Глыбіня дажджу
песні, вершы, пераклады
Алесь Камоцкі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 151с.
Мінск 2007
Пад ясным сонейкам злілася праца з песнямі. Яны і грэюць, і натхняюць, і прыспешваюць. Каб чайны водар заўтра ўсіх дзівіў і радаваў, Збіраем сёння мы зялёныя лісты.
4. На ўзбярэжжы
Калі ўзбярэжжам я брыду і слухаю прыбой, Як хвалі, даўныя гады ўсплываюць прада мной, Знаёмаю дарогай вяртаюся дамоў А ў ветры чую галасы забытыя сяброў.
Аблокі раніцу нясуць, і дорыць сонца дзень, I лагаднее пры святле цяжар былых надзей.
А вечар зноў пакажа, якім бывае сум, Развагі шматгадовыя дадому прынясу.
Калі ўзбярэжжам я брыду і веру у спакой, Мой час маўклівай чарадой вітаецца са мной. Якое будзе заўтра — не думаю пакуль, Ва ўладзе успамінаў яшчэ пабыць хачу.
5. Сын мора
Прабеглі па пагорках сосны да вады, Хвалі белай пенай змылі з берага сляды. Вось з коміна пускае дым малы дамок. Я сын мора, я жыву тут, гэта мой куток.
3 морам я ад нараджэння, з самых першых дзён. Мора раніцай будзіла і дарыла сон.
Баяў хвалямі мне казкі мудры акіян, I яго паветрам дыхаў на ўсе грудзі я.
Пах мора, нібы водар кветкі медавой...
Бор паслухаць маю песню стаў вакол сцяной,
124
Разам з ветрам падпявае голасу майму, Мы глядзім на мора разам і пяём яму.
А калі сядаю ў човен і вяслом сваім Спрытна хвалю рассякаю на шляху марскім, Нібы кветка, расцвітае зноў душа мая, Я — сын мора, тут гуляю, як па садзе, я.
6. Позна восенню
Лес працінае сцежка, Ходзяць нябёсы ёй да ракі Там, дзе фарбуе восень Лісце барвяна-залатым. Вецер хістае дрэвы, Ён распранае іх на зіму. Зграю шчымлівых думак Суправаджае сум.
Знікла лясная сцежка, Спіць пад лісцём і чакае снег. Кутае восень неба
Мяккімі хмарамі шчыльней. Ходзіць без справы вецер, Фарбы раскідаўшы па зямлі. Снежань на падыходзе, Першыя дні зімы.
7. Свята ў вёсцы
У вёсцы гаспадараць барабан з дудой, Збіраемся на свята ўсёю грамадой. Дон-дон...
Дзячым Богу, славім Бога песняю сваёй.
Даў сёлета нам Божа шчодрыя палі, I мы з цяжкою працай справіцца змаглі. Дон-дон...
Пасля працы танцы скачуць на ўсёй зямлі.
А ў свеце, дзякуй Богу, восень і спакой, Ёсць што на стол паставіць доўгаю зімой. Дон-дон...
Дзячым Богу, славім Бога песняю сваёй.
8. Поўня
Слухай, поўня, гора маё — На душы зіма, Бо матулі, бо матулі Побач болып няма.
Слухай, поўня, радасць маю — Між людзей чужых Ёсць такі, хто дапаможа Да вясны дажыць.
Слухай, поўня, мару маю — Хай, хаця б у сне, Мая мілая матуля Будзе ля мяне.
9. Ля вагніска
Зімнім вечарам ля вагніска Мама, шыючы для дзяцей, Ім спявала — вясна ўжо блізка, Гульні будуць весялей.
Дзеці слухаць маглі бясконца I на пальцах лічылі дні Да таго, як пад цёплым сонцам Пабягуць у вясну яны.
А вагніска цёплым полымем грэецца, I не верыцца, што за вакенцам снег.
Зімнім вечарам ля вагніска Тата спрытна звіваў канат. Пра вайну, цікавей, чым кніжкі, Вёў расповед былы салдат.
Дзеці слухаць маглі бясконца I, сціскаючы кулачкі, Уяўлялі сябе у бойцы — Трэба тату дапамагчы.
А вагніска цёплым полымем грэецца, I не верыцца, што за вакенцам снег.
10. Радзіма
Гульні дзіцячыя, рэчка і лес Мне упрыгожваюць лепшыя сны.
Ва ўспамінах аб мінулым па Радзіме сум жыве Мроямі светлымі вечнай вясны.
Час няўмольна там старыць матуль
I ўспамінамі кліча дзяцей.
Дождж і вецер там такія ж, сонца свеціць як усюль, Толькі чамусьці там неба бліжэй.
Веру, што здзейсніцца мара мая —
Тымі мясцінамі ціха прайсці
I, адчуўшы, што чакала мяне родная зямля, Больш не шукаць сабе новых мясцін.
Ю.Зак. 1986
Рускія і савецкія песні
Як толькі ты
А. Шмульян
Як толькі ты з усёй пяшчотай У сэрца мне зірнеш наўпрост, Душа прагоніць сваю самоту Каб не забыць ніколі пра мілосць.
Святло сустрэч і боль растанняў Я падзялю з табой заўжды.
Ў руцэ рука, ў душы кдханне
I доўгі шлях праз дні і гарады.
Мы марных слоў казаць не хочам, Усё без іх вядома нам.
Да сэрца праўду даносяць вочы, I мы удзячны сэрцу і вачам.
Груган
Народная
Нада мной у сінім небе Найчарнейшы з груганоў, He ляці бліжэй, не трэба, Час яшчэ не надышоў.
Што ты кіпці распускаеш Над маёй, брат, галавой? Ці спажыву адчуваеш? Я ж пакуль яшчэ не твой.
Я яшчэ бінтую рану Ля смяротнае мяжы, Але ж долю не падманеш — Мне да ночы не дажыць.
Узляці, груган, высока, Завітай у родны край.
Што загінуў за Радзіму, Ты матулі перадай.
I з каханай павітайся, Ды ўжо іншай навіной — Перадай, хай не чакае — Ажаніўся я з другой.
Ўзяў маўклівую нявесту Ад настойлівых сватоў — Абвянчала мяне куля Ў чыстым полі пад кустом.
Пакружляўшы ў небе чорным, Найбялейшы з груганоў Непазбежна і спакойна Апускаецца за мной.
Ноч не спіць
М. Языкоў
Ноч не спіць, над ракой Поўня шырыць прастор, Чыстым срэбрам звініць Хваля цемры ў дакор.
Лес заціх, цень галін Тоіць рэшткі агней, Звонкіх песень сваіх He пяе салавей.
Расцвілі ў снах нябёс Кветкі новай вясны, Мроі ў сэрцы ізноў Абудзілі яны, Светлым імем тваім Я пярэчу журбе, Ты, пяшчота мая, Сумна мне без цябе.
Ноч не спіць, над ракой Поўня шырыць прастор, Чыстым срэбрам звініць Хваля цемры ў дакор. Гэтай ноччу у сне У чужой старане Ты, пяшчота мая, Ўспамінай пра мяне.
Журавы
Л. Жамчужнікаў
Я пад небам чужым, быццам госць нежаданы, Чую крык журавоў што маркоцяць абсяг.
Сэрцу цесна ў грудзях — рвецца за журавамі, Іх да родных мясцін я праводжу адзін.
Праімчацца яны і па небе Радзімы,
Я б хацеў з вышыні іх вачыма зірнуць,
Я хацеў бы адчуць, як пяшчотна абдымуць
Дарагой стараны успаміны і сны.
Сівізна туманоў, слота і навальніца,
Вочы смутных людзей, сонныя паплавы...
Ах, як сэрца баліць, як заплакаць баіцца, Перайміце свой крык нада мной, журавы.
А яны ўсё бліжэй, я ў палоне адчаю, Быццам вестку журбы тоіць сум мой жывы.
Адкажыце, адкуль і з якога вы краю Прыляцелі сюды на начлег, журавы.
Ды, на жаль, у жыцці не бывае дзівосаў — Мне не быць журавом тут, пад небам чужым.
Туг, пад небам чужым, і ў гэтую восень Застаюся я жыць, застаюся тужыць.
Самотны гарманіст
М. Ісакоўскі
Наваколле нарэшце заснула, Подых цемры згасае ў цішы, Ды дрымотны спакой вузкіх вулак Спеў гармоніка разварушыў.
To як быццам за вёску выходзіў To, здаецца, вярнуўся дамоў, Штосьці ў прыцемках ён не знаходзіць I шукае, шукае ізноў.
Свежы повеў начной прахалоды Кветкі з яблынь страсае у двор, Гарманіст, не губляючы сподзеў Выглядае кагосьці між зор.
Ды ці трэба шукаць так далёка, Калі шчасце ў суседнім двары, Павярніся, зрабіўшы два крокі, I яго да сябе забяры.
У трыснягу
Народная
У трыснягу схаванай тайнай Мінала ліпеньская ноч, Каханне дзеўчына шукала, Але яно прайшло наўзбоч.
Было пад ранне развітанне Сярод прымятых лапухоў.
I адчуванне — ён падмане — Раптоўна астудзіла кроў.
— I што сказаць матулі дома? Дзе цэлу ночаньку была?
— Скажы, сцяжынкай невядомай Дахаты першы раз ішла.
А як не дасць матуля веры, Вяртайся — будутутчакаць... Дзяўчына слухала жаўнера, Ды дзе цяпер яго шукаць?
Прыкрыла вочы хусткай шэрай На пасівелай галаве
I што паверыла жаўнеру, Напэўна, не перажыве.
Клён стары
М. Матусоўскі
Клён стары у двары Шыбу мацае лістом, Нібы кліча перайсціся надвячоркам. Яку сне, сэрца мне
Агарнула хараством
Ад таго, што ты ўжо блізка, мая зорка.
Снегапад, снегапад,
Снегапад згубіў свой снег, Свет, мінаючы зіму, ў вясну імкнецца. А чаму, а чаму,
А чаму так лёгка мне,
А таму, што ты мне хутка усміхнешся.
Небасхіл, небасхіл
Прыглушыў агні свае,
Таямніцу пахаваўшы ў небе чыстым.
I калі на зямлі
Спеў гармонік раздае,
Справа ўтым, што пакахалі гарманіста.
Сонца
А. Пінхус
Так натомлена сонца Развіталася з морам, Ты сказала з дакорам — Каханне — зман.
Ахінутыя сумам, Без тугі, без адчаю Твае словы гучалі, Гусцеў туман.
Развітанне не шукае сэнсу, Развітанне проста настае.
Так натомлена сонца Развіталася з морам, Hi цябе, нідакору Няма ў мяне.
Так натомлена сонца Развіталася з морам, Hi цябе, нідакору Ў мяне няма.
Птушкі
М. Ісакоўскі
Блакітам нябёсаў асенніх, Паветрам празрыстага дня Лятуць пералётныя птушкі Цяплейшае сонца дагнаць. А я на зямлі застаюся Чакаць маразы і снягі У роднай сваёй Беларусі, Дзе кожны куток дарагі.
Растане ільдзінка расстання, Развеецца смутак стары, Стагоддзі лічыць не прыстане Зязюля ў зялёным бары.
Мая маладзее надзея I робіць салодкім палын, Тут, нават калі захварэю, Ніколі не буду адзін.
Калі яшчэ вернуцца гусі, Калі яшчэ прыйдзе вясна... Да печы пакуль прытулюся, Зірну на падворак з вакна. Цяплее пятля снегавею, Што вывесіў студзень на тын. Ці ж гэтак душу мне сагрэюць Спякотныя сонцы чужын.
Jaques Brel / Ne me Quitte Pas, 1959
без цябе жыццё новай раніцай забываецца адыходзячы ігадымае напаўняюцца непазбежнасцю апраметнаю імінае дзень кожны раз хутчэй апусцелае шчасце зводзячы HE ГУБЛЯЙ МЯНЕ
я табе аддам глыбіню дажджу што сухой зямлі дараваў вады заўважмяне разумеючы якз вачэймаіх сэрцам свеціш ты пажаданая да бязмежнасці ад бясконцасці вечароў пустых НЕГУБЛЯЙМЯНЕ
я прыдумаю цябенанава словы выкажу зразумелыя і адродзіцца пачуццё тваё
з новай сілаю набалелаю свет пахіліцца і абернецца як адвернешся не паверыўшы НЕГУБЛЯЙМЯНЕ
помніш чулімы як стары вулкан што вякамі спаў паказаў сябе усяму свой час і як прыйдзе ён не хавай агонь у глыбі грудзей а прыпомніўшы словы простыя падзялі самной перажытае HE ГУБЛЯЙ МЯНЕ
не пакіньмяне адыходзячы я гляжу скрозь дождж ямаўчууслед чую голас твой бачу позіркі я зайздрошчу тым для каго твой смех да цябе як цень прывязаны я запалі святло іубачмяне НЕГУБЛЯЙМЯНЕ
Змест
ПЕСНІ
Мітусня 5
Завея 6
Марш 7
Наследванне Ясеніну 9
Гаспадыня 11
Вясна 13
Імя 14
Ад вачэй зялёных 15
Туманы 16
ГІесня 18
Цішыня 20
Сон забітага навабранца 21
Дзень 22
Сонца 23
Восень 24
Кастрычнік 26
Лістапад 27
Вада 29
Дождж 31
Дым 32
Паравіны году
І. Блукаю 33
2. Пошукі адказаў 34
3. Прыйдзі, мой каханы 35
4. Будзе дождж 36
5. Ты прымусіла пець 37
6. Я ведаю 38
7. Я іпіоўда цябе 39
8. Раскажы 40
9. Іншым часам 41
10. У гэтых вачах 42
11. Перажыты дзень 43
12. Падуздыхкаганца 44
Дах
І.Проста 45
2 . Марыльцы 46
З .Далеч 47
4 .Лета 48
5. Гораду 49
6. Позірк 50
7. Далёкае 51
8. Птушкі 52
9- Рука 53
Калыханкі
1. Спі, мая кветачка 55
2. Вечар 56
Песні да спектакляў тэатра «Дзе-я?»