Гісторык з Віцебска
(жыццяпіс Аляксея Сапупова)
Людміла Хмяльніцкая
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 256с.
Мінск 2001
польскай і італьянскай моў, прычым, 47 з іх, асабліва значных па змесце, дадаткова працытаваны на мове арыгінала. Ужо адны гэтыя, так бы мовіць, статыстычныя характарыстыкі зборніка могуць глыбока ўразіць кожнага, каму хоць аднойчы даводзілася сур'ёзна працаваць з архіўнымі крыніцамі. А калі дадаць сюды яшчэ перадрукі з ранейшых археаграфічных выданняў і адняць наяўнасць не тое што кампутара, а нават і звычайнай друкавальнай машынкі (век якой яшчэ не надышоў), атрымліваецца амаль што катаржная карпатлівая штодзённая праца, якую добраахвотна ўзваліў на свае плечы не які-небудзь грэцкі тытан і герой міфаў, а гімназічны настаўнік з хворымі вачыма.
На жаль, выданне Сапуновым «Віцебскай даўніны» скончылася выхадам з друку першай часткі V тома. Відаць, давесці задуманае да канца ў даследчыка не хапіла ні часу, ні сродкаў, ні здароўя. Аднак нават тое, што ён здолеў зрабіць, выклікае сёння самую шчырую павагу, удзячнасць і захапленне. Гэткую ж павагу і прызнанне атрымлівала ягоная самаахвярная дзейнасць і сярод сучаснікаў-навукоўцаў, ад цытавання выказванняў якіх немагчыма ўстрымацца. Старшыня Таварыства гісторыі і старажытнасцяў расійскіх, сябра-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук і кіраўнік Гістарычнага музея ў Маскве Іван Забелін меў наступнае меркаванне пра дзейнасць свайго калегі-гісторыка з Віцебска: «А.П.Сапуноў у цяперашні час з прыватных асобаў ці не адзіны ў наш час працалюбец,
які дзейнічае не толькі настойліва і нястомна, але і ў вялікай ступені добрасумленна і ўважліва ў распрацоўцы помнікаў нашай дарагой даўніны»58. Выдатны беларускі гісторык Мітрафан Доўнар-Запольскі ў дачыненні да «Віцебскай даўніны» пісаў: «У гэтай працы А.П.Сапуноў задумаў сабраць і выдаць у сістэматычным парадку, па адпаведных рубрыках, усе матэрыялы і дакументы, якія тычацца Полацка-Віцебскага краю. Сама думка пра сістэматычнае выданне <...> выдатная; у той час вучоныя ўстановы, як Віленская археаграфічная камісія, напрыклад, і Пецярбургская (якая выдала «Акты Заходняй Расіі» і «Акты Паўднёвай і Заходняй Расіі») выдавалі свае матэрыялы без усялякага парадку і толькі ў апошні час (на пачатку XX ст. — Л.Х.) прыйшлі да думкі аб неабходнасці сістэматызаваць выданне сваіх матэрыялаў»59.
Заслужыў Сапуноў добрае слова і ад даследчыкаў нашых дзён. Знаны археограф і крыніцазнаўца Мікалай Улашчык, чалавек вельмі дасведчаны ў сваёй справе і патрабавальны, адзначаў у дзейнасці Сапунова як станоўчыя, так і адмоўныя бакі. Акрэсліваючы значнасць зробленага, Улашчык пісаў, што Сапунову, як даследчыку-адзіночцы, даводзілася праводзіць пошукі пераважна ў абсалютна неўпарадкаваных архівах, дзе справы ляжалі навалам, a таксама самому часта пісаць загалоўкі і легенды да спраў, потым шукаць неабходную
58 Стукалнч В.К. А.П.Сапуіюв. С.27.
59 Тамсама. С.29.
літаратуру для заўваг і артыкулаў. Тое, што Сапуноў друкаваў пераклады архіўных дакументаў без арыгіналаў, даследчык лічыў самым істотным недахопам ягонай дзейнасці, бо ў гэтых перакладах час ад часу суетракаюцца досыць істотныя памылкі. І тым не менш Улашчык называў «Віцебскую даўніыу» «свайго роду даведнікам па гісторыі Паўночнай Беларусі, адкуль даследчык можа даведацца, што ёсць пра гэты рэгіён у летапісах і іншых крыніцах», а самога Сапунова лічыў асобай, якой па часе і маштабу зробленага ў галіне публікацыі крыніц па гісторыі Беларусі належыць адно з першых месцаў60.
На заканчэнне размовы пра «Віцебскую даўніну» выпадае расказаць сумную гісторыю пра тое, што сталася з тымі сапуноўскімі напрацоўкамі, якія ён збіраўся змясціць у яшчэ не надрукаваных тамах зборніка. Тут давядзецца значна забегчы наперад, пакінуўшы маладога, акрыленага поспехам і спадзяваннямі Аляксея, і звярнуцца да прызнанага і знакамітага, але змучанага гадамі, хваробай ды нястачай Аляксея Парфенавіча.
Пачнем з таго, што літаральна напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі ў сяброў Віцебскай навуковай архіўнай камісіі з'явілася думка перавыдаць існуючыя тамы «Віцебскай даўніны» і купіць у Сапунова матэрыялы для нявыдадзеных. На пасяджэнні камісіі 20 красавіка
60 Улаіцнк Н.Н. Очеркн по археографіш н нсточннковеденню нсторнн Белорусснн феодального пернода. Москва, 1973. С.230.
1917 г. было прынята рашэнне набыць у гісторыка за 500 рублёў «Пісцовыя кнігі», «здымкі з пісцовых кніг, дакументы і здымкі з планаў, якія захоўваюцца ў Шведскім дзяржаўным архіве», а таксама прасіць даследчыка, каб ён «саступіў» камісіі права на перавыданне «Віцебскай даўніны», якая «ўжо даўно стала <...> рэдкасцю, і ў рознічным продажы яе кошт узняўся з цаны ў 3 да 75 рублёў»61. Сапуноў даў сваю згоду на перавыданне зборніка. Аднак у хуткім часе грымнуў такі сацыяльны выбух, пасля якога ўсім стала не да ранейшых планаў і намераў.
Да ідэі прадаць каму-небудзь падрыхтаваныя да новых зборнікаў «Віцебскай даўніны» матэрыялы Аляксей Парфенавіч вярнуўся ў 1920-я г., калі голад і нястача далі асабліва адчувальную вестку пра сябе. Пакупніком на «Пісцовыя кнігі Веліжа, Неўля, Себежа, Азярышча і Усвята са здымкамі з рукапісаў, (памерам — Л.Х.) каля 200 пісаных аркушаў», a таксама «Інвентар г.Віцебска і эканоміі Віцебскай 1667 г., (памерам — Л.Х.) каля 20 пісаных аркушаў» на гэты раз стаў Віцебскі педагагічны інстытут. У сваіх нататках, зробленых у апошні год жыцця, Сапуноў пісаў, што рукапісы гэтыя разам з яшчэ пяццю іншымі былі прададзены інстытуту і захоўваліся ў бібліятэцы апошняга62. Аднак у «Пратаколе пасяджэньня Камісіі па разборцы матар'ялаў, застаўшыхся са смерці праф.А.П.Сапунова»
61 НГАБ, ф.2771, воп.1, спр.157, арк.66.
62 ВАКМ, КП7288/1, арк.13.
ад 7—9 кастрычніка 1924 г. знаходзім дадзеныя пра тое, што «Пісцовыя кнігі» былі знойдзены ў кватэры нябожчыка, запакаваны ў скрыні і апячатаны разам з іншымі паперамі63 («Інвентар» 1667 г. усё ж, відаць, знаходзіўся ў педінстытуце).
Пазней спадчына Сапунова трапіла ў збор Віцебскага дзяржаўнага музея. 11 траўня 1925 г. загадчык музея напісаў ліст у Менск у Інстытут Беларускай культуры з просьбай разгледзець сапуноўскія спісы з «Пісцовых кніг», якія могуць «мець значэньне пры выданьні архіўных дакументаў на тэрыторыі Беларусі»6"1. 16 траўня адбылося пасяджэнне «гістарычнае клясы» Інбелкульта, на якім было вырашана прасіць Віцебскі музей даслаць у археаграфічную камісію інстытута сшыткі са спісамі «Пісцовых кніг» «дзеля скарыстання <...> у выданнях Гістарычнае Клясы і вывучэння сябрамі Камісіі, пасля чаго ўвесь гэты матар'ял будзе зварочаны ў Музэй для захову ў Сапуноўскіх калекцыях»65. 31 траўня 1925 г. сшыткі Сапунова былі адпраўлены ў Інбелкульт і ў Віцебск болып ужо не вярталіся. У архіве мне ўдалося адшукаць спіс тых накіраваных у Менск сшыткаў з пералікам дакументаў, што ў іх утрымліваліся, які хочацца працытаваць цалкам. Хто ведае, можа ён так назаўсёды і застанецца адзіным сведкам самахвярнай працы, выкананай рупліўцам віцебскай даўніны.
63 ДАВВ, ф.1947, воп.1, спр. 11, арк.65.
64 Тамсама, спр.36, арк.79.
65 Тамсама, арк.81.
«Рукапісны збор А.П.Сапунова.
Пералік сшыткаў з выпіскамі з пісцовых кніг Віцебшчыны.
1. Перепйсь гор.Невля й острога, шляхтйчей й всякйх служйлых жйлецкйх людей й меіцан. 1664 г. — 16 аркушаў.
2. Перапйсная кнйга города Невеля й Невельского уезду волостем й селам й деревням й почйнкам й в нйх ... дворам. й во дворех всем людям, сколько в селе й деревне... угодйй. 1656 г. — 60 аркушаў.
3. Перепйсь сел й деревень Невельского й Озеретцкого уездов й в деревнях дворов й во дворех людей. 1657 г. — 36 аркушаў.
4. Пйсцовая кнйга дворцовой Нйкольской Плйсской волостй Невельского уезда. 1615 г. — 93 аркушы.
5. Разрядные спйскй: a) no Невелю й б) псковскйм конным казакам. 1664 г. — 36 аркушаў.
6. Сказкй, взятыя у шляхты г.Невля (за кем, где й когда былй поместья). 1667 г. — 38 аркушаў.
7. Челобнтне невлян об отдаче йм кабака, таможнй й мелышцы. 1654 г. — 6 аркушаў.
8. Кнйгй перапнсныя всякйх чннов й людей й крестьян в гор.Озертцах, в г.Усвяте й Усвятском уезде. 1655 г. — 28 аркушаў.
9. Перапйсь: 1) пушкарей н меіцан посадскйх в гор.Усвяте й 2) шляхтйчов усвятскйх, волостных й шляхецкйх крестьян в Усвятском уезде — 148 аркушаў.
10. 1) Перепйсные кнйгй г.Велйжа, сколько no городу u no башням пушек, пйіцалей, зелейной казны, мушкетов, пйк й всякйх запасов. 2) Перепйсь крестьян Велйжского уезда u no волостям. 1654 г. — 31 аркуш.
11. Пйсцовая кнйга города Себежа — 66 аркушаў.
12. Перепйсь: 1) Полоцкого повету шляхтйчев й казаков й пушкарей й воротнйков й всякпх служйлых людей; 2) Гор.Полоцка ткацкйх дворов а в нем людей й в слободах дворов й людей — 50 аркушаў.
13. Перепйсные кнйгй прйнятых nog Государеву руку меіцан, земян й. пахотных крестьян Полоцкого, Себежского, Друйского, Свейского, Лужского, Резйцкого u Красногородского уездов. 1654 г — 46 аркушаў.
14. Челобйтная вйтебской шляхты о даче йм дворов бежавшйх в Польшу людей — 8 аркушаў.
15. Тетрадй №9, 10, 11, по-вйдймому, выпйска йз «Прйходно-расходных кнйг хлебной казны» г.Вйтебска 1665 г. й 1666 г, часть которых напечатана А.П.Сапуновым в «Вшпебской старнне», m.IV, ч.2, стр.317— 343 — 58 аркушаў»№.
66 Тамсама, арк.80. Дакументы гэтыя паходзілі з Маскоўскага галоўнага архіва міністэрства замежных спраў і архіва міністэрства юстыцыі. Да асобных аркушаў дакументаў №4, 5, 8 і 11 былі зроблепы здымкі ў колькасці 500 экзэмпляраў — відаць, гэта былі падрыхтаваныя Сапуновым да друку ілюстрацыі.
Усялякая выбітная праца нашмат перажывае свайго стваральніка. Ці думаў пра тое Аляксей Сапуноў, распачынаючы выданне «Віцебскай даўніны»? Пакінем гэтае неістотнае цяпер пытанне без адказу і зноў вернемся ў губернскі Віцебск канца 1880-х г.
На точышчы археалогіі
У 1883 г. споўнілася 75 гадоў Віцебскай мужчынскай Аляксандраўскай гімназіі. Вядома, што новы віцебскі летапісец, да таго ж, настаўнік і колішні выпускнік гэтай гімназіі, не мог нейкім чынам не адрэагаваць на такую падзею. Сапраўды, Аляксей Сапуноў зрабіў гімназіі шыкоўны падарунак — напісаў кнігу «Гістарычная запіска 75-годдзя Віцебскай гімназіі», якую смела можна лічыць непераўзыдзеным да нашага часу энцыклапедычным даведнікам.
Да Сапунова гісторыяй гімназіі ніхто не займаўся. Адзінае, што ў 1857 г. інспектар гімназіі Л.Лебедзеў падрыхтаваў для папячыцеля Санкт-Пецярбургскай навучальнай акругі князя Г.Шчарбатава «Гістарычна-статыстычныя звесткі пра Віцебскую губернскую гімназію», якія надрукаваны не былі, і ўвогуле большая частка рукапісу пазней была прададзена спадчыннікамі Лебедзева на вагу. Таму Аляксею Сапунову давялося пачынаць сваю працу практычна з нуля: пераглядаць паперы гімназічнага архіва, архіваў Віленскай навучальнай акругі і Дэпартамента народнай асветы, кнігі візітацый гімназіі за 1808—1826 г., зборнікі пастаноў і распараджэнняў па Міністэрству народнай асветы і іншыя дакументы. Затое выніковая праца атрымалася