Глыбіня дажджу песні, вершы, пераклады Алесь Камоцкі

Глыбіня дажджу

песні, вершы, пераклады
Алесь Камоцкі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 151с.
Мінск 2007
10.75 МБ
* * *
Гэты вечар так паволі пачынаўся, А пасля імкліва знікнуў уначы.
I памкненні цішынёю аб’яднаўшы, Простым словам нашы думкі навучыў.
Гэтых словаў не хапала да світання,
I наступныя дарыла шчодра ноч, А ўжо тыя, што былі пры развітанні, Нам падказваў клапатліва
дробны дождж.
Дожджык ліў, але яго ніхто не бачыў Як і раніцу, што даўна надышла.
Я ішоў і забываў сустрэчу нашу, А яна усё забыцца не магла.
* * *
3 незаўважных гадзін Утвараецца век, Праз які мы ляцім Да вядомае мэты.
I ўсе намаганні не думаць пра гэта Уплываюць на смех.
Нібы леташні снег, Недасяжны спакой, Асцярожныя сны Забіраюць з сабою.
Час пакліча на золку — яму не адмовіш, He запросіш дамоў.
Час, зрабіўшы нічым, He складзеш яго ў век, Праз які мы імчым, Ігнаруючы вецер. Хтосьці побач ляцеў — Раптам знік непрыкметна. Мо застаўся у сне?
* * *
Я ведаю, што ты побач, Бо бачыў пясок на снезе. Тут вецер звычайна ходзіць Халодным сівым бязмежжам.
Сляды твае прыхавае Імжой, каб я іх не бачыў.
Ты побач — я адчуваю Прысутнасць вачэй гарачых.
Прысутнасць хавае сутнасць У сум неспазнаных думак, I хочацца быць пачутым, Ды словаў няма разумных.
Я ведаю, што ты побач, Ды клікаць не мае сэнсу, Я моўчкі адводжу позірк, Бо вецер услед смяецца.
* * *
Свет з пустога вакна — Мая зорка цяпер, Ёсць яшчэ цішыня Ды замкнёныя дзверы. Аяшчэ неспакой Ды шляхі ў непазбежнасць, Я туды не з табой Адыходжу, канечне ж.
Бласлаўляю твой шлях Ад наступнага дня,
Бласлаўляю той дах, Што мяне не прыняў.
* * *
Спазненняў у каханні не бывае, Калі гэта сапраўднае каханне, Яно сабе дарогу пракладае За межамі наладжаных гадзін. Жыве яно заўжды за небакраем — He варта без патрэбы там хадзіць.
Час няўмольна ў свеце валадарыць, Ісці назад не ўмее, як усе, А стрэнецца з каханнем твар да твару — Губляе незваротнасць пакрысе...
Дае каханне сум для адпачынку У крыўдах паламанага парадку, Былое рэчаіснасці часцінкі Блукаюць рэхам будучых хвілін. Каханню ў часе цесна па прычыне Яго несумяшчальнасці ні з чым.
* * *
Адагрэй мае рукі подыхам
I маўклівасць маю даруй — Я жыву у чаканні поўначы, А мінулым я не жыву,
Толькі холад навокал вечарам, I ўжо тут ні пры чым зіма, Калі побач з душою вечнае, А спакою у ёй няма.
Я тут быў калі дні праходзілі, I успомню іх — будзе час.
Адагрэй мае вочы позіркам
I застанься ў маіх вачах.
* * *
Пачынаецца неба з позірка, 3 цішыні пачынаецца раніца, 3 глыбіні пачынаецца возера, I з пачатку жыццё пачынаецца.
Пачынаецца песня з голаса, закаханага ў матыў, А яшчэ я заўважыў, што вечарам 3 усяго пачынаешся ты.
* * *
Шэптам стомленых маразоў У нябыт адыходзіць студзень. Я б хацеў Вас кахаць вясной, Ды яна так няхутка будзе.
А зіму не люблю таму, Што яна замяла дарогу, Што вятры яе снегам дзьмуць I таму, што яе так многа...
* * *
Ты як хочаш, а я Пачынаю спачатку. У чаканні вясны He было разумення.
I пасля, як вясна Раптам стала канчацца, Пераблытаным сном Аджыло захапленне. Ты як хочаш, а я Болей думаць не буду Пра бягучыя дні У тваім уяўленні. Дыхаць стала вальней, Зацікавілі людзі, I прастора прыбавіла Сэнсу імгненням. Ты як хочаш, а я He нагрэюся летам, Дажыву да зімы, He паверыўшы сонцу, Ты як хочаш, а я Мару зводзіць да мэты He хачу бо тады Яна страціць бясконцасць.
* * *
Я ўскочыў у самы апошні вагон
I паехаў да даўна знаёмага краю.
Ён жыве без мяне безліч доўгіх гадоў
I баюся, што зараз мяне не пазнае.
Я калісьці там быў нібы рыба ў вадзе, Нібы птушка у небе ці дзірка у плоце, Я не дыхаў так вольна пасля анідзе, I не там я адчуў — што такое самота.
Першы раз я туды сапраўды захацеў
Проста ўзяць ды паехаць без пільнай патрэбы... На зваротным шляху я глядзеў цверазей I ў ваду, і на плот, і праз дзірку у небе.
* * *
Ты мяне пазнаеш па позірку — За гады ён зусім не змяніўся.
Я дайшоў да выніку пошуку, Так нічога і не забыўшыся,
Так спакою і не здабыўшы, 3 марамі жыву ды з надзеямі, Мне гадоў хвіліны набегалі, Розуму трывогі прыбавілі, Нарабіўшы з чорнага белага... I наадварот тое самае...
Я цябе пазнаю па позірку За гады толькі ён не змяніўся...
* * *
Ноч, як абыякавасць чужая, Моўчкі мне суняцца дапаможа, Я цябе разважліва губляю, А пасля бязлітасна знаходжу.
Неспакою дадае, як можа, Вечар, шчодра тулены самотай. Ўсё, што бачу, хоча быць прыгожым, Толькі робіць гэта неахвотна.
* * *
Сустрэчы, расстанні, сустрэчы, I Вы да мяне ідзяцё.
Я думаў што гэта жыццё, А дзень пераходзіў у вечар.
Мо гэтай хвілінай і жыў я, Калі гэтак праўда было, I сонца ўцякала ад жніўня, Ушчэнт разгубляўшы цяпло.
Я думаў што гэта ў жыцці Губляюцца рэшткі тых думак, Сабе я здаваўся разумным, А думкі змаглі не прыйсці.
* * *
Шчасце з налётам стомы, Колкая насцярога, Будучыні не помню, Але знайду дарогу.
Заўтра хачу быць дома, Хоць і не ясна — дзе ён.
Толькі ад шчасця Стома Страціла Безнадзейнасць.
* * *
Ты мяне не будзеш шукаць На шляхах мінулай зімы, Дзе цябе калісьці чакаў Я сярод сумётаў сівых.
Ты мяне не знойдзеш вясной Пасярод нагрэтай зямлі, П’янага ад сонца і сноў Сумнага ад словаў тваіх.
Толькі лета стане, і я Знікну, як мяне не было, Буду там, дзе ты не мая I пакуль яшчэ ёсць цяпло.
Прыйдзе восень сны раздаваць — He вазьму сабе пра цябе.
Ты мяне не будзеш шукаць, Я цябе не буду чакаць Сярод сподзеваў і надзей.
* * *
Гэты вечар да раніцы не дажыве, Ціха знікне ў зіме,
абярнецца цямрэчай. Ён маёй галаве дазваляе сівець...
Карацей, ува ўсім —
гэта вечар як вечар.
Ён другіх вечароў
проста ведаць не мог, Іх ужо не было, калі ён нарадзіўся, Ненадоўга прыйшоў
Відавочна здалёк, Непрыкметна для вока сусвет атуліўшы.
На кароткі мой век паглядаў з-пад рукі, А другую руку падаваў развітацца, I на першы пагляд быў звычайны такі, Нібы тут не хацеў
назаўсёды застацца.
* * *
Я не жадаю болей лета бачыць — Яно цябе забрала ад мяне.
Перажыву я гэтую няўдачу, А восень сум дашчэнту праглыне.
Паветрам чыстым хай астудзіць голаў, Апалым лісцем высцеліць шляхі.
Мне восень моўчкі прапануе волю, I я прымаю шчодры дар такі.
* * *
Было і так, што ты мяне чакала, Але няўмольны час бярэ сваё, Я летнімі кароткімі начамі Надзіва добра помню, што ты ёсць.
I мой былы намер цябе забыцца Такі далёкі сёння ад жыцця!
Прыходзіць ноч — ты пачынаеш сніцца,
He даючы надзеі на працяг.
* * *
Вось і скончылася зіма, Замянілі снягі дажджы, Ёсць працяг, а мяне няма — Я далей не збіраўся быць. Я застаўся сярод зімы У халодным сівым палоне, Мне тут добра, я тут прывык, Маё заўтра — ужо сягоння.
Мне відаць праз ільды вясну, Мне відаць праз снягі людзей, Я нарэшце ўжо адпачну Ад надзей сваіх схаладзелых.
* * *
Калі вецер заснуў у сцямнелых нябёсах, Што дазволілі зоры свае палічыць, Зразумелася мне шараговая восень, Ад якой ужо сёння ніяк не ўцячы.
Зразумеліся мне яе сум і варожасць
I пранізлівы холад даўгіх вечароў I чамусьці яна мне здалася прыгожай, Але месца свайго я у ёй не знайшоў.
Калі вецер заснуў у сцямнелых нябёсах, Што дазволілі зоры свае палічыць, Зразумелася мне шараговая восень, Што маўкліва
забрала мяне ўдалячынь.
Пераклады
Італьянскія народныя песні
1.	0, бэла, чао
Як я прачнуўся аднойчы рана,
I ты са мной, ты са мной, ты пакуль са мной. Як я прачнуўся аднойчы рана, Пабачыў ворагаў наўкол.
Мая дарога да партызанаў,
I ты са мной, ты са мной, ты ў душы са мной. Мая дарога да партызанаў, Чакае нас смяротны бой.
Як я загіну, не трэба плакаць, Бо я з табой, я з табой, я заўжды з табой.
Як я загіну, не трэба плакаць, Што паглынуў мяне спакой.
Мая магіла пад самым сонцам,
Я тут з табой, я з табой, я заўжды з табой.
Мая магіла пад самым сонцам
Між гор знаёмых зацвіце.
Убачыць кожны, хто пройдзе побач,
Што ты са мной, ты са мной, ты заўжды са мной. Убачыць кожны, хто пройдзе побач, Якая кветка узышла.
2.	Танец
Той чароўны танец з адзінай у свеце Быўяк сонца у небе ночы.
Ты толькі маёю была увесь вечар.
I ўсе, хто гэта бачыў усміхаліся ўслед.
Раптам запалалі вакол пажарам
Mae пачуцці, маё каханне.
Iтолькі цябе скрозь агонь гарачы Мне хочацца прынесці шчасліваю дамоў.
3.	Эль пасаторэ
3 многіх гісторый, чутых ад дзеда, Мне найчасцей ўспамінаецца гэтая — Як багацеяў палохаў наўкольна Стэфан Пелоні — сябра бяздольных.
Ён для пакрыўджаных быў дапамогай, Ў бойках за праўду сяброў сабе множыў. Дужы, прыгожы, паўсюдна чаканы, Раптам загінуў ён праз каханне.
Хвалямі ўспамінаў ліецца віно у куфлі, Сумны матыў балады нам не дае спакою. Пра тое, што каханне — смяротная хвароба, Мы так не хочам ведаць, пакуль яго няма.
Праўда ёсць праўда, ў яе перамогу Многія вераць, але з асцярогай, Што пераможца не сёння, дык заўтра Пойдзе змагацца за новую праўду.
Сіла ёсць сіла, толькі бывае — Сілу каханне перамагае.
Яно, быццам стрэл, што патрапіўу сэрца, Жорсткую сілу змушае памерці.
Хвалямі ўспамінаў ліецца віно у куфлі, Сумны матыў балады нам не дае спакою. Пра тое, што каханне — смяротная хвароба, Мы так не хочам ведаць, пакуль яго няма.
4.	Мая Раманья
Сэрца маё ўвесь час жыве мінулым, Мама ў ім заўсёды маладая.
I калі родны дом успамінаю — Песня шырока ільецца, Пад неба начное ўзлятае мой спеў.
Мая Раманья, краіна — кветка, Краіна — зорка, краіна — свет мой. К табе імкнуся ў ясных марах, Табе спявае мая гітара.
Раманья, мая Раманья, Мой светлы боль, мая туга.
Японскія народныя песні
1.	Сакура
Белы цвет на ўвесь свет, Быццам воблакі з нябёс Б’юць зямны паклон вясне,— Гэта вішні зацвілі, Як туман іх аксаміт.
Белы цвет, белы цвет. Вішні зацвілі.
Белы цвет на ўвесь свет Пахам сонечным спаўе Ўсё, што нам падорыць лёс. Гэта вішні зацвілі, Як пялёсткавы туман.
Белы цвет, белы цвет. Вішні зацвілі.
9.3ак. 1986
121
2.	Ноч жухлага месяца
Супакоілася сонца за сіняю гарой, Наўздагон туман сплывае дарогаю сівой,
Шчыра дзьме вясновы ветрык з нябеснай вышыні,
I пяшчотным светам месяц фарбуе нашы сны.
Ноччу колераў не многа, і ужо не разбярэш, Куды выведзе дарога — ці у вёску, ці у лес.
Хто тут крочыў, дзе ён збочыў, схаваўшыся ў цішы.
Гэта бачыў толькі месяц.
Ён свеціць і маўчыць.
5.	Збіраючы чайнае лісце
Вясна жыла чаканнем лета ураджайнага, I вось ужо вакол збіраюць лісце чайнае, Капелюшы і кімано з чырвонай стужкаю Па ўсёй краіне расцвілі сярод палёў.