Глыбіня дажджу песні, вершы, пераклады Алесь Камоцкі

Глыбіня дажджу

песні, вершы, пераклады
Алесь Камоцкі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 151с.
Мінск 2007
10.75 МБ
то й марыць няма
чаго, Шчасліва будзь.
He дасылаеш ні ліста, ні голасу
3 краю свайго,
дзе, напэўна,
так хораша,
Што часу няма прагуляцца ўпамяць
Ці прасачыць за бягучымі днямі,
Каб растлумачыць абраны
напрамак
Хоць бы сабе.
Пасля таго як вецер перасціх, Пасля таго як неба пасівела, Пасля таго як снілася мне ты, Я так хацеў хаця б здавацца смелым.
* * *
Можна быць хворым можна быць бедным але жыць добра гора не ведаць калі ёсць вера вера дасць сілу пакажа дарогу бура нахлыне яна дапаможа быць непахісным.
He даспадобы мне толькі адное тое што робіцца
моцнай сцяною вера сляпая.
Вера сляпая ўзвяла абарону не нападзе але ты у палоне.
* * *
Пад зоркамі хадзілі, Пад зоркамі жылі, Але на іх ніколі не глядзелі I столькі ўсяго зрабіць паспелі За час, што праблукалі па зямлі. Стаміліся, заснуць не маем сілы, А зоркі як віселі, Так і цяпер вісяць.
Хіба ж каго
азначаныя зоркі У гэты вечар могуць хваляваць?
Куды дзяецца след ад зоркі, што ўпала,
Ад вогнішча, што згасла, Ад казкі, што была?
Складанае пытанне. Каб адказаць удала, Шукаецца пачатак Звычайнага цяпла.
* * *
Зусім нямнога давялося нам Ў скарбонку зразумелага унесці, На ўвесь двор пад раніцу туман, I ты мне кажаш, што не любіш вецер.
А мы маўчым, і подых цішыні Агортвае галовы наваколля.
Спачатку трэба браму адчыніць, А потым нейкім чынам лёс
адолець.
Нас мала.
Можа, двое,
можа, менш,
I, каб жыццё няіснае праверыць, Цябе я сустракаю перш-наперш, Чакаю і паглядваю на дзверы.
Летняе купанне
Ў кіпенні вада развяла каламуць, На беразе трошачкі можна дыхнуць, I ногі ў рукі і ў вір галавой Лячу, не даслухаўшы лямант праклёну.
Ужо брудна-шэрым стаў колер зялёны.
Смяюся, таму што змяніўся настрой.
Ну што там?
Чакаю.
Давайце за мной.
* * *
I новая восень.
I неба
нанова відно аж наскрозь.
Але пра старыя патрэбы Упарта нагадвае штось.
Іх ветрам не параздзімала.
I дождж іх сабой не накрыў. Мне толькі іх і не хапала — Вось гэтых патрэбаў старых.
Заўжды нешта хоча быць новым I поўніць гаворкай сусвет.
Ды толькі ж патрэбныя словы He перад патрэбай, а ўслед.
Няма нам справы Да заходу сонца. Яно й без нас Ўсё зробіць Так, як трэба. Мы пальцам
На задыханым ваконцы Свае імёны
Простыя вышкрэбваем.
* * *
Паветра бабінага лета Мой свет кульнула дагары, I больш празрыстага на свеце Нічога лёс мне не дарыў.
Сноў відавочную няпраўду, Прывабную больш за жыццё I непатрэбную назаўтра, Ты не спіхнеш у забыццё.
Прагорклы пах зламанай веры I поўніць нос, і муціць зрок, Абшар мяняецца ў памерах. I кожны крок — апошні крок.
* * *
Возера, сіняе вока, Знізу глядзела уверх. Неба, блакітная вокладка Жыццяпісання агульнага, Зманліва вельмі утульнае, Хмары збірала ў каўнер. Я на спіне каля возера Погляд свой ладжу разгублена. Стой, недарэчнае воблака, Дух паралельнага позірку Сэнсам не можа напоўніцца. Ведае толькі, што чулася... Факт разумення агульнага Месца не знойдзе пад небам I адамрэ без патрэбы...
Чуюцца сінія крокі. Неба хаваецца ў ноч, Невідавочныя клопаты He дазваляюць расслабіцца, Думкі кульгаюць нязграбныя, Нічога не бачна, апроч Цемры адной надакучлівай, Што воблакі з’ела бязгучна. Возера вока заплюшчыла.
* * *
Адбіткі недасягнутае мары Міжвольна загасаюць у вачах.
I гоніць восень хмары,
хмары, хмары
I сэрца не шкадуе па начах.
1	мне баліць, што я цябе не помню
I што не вабіць больш тваё імя,
I зноўку набірае сілу поўня На рэштках адыходзячага дня.
Патухлы позірк, утароплены ў бурштын,
I аб мінулым, як аб лепшым, успамін.
I вось бурштын ужо — пажоўклае лісцё —
Асеннім вогнішчам
прапальвае жыццё.
Дай мне руку — дапамагу табе устаць,
Нам рушыць час, бо холад восеньскі працяў.
Па лісці пройдземся сярод пустых галін.
Калі расстанне нам прызначана?
Калі?
Дыпціх
і
Нам жыць не даюць Нашы даўнія крыўды, I новы не радуе, Быццам бы сонечны, дзень. Хацелі б іначай і лепей пражыць, Але ж не ўмеем нічога,
і нават хацець.
Па ўсіх кіламетрах Усіх захварэлых краёў Замест указальнікаў Сініх, што на гарады, Пастаўце нам надпіс — Да Бога, I хай бы ён вёў Усіх, хто дарогі шукае Нязменна туды.
2
Прачніся, замкні дзверы I ціха пад дзень шэры Выходзь.
He трэба браць паперы, А трэба толькі верыць, I годзе.
Жывём пасярод смецця, Ўсе мы Божыя дзеці — I ты, і я.
Устань, ідзі па свеце, I вера шлях асвеціць Твая.
* * *
У нешматлікіх забавах Сярэдняга ўзросту Баўлю час, He шукаючы сэнсу жыцця. I ўжо адчуваю сябе Толькі госцем, I яшчэ спадзяюся На добры працяг.
Як толькі вецер раніцу прынёс, I думкі сон развеялі дарэшты, I пачало жыццё ізноў прыспешваць, I крочыла насустрач насланнё, Усе пайшлі — хто мог і хто не мог — I пратапталі новыя дарогі, Куды каго тады панеслі ногі 3 абрыдлых і пустых старых дарог.
Гады праходзяць, і бярэ сумніў Той, на які ўжо большасць не зважае, I тая раніца ўжо быццам як чужая, 1 вецер той — ці ён дапраўды быў?
А вецер быў — пад вечар толькі сціх, I сон прыйшоў усім памружыць веі, I захацелася камусьці вечна верыць, Ды вечнасці хапіла не на ўсіх.
1
He разумею клопату вады — Схаваць усё, што робіцца навокал, Калі ж не можа змыць усе сляды Становіцца туманам перад вокам.
Усё, што хоча, ведае вада,
Праходзіць там,
дзе не праходзіць позірк, Спыніцца можа толькі ад марозу, Каб паказаць на справе моц ільда.
2
Вада народзіць дым, Зачаўшы ад вагню, Паміж пастылых зім, Шлях даўшы прамяню.
Па стрэлах прамянёў Паеду я дамоў.

Так жыццё папераблытала шляхі, Што не ўцяміш —
дзе ўперад, дзе назад, Тлумяць голаў непазбытыя грахі, За якія давядзецца адказаць.
I не хочацца за хуткасцю сачыць,
I не верыцца, што скончыцца бензін,
А дарога, што пад коламі маўчыць, Разумее, што ў яе ты не адзін.
На гадзіннік даўнавата не глядзеў, Бо не маю абавязкаў перад ім, А заўважыў што старэю пакрысе, Дык не век жа заставацца маладым.
* * *
Мне саснілася,
што скончылася лета, Пазбірала з дрэў апошнія лісты
I з нябёсаў,
ад бясхмарнасці пустых, Халадзеючае сонца непрыкметна Замуціла позірк мой да слепаты.
Я не буду болей бачыць глыбіню Цемнаты і цішыні чарговых сноў, У якіх я да жыцця амаль дайшоў...
I наўмысна
ўжо вачэй не расчыню
На бязмежжа
шырыні пустых размоў.
* * *
Цямнее і гусцее цішыня,
I непазбежна хутка будзе
ноч,
Шуканне светлых думак
у вагнях,
I нечаканым госцем
дробны дождж.
* * *
Як у птушкі,
у цябе усмешка, Ясны позірк дзіўнай глыбіні.
Без цябе
я неяк жыў, канешне, Іншы свет
мне думкі паланіў. Але зараз панавела вокал, Як паветра, лёгкая рука
Мне працерла
стомленыя вочы, Каб я бачыў
дзе цябе шукаць.
* * *
Я зраблю табе ўсё, што хочаш, Я адцам табе ўсё, што маю, Толькі побач ідзі, не збочвай I маўчы, што так не бывае.
Ты мне пісала, што канчаецца вясна, Я прачытаў
але чамусьці не паверыў, Пабачыўлета
праз расчыненыя дзверы, Але пазнаць
так рады і не даў.
Ты мне казала, толькі я забыўся што...
Бо ад таго
ужо мінула ладна часу...
Я твае словы пагубляў сярод уласных...
* * *
Зямля, Лі Фан, вялікая такая, Нам выпадкова
болей не сустрэцца, Я вечарамі не цябе чакаю, I да цябе не я прыходжу дзесьці.
Вакол не ты, і сумна быць вясёлым, Але сусвет тваіх усмешак поуны. Ён раздае іх бляск шматлікім зорам I твой партрэт
пяшчотна лепіць з поўні.
* * *
А снег шукае месца на зямлі, Пакінуўшы зусім сівое неба, А снег ідзе туды, дзе мы былі, Там нашыя сляды
прысыпаць трэба,
I для наступных
свежы шлях сцяліць.
* * *
Зіма, вясна...
...Па-за належным часам
Людзей няма, I я жыву сам-насам.
* * *
Вольнаму воля, А мне каляіна, Быццам бы я Выбіраў гэткі шлях. Збегчы б куды, Але там не айчына, Людзі чужыя, Зямля не мая.
* * *
Успамін мінулага дня...
Хроніка пражытых хвілін... Дзесьці сёння ты не адна, I чамусьці я не адзін.
Хай сабе дождж і сваволіў Жнівень касуе мяжу. Пэўна, такая ўжо доля — Поўныя вочы дажджу.
* * *
Ці трэба было восень пачынаць, Пакуль яшчэ няскончанае лета Разгублена згасала у сусвеце, Прыпомніўшы, якой была вясна.
* * *
Вось так сядзець, паліць
і бачыць дождж.
Да вечара, які калісьці будзе, Кудысьці пазнікалі дні і людзі. Ёсць толькі дождж.
1	ўпоперак, і ўдоўж.
Чаканне раніцы бяссоннымі начамі, Крыху пакутлівы, крыху салодкі сум. Кладуся ў ложак ды святло не выключаю, Каб тваіх думак выпадкова не пачуць. Каб бачыць лепш усё, што засталося Майму здзіўленню ад тваіх слядоў, А на душы, як і ўсюды, восень — Халодна марыць і дажджы ізноў.
* * *
Воблака становіцца вадой Па дарозе з неба да зямлі, Я ж не пачынаю быць сабой, Покуль мяне думкі не знайшлі.
Вецер не іпукае цішыні Там, куды ён змушаны знікаць, А струна упарта не звініць, Покуль не кране яе рука.
Неба паглынае акіян, 3 вышыні зрабіўшы глыбіню, Песню, што да часу не мая, Покуль нават я не пазнаю.
* * *
Жыццё непрыкметна мінае, Пакуль мы плануем яго, Хвіліну змяняе друтая, Нябачна складаючы год. Гадоў гэтых пеяк так мала Адпушчана нам на зямлі...
...жыццё непрыкметна мінала... ...і мы не яго пражылі...
* * *
Усе, каго разгубляў
снуючы ў жыцці, Могуць заўтра прыйсці
ці ў дзверы, ці ў сон
Пасля доўгіх блуканняў
між скончаных дзён, Каб пытанні задаць
ці адказы знайсці.
Іх без сэнсу чакаць...
I без сэнсу шукаць...
* * *
Я паўсюдна шукаў твае вочы, Каб у іх назаўсёды спыніцца, Нават самай бяссоннаю ноччу Ты магла мне раптоўна прысніцца. Па жыцці мяне водзяць дарогі, Як магу, выбіраю кірункі, Без цябе ўсё здаецца убогім — У спатканні шукаю ратунку.
Але ты не йдзеш мне насустрач, Mae кветкі табе без патрэбы. Паглынае пустыя пачуцці Бессэнсоўна блакітнае неба.
Мяккі вецер становіцца пругкім I паўсюдна вышуквае хмары, Ён, як ты, не даецца у рукі Ды навокал гудзе уладарна.
* * *
Вясна прыйшла, такое ўсплыла, Што памяняўся сэнс жыцця, На шлях далейшы траціць сілу Я пачынаю нехаця.
Ізноў ісці без адпачынку, Прытым, што хочацца заснуць...
Я не люблю з тае прычыны Доўгачаканую вясну.
* * *
У жыццё складаюцца
бясконцыя спазненні,
Мы бачым іх звычайна не адразу,
У пастках выпадковых захапленняў Пытанні ёсць, але няма адказаў.
I множыць сум запозненая шчырасць,
I цэлы свет не хоча быць часовым...
...гады прайшлі, а мы не навучыліся Заўважыць перажытае ў новым.
* * *
Цябе няма ні ў вечары, ні ў ранку, Цябе няма ні ў словах, ні ў вачах, Няма цябе ў вакне, няма на ганку, Няма цябе, настойліва няма.