Гісторык з Віцебска (жыццяпіс Аляксея Сапупова) Людміла Хмяльніцкая

Гісторык з Віцебска

(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
51.22 МБ
170 ВАКМ, КП 7285/1.
быў унесці ў Думу на яе 20-м пасяджэнні 15 студзеня 1908 г. Вось што пісаў пра гэта ў сваім дзённіку дэпутат ад Віцебскай губерні айцец Фёдар Нікановіч: «У сённяшняе 20-е пасяджэнне Думы меркаваў выступіць з думскай трыбуны з прамовай з нагоды законапраекта аб чыншавым праве, складзенага нашым віцебскім дэпутатам Думы А.П.Сапуновым. Толькі за некалькі гадзінаў да пасяджэння атрымаў наказ з Віцебска неадменна выступіць з прамовай па гэтым прадмеце ў абарону інтарэсаў духоўнага ведамства. Спешна і напружана давялося рыхтавацца, вывучаць чыншавае пытанне і дасланы з Віцебска некаторы матэрыял. 3 п.Сапуновым абмяняліся ветлівасцямі і абяцаннем нікога ў прамовах не чапаць, a толькі зводзіць справу да перадачы законапраекта ў камісію. Аднак за недахопам часу даклад чыншавага законапраекта адкладзены да наступнага пасяджэння Думы»171.
Наступнае, 21-е пасяджэнне прайшло 17 студзеня, і на ім Сапуноў выступіў з вялікай прамовай, якую падмацаваў канкрэтнымі прыкладамі са спраў, што разглядаліся ў Віцебскім акруговым судзе. Ён адзначыў, што ў Беларусі пасля скасавання спрадвечнага чыншавага права ўладальнікі зямельных надзелаў цяпер у любы час могуць перапыніць дагавор арэнды і прымусіць знішчыць усе пабудовы, узведзеныя на зямлі колішнім чыншавіком. Прычым, напрыклад, у Віцебску з 6070 усіх домаўладанняў 5305 (або 87%) размяшчаліся
171 Полоцкне Епархнальные Ведомостн. 1908. №12. С.258.
на чужой зямлі. «3 усяго вышэйсказанага, мяркую, зразумела, што стан арандатараў-чыншавікоў і былых чыншавікоў, што сёння воляю лёсу ператварыліся ў простых арандатараў,— казаў Сапуноў, — горш сумнай памяці прыгоннага права: прыгонныя тут людзі ўсіх званняў і станаў, усіх нацыянальнасцяў, усіх веравызнанняў»172.
Пасля выступлення Сапунова пачаліся спрэчкі, і дзеля выпрацоўкі канчатковага рашэння па гэтым пытанні была створана спецыяльная камісія, пра якую айцец Нікановіч у сваім дзённіку пісаў наступнае: «8 сакавіка (1908 г. — Л.Х.), субота. Сёння ж адбылося першае пасяджэнне зноў сфармаванай чыншавай камісіі. Давялося трапіць у сябры гэтай малацікавай ддя мяне камісіі... Пасяджэнне камісіі на гэты раз абмежавалася выбарам старшыні і сакратара. На пасаду старшыні абраны Шыдлоўскі і сакратара Чэрэванскі, абодва знаўцы чыншавага пытання. Увайшоў у склад камісіі і ініцыятар чыншавага пытання А.П.Сапуноў»173. Варта адзначыць, што да самага канца чэрвеня, калі ў дэпутатаў пачаліся летнія вакацыі да сярэдзіны кастрычніка, камісія так і не здолела сабрацца больш ні на адно пасяджэнне174. Тым не менш, прэса ўзняла кампанію па абмеркаванні чыншавага пытання. Як
172 Сапунов А.П. Речн в Государственной Думе 3-го созыва (по стенографйческям отчетам). С.-Петербург, 1912. С.25.
173 Полоцкне Епархнальные Ведомостн. 1908. №18. С.388.
174 Наша Ніва. 1908. №15. 18 (31) ліпеня. С.2.
праз некалькі гадоў Сапуноў згадваў у сваёй прамове ў Думе 2 красавіка 1911 г., «адны ўгледзелі ў ім прыхаванае прымусовае адчужэнне, іншыя — экспрапрыяцыю, а адна з польскіх газет проста назвала яго дэмагагічным»175.
Вольны ад пасяджэнняў Думы і працы ў камісіях час Аляксей Сапуноў праводзіў у Пецярбургу як чалавек свецкі: не менш за два разы (13 лютага 1908 г. і 2 траўня 1909 г.) меў магчымасць з'явіцца перад «Ягонай імператарскай вялікасцю» ў Царскасельскім палацы, 10 снежня 1907 г. быў запрошаны на вечар да старшыні Савета міністраў Пятра Аркадзевіча Сталыпіна і ягонай жонкі Вольгі Барысаўны, наведваў сходы розных палітычных клубаў і партый176. Што тычыцца апошніх, то сярод іх варта адзначыць, безумоўна, «Саюз 17 кастрычніка», Клуб грамадскіх дзеячаў, а таксама «Клуб памяркоўных і правых», пра які айцец Нікановіч пісаў наступнае: «Яшчэ ў Віцебску, пасля выбараў, мною і іншымі сябрамі ад нашай губерні было атрымана запрашэнне ад „Клуба памяркоўных і правых" прыбыць у Пецярбург дзён за 5—6 да адкрыцця Думы і наведаць гэты клуб (Мохавая, №6) <...> Клуб мэтаю сваёй мае „аб'яднаць дзейнасць правых і памяркоўных фракцый Думы і Дзяржаўнага Савета і грамадскіх дзеячаў, аблягчаць ім магчымасць абмеркавання пытанняў,
175 Сапунов А.П. Речн в Государственной Думе 3-го созыва. С.27.
176 Гл. дакументы з прыватнага альбома А.П.Сапунова (ВАКМ, КП 7285).
якія ўзнікаюць у дзяржаўным і грамадскім жыцці" і г.д.»177. Пад час працы ў Думе віцебскі гісторык не адмяжоўваўся і ад розных грамадскіх акцый: у ліку 50 дэпутатаў падпісаў заяву «Пра пенсіі настаўнікам і настаўніцам прыходскіх паводле статута 1828 г. вучылішчаў», а ў 1908 г. — зварот 75 дэпутатаў да літоўскага епіскапа Нікандра з просьбай прыняць на сябе пачын у справе ўзвядзення помніка князю Канстанціну Астрожскаму з нагоды BroHara 300-гадовага юбілею178.
Аднак найболыпую значнасць і цікавасць для нас мае прамова, якую Аляксей Сапуноў прачытаў з трыбуны ІП Дзяржаўнай Думы 30 траўня 1909 г. Фармальна яна тычылася неабходнасці змянення парадку выбараў дэпутатаў Дзяржаўнага Савета ад 9 губерняў Заходняга краю, а па сваёй сутнасці стала сапраўдным маніфестам у абарону самавызначэння беларусаў. Справа ж заключалася ў тым, што 33 правыя дэпутаты Дзяржсавета ўнеслі заканадаўчую прапанову, каб змяніць закон аб выбарах у 9 губернях Заходняга краю, у якіх не было земскага самакіравання. Паводле тагачаснага закона, выбары праводзіліся губернскім з'ездам землеўладальнікаў, якія мелі неабходны зямельны цэнз. А паколькі буйнымі землеўласнікамі на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Літвы былі пераважна палякі, то ўсе 9 дэпутатаў Дзяржсавета таксама аказваліся палякамі, хоць агульны працэнт польскага
177 Полоцкне Епархнальные Ведомостн. 1907. №38.
170 Полоцкне Епархнальные Ведомостн. 1908. №7. C.158.
насельніцтва ў гэтых губернях быў нязначны. Праект правых спадабаўся ўраду і ён унёс яго на разгляд Думы. Пасля абмеркавання Дума пагадзілася на гэтуто перамену, аднак з умоваю, што не пазней як праз год у Заходніх губернях будзе ўведзена земскае самакіраванне, якое ў іншых губернях імперыі існавала ўжо болып за 40 гадоў.
На пасяджэнні Думы 30 траўня 1909 г. з прамовай па гэтым пытанні выступіў старшыня Савета міністраў П.А.Сталыпін. Сутнасць ягонай прамовы зводзілася галоўным чынам да доказаў справяддівасці, своечасовасці і законнасці вырашэння ўзнятага пытання’79. У сваім дакладзе ўсё няпольскае насельніцтва Заходніх губерняў ён прынцыпова называў «рускімі», як гэта было тады шырока прынята, паставіўшы тым самым па-за законам словы «беларусы» і «ўкраінцы».
Варта адзначыць, што праблемы «іншародцаў» — польскай, яўрэйскай і татарскай меншасцяў — час ад часу абмяркоўваліся на пасяджэннях Дзяржаўнай Думы. Аднак прапанова ўраўняць у правах усе нацыі, што жылі ў Расійскай імперыі, ніколі не знаходзіла там прынцыповага ўхвалення. Правыя дэпутаты звычайна сустракалі яе крыкамі, шумам, смехам, а Сталыпін на адным з пасяджэнняў сказаў, што трэба, «каб іншародцы перш палюбілі Расію, прызналі яе сваёй айчынай, а тады ім
179	Столыпнн П.А. Нам нужна велнкая Россня... Москва, 1991. С.220—226.
будуць дадзены правы, роўныя з рускімі»180. Першая беларуская газета «Наша Ніва» ўважліва сачыла за падзеямі, што адбываліся ў Думе ўвогуле, а ў сферы вырашэння нацыянальнага пытання — асабліва, і займала ў гэтай справе, як вядома, радыкальную пазіцыю. Пасля аднаго з чарговых абмеркаванняў пытання пра патрэбы «іншародцаў» на пачатку лета 1908 г. яна з'едліва і з роспаччу пісала: «Нашы беларускія дэпутаты, як адзін, маўчалі: ніхто і слова не сказаў пра беларускую нацыянальную справу. Ды ў гэтым няма ніякага дзіва: трэба ведаць, што нядаўна запанавала небывалая згода між „нстннно-русскнмн" і „нстнннопольскнмн" людзьмі. Яны зыйшліся ў думках сваіх на адным: ня трэба даваць беларусам прабудзіцца і пазнаць, што яны — беларусы, асобная нацыя, роўная другім, каторая мае свае ўласныя культурна-нацыянальныя патрэбы і жаданні. А як нашы дэпутаты-мужыкі належаць ўсе да „правых", дык вось ні адзін прадставіцель Беларусі — ані мужык, ані памешчык, ані чыноўнік — не памыкаўся гаварыць у Думе пра беларускую нацыю»181.
Пасля гэтага роспачнага выступлення «Нашай Нівы» прайшло менш за год, і 30 траўня 1909 г. з трыбуны Дзяржаўнай Думы прагучалі палымяныя словы: «Усе, нават самыя нязначныя народнасці, імкнуцца да „самавызначэння"; за імі ўсе прызнаюць права на гэта. Толькі адна народнасць, народнасць беларуская, не смее
180 Наша Ніва. 1907. №35. 7 (20) грудня. С.4.
181 Наша Ніва. 1908. №13. 20 чэрвеня. С.З.
і думаць пра гэта». І сказаны яны былі не «дэпутатам-мужыком», а «чыноўнікам» Аляксеем Сапуновым182, які на сваёй дарэвалюцыйнай біяграфіі яшчэ і да нашага часу мае ярлык адно толькі вернападданага манархіста і ярага прыхільніка праваслаўя.
Тут мы вымушаны вярнуцца крыху назад, і ўзгадаць тыя факты з біяграфіі віцебскага гісторыка, што папярэднічалі ягонаму прыезду ў Пецярбург. Варта адзначыць, што яшчэ з маладосці Аляксей Сапуноў вызначаўся глыбокай і шчырай верай і прыхільнасцю да рэлігіі. Аднак ці варта гэта лічыць вялікай заганай выхавання чалавека, здаецца, вельмі пераканаўча даказалі дзесяцігоддзі панавання ў нашай , краіне ваяўнічага атэізму. Тое ж, што артадаксальнае праваслаўе аказвала моцны ўплыў на ягоныя прафесійныя погляды — справа іншая. Сапраўды, яшчэ ў 1888 г. ва ўступным артыкуле да пятага тома «Віцебскай даўніны» Сапуноў разглядаў гісторыю Полацкай епархіі з выразна вызначаных тэндэнцыйна-клерыкальных пазіцый, што прыйшлося вельмі да густу вышэйшым царкоўным і ўрадавым колам дзяржавы (артыкул быў ахвотна перадрукаваны афіцыйнымі перыёдыкамі — «Віцебскімі Губернскімі» і «Полацкімі Епархіяльнымі Ведамасцямі», а таксама ажно двойчы выдадзены асобнай брашурай — у 1888 і 1889 г.).
На працягу некалькіх наступных гадоў жаданне Сапунова разглядаць «лёсы рускай
182 Сапунов А.П. Речн в Государственной Думе 3-го созыва. С.37.
народнасці ў Заходнім краі» праз прызму артадаксальнага праваслаўя па-ранейшаму неадменна прыводзіла яго да адлюстравання гістарычнага жыцця Беларусі ў «ягоным пастаянным імкненні да Вялікаросіі»183. Гэткае ж сцвярджэнне гісторыка прагучала і ў ягонай лекцыі, прачытанай 25 красавіка 1893 г. у зале Віцебскай гарадской думы, і ў артыкуле «Сгагоддзе ўз'яднання Русі Белай з Вялікай» (1893), і ў брашуры «Гістарычныя адносіны Русі Белай і Вялікай» (1898).