Глыбіня дажджу
песні, вершы, пераклады
Алесь Камоцкі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 151с.
Мінск 2007
■
УДК 821.161.3-1
ББК 84(4Бен)-5
K18
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
ISBN 978-985-02-0935-1
© Камоцкі A. В., 2007
© Афармленне. ВРУП •Мастацкая літаратура», 2007
Мітусня
Я з гадоў перажытых помню Мітусню каляровых дзён, Пошук выйсця, і шлях дадому, I гуканне наўздагон.
I памылак былых атрута 3 цягам часу губляе смак — Што калісьці было пакутай — Таго проста ужо няма.
Я, бывае, блукаю летам За ўспамінамі след у след, Я, бывае, гляджу без мэты To ў люстэрка, то на партрэт. А бывае, сябе здзіўляю I ў доўгім жыцці надзей Я спакою сабе шукаю 3 цягам часу ўсё часцей.
Завея
Пабачыў, як дрыжыць твая рука, Бракуе ёй упэўненасці даўняй, He хочацца мне гэтакае праўды, Але другой не выпадзе шукаць.
He ведаю, ці ўспомніш пра мяне, Калі імгненне
зробіцца празрыстым, Ці зразумею я тваю няіснасць, Якая непазбежна ахіне.
Няма былых гадзін у новых днях, I шлях да іх не мае накірунку, Караюць
непазбежным паратункам, Галоўнаму дазволіўшы мінаць.
Вечарэе. Спакайнее.
Спаць кладзе зіма завею.
Неба заначуе на зямлі.
На падзеі і надзеі
Лёс жыццё паспешна дзеліць. Паглядзець пакуль няма калі На тое, што завеі намялі.
Марш
Стаміўся я і свой трамвай Спыніў за лесам, каля плота, Пачаў з таго, што без ахвоты Сябе ад крэсла адарваў.
Пайшоў за небакрай спярша — Табе у вочы паглядзець, Бо ёсць надзея адшукаць У нетрах іх мінулы дзень.
Мінулае, незваротнае, Я твой дотык чую ізноў Ды хапае бягучых клопатаў, Каб нязважаны ён адышоў. Толькі часам жыццё павернецца Задуменна тварам назад, Пералічыцца, перамерыцца I захочацца, а не ўзяць.
I верыў я, і марьгў я, I кіраваў сябе на шчасце. I быўупэўнены, што ўдасца Мне за руку цябе узяць. Там не хапала сто гадоў, Цяпер шукаю — куды дзеў Той час, з якога я пайшоў Калі згубіў мінулы дзень.
Мінулае, незваротнае...
Іду назад, а мой трамвай Грызе асфальт — знайшоў жа недзе! I зараз мы туды паедзем, Дзе ўсю зямлю асфальт схаваў.
I далей будзем існаваць Ў мяшанцы кветак з камянямі, Сябе ад крэсла адарваць Яшчэ цяжэй нам заўтра стане.
Мінулае, незваротнае...
2.3ак. 1986
Наследванне Ясеніну
Дробным дрэўцам на дарозе Свеціць месяц, цішыня.
Падарожны моліць Бога, Абдымаючы каня.
Конік мой зусім аблезлы, Але ж, хоць і так, спрадвек Па дарозе хутка ездзіць Любіць рускі чалавек.
Дзе гармонік мой? Урэжу Я не горш за салаўя.
Самым першым, непазбежна, Ў кожнай вёсцы буду я.
Без гармоні свята — п’янка, А без свята сумна жыць, Сумна жыць яшчэ без Ванькі, Што не ведае мяжы.
Як гуляць, дык да знямогі, Як сякчы, дык з-за спіны,
9
Як скакаць, дык на ўсе ногі, Як сварыцца — да вайны.
Стой, страляць не трэба, Ваня, Пагуляем між асін.
Кажаш, што бацькі сяляне, Дык і я ж сялянскі сын.
Эй, гармонік, ты атрута, Я люблю з табой павыць. Ты мяне заводзіш крута, Аж сярэдзіна баліць.
Ой, бягуць вакол паляны Ногі мерзлыя асін.
Ўся радня мая — сяляне, Дык і я ж сялянскі сын.
Гаспадыня
Я буду тым, хто ёсць, калі змаўчыш, Магчымасць знойдзем, каб паразумецца.
I неба будзе, зорка адарвецца I паляціць туды, куды глядзіш. Руку падстаўлю ёй ці галаву, Каб, не дай Бог, не бразнула аб глебу,
I выдыхне удзячна тое неба, I ўдалеч павядзе замкнёны круг.
Гаспадыня ранішняй зоркі, Сёння час вельмі пругкі і колкі — У барацьбе з недахопамі часу He заўсёды ўсё проста і ясна. Перамогі чакайце не хутка, Калі ласка, не слухайце чуткі, He зважайце
на зайздрасць жорсткую, Гаспадыня ранішняй зоркі.
«Вунь зорка,
што ўпала і дрыжыць»,— Адзін адному разявакі кажуць.
Адкуль яны бяруць
спакой і важнасць?
I хто ім права ставіць даў крыжы?
Дый што між іх, прабачце,
за жыццё?
Але такі ўжо
ёсць закон прыродны, Што трэба жыць,
ты згодны ці не згодны, А не абменьваць
сэнс на адкрыццё. Гаспадыня ранішняй зоркі...
1986
Вясна
А пры канцы зімы
ужо вясна стаяла
I хвіляй кожнай снег
з’ядалі раўчукі.
Праз іх скакалі мы
па плошчы, ля вакзала, I ты казала мне, хто я табе такі.
Ты крыўдзіла мяне,
бывала, і злавала, Калі я не зважаў на многія са слоў.
Вось так вось і дайшлі
да самага вакзала.
Ты з’ехала дамоў і я дамоў пайшоў.
А сэрцам кожны дзень
я мераюся скочыць Да тых часоў,
калі вось так яно было,
Але жыццё ідзе,
і хочаш ці не хочаш,
He здолееш адчуць тамтэйшае цяпло.
Тамтэйшага цяпла
пражытая магчымасць Цяперашнім агням далёка не раўня.
Хіба ж гэта жыццё,
прызнаюся вам шчыра, Калі ў мінулым быць
так хочацца штодня.
Імя
На люстраной паверхні прыпыненай вады
Імя маё узнікла з таемнай глыбіні.
Блукаюць моўчкі словы
і блытаюць сляды Неверагодных літар, што пішуць прамяні
На люстраной паверхні прыпыненай вады.
За люстраной паверхняй
прыпыненай вады
He мой блукае голас,
He трэба мяне клікаць —
не мой агонь гарыць.
He трэба мяне слухаць -
я не хачу туды,
За люстраной паверхняй
я не змагу там жыць,
прыпыненай вады.
Ад вачэй зялёных
Ад вачэй зялёных я жыву не так, У вачах зялёных таямнічы знак. Што ты ведаеш запаветнае?
У вачах зялёных таямнічы знак.
У пунсовым свеце рання Выспявае прадчуванне Хуткіх перамен.
I макрэюць твае вочы —
Развітання ты не хочаш — Ясна, якдзень.
He ратуюць мае словы, Стаў зялёным свет пунсовы, Крохкі, як лёд.
I, узнікшы са здзіўлення, Нечаканае імгненне
Поўніць усход.
Ад вачэй зялёных я жыву не так, Светлая усмешка у тваіх вачах. Недасяжная, невыказная, Светлая усмешка у тваіх вачах.
Туманы
Выплывалі туманы, Абарваўшы сон начны, Хавалі ад вока пачатак дня. Бачу я перад сабой Развітальны позірк твой, I ён ужо належыць туманам.
Пройдзе час, і застанецца толькі ў ім
3 развітання пачаты дзень, Як след жаданага, Як свет загаслага, Як цень ад месяца, ты Паўсюль, дзе цябе няма.
Будзе бачнай далячынь, Будзе тысяча прычын, Каб я ў яе не схацеў глядзець.
Ды заменіць туманы Шэры дожджык аблажны, Схавае мяне, як схаваў цябе.
Рэхам пльгў па жыцці пасівелы дзень,
Туманы атачалі шлях...
I след жаданага,
I свет загаслага, I цень ад месяца — ты У снах пустых.
п
Песня
Абарваная струна Захавала рэшткі нот, Там была мая віна, Тут зусім наадварот. He сціхае шэры дождж, He ратуе парасон.
To упоперак, то ўздоўж Няўмольным колам Круціцца паволі, He сціхае шэры дождж.
Рознае бывала — Пальцы струны рвалі, Здабываючы акорд, Хочаш ці не хочаш, 3 раніцы да ночы Надакучлівы паўтор. Будзе як будзе — 3 даўніх часоў — Людзі як людзі У рытмах дажджоў.
Абарваная струна Сум не здолела трываць, Гук пакінуты сканаў, Сам не здатны сумаваць. Бег гадзін зраўняе нас, Непазбежна прывядзе У нечакана новы час. Хмары расплывуцца, Вочы усміхнуцца У раптоўна новы час.
Рознае бывала — Пальцы струны рвалі, Здабываючы акорд, Хочаш ці не хочаш 3 раніцы да ночы Надакучлівы паўтор.
Будзе як будзе — Пела струна.
Людзі як людзі Толькі ў снах.
Цішыня
Калі глядзець на каляндар — вясна прыйшла на вуліцу,
Калі глядзець на вуліцу —
зіма, снягі, мароз...
Калі глядзець па сутнасці — He маюць сэнсу позіркі, А вочы, што адведзены, Мудрэйшы маюць лёс.
Я цішыню псую паціху голасам, Вечар забраў сабе пачаткі словаў. Я не люблю банальныя гісторыі, Але, на жаль, жыццё мне дорыць новыя.
Калі закрыеш каляндар
і даты памяць выкіне, Снягі збяруцца ў струмяні
і знікнуць назаўжды.
А цішыня навернецца, здабыўшы права голаса,
I вы усё пачуеце праз цішыню тады.
Сон забітага навабранца
Нябачны сум
прасцёр руку
сваю над галавой, Неба стала блізкім, уздых застыў.
Далёкі дзень
злучыў ізноў мяне з табой
Мінулым сэнсам слоў.
Позірк твой захаваў
Праз гады
Такі пяшчотны цень,
У марах я акрыяў,
Але згасаю
У промнях былых надзей.
Няма надзей,
бо незваротны час мінае нас.
Помніш тую восень?
Я зараз там,
Як ні круці, а не змяняе марш на вальс
Самотная рука.
Дзень
Што ўчора не разумелася, Сёння ясна, як Божы дзень, I на ўсё ўжо хапае смеласці, I на шчырасць няма надзей. I той шлях, што не ведаў выбару, Ужо неяк раўней вядзе, I радзей я вачыма лыпаю, Калі бачу другіх людзей.
Вечарэе і пахне ліпенем,
I канчаецца серада,
I жыццё, што на долю выпала, He павернеш ані назад.
Як раней, дык міналі месяцы, А як сёння — гады лятуць. Непазбежныя, непрыкметныя, I ўжо добра, але не тут.
Сонца
Сонца свеціць, сонца слепіць, Неба сіняе і парк, Па зялёным ледзь прыкметна Нехта жоўтым напісаў Што дні пралятаюць так хутка, Што сон не ідзе па начах, Што вуснам устыла маўчаць Ці зноў пераказваць чуткі. Цёплым летам не пра гэта Людзі думалі, але Час ім зробіў так, што мэта Пераспела пры святле, Бо неспадзявана ўзнікла Сярод невядома чаго, Збянтэжыўшы нават таго, Хто быў гадаваны як прыклад. Стала позна, стала сумна, Уздыхнулі, хто не спаў Пачалі шукаць разумных 3 недаверам без падстаў.
I, здзіўлена ззяючы, сонца
Пасунула за небакрай I лету махнула — бывай, Дазволь не глядзець у ваконца ... Маўчы, каб ніхто не злаваў... Але ж гэта ўжо не лета, Спяць усе, хто пазяхаў, Жмурыць вока мэта ў свеце 3 недаверам, без падстаў.
Восень
Чарговая восень
закручвае сумны матьгў
Пад цень непазбежнага,
даўна вядомы ўсім,
Паўсюдна прыходзіць,
са звыклых не збочыць шляхоў, Вятры разганяе
сваёю празрыстай рукой.
Я грэшны, я перад табой
3 адвечным маўклівым пытаннем,
3 прыхіленаю галавой,
Такое вось выйшла спатканне.
Застылым чаканнем
каханне паволі ляціць, Пакуль не замолім
свае маладыя грахі.
Асенняе сонца
дазволіць нам гэта, і мы
3 яго блаславення
сустрэнем пачатак зімы.
Я грэшны...
Нясі мяне, восень,
паветрам сцюдзёным нясі, Дзе клёны фарбуюць
халоднай крывёю лясы, Вядзі мяне, восень,
вядзі да апошніх лістоў
I побач са мной
перад першай завеяй пастой.
Як я перад, грэшнай, табой...
Кастрычнік
Кастрычнік, сонечны адчай,
праменне марнае, He грэюць болей, як звычайна,
дый захмарыла.
Па чыстым колеры нябёс
прагнала плямамі, Я пазваніў у Магілёў —
там тое самае.
Восень, нахаба, лезе за каўнер
паветрам зімным,
Празрыстым холадам мяне
вось-вось абдыме,
Як пажадае мой настрой
змяняе проста —
Такая вось у нас з табой восень.
Я неяк лета не пражыў,
не заўважыў
I варажы не варажы —
ніхто ж не скажа,
Чаму няўдалыя былі
тых дзён хвіліны —
Іх сонца мелася спаліць —
не дапаліла.
Восень загоіць ціха ў душы
апёкі лета,
I я па гэтае цішы прачнуся з ветрам, Тут з непакрытай галавой