Гісторык з Віцебска (жыццяпіс Аляксея Сапупова) Людміла Хмяльніцкая

Гісторык з Віцебска

(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
51.22 МБ
9 чэрвеня 1912 г. III Дзяржаўная Дума скончыла сваё існаванне. Аляксей Сапуноў зноў вярнуўся ў Віцебск.
190 Наша Ніва. 1909. №48. 26 (9) наябра. С.699—700.
191 ВАКМ, КП 7285/1.
192 Алексеев Л.В. Археологня н краеведенне Беларусн. C.154.
3 навуковай архіўнай камісіяй
Прыехаў Сапуноў ужо зусім не ў той горад, які пакінуў пяць гадоў назад. 31 траўня 1909 г. тут было створана, зрэшты, аб'яднанне мясцовых аматараў даўніны — Віцебская навуковая архіўная камісія (ВНАК). Яе арганізатарамі былі выкладчык Віцебскай духоўнай семінарыі М.М.Багародзкі і саветнік губернскага праўлення В.С.Арсенеў, абраны старшынёй камісіі. Мэты стварэння ВНАК акрэсліваліся трыма пунктамі: 1) разгляд вопісаў спраў, прызначаных рознымі ўстановамі да знішчэння; 2) разгляд і вывучэнне старажытных рукапісаў і дакументаў; 3) вывучэнне і збіранне прадметаў старажытнасці. Ужо ў 1910 г. камісія выпусціла ў свет першы зборнік сваіх «Прац». 3 1911 г. было прынята рашэнне друкаваць матэрыялы не толькі па гісторыі, але і адлюстроўваць бягучыя падзеі, дзеля чаго палічылі неабходным змяніць назву выдання на «Полацка-Віцебскую даўніну», якую меркавалася выдаваць па 2—3 зборнікі на год.
Мясцовыя ўлады прыхільна ставіліся да дзейнасці камісіі і па меры магчымасці падтрымлівалі яе. ВНАК мела свой архіў, захавальнікам якога была Марыя Мельнікава, бібліятэку і стварыла музей, якім кіраваў Канстанцін Змігродскі. На пасяджэннях камісіі чыталіся шматлікія гістарычныя даклады, большая частка з якіх потым друкавалася.
Вялікай заслугай ВНАК можна лічыць адкрыццё 27 кастрычніка 1911 г. Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута (ВАМАІ) — першай пасля ліквідацыі Віленскага універсітэта вышэйшай навучальнай установы на Беларусі. Маскоўскі археалагічны інстытут быў заснаваны ў 1907 г., і ягонае Віцебскае аддзяленне было трэцім пасля Смаленскага і Калужскага правінцыйным філіялам.
Ужо пад час стварэння Віцебскай навуковай архіўнай камісіі Сапуноў быў абраны яе ганаровым сябрам. Нягледзячы на тое, што Аляксей Парфенавіч ніколі не адыгрываў у гісторыі стварэння і існавання ВНАК нейкай выключнай ролі, ён ніколі не стаяў і ў баку ад яе дзейнасці і тых праблем, што яна вырашала. Яшчэ жывучы ў Пецярбургу, мэтр мясцовай гісторыі імкнуўся тым ці іншым чынам прыняць удзел у рабоце ВНАК. Так, у 1910 г. на адным з пасяджэнняў камісіі, якое адбылося 26 верасня, ён прачытаў даклад «Беларусь і беларусы», правёў экскурсію па Віцебску, ахвяраваў вітрыну з прадметамі, знойдзенымі пад час раскопак Люцынскага могільніка, падрыхтаваў да друку матэрыялы, якія пазней былі выдадзены ў «Працах Віцебскай Навуковай Архіўнай Камісіі» і «Полацка-Віцебскай даўніне» (усяго ў гэтых выданнях было надрукавана 7 прац Сапунова).
Прачытаны на пасяджэнні ВНАК даклад «Беларусь і беларусы» пазней быў выдадзены ў выглядзе асобнай брашуры, і ягоны аналіз дае падставы зрабіць нам некаторыя высновы наконт далейшай эвалюцыі поглядаў Саггунова на
праблему самавызначэння беларусаў. Як ужо адзначалася, найбольшы ўплыў на пачатковым этапе дзейнасці на яго аказалі працы гісторыкаў «заходне-рускай» школы К.Гаворскага і М.Каяловіча. Нават у 1910-я г. Сапуноў не пагаджаўся з той рэзка адмоўнай адзнакай дзейнасці Ксефонта Гаворскага, якую даў гэтаму даследчыку А.Пыпін у сваёй «Гісторыі рускай этнаграфіі». Аляксей Сапуноў хацеў абяліць яго перад гісторыяй і напісаць біяграфію Гаворскага для друку ў «Працах» Віцебскай навуковай архіўнай камісіі, а таксама перавыдаць ягоную «Гісторыю Полацкай епархіі»193. «На працягу доўгага часу гаварыць пра Беларусь, а тым больш займацца распрацоўкай якіх-небудзь пытанняў аб Беларусі,— пісаў Аляксей Сапуноў у 1924 г.,— азначала наклікаць на сябе падазрэнне ў «сепаратызме», a гэта было далёка не небяспечна; зведалі гэта і іншыя, зведаў гэта і я. Калі я, займаючы пасаду сакратара Віцебскага Губернскага Статыстычнага Камітэта, пры дакладзе сваім аднаму з
193 Сапунов А. Нсторнческнй очерк 50-летня Внтебского Губернского Статнстнческого Комнтета. С.26. А.Цвікевічам былі знойдзены падрыхтаваныя да выдання Сапуновым абодва гэтыя рукапісы. На выданне нават быў ужо атрыманы цэнзурньі Дазвол (6 сакавіка 1917 г.), які не быў выкарыстаны з-за пачатку рэвалюцыі. Як адзначае Цвікевіч, біяграфію Гаворскага Сапуноў напісаў на падставе досыць цікавых крыніц: архіва Віцебскай духоўнай семінарыі, спраў Віленскай дваранскай апекі, запісак мітрапаліта Сямашкі, а таксама ўспамінаў ягонага былога вучня М.Шніпоўскага і роднай сястры жонкі Гаворскага 100-гадовай Ю.Ф.Рыдзеўскай (Цьвікевіч А. «Западно-руснзм». К.Гаворскі і «Вестняк Западной Росснн» // Спадчына. 1991. №2. С.34).
губернатараў узгадаў неяк пра Беларусь, то ён неяк злосна заўважыў: «Якая там Беларусь? Дзе яна?» А з'яўляючыся на працягу 25 гадоў настаўнікам гімназіі, я не карыстаўся некаторымі ільготамі, якімі карысталіся ўсе іншыя выкладчыкі, менавіта таму, што бьгў мясцовым ураджэнцам, беларусам, а не «абрусіцелем»194.
У дакладзе ж «Беларусь і беларусы» Аляксей Сапуноў змог ужо публічна і ў Віцебску выказаць свае досыць ліберальныя па тых часах погляды. Ён адзначаў самабытнасць развіцця беларускага народа і ягонай культуры і казаў наступнае: «Асаблівасці мовы беларусаў, іх норавы і звычаі, багатая народная літаратура і г.д. відавочна даказваюць існаванне асобнага беларускага племя»195. Насуперак меркаванню многіх сваіх сучаснікаў пра забітасць, прыгнечанасць і рабскую псіхалогію беларуса, пазбаўленага нацыянальнага аблічча, Сапуноў пісаў пра яго з вялікай замілаванасцю і верай у глыбінныя сілы народа: «Якія багатыя духоўныя сілы тояцца ў душы беларуса; капітальныя працы памянёных этнографаў (Е.Раманава, П.Гільтэбрандта, П.Бяссонава, П.Шэйна, М.Нікіфароўскага — Л.Х.) абверглі ходкае меркаванне пра кволасць і млявасць натуры нашчадкаў „гэтых грозных палачанаў", як называе іх пясняр „Слова пра паход Ігараў"»196.
Вызначаючы тэрыторыю рассялення беларусаў і іх колькасць, Сапуноў схіляўся да
194 ВАКМ, КП 7285/1.
195 Сапунов А. Белоруссня н белоруссы. С.4.
196 Тамсама. C.19—20.
неабходнасці ацэньваць іх на падставе найноўшых этнаграфічных даследаванняў, якія ўносілі істотныя карэктывы ў статыстычныя звесткі «Першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г.». Асабліва высока ён ставіў працы Яўхіма Карскага і пісаў, што праца апошняга «Беларусы» (Варшава, 1903) «павінна быць настольнай кнігай для ўсіх, хто цікавіцца Беларуссю». Пры вызначэнні колькасці беларусаў вялікую праблему віцебскі гісторык бачыў у адсутнасці ў народным асяроддзі сахманазвы беларусаў, а таксама ў дапушчальным часам атаясамленні веравызнання з нацыянальнасцю. «Асабліва прыкра і важна па сваіх наступствах, — пісаў Сапуноў, — змешванне слоў паляк і каталік. Гэта ж бязглуздзіца: не ўсе ж палякі — каталікі, a тым больш не ўсе каталікі — палякі <...> Дробная шляхта і сяляне-каталікі ў хатнім ужытку гавораць, звычайна, па-беларуску і амаль нічым не адрозніваюцца ад сваіх сабратоў — праваслаўных беларусаў. Залічваць да палякаў гэтых беларусаў толькі таму, што яны каталікі, гэта ж проста этнаграфічны рабунак, калі можна так сказаць»197.
Сапуноў адзначаў, што беларусы жывуць у 72 паветах 14 губерняў Расійскай імперыі і «на ўсёй азначанай прасторы <.„> пануе беларуская мова». Называіочы ў сваіх працах беларускую мову то «беларускім дыялектам», то «беларускай гаворкай», Сапуноў лічыў яе, спасылаючыся на аўтарытэт І.І.Сразнеўскага, адным
197 Сапунов А. Белоруссня н белоруссы. C.12—14.
з «самых важных мясцовых відазмяненняў рускай народнай мовы», неаднаразова гаварыў пра яе як пра «прамы носьбіт агульнарускіх рысаў»198. Падтрымліваючы такім чынам вялікадзяржаўны тэзіс пра паходжанне беларускай мовы ад рускай, Сапуноў, тым не менш, дастаткова дакладна акрэсліў яе ролю і значэнне ў гісторыі і культуры беларусаў. 3 гэтай нагоды ён пісаў: «Найважнейшыя асаблівасці сучасных беларускіх гаворак у большай або меншай ступені склаліся не пазней XIII ст. <...> Беларускі дыялект быў некалі мовай мясцовых дзелавых актаў і грамат. Пасля заваявання заходняга краю Літвой ён застаўся дзяржаўнай мовай літоўска-рускага Вялікага княства. MoBaft дзелавога афіцыйнага жыцця беларускі дыялект заставаўся з XIV ажно да XVIII стагоддзя. Так, гэтай мове належыць такі цудоўны помнік, як Літоўскі Статут (дакладней — Беларускі, бо ён — плён генія беларускага народа), надрукаваны ў Вільні ў 1588 г.»199.
Праблемы беларускай мовы займалі Сапунова не толькі ў аспекце рэтраспектывы яе гістарычных лёсаў. Цікавіў гісторыка і яе сучасны стан, а таксама адносіны да мовы ў розных слаях грамадства. Забягаючы крыху наперад, працытуем фрагмент ягонай лекцыі «Беларускі дыялект. Сучасны» з курса беларусазнаўства, які Сапуноў чытаў у Віцебскім педінстытуце ў 1923—1924 г.: «Няма чаго шматслоўна гаварыць аб тым, як пажадана і важна, каб
198 Сапунов А. Белоруссня н белоруссы. C.15—16.
199 Тамсама.
тыя, хто лічаць сябе носьбітамі культуры, навучыліся цалкам разумець той народ, які яны закліканы весці да маральнай і інтэлектуальнай культуры. Навучыўшыся разумець народ, ягоную мову, казкі, паданні, мы навучымся любіць яго, навучымся бачыць у ім чалавека. Першы крок у вывучэнні народа — гэта збіранне твораў народнай славеснасці і вывучэнне народнай мовы»200.
Сам Аляксей Сапуноў добра ведаў і любіў беларускую мову. Сярод эпіграфаў ягоных лекцый, чытаных у Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута, побач з лацінскімі выказваннямі сустракаем наступнае: «Хто гардзіць старыной, таго трэба дубіной». «Беларуская мова валодае дастатковым багаццем і гнуткасцю для выказвання агульначалавечых пачуццяў і высокіх думак», — напісаў гісторык у курсе беларусазнаўства і пераканаўча даказаў гэта, цытуючы студэнтам вялікія ўрыўкі з «Энеіды навыварат», «Гапона» В.Дуніна-Марцінкевіча, ягонага ж перакладу «Пана Тадэвуша» А.Міцкевіча, «Панскага ігрышча» Ф.Тапчэўскага, верша «У судзе» Мацея Бурачка201. Свой даклад 1910 г. у Віцебскай навуковай
200 ВАКМ, КП 7294(2)/10, арк.4—5.
201 Кнігу Мацея Бурачка Сапуноў атрымаў ад Б.І.ЭпімахаШыпілы. У сваім лісце з Пецярбурга ад 12 верасня 1894 г. апошні пісаў: «Цяпер карыстаючыся знаходжаннем тут Вячаслава Пятровіча, дасылаю Вам гэтую кнігу разам з прасімай Вамі «Dudkoj Bialaruskaj», якуіо, прынамсі, як забароненую тут, прасіў бы Вас захоўваць пад замком, не паказваць каму б тое ні было, ні тым больш даваць» (ВАКМ, КП 7289/5).