Глыбіня дажджу
песні, вершы, пераклады
Алесь Камоцкі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 151с.
Мінск 2007
знаёмы хтосьці, Такая вось у нас з табой восень.
Лістапад
Ізноў лістапад,
усё халадней, халадней, Дарога назад і ўноч,
і ўдзень без людзей.
Канешне б, пайшоў,
дык жа ж мне туды ніяк, Я хворы душой, але не магу і я.
Ліст хоча падаць і ў лесе, і ў садзе,
Першы мароз пэўне заўтра кране, У лістападзе, я ў лістападзе, А памяць мая засталася ў вясне.
Іду па зямлі, як быццам яе няма, Тут людзі жылі,
казалі — вось-вось зіма.
Паверыў было,
за імі амаль пайшоў, Але замяло
мой шлях і людзей лісцём.
А вецер бьгў выў
я слухаць яго не мог, Бо ён аблажьгў пачаткі усіх дарог I шляхам маім
гуляў за мяне не раз —
Ад вёснаўда зім
ён меў досыць вольны час. Ліст хоча падаць і ў лесе, і ў садзе, Першы мароз пэўне заўтра кране, У лістападзе, у лістападзе Зноўку душа ашукала мяне.
Вось так і жыві, дарогі назад няма,
Уперад глядзіш,
ды ж толькі і там зіма,
Яе адмяніць не можа ніхто, і вось — He маеш ані,
ды ўжо разумееш штось.
Ліст хоча падаць і ў лесе, і ў садзе, Першы мароз пэўне заўтра кране, У лістападзе
пры кожным раскладзе Нехта ў пашане,
а нехта і не...
Вада
Я доўга глядзеў на ваду,
што колер мяняла пад вечар. I мне мітусліва адсвечвала,
і хвалям спыняла хаду.
А восень прыйшла апасля,
прыйшла, як заўжды, нечакана, Лісцё раскідала барвянае,
без яўнай ахвоты прыйшла.
Я вочы нагрэў аб агонь .
і з цяжкасцю здолеў адвесці Свой позірк на іншае месца.
Агонь уздыхнуў наўздагон.
А восень прыйшла апасля,
прыйшла, як заўжды, нечакана, Маўклівая і апантаная,
без яўнай ахвоты прыйшла.
Я часта гляджу на людзей,
я часта, бывае, не бачу Таго, каму можна аддзячыць.
Але не магу не глядзець,
Як восень прыйшла апасля,
прыйшла, як заўжды, нечакана, Спаліла лісцё раскіданае,
надзвычай звычайна прыйшла.
Дождж
Над зямлёй вісіць дробны дождж, Неба шэрае, непамернае.
Кожны думае сам сваё, Думкай поўніцца поле роспачы.
Святлее позірк неба восені, 3 паветра ладзіць свет сусвет, Жыццё маё стаіць, як возера, Што рэчку бачыла у сне.
Адкажыце мне, дзе мой дом, Я паверу вам, пачакаю там, Пад нябёсамі, пад дажджом, За парадамі і няпраўдамі.
Перад домам я ўздыхну, Мая вуліца перакуліцца I скіруецца ў вясну За ваколіцу, супакоіцца.
Дым
Дым разыходзіцца ціха над соннай зямлёй, Нізкія хмары яго не пускаюць уверх.
Ён неадчэпны,
як рэха гаворкі пустой, I невядомы ягоны сапраўдны памер. Быццам забыўся агня, што яго нарадзіў, 3 цемрай на пару хавае шляхі і сляды. Вочы ад дыму такія, што не паглядзіш, Вось і завернеш, бывае, зусім не туды. Вецер ямудапамог уцячы ад дажджу, Месяц яму дапамог паказацца ўначы. Ён проста так
пераходзіць любую мяжу, Але пры гэтым
не вабіць яго далячынь.
Мусіць, таму і ляціць ён наўсцяж, паўзучы,
I не бывае такога, каб поўз, летучы.
Паравіны году
З.Зак. 1986
1. Блукаю
Сонца мацае горад праменнем, Спакваля запаволю хаду, Пад канвоем уласнага ценю Я далёка, бадай, не пайду.
Я вясновым дзяньком захлынуся, Пагляджу ў недасяжнае неба I убачу праз безліч спакусаў Толькі тое, што мне без патрэбы.
Будудоўга хадзіць я кругамі, Мераць вуліцу нюхаць паветра. Мусіць, кепска, што з раніцы п’яны, Але справа, паверце, не ў гэтым. Відавочнага бачыць не хочу, Сам паглядаў чужых пазбягаю, I пакуль не заплюшчацца вочы, Я блукаю, блукаю, блукаю.
33
2. Пошукі адказаў
Быццамбы вясна мяне хіснула, Штурханула, павярнула, павяла. Я лыпаю вачыма і прастую, Пакуль не ўбачу, што яна прайшла.
Пошукі адказаў на пытанні Цэлы час псуюць маё жыццё. To разумны я, то ашуканы, To мне здрада, то мне адкрыццё.
У межах красавіцкіх не ўтрыманае Імгненна разышлося на ўвесь свет, Такое нечаканае каханне
Раптам супакоіла мяне.
I тое, што блукаў паміж трывогамі, I тое, што спыняцца не ўмеў Мінулася нарэшце, дзякуй Богу, Ды толькі дзе ты, дзе ты, дзе?
3. Прыйдзі, мой каханы
Сароміцца яблыня .
ў белым убранні,
Сароміцца дзеўчына
прагі кахання,
3 усмешкай збянтэжанай свет аглядае
I некуды раптам бяжыць у адчаі.
I вушы не чуюць,
і вочы не бачаць,
А сэрца грукоча — так хочацца шчасця,
Жыццё раптам стала суцэльным чаканнем,
I з вуснаў злятае: «Прыйдзі, мой каханы!»
I хто не прыходзіць такою хвілінай,
Каб даць ёй магчымасць
прачнуцца жанчынай,
Той проста глухі, ці сляпы, ці убогі, Загіне ўбаку ад галоўнай дарогі.
I шчаслівы той,
хто пачуў і прыходзіць, Хто дзеўчыне
ў палкім жаданні дагодзіць.
Жыццё пачынаецца...
Верыце, людзі?
Ім гора не будзе, ім смерці не будзе.
4. Будзе дождж
Летні вечар прапануе свой спакой, Я гляджу ў яго пранізлівы падман, Я пайду, калі паклічаш, за табой Стараною, дзе шляхоў пакуль няма.
He захоча хай ніхто мяне шукаць, Нічыіх я не вазьму з сабой праблем, Разумею, што не гэтага чакаў, Прычакаецца галоўнае пазней.
Неба зоры паказала — гэта ноч... Хмары зоры атачылі — будзе дождж...
Я пайду, калі паклічаш, за табой
I нічога, калі хочаш, не знайду. Летні вечар прапануе свой спакой, Запавольвае развагамі хаду.
5. Ты прымусіла пець
Ты прымусіла пець абарваныя струны,
Ды стаміліся пальцы, ўзяўшы першы акорд,
I сама цішыня ўсміхнулася сумна, А пасля быў уздых, а за ім быў паўтор.
I чаму тая песня раптоўна узнікла Запрашэннем патанчыць
сярод летняга сну?
I ад гэтае песні так цяжка адвыкнуць,
I ўжо немагчыма не кратаць струну.
I нябачны матыў раздае свае ноты Таямнічаю хваляй сляпога цяпла.
I мінаюць імгненныя летнія ночы,
I апошняя раніца не надышла.
6. Я ведаю
Я ведаю, што лісце ападзе, Але пакуль не думаю пра гэта, I бесклапотным падаецца лета, I ўжо няма адбою ад надзей. •
Непазбежнасць восені жыве, Лёгка зводзіць мары да спакусы, Адыходзіць толькі, каб вярнуцца, I сваёй адвечнаю атрутай He дае спакою галаве.
Заўтрашняя восень у дзвярах, Кожны прычакаў яе па-свойму, Усіх прымае восень у абдоймы, Што далей — нікому невядома, Хіба што наступная зіма.
Я ведаю, што прыйдуць халады, I нават тэрмін ведаю дакладны, Свой сум да таго тэрміну адкладваю, Я так раблю ўжо многія гады.
7. Я ішоў да цябе
Я прасіў даць мне сілу Масты папаліць, Я тлумачыў душы, Што яна не баліць.
Я ішоў да цябе Ад мінулай зямлі, 3 тагачасных снягоў Што даўно адмялі. '
Я ішоў сам — адзін — Паўз размовы і дні, Пра вяртанне назад I недумаўані...
За спіной толькі дым, Пагарэлі масты.
Што цяпер, калі мне He сустрэнешся ты?
Я...
8. Раскажы
Раскажы мне пра дождж, раскажы.
Хто ў небе збірае дажджы, Што шматдзённа ільюць на маю галаву.
Хто ў небе збірае дажджы?
Грэшны кавалак неба бачыш ты навылёт,
Што табе заўтра трэба, што табе як сваё?
Раніцай свежы позірк ці вечаровы змрок?
Дай мне руку, і пойдзем.
Ціха, за крокам крок.
Затрымай над вачыма руку, Каб не зведаць ад сонца пакут.
У выглядванні хмар, што абклалі абшар, Каб не зведаць ад сонца пакут.
Грэшны кавалак неба бачыш ты навылёт.
Што табе заўтра трэба? Сонечны пералёт.
9. Іншым часам
Раніцою ціхая зіма
Двор зрабіла белым і халодным. Неяк гэта я не ўпільнаваў, He сустрэў яе на падыходзе,
Хоць яшчэ фармальна лістапад, Але ўжо ўладараць снегапады. Традыцыйна трэба сумаваць 3 гэтай пераменаю улады,
Але нешта сум не ў галаву, Мусіць, пасумую іншым часам, Вельмі тэрмінова я жыву,
Вось і не трапляю быць сучасным.
Заўтра будзе раніца, а я Жыў яе учора і па-свойму.
Тая ж, што сягоння,— не мая — Надта ўжо з’явілася павольна.
4.3ак. 1986
41
10. У гэтых вачах
Ад зімы я хаваюся ў гэтых вачах I блукаю па іх, як па доўгіх начах, Што прысніць дазваляюць
няздзейсную мару, I усмешку, што Вам
сёння вельмі да твару.
Вашы словы абапал маёй цішыні Запрашаюць мяне
пад свае прамяні, Забіраюць употай апошні спакой. Я ніколі раней Вас не бачыў такой.
Мне здаецца, што я —
ужо болей не я.
Ад здзіўлення
і дыхаць не ведаю як.
Без прасторы і часу
канчаецца дзень, Разлятаюцца
сумныя рэшткі надзей.
11. Перажыты дзень
Раскіданы снег, Збунтаваны шлях.
Быццам развіталіся, А куды ісці?
Перажыты дзень He канчаецца, А ноч не пачынаецца, Покуль побач ты.
Неба, хмарамі Ахінутае, Над маімі марамі Замыкаецца. Расказалася Непачутае.
Тое, што даўжэй за ўсё Забываецца.
Раскідала снег Неба хмарнае, Сівізна халодная Там, куды ісці.
Перажыты дзень He канчаецца, А ноч не пачынаецца, Покуль побач ты.
12. Пад уздых каганца
Мы не тое ўсё разумелі, Калі лямпе хапала агню. Заўважыць як след не паспелі Загібелае на караню.
Мы наўпрост пракладалі дарогу, He шукаючы нават прычын.
I цяпер, калі нас не так многа, Нам не хочацца ўдалячынь.
Ад таго, што было непарушным, Заўтра неба дымы праглыне, I спакоем нацешацца вушы, Я ж не дам вам успомніць мяне... Сам забудуся колішні выклік, Прачытаю імёны з канца, Усміхнуўшыся словам нязвыклым, I засну пад уздых каганца.
Дах
1. Проста
Проста — убачыць неба, Цяжка — ў яго паверыць, Проста — кагосьці ведаць, Цяжка — кахаць без меры. Вызначыць меру проста, Ды не заўсёды варта Ведаць дакладна кошты Думкам, што прыйдуць заўтра.
Мудра — не ведаць лішніх, Глупства — паспець усюды. Мудрае дасць нам Звышні, Глупствам адораць людзі. Хочацца быць патрэбным, Хочацца жыць іначай, Цяжка — паверыць небу, Лёгка — яго не ўбачыць.
Прыслухайся, пра што пяе струна У час, калі матыў расплюшчыў вочы. Нам вельмі важна — добра пачынаць, Але важней — своечасова скончыць.
2. Марыльцы
Я прымаю вясну невялікімі часткамі, Адчыняючы вокны шырока на досвітку,— Абуджэнне чакання знаёмае казкі, Што была у паўсне ад апошняе восені.
Я прымаю цябе невялікімі часткамі, Адчыняючы сэрца шырока на досвітку, Але ты застаешся заўсёды ў казцы, Што жыве у паўсне да апошняе восені.
I спрасоння непрыбраная вясна Сёння з раніцы зламала мой спакой. Я заплюшчу вочы, каб цябе пазнаць, I пайду, калі паклічаш, за табой.
3. Далеч
Твой човен, той, што плыў вадою чыстай, Без пэўнай мэты моўчкі рэзаў хвалю, Ажно пакуль яго рукой празрыстай He ўзяла у свае абдоймы далеч.
Дзе ён цяпер, ці мае капітана, Ці смела паглядае на глыбіні? Ці, як даўней, губляецца ў тумане, Ці, як пасля, імклівы і няспынны.
Ён больш чым ёсць, яго не менш чым многа, Паўсюдны ён, ён там, дзе ёсць паветра.
I непатрэбнай лічыцца дарога, I ні аб чым не сведчаць кіламетры. Вакол вада, і берага не бачна, Дый мне пакуль не хочацца на бераг. За яснасць неба я вятрам удзячны, А небу ўдзячны быццам бы за веру.