўся на Духаўской вуліцы, аднак ужо не ва ўласным доме, які ён, відаць, прадаў, а ў доме Цяпкіна. Па звестках «Памятных кніжак Віцебскай губерні», тут жа размяшчаўся і губернскі статкамітэт155, дзе з 24 кастрычніка 1901 г. да 25 кастрычніка 1907 г. Аляксей Сапуноў працаваў на пасадзе сакратара.
    Паводде «Палажэння», статкамітэты ствараліся ва ўсіх губернскіх гарадах пад старшынствам губернатараў і складаліся з памочніка старшыні, неадменных, сапраўдных і ганаровых сяброў, а таксама сакратара. Іх асноўным абавязкам быў збор «дакладных статыстычных звестак пра колькасць і якасць земляў, народанасельніцтва і вытворчыя сілы губерні і праверка і апрацоўка гэтых звестак па аднастайных формах, вызначаных міністэрствам
    155 Цікава, што ў 1903 г. Сапуноў падаў заяву ў Віцебскую гарадскуіо думу, у якой хадайнічаў аб перадачы яму ў арэнду кавалка гарадской зямлі, «размешчанага на працягу Пушкінскай вуліцы і спуску да Віцьбенскага драўлянага маста» для будаўніцтва на ім жылога дома. Дэпутаты думы далі сваю згоду на перадачу зямлі ў арэнду тэрмінам на 6 гадоў, адпак з падпісаннем кантракта ўстрымаліся «да канчатковага вырашэння пытаішя пра асвятленне горада, таму што кавалак зямлі, які просіць Сапуноў, вызначаны ў ліку іншых месцаў для пабудовы на ім электрастанцыі» (НГАБ, ф.2496, воп.1, спр.612, арк.951—952).
    унутраных спраў»156. Пад кіраўніцтвам Цэнтральнага статыстычнага камітэта быў праведзены перапіс насельніцтва 1897 г. і штогод выдаваліся звесткі пра землеўладанні, перамяшчэнні насельніцтва, размеркаванне пасяўных плошчаў, разлікі на ўраджай, колькасць жывёлы ў сельскай гаспадарцы, пажары і г.д. Неадменнымі сябрамі статкамітэтаў лічыліся губернскі маршалак, віцэ-губернатар, гарадскі галава, кіраўнікі розных казённых ведамстваў, дырэктар губернскай гімназіі, прадстаўнікі духоўных кансісторый праваслаўнага і каталіцкага веравызнанняў, а таксама іншыя афіцыйныя асобы, ад якіх залежала своечасовая і дакладная падача неабходных ддя далейшай апрацоўкі зыходных статыстычных звестак. Сапраўднымі сябрамі абіраліся тыя, хто сваімі ведамі і кругаглядам мог быць карысны камітэту. Ганаровымі ж сябрамі станавіліся, як правіла, асобы, якія падтрымлівалі развіццё губернскай статыстыкі грашыма. Па сутнасці, асноўнай асобай, ад якой шмат у чым залежаў поспех рэальнага ходу спраў, быў сакратар статкамітэта, які прызначаўся губернатарам і за выкананне сваіх абавязкаў атрымліваў «оклад жалованья» ў памеры 750 рублёў. У § 616 «Палажэння пра губернскія статыстычныя камітэты» акрэсліваліся патрабаванні, якім павінен быў адпавядаць сакратар. У прыватнасці, адзначалася, што перавага аддаецца
    156 Сапунов А. Мсторнческйй очерк 50-летня Внтебскаго Губернскаго Статнстнческаго Комнтета (22 сентября 1863 — 22 сентября 1913 г.). Внтебск, 1913. C.31.
    «асобам, якія маюць вучоныя ступені або, па меншай меры, скончылі поўны курс навук у вышэйшых навучальных установах»157.
    Аляксей Сапуноў з імпэтам узяўся за новую працу. «Сапуноў ужо ў Віцебску і будзе шмат працаваць», — пісаў у сваім лісце да Яўхіма Карскага ад 15 снежня 1901 г. Еўдакім Раманаў. І дадаваў далей: «Запрашаю яго выдаць спісы населеных месцаў і ўрочышчаў Віцебскай губерні. Яны ў мяне ёсць, а ён — сакратар статыстычнага камітэта і справа якнебудзь зладзіцца»’58. Сапраўды, Сапуноў прыняў гэтую ідэю свайго даўняга сябра і стаў рэдактарам грунтоўнага даведніка «Спіс населеных месцаў Віцебскай губерні», які выйшаў у свет у 1906 г. і ў які ўвайшлі 24 734 назвы населеных пунктаў з указаннем імёнаў і веравызнання іх уладальнікаў, колькасці зямлі і насельнікаў, а таксама адлегласці ад губернскага горада, цэнтра павета і валаснога праўлення. У сувязі з тым, што значная колькасць аб'ектаў, апісаных у «Спісе», не дайшла да нашага часу (маёнткі, двары, фальваркі, засценкі і г.д.), гэтая праца мае надзвычайную каштоўнасць для сучасных даследчыкаў гісторыі краю.
    Яшчэ адзін зборнік — «Землеўладанне і землеўладальнікі Віцебскай губерні ў 1905 годзе» — быў складзены па ініцыятыве Цэнтральнага статыстычнага камітэта і выйшаў у
    157 Сапунов А. Мсторнческнй очерк... С.ЗЗ.
    158 Цыт. па: Алексеев Л.В. Археологня н краеведенне Беларусн. C.154.
    свет пад рэдакцыяй Сапунова ў 1907 г. У даведніку прыводзіліся дадзеныя, сабраныя ў выніку запытаў, разасланых па ўсіх паветах і валасцях у чэрвені 1905 г. з просьбай «сабраць дакладныя сучасныя звесткі аб размеркаванні землеўладання ў Віцебскай губерні», а таксама аб землеўладальніках і велічыні зямельных надзелаў.
    Адным з кірункаў дзейнасці губернскіх статкамітэтаў быў яшчэ «абавязак клапаціцца пра складанне, па меры магчымасцяў, <...> падрабязных апісанняў губерняў, гэтаксама, як і частак іх, таксама гарадоў і асабліва чымнебудзь выдатных у губерні мясцовасцяў, у адносінах тапаграфічных, гістарычных, прамысловых, гандлёвых, сельскагаспадарчых і інш., і пра выданне прац сваіх у свет»159. Дзеля гэтага друкаваная плошча давалася на старонках афіцыйнага органа кожнай губерні — газеты «Губернскія Ведамасці», а таксама статкамітэтам дазвалялася выпускаць уласныя выданні — «Памятныя кніжкі» і разнастайныя брашуры. Віцебскі губернскі статкамітэт у канцы XIX ст. вельмі часта меў праблемы з наяўнасцю навуковых прац, прыдатных да друку, у сувязі з чым не аднойчы звяртаўся да сваіх сапраўдных і неадменных сяброў з просьбай прыняць актыўны ўдзел у гэтай справе160.
    159 Сапунов А. Нсторнческнй очерк 50-летня Внтебскаго Губернскаго Статнстнческаго Комнтета (22 сентября 1863 — 22 сентября 1913 г.). C.31.
    160 Гл., напрыклад: Отчет о действнях н занятнях Внтебскаго губернскаго статнстнческаго комнтета за 1895 г. Внтебск, 1896. C.12.
    Аляксей Сапуноў і раней неаднаразова друкаваў свае творы на старонках «Памятных кніжак Віцебскай губерні». Заняўшы пасаду сакратара камітэта, ён стаў рэдактарам-складальнікам усіх «Кніжак», што выйшлі за гэты час (у 1902, 1903, 1904, 1905 і 1908 г.), а таксама практычна адзіным аўтарам іх так званай неафіцыйнай часткі. Пакінуўшы на пэўны час у баку свае гістарычныя зацікаўленні, Сапуноў напісаў серыю аглядных артыкулаў, якія тычыліся сучаснага яму стану губерні: «Кустарная прамысловасць у Віцебскай губерні» (1903), «План г.Віцебска і тлумачэнні да плана» (1904), «Перыядычны друк Віцебскай губерні» (1904), «Агульныя звесткі па Віцебскай губерні» (1907).
    Аднак найбольшую цікавасць для самога навукоўцы мела, трэба меркаваць, праца над выданнем «Помнікі часоў найстаражытнейшых і найноўшых у Віцебскай губерні», якім Сапунову давялося займацца адразу ж пасля прызначэння на пасаду сакратара статкамітэта. Справа ў тым, што 6 верасня 1901 г. міністр унутраных спраў накіраваў «губернатарам, граданачальнікам і обер-паліцмайстарам» цыркуляр, у якім прасіў падаць поўныя спісы ўсіх помнікаў даўніны, што меліся ў губерні і павінны былі ахоўвацца дзяржавай. «Паводле дзейнага заканадаўства», у Расійскай імперыі забаранялася «разбураць рэшткі старажытных замкаў, крэпасцяў, помнікаў і іншых будынкаў старажытнасці»161, аднак
    161 Сапунов А.П. Памятннкн времен древнейшнх н новейшнх в Внтебской губерннн. Внтебск, 1903. С.1.
    бяда была ў тым, што нават да пачатку XX ст. не склалі адпаведнага рэестру помнікаў, якія падлягалі ахове. Першыя захады па зборы звестак пра помнікі даўніны адносяцца яшчэ да першай трэці XIX ст., аднак выкананне справы тады даручалася «знаўцам» ад мясцовых паліцэйскіх уладаў, таму сур'ёзных вынікаў такой працы чакаць не даводзілася. Наадварот, прыцягненне ўвагі да старадаўніх помнікаў, большасць з якіх знаходзілася ў дрэнным фізічным стане, часта прыводзіла проста да іх знішчэння.
    На выкананне цыркуляра 1901 г. міністр унутраных спраў адводзіў адказным за тое асобам паўгода. Віцебскі губернатар Іван Чэпелеўскі пераадрасаваў справу сакратару статкамітэта Аляксею Сапунову і не памыліўся ў сваім выбары. 3 характэрнай для яго руплівасцю навуковец не толькі склаў спіс найбольш адметных помнікаў губерні ў адпаведнасці з рознымі катэгорыямі (найболып старажытныя храмы, храмы-помнікі, уласна помнікі, Барысавы камяні, рэшткі замкаў, капліцы найноўшага часу), але і зрабіў падрабязныя іх апісанні, прывёў звесткі з гісторыі, а таксама змясціў іх фатаграфічныя выявы ці чарцяжы. Па сутнасці, гэтая праца Сапунова стала першым грунтоўным выданнем, разлічаным на шырокага чытача, якое прыцягвала б увагу да тых помнікаў старасветчыны Віцебшчыны, якія патрабавалі да сябе больш ашчадных адносінаў і фіксава-