• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Дзеля папярэджаньня рэцыдыву бальшавізму ў якіх бы ні было формах, неабходна разгледзець пытаньне аб тым, каб прапаганда вучэньня аб дыктатуры пралетарыяту і клясавай нянавісьці у Рэспубліцы Беларусь, а таксама ў заканадаўствах дзяржаваў усяго сьвету (у выпадку міжнароднага разгляду гэтай справы) было прыроўнена да прапаганды вайны, расавай і нацыянальнай нянавісьці.
    2.	Дзейнасьць камуністычных структур
    Неабходна асудзіць КПСС, КПБ, КДБ і іншыя арганізацыі гэтага кірунку, як злачынныя арганізацыі, як структуры дзяржаўна-партыйнай мафіі ці бандытызму. Яны павінны быць забароненыя бяз права аднаўленьня дзейнасьці на бястэрміновы час. Каб папярэдзіць магчымасьць адраджэньня камуністычных арганізацый пад любымі іньшымі назвамі, трэба выдаць вакон аб забароне арганізацый, дзей­насьць якіх грунтуецца на камуністычнай ідэалёгіі.
    3.	Арганізатары й выканаўцы камуністычныга гвалту
    Учынкі асобаў, супраць якіх ёсьць сьведчаньні складу злачынства супраць чалавецтва, павінны быць вызначаны моваю Міжнароднага права. Таму ў на­родны трыбунал павінен быць перададзены сьпіс гэтых асобаў, а матар’ялы па фактах злачынстваў — для перадачы ў суды пацярпелых краін.
    Зразумела, гэта не датычыцца радавых камуністаў, якія павінны быць вызваленыя ад крыміналь-
    най адказнасьці за дзеяньні РКП/6/-ВКП/6/-КПСС, ды іншых кампартый. Трэба дараваць ім вольны ці міжвольны саўдзел у справах, маштабы й характар якіх у поўнай меры стаў зразумелы толькі цяпер. Мы заклікаем да міласэрнасьці ў дачыненьні да тых, хто рабіў камуністычныя злачынствы не ўсьведамляючы гэтага і хто усьвядоміў гэта цяпер. Але ўсім ім патрэбна пакаяньне, хоць перад самім сабой.
    4.	Рэестар балыпавіцкіх злачынстваў
    Неабходна скласьці як мага болып поўны сьпіс злачынстваў, учыненых бальшавікамі і камуністамі наогул.Сярод іх наступныя:
    -	гвалтоўны захоп улады шляхам ваеннага перавароту;
    -	разьвязваньне грамадзянскай вайны і тэрору;
    -	гвалтоўная калектывізацыя;
    -	масавыя рэпрэсіі 20-х 50-х гадоў;
    -	развал прамысловасьці і сельскай гаспадаркі, ператварэньне некалі ўрадлівых зямель у няжыцьцядайныя тэрыторыі;
    -	разьвязваньне разам з нацыстамі 2-й Сусьветнай вайны;
    -	захоп Прыбалтыкі;
    -	усталяваньне савецкага панаваньня над наро­дам! Усходняй Эўропы;
    -	халодная вайна;
    -	экалягічная катастрофа;
    -	злачынная вайна супраць афганскага народу;
    -	Чарнобыльская катастрофа;
    -	зьдзек з рэлігіі і маральнасьці, што прывяло да росквіту амаральных і антыхрысьціянскіх рысаў у чалавеку;
    -	вынішчэньне культуры, мовы, гістарычнай памяці і нацыянальнай сьвядомасьці беларускага і іншых народаў, што трапілі пад бальшавіцкае ярмо.
    Гэты сьпіс мусіць быць падоўжаны.
    Мы цалкам усьведамляем цяжар і далікатнасьць узьнятых пытаньняў і заклікаем кожнага, каго трывожыць небясьпека нэабальшавізму, далучыцца да
    нас. Мы зьвяртаемся да ўсіх партыяў і рухаў, да ўсіх, хто падзяляе нашу заклапочанасьць, аб’яднацца і стварыць дзеяздольны аргкамітэт дзеля правядзеньня Міжнароднай канфэрэнцыі, як першага крону да Міжнароднага трыбуналу па фактах камуністычных злачынстваў супраць чалавечнасьці. Задача канфэрэнцыі выяўленьне сацыяльных і духоўных прычын, што прывялі да магчымасьці гэтых злачынстваў, вызначэньне іх сутнасьці, цяперашніх і будучых вынікаў для нашага народу.
    Асноўная мэта будучага Міжнароднага трыбуна­лу ня помета, ня новыя ахвяры, не каменяваньне грэшнікаў, а падвядзеньне рысы — найперш юрыдычнай пад усімі злачыннымі скрыўленьнямі шляхоў чалавечай гісторыі, без чаго не мажліва сапраўднае пакаяньне, трывалая гармонія паміж людзьмі, прыродай і Богам.
    Жыве Беларусь!
    Менску 30 сакавіка 1992 г.
    Старшыня Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі	Зянон Пазьняк
    Намесьнік старшыні БНФ	Юрась Хадыка
    Старшыня Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі	Анатоль Астапенка
    Старшыня Беларускай сялянскай партыі
    Яўген Лугін
    Сустаршыня-каардынатар Беларускай Хрысьціянска-дэмакратычнай Злучнасьці Пятро Сілка
    Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў
    Адам Мальдзіс
    Старшыня Вольнага прафсаюзу «Рабочая салідарнасць»	Анатоль Мацвеенка
    Старшыня Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі	Алесь Дабравольскі
    (Зварот быў надрукаваны ў газеце “Свабода”, № 5, 1992 г.)”
    ДАДАТАК II
    Зварот № 2. “Беларускага МАК “Нюрнберг-2”
    “Літасьці хачу, а не ахвяры.
    (Мф.,9:13.)
    МІЛАСЭРНАСЬЦЬ, ЗЛАЧЫНСТВЫ СУПРАЦЬ ЧАЛАВЕЧНАСЬЦІ, МІЖНАРОДНАЕ ПРАВА
    Зварот
    да грамадзян Рэспублікі Беларусь, да іншых народаў Шаноўныя суайчыньнікі, браты й сёстры зь іншых краёў!
    На завяршэньні ня толькі веку ХХ-га, але й II тысячагоддзя Хрыстовае эры, калі “прывід камунізму”, дзякаваць Богу, адыйшоў ад Эўропы, але прадказаныя ў Эвангельлі сконныя знаменьні яўна ўвайшлі ў наша жыцьцё, мы заклікаем тэолагаў, юрыстаў, дзеячоў культуры, палітыкаў, людзей іншых прафесій абмеркаваць ідэю скліканьня на Беларусі, якую найболей кранула сконная зоркаПалын Чарнобыль, ТРЫБУНАЛУ ПРЫМІРЭНЬНЯ Й ПАКАЯНЬНЯ, на якім была б падведзена міжнародна-прававая и духоўная рыса пад у с і м і злачыннымі шляхамі чалавечай гісторыі.
    Кульмінацыя гэтых шляхоў лягла на век XX, які ўнаявіў самыя жудасныя пасьля ўкрыжаваньня Хрыста гістарычныя катастрофы: бальшавізм і нацызм.
    Мы прапануем засяродзіцца на наступным:
    1.	Марксізм-ленінізм і нацызм на узроўні сфармуляваных вучэньняў гэта хула на Духа Сьвятога, адзінае, што не даруецца душам і ў Вечнасьці.
    2.	На ўзроўні практычнай рэалізацыі на тэрыторыях, што былі захопленыя бальшавікамі й нацыстамі, гэта злачынствы супраць чалавечнасьці, якія ня маюць тэрмінаў даўнасьці.
    3.	На ўзроўні умыслу саміх творцаў гэтых
    вучэньняў і сьвядомых выканаўцаў гэта бясоўская спакуса ліквідавацн Божыя запаветы: HE ЗАБІ, HE ПАЖАДАЙ ДАБРА СВАЙГО БЛІЖНЯГА, толькі ў глабальным маштабе, спалучаная з прыняцьцем дэманскае прапановы, якую ён адрасаваў Самому Хрысту:	паказаўшы Яму ўсе царствы сьвету і
    славу іх. I кажа Яму: усе гэта дам Табе, калі ўпаўшы паклонішся мне.” ( Мф., 4: 8-9).
    Мы ўсе, што ў той ці іншай меры “... упалі й пакланіліся...” павінны на гэтым своеасаблівым ТРЫБУНАЛЕ і ў час падрыхтоўкі да яго паспрыяць не только удасканаленьню правах нормаў міжнародных і нацыянальных, але найперш дараваць у с і м , хто саграшыў у мінулых катастрофах гісторыі, і пакаяцца ў грахох у л а с н ы х .
    У Менску, 25 лютага 1992 г.
    Ініцыятыўная група.”
    ДАДАТАК III
    Сучасная канцэпцыя філасофіі ненасілля
    Сучасная канцэпцыя філасофіі ненасілля вылучае шэсць прынцыпаў.
    Першы. Трэба найперш падкрэсліць вельмі важ­ную ісціну: палітыка ненасілля гэта не шлях баязліўцаў, гэта сучасны і цывілізаваны метад супраціўлення рэжыму. Калі нехта выкарыстоўвае нешта накшталт ненасільнага супраціўлення толькі таму, што ён баіцца ці не мае магчымасці (жадання) выкарыстаць гвалт, то гэта яшчэ не ёсць сапраўднае ненасілле. Невыпадкова Гандзі казаў, што калі баязлівасць адзіная альтэрнатыва насіллю, то лепш не ўступаць у бойку. Сцвярджаючы гэтак, Гандзі разумеў, што ёсць і іншая альтэрнатыва: ні адзін чалавек ні група людзей не павінны паводзіць сябе не па сумленні, не павінны звяртацца да насілля нават дзеля вялікай справы, бо заўсёды існуе шлях ненасілля.
    У рэшце рэшт, ненасілле гэта шлях моцных людзей. Ненасілле гэта не бяздзейная пасіўнасць. I таму дзеянне над назвай «пасіўнае супраціўленне» не трэба разумець як метад «поўнага бяздзеяння», пры якім чалавек ціха і спакойна мірыцца з злом. Прыхільнік ненасільнага супраціўлення пасіўны толькі ў тым сэнсе, што ён не выкарыстоўвае фізічнае насілле да сваіх ворагаў, але яго розум і эмоцыі актыўныя, таму што ён заўсёды шукае шляхі, каб пераканаць праціўніка ў тым, што той паводзіць сябе дрэнна. У гэтым метадзе няма актыўнасці фізічнай, затое ёсць вялізная духоўная актыўнасць.
    Другі. Гэта адсутнасць знявагі да супраціўнага боку; мэта не ў тым, каб знішчыць праціўніка, а ў тым, каб заваяваць ягоную любоў і разумение. Прыхільнікі гэтай палітыкі могуць выказваць свой пратэст байкотам ці адмовай ад супрацоўніцтва, але самыя дзеянні не з’яўляюцца самамэтай. Сапраўднай мэтай з’яўляецца выкупленне і прымірэнне. Канцавая мэта ненасілля стварэнне дастойнага грамадства, тады як насілле можа нарадзіць толькі трагедыі і журбу.
    Трэці. Дзеянні апазіцыі рэжыму павінны быць скіраваныя супраць саміх сілаў зла, а не супраць канкрэтных людзей, якія аказаліся яго носьбітамі. Ненасілле змагаецца са злом, а не з тымі, хто стаў ягонай ахвярай.
    Чацверты. Характэрная рыса палітыкі ненасілля гатоўнасць прыняць пакуты, не думаючы пра пакаранне і гатоўнасць прымаць удары і не адказваць ударам на удар. Гандзі неяк сказаў сваім суайчыннікам: «Магчыма, пральлюцца рэкі крыві, перш чым мы дасягнем свабоды, але гэта павінна быць нашая кроў». Прыхільнік ненасільнага супраціўлення прымае насілле, калі так склаліся абставіны, але ніколі не нараджае яго. Ён не ўхіляецца ад турмы. I калі турэмнае зняволенне непазбежнае, ён прымае яго «з радасцю жаніха, які ўводзіць у спальню нявесту».
    Можна задаць законнае пытанне: «Што дазваляе нам апраўдаць тыя цяжкія выпрабаванні, да якіх мы заклікаем людзей, у чым сутнасць масавага выкарыстання хрысціянскага прынцыпа «падстаў дру­гую шчаку»? Адказ у тым, што незаслужаныя пакуты з’яўляюцца выкупленнем. Гандзі пісаў: «Пакуты нашмат больш дзейсны сродак, чым закон джунг­лей, для таго, каб змяніць праціўніка, прымусіць яго прыслухацца да гол асу здаровага сэнсу».
    Пяты. Палітыка ненасілля ў тым, што яна вык­лючав не толькі ўсякае вонкавае фізічнае насілле, але і нутранае насілле над духам чалавека. Прыхільнік ненасілля не толькі адмаўляцца забіваць свайго праціўніка, ён адмаўляецца таксама яго ненавідзець. Краевугольным каменем гэтай палітыкі з’яўляецца любоў.
    Мы гаворым тут пра любоў. Але, што мы разуме­ем пад любоўю? Зразумела, што мы не маем на ўвазе сентыментальную і пяшчотную прывязанасць. Было б смешна чакаць ад прыгнечаных, што яны будуць ласкава любіць сваіх прыгнятальнікаў. Тут маецца на ўвазе любоў як разумение.
    У грэцкай мове ёсць тры розныя словы, якімі азначаецца любоў.
    А. «Эрас». У вучэнні Платона эрас азначаецца як імкненне душы ў боскае царства. Цяпер гэтым сло­вам абазначаюць і эстэтычную, і рамантычную, і фізічную любоў паміж жанчынай і мужчынам.