Глыбіня дажджу песні, вершы, пераклады Алесь Камоцкі

Глыбіня дажджу

песні, вершы, пераклады
Алесь Камоцкі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 151с.
Мінск 2007
10.75 МБ
Вакол вада, і берага не бачна, Дый мне пакуль не хочацца на бераг. За яснасць неба я вятрам удзячны, А небуўдзячны быццам бы за веру.
4.	Лета
Небасхіл у хмарах цяжкіх, Пажадана іх абмінуць, Вось мы і шукалі шляхі, Змарнаваўшы гэтым вясну. Небасхіл у хмарах цяжкіх, Хочацца прайсці паміж іх, Новыя выходзяць шляхі, Зводзяць нас са звыклых, старых.
Дыхае прасторай мой лёс, Hi на што не хоча зважаць, Лета ад зямлі да нябёс Выпускае сонца гуляць.
Вечар непрыкметна прыйшоў, Быццам я яго не чакаў, 3 назбіраных небам дажджоў На зямлю ніводзін не ўпаў.
На зямлі так цесна, таму Воблакам раблюся сівым, Развітальна вас абдыму, Каб хутчэй забыцца зусім.
Каб ляцець без думак у свет, 3 вышыні зірнуць на свой дом, Зразумець, што робіць сусед, I, нарэшце, скончыць дажджом.
5.	Гораду
Горад не пазнаў мяне сягоння, Моўчкі я мінаў яго завулкі, Выйсця вельмі доўга не знаходзіў I блукаў, шукаючы прытулку.
Горад мой, вораг мой, адпусці мяне дамоў Я у вокнах тваіх вуліц свет шукаю.
Горад мой, вораг мой, многа дзён, хвілін, гадоў Ты мяне як суразмоўца не цікавіў.
Хочаш я скажу табе на вуха, Кім ты мне прысніўся гэтай ноччу, Горад, я хачу, каб ты паслухаў, Дай мне зазірнуць табе ў вочы.
Горад мой, вораг мой, адпусці мяне дамоў, Я у нетрах тваіх вуліц час губляю.
Горад мой, вораг мой, колькі дзён, хвілін, гадоў Ты увагі на мой голас не звяртаеш.
Горад, адкаці свае машыны,
Дай маім слядам спакойна легчы, Ладжу я з табой не лепшым чынам, Але тут ужо як удаецца.
Горад мой, вораг мой, адпусці мяне дамоў, Я у метрах тваіх вуліц сэнс губляю.
Горад мой, вораг мой, шэраг дзён, хвілін, гадоў Няўмольна ў тваім чэраве знікае.
6.	Позірк
Усё роўна была ты — Мне дакорам тваё імя. Я на ім быў распяты, Але выжыў і ачуняў. Недарэчныя згадкі Мне спакою не надаюць,
Пачынаю спачатку, Але ўжо для другіх пяю.
I ў неба мой позірк, А ў небе ясней, ясней, Ды па ім вецер ходзіць Напярэдадні злых завей. Кожны дзень новай сілай Абуджае даўнейшы сум, Той, што, як мы лічылі, Тагачасна навек заснуў.
Дзень раптоўна канчаецца вечарам, Успамінам становіцца дзень.
На імгненныя кропелькі вечнасці Разлятаецца шэраг надзей.
I тады, аж да самае раніцы Mae думкі шукаюць цябе I міжволі губляюцца ў памяці, Калі зноў пачынаецца дзень.
Я ўжо не грашу спадзяваннямі, Я старанна планую працяг, Але мары жывуць па-за планамі, Па-за межамі сэнсу жыцця. Толькі сны паспяваюць за мроямі, Толькі ноччу яны найбліжэй, I здаецца, што здзейсніцца здолеюць, Але зноў пачынаецца дзень.
Далёкае, далёкае — Hi ўбачыць, ні пачуць, Ізноў цябе, далёкае, Я сніць і сніць хачу.
8.	Птушкі
Паўднёвы ветрык так асцярожна Здувае смецце з птушыных гнёздаў, Бо там пануе адвеку звычка — Жыць існаваннем гігіенічным.
А мы не птушкі і з нашых гнёздаў Выгрэбваў смецце стары бульдозер.
Цяпер не знойдзеш, хто вінаваты, Што ён зламаўся пасярод хаты.
Хай неахайнасць у вочы коліць, Нядобрым пахам паветра поўніць, Стаіць бульдозер, з тае прычыны Мы жыць жадаем жыццём птушыным.
9.	Рука
Між сонцам і дажджом Адтуліну шукаць.
Усталі і ідзём — He адчуваем час. Маўчым, нібы ляцім, Згінаючы мяжу, Між нашым й нічыім, Ад сонца да дажджу.
Нам шлях дае зямля, Трымае за руку, Якую не узняць
Ад злосці на вяку.
Хай так — яна вышэй Прычосак, мар і сноў, He мацае кішэнь Таго, хто падышоў.
Рука каля ілба, I пэўны рух за ёй. He лёс ёй заграбаць Схаванае зямлёй. Схапіўшыся за крыж, Пад ім будуе дом. 3 зары і да зары, Пад сонцам і дажджом.
Калыханкі
1.	Спі, мая кветачка
Спі, мая кветачка, Любая дзетачка, Люльку пад грушаю Ветрык пагушкае.
Мамка у полі жне, Татка валы пасе.
Татка пасе ўвесь дзень I да цябе ня йдзе.
Мамка ў поле жаць Цябе не можа ўзяць, Спі, мая кветачка, Любая дзетачка.
Сні свой салодкі сон, Сні свой чароўны сон.
Дзетка ўсміхаецца — Сон падабаецца.
Кожны вечар так бывае — Надыходзіць сон.
Мружыць вочкі пачынае Няўмольна ён.
Спіце, спіце, лялькі-цацкі, Спі, мой кот Максім.
Спі, матуля разам з таткам, Добрай ночы ўсім.
Спяць званкі у тэлефоне, Ў кране спіць вада, Са здзіўленнем «пакемоны» Сны свае глядзяць.
Спіце, спіце, лялькі-цацкі, Спі, мой кот Максім.
Спі, матуля побач з таткам, Добрай ночы ўсім.
Ля канапы спіць газета, На сцяне — партрэт.
Сон пануе, непрыкметна Паглынуўшы свет.
Засынаюць лялькі-цацкі, Спаць кладуся я.
Спіць ужо нарэшце цалкам Нашая сям’я.
Песні да спектакляу тэатра <Дзе-я?»
1.	Калыханка
Галованька цяжкая У стоме вялікай Туліцца-хіліцца, Мружацца вочы. Сонца ашалелае Вось ужо і знікла, Спі, я з табой Да канца гэтай ночы.
Пяшчотная ночанька Адмяніла пакуты.
Спі, я з табой, Нас ахоўвае неба. Яно забірае Апошні твой смутак. Аддай яму ўсё, Табе ж многа не трэба.
2.	Злодзей
Над пылам і каменнем жыццёвае дарогі Твой стомлены вандроўнік
задраў высока ногі. Хаця ён быў і грэшны,
алежішоўда Бога. Натоўп яго падвесіў каб скараціць дарогу.
Ускалыша цела ветрык, і дождж яго абмые.
Вакол стаяць забойцы, пакуль яшчэ жывыя.
I неяк ім няёмка з таго, што нарабілі, Хацелі папалохаць, а выйшла, што забілі.
I просяць Пана Бога
ўзяць хлапца на неба, Бо там, каб смачна есці,
не трэба красці хлеба.
3.	Малітва
Божа, чаму так — адным дык усё, Мы ж, хоць і побач, нічога не маем. Крыж свой пакорліва неяк нясём, Молім цябе. каб пазбавіў адчаю.
Хай сляпы убача,
Хай бязногі скача,
Хай крывы спрамее, Хай спяе знямелы. Твая сіла, Божа, Усё гэта можа.
Божа магутны, ты не дарабіў Нечага ў нас. Дарабі, калі ласка. Літасці прагнем, а не барацьбы. Злітуйся, Божа, бачыш —
нам цяжка.
Хай сляпы убача, Хай бязногі скача...
Молім з прыдоння людскага жыцця,
Хілім галовы прад веліччу Боскай.
Даў дрэнны пачатак — дай добры працяг.
Перавядзі праз наступную восень.
Хай сляпы убача, Хай бязногі скача...
4.	Развітанне
Ранішняя зорка апякае вочы, Літасці не мае, ззяе, ззяе, ззяе.
Дзённыя усмешкі, потым слёзы ночы
I канец дарогі разам асвятляе.
Я сыходжу ад вас, каб ісці праз сябе.
Бывайце, не забывайце.
Дзеўчыны і бабы,
спеўныя размовы,
Стол карчомны, мыты п’янымі слязьмі, I такі прывабны
любы звон грашовы Пасярод устылай
людскай валтузні.
Я сыходжу ад вас, каб ісці праз сябе.
Бывайце, не забывайце.
Памяць пераверне хутка мае словы, Любяць жэрці чэрві
маёй музы рэшткі.
Я прыйду і буду для наступных новы, Для кагосьці смелы, для кагосьці смешны.
Я сыходжу ад вас, каб ісці праз сябе.
Бывайце,
не забывайце.
Сталасць
Складанасці абставінаў жыцця Неспадзявана ўжо не засмучаюць, Ужо болей нечакана
не здзіўляюць...
Жывём
не прадчуваннем адкрыцця, А намаганнем выспацца начамі.
Холад
Як пачнецца пара лістапада, Ўмацаваўшы кастрычніцкі сум, Поўняць памяць
прызнанні і здрады, I не хочацца быць аднаму.
Халадзеючым дыхае вечар,
Усё, што можна, на дровы крышу, Ды няма паратунку ля печы.
Бо яна не сагрэе душу.
5.3ак. 1986
65
У чаканні званка ці сустрэчы Ад самоты збавення няма. Толькі раніцай скончыцца вечар, Але заўтра яшчэ не зіма.
* * *
Старога неба больш няма, Яго забраў мінулы горад, А я ад бацькі пераняў Імкненне ў новыя прасторы.
Цяпер сярод былых людзей Уяўна бачу непамерлых, I іх слядамі па вадзе
Мой шлях кіруецца праз мора.
Канец з пачаткам аб’яднаць — Мая найпершая патрэба, I неба новае спаткаць, Бо ўжо няма старога неба.
Спадзяванне на зіму
Штодзённыя змены надвор’я Здзіўляюцца майскім снягам.
Якое тут шчасце ці гора, Адно толькі ёсць, што туга...
Спакуса ужо не спакуса, Нязнанага быццам няма.
Улетку мацней землятрусы, Дык, значыцца, трэба зіма.
Дым
Я ўчора прыдумаў дым, Што ціха над возерам плыў. Ён быў там, дзе я казаў I плыў цэлы час назад.
Былыя дымы ў разлік He браў ён, мой новы злы, Смяяўся, як я вучыў, I плыў па вадзе, і плыў...
А іншых, другіх дымоў Ён гнаў ад людзей дамоў Ідзіце, — казаў ён, —
Я
Тут буду агортваць шлях.
* * *
Так глыбока ўначы, аж пад ранак, Бразгат засавак і ланцужкоў. Мы згубілі ўсе спадзяванні, А той-сёй проста ціха сышоў. He насустрач,
а ў бок процілеглы, He з усмешкай на вуснах, а так, Зубы сціснуўшы, людзі пабеглі, Баючыся хадзіць па начах. Вы ж з’явіліся позна, даруйце, I не трэба нам ветлівых слоў. Тут ваш голас не чуюць, а чуюць Бразгат засавак і ланцужкоў.
Лета
Кволым парасткам адзначыў Час, што лета падышло. Ўсё, што можа, лоўка скача Скрозь сагрэтае святло.
Толькі нешта я не веру Hi у чэрвень, ні ў цяпло, Hi у скокі, што без меры, Hi у значнасць важных слоў.
Але гэта ўжо не лета, Кволы парастак замоўк, 3 усім светам ладзіць мэта, Тая, што я не знайшоў.
Жнівень пырскае ад смеху, He усцішыцца ніяк, Адмаўляе небяспеку — Ва ўсім свеце ён ды я.
’ft ift
Быўліпень.
Ноч.
I дожджык церусіў.
Калі ж я зоркі ўбачыў
I уцяміў
Што сплю,
To вусны ледзь не пракусіў.
Ды што казаць —
вы ж ведаеце самі,
Якое абуджэнне можа быць, Калі
раптоўна пачынаеш
жыць.
Ю
* * *
Вечарамі шукаецца месца Адпачынкў ад той мітусні, У якой пражываюцца цесныя I надзвычай кароткія дні.
Вечарамі чакаем, бывае, Неахвотна прыходу начы. Справы новыя не пачынаем I пра справы старыя маўчым.
* * *
Ну вось ужо і ёсць нам, Што ўспомніць, Ну вось ужо падумаць Ёсць над чым,
I мары ёсць
Сярод няяснай стомы Ад захаплення, Але мы маўчым.
Маўчым пра ўсё,
Што нам так важна ведаць,
Маўчым пад дождж, Пад вецер і пад час, Які няўмольна Набліжае бездань Расстання, Што чакае Заўтра нас.
* * *
Размаўляць з прыгажуняю цяжка, Вочы-кроплі глыбока-глыбока Недзе
маюць мізэрны адбітак. Гэтая
сёння зранку шчаслівы, Бо ў вочы такія патрапіў.
I ніяк не спасцігну, не ўцямлю, Што мяне ўдалячынь гэту кліча, Чым мяне глыбіня тая вабіць, I чамуя маленькі-маленькі Там, А побач ёсць нехта вялікі.
Голас
Цябе не бачу —
і няма жыцця, Ідзеш насустрач —
мне б куды схавацца. На голас твой гатовы адазвацца. Працягваю я слухаць і маўчаць.
I столькі чую...
Як толькі душа
Уціск пачуцця гэтакі трывае?
I насамрэч мяжуецца з адчаем.
Ці ноч, ці ранак, ці пачаўся дзень — Адно і тое ж маю уяўленне, Аднолькава адданы захапленню, Якое сёння — кій мой і прамень, Кірунак да найлепшых перамен, Якія могуць быць і не адбыцца. Умее нават памяць памыліцца, Ацэньваючы тыя ноч ці дзень.
б.Зак. 1986
73
Ты, што і побач такая далёкая —
не дасягнуць, А ўжо як сёння,