• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Таму адразу папярэджу: першы раздзел і болыпаць пятага гэта раздзелы амаль цалкам навуковыя, прысвечаныя разгляду такіх паняткаў, як этнас, нацыя, нацыяналізм, а таксама існасці і ўзаемадзеянню асноўных сусветных ідэалогіяў, іх носьбітаў палітычных партыяў. Чытаючы другі, гістарычны раздзел, можа, нехта ўпікне аўтара за лішняе акцэнтаванне асабістай ролі ў палітычных працэсах. Але без гэтых, можна сказаць, мемуарных, замалёвак, цяжка абысціся пры выкладанні некаторых падзей найноўшай гісторыі, бо я быў беспасярэднім удзельнікам тых падзей.
    У канцы кнігі дадзены спіс выкарыстанай літаратуры. Артыкулы аўтара да тэмы кнігі вынесены ў асобны спіс.
    Аўтар выказвае шчырую падзяку інаку Мікалаю, Анатолю Вярцінскаму, Міколу Крукоўскаму, Лявону Баршчэўскаму, Юрасю Пацюпу, Леаніду Качанку, Міколу Захаранку, Аляксею Марачкіну, Уладзіміру Васюку, Віктару Дудкевічу, Алесю Бокачу, Фёдару Асіпенку.
    PRO ET CONTRA
    МАЛЕНЬК! ФОРУМ
    I.	Contra
    Краткое изложение программы Национально-де­мократической партии Белоруссии, которое дал ее сопредседатель Астапенко в беседе с корреспонден­том “СБ”, по нашему мнению, явно свидетельству­ет о национализме, стремлении к отчуждению бе­лорусов от других народов республики и СНГ. Ваку­ум в экономике, культуре с иными государствами Содружества обернется гибелью для Белоруссии. Мы бы посоветовали “однопартийцам” Астапенко не мутить воду, а помочь правительству РБ вывести наше государство из кризиса.
    Ветераны труда, рабочие Глушкевич, Ярошевич, Кречковский, г. Минск, 1991 г. (3 ліста да аўтара пасли публікацыі ў “Советской Белоруссии” артыкула “Паслухайце “нацыяналіста”, 1991 г.)
    Спасать нужно не нацию, а весь белорусский на­род, и не от русского языка, а от диктатуры бело­русских расистов, которые придя к власти, путём насилия навязывают всем русскоязычным белорусам древний белорусский язык...
    Г. Викторов, г. Калинковичи, 1991 г.
    Не могу не отреагировать на интервью А. В. Ас­тапенко, одного из председателей НДПБ, изложен­ного в статье “Белорус это звучит гордо”. Это интервью от начала до конца националистическое, оскорбительное для советского белорусского народа.
    Тамсама.
    Вожак радикального крыла белорусских нацдемов Анатолий Астапенко, возвратясь со сборища своих единомышленников из Росси, Украины, Литвы, Эс­тонии, Польши и Румынии дал интервью...
    ...Согласно биологическим законам, у особей с врож­дённой злобностью происходит самоотравление орга­низма, и мозги сдвигаются набекрень (маецца на ўвазе аўтар, А. А.).
    Проф. Иван Кучеров, “Мозги набекрень” (“Мы и время”, 1993, № 13).
    Что же предлагает народу его новоиспеченный отец Анатолий Остапенко? Очевидно, что пози­ция БНФ для него на сегоняшний день излишне либе­ральна. Противостоять левым силам он не собирает­ся... Его задача, как он сам поясняет, «остановить деградацию общества политическими средствами»... Далее Анатолий Остапенко обещает, что каждый из нас, благодаря его партии, ощутит свое нацио­нальное величие времен Великого княжества Литов­ского».
    Газета Андрея Климова “Новая национальная идея в ис­полнении мэтров из «Народной газеты»” (Рэакцыя на інтэрв’ю з нагоды рэгістрацыі ў 1994 г. БНП.)
    Аўтар артыкула (гаворка ідзе пра мой артыкул аб мове царквы, які ў 1998 г. быў надрукаваны ў газеце “Наша слова”) не бачыцъ ці не хоча бачыць, што за магутнай праслаўленай ім царкоўнаславянскай мовай стаіць, і трымае яе на павадку, яшчэ магутнейшая русіфікацыйная імперыялістычная палітыка Масквы.
    Раіса Жук-Грышкевіч, Канада, “Дзеля чаго Астапенка хваліць царкоўна-славянскую мову?” (“Наша слова”, 1998, 30 верасня).
    Да, есть у нас определенный контингент граж­дан, где-то около 7% населения р-ки, резко отли­чающихся по мировоззрению и культурно-языковой ориентации от остальных 90% граждан. К помя­нутому контингенту принадлежит и Анатоль Ас­тапенка... Он случайно забрел в православие а оно на Белой Руси 1000 лет было русским, как на земле всея Руси. Ему надо в униятство. Там те же
    самые каноны, те самые обряды. Только все на его мове...
    Муза Тарасевіч, г. Віцебск. 1998 г. (3 ліста).
    Автор пытается обосновать собственную теорию национализма и его связи с национальной идеей, при­чем эта теория противоречит общепринятым пред­ставлениям науки и общества об этих понятиях.
    I. Л. Коган, 2002 г. (3 адмоўнага водгука на маю манаграфію «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»)
    II.	Pro, або Не ўсё так дрэнна
    У самыя змрочныя часы ў нашага народа не знікла вера ў сваё духоўнае адраджэнне, у сваю будучыню. У яго асяроддзі заўсёды знаходзіліся людзі, якія былі яго сцяганосцамі і якія ўскладалі на сябе найбольшы цяжар барацъбы за лепшую долю Радзімы. У шэрагу гэтых людзей і аўтар гэтай кнігі навуковец, кандыдат фізіка-матэматычных навук Ана­толь Астапенка.
    Мікола Ермаловіч (3 прадмовы да кнігі “Паслухайце нацыяналіста”, 1999 г.)
    3 цікавасцю прачытаў кнігу Анатоля Астапенкі “Паслухайце нацыяналіста”. Цікавасць гэтая і чытацкая пашана да аўтарскага тэксту абумоўлена шчырасцю аўтарскіх перакананняў нацыянальнага і рэлігійнага характару, якія ён умее персональна адстойваць.
    Янка Брыль, 14 лістапада 2001 г.
    Кніга Анатоля Астапенкі “Паслухайце нацыяналіста” напісана чалавекам, які любіць Беларусь і, у ліку нешматлікіх пакуль інтэлектуалаў-палітыкаў, шукае шляхі выходу з того шматвяковага прыніжэння і летаргічнага забыцця, у якім знаходзілася беларуская нацыянальная ідэя.
    Вольга Іпатава, 2001 г.
    Мы пераможам!
    Паэт Славамір Адамовіч, 15 лістапада 2001 г.
    (3 кнігі водгукаў на кнігу “Паслухайце нацыяналіста”)
    Кніга А. Астапенкі “Игде зродйлйся йускормлены суть по Бозе” вельмі карысная, бо яна з’яўляецца і одной з першых распрацовак нашай найнавейшай гісторыі. Асабліва тыя з яе падзей, якія ва ўсіх у нас на памяці, але сэнс якіх не ўсім яшчэ ясны і зразумелы. Безумоўна пазітыўную ацэнку павінна атрымаць і агульная канцэпцыя аўтара адносна таго, што менавіта нацыянальная ідэя павінна ляжацъ у осно­ве ўсёй сістэмы сацыяльных ідэалаў беларускага грамадства як самы глыбінны ідэйны падмурак духоўнага жыцця беларускага народа, асабліва на сучасным этапе яго гістарычнага развіцця.
    Выклікаюць вялікі інтарэс у чытача і цікавыя спробы аўтара стасавацъ да фактычнага матэрыялу прыёмы чыста лагічнага аналізу з ужываннем схем-каардынатаў і дыяграм, як, напрыклад, пры разглядзе сістэмы палітычных партый на Беларусі. Тут аўтару несумненна добра дапамагае і яго першапачатковая адукацыя прафесіянальнага фізіка, дазваляючы яму з лёгкасцю разбірацца ў тым, што для лірыка-гуманітарніка часам аказваецца ўвогуле, як кажуцъ, не па зубах.
    Мікола Крукоўскі, доктар філасофскіх і кандыдат філалагічных навук, прафесар, 2008 г.
    УВОДЗІНЫ
    ...як уваскрасіць Беларусь? сумовіцца па-беларуску... ...як уваскрасіць чалавецтва? Богачалавека-
    пусціць у сэрцы...
    Зніч
    Нацыя, нацыяналізм, нацыянальная ідэя... Пэўна што не знайсці чалавека, абыякавага да гэтых слоў. I мне за ўсё жыццё не раз даводзілася ўступаць у спрэчкі вакол нацыянальных праблем, наконт лёсу нашай гаротнай беларускай мовы і беларусаў наагул.
    Адно з першых маіх адкрыццяў сягае студэнцкіх гадоў. Тады я вучыўся на 5-м курсе фізічнага факультэта БДУ, быў на вяршыні творчых шуканняў у навуцы у тэарэтычнай фізіцы, збіраўся ў аспірантуру. Нішто, здавалася б, не магло змяніць майго жыццёвага выбару.
    Але адзін выпадак нечакана перамяніў мяне. Дакладней, спачатку нічога асаблівага не адбылося, прынамсі, я гэтага не заўважыў. Перамены адчуў ці, можна сказаць, усведаміў, значна пазней. А было гэта так. У нашым інтэрнаце, што на Кастрычніцкай вуліцы, пасяліліся студэнткі-практыканткі з Польшчы, з Беластоцкага універсітэта там яны вывучалі беларускую філалогію. Дзяўчаты як дзяўчаты і, можа, у мяне ад таго знаёмства нічога значнага і не засталося б, каб не адна акалічнасць гэтыя студэнткі гаварылі вылучна на беларускай мове! Мне, выхадцу з сельскай мясцовасці, дзе ўсе таксама гаварылі, хай сабе і не на літаратурнай мове, але на добрым усходне-палескім дыялекце, было справай гонару адказваць тым дзяўчатам таксама па-беларуску. Аднак жа, да майго вялікага сораму, беларускай размовы я не падтрымаў. Выйшла вельмі нацягнута, мова была перасыпаная русізмамі поўны правая...
    I нечакана паўстала пытанне: чаму я, беларус, так
    дрэнна гавару на сваёй роднай мове? I не толькі я. Фактычна усе насельнікі таго самага інтэрната на Кастрычніцкай. Болып за тое, чаму не чуваць мовы тытульнай нацыі на вуліцах горада?
    Відаць, менавіта тады ўва мне і стаў нараджацца нацыяналіст. Імкненне выправіць сітуацыю з мовай, потым сітуацыю з нулявымі ведамі з гісторыі Беларусі, потым... потым яшчэ шмат з чым беларускім і прывяло мяне да таго, што маю. Да напісання гэтых радкоў.
    Адкрыццё Беларусі гэта адкрыццё, прыраўнальнае да адкрыцця Атлантыды. У мяне асабіста захапленне Беларуссю, яе гісторыяй, культурай заняло такое самае месца, якое мела захапленне матэматыкай у 10-м класе, тэорыяй адноснасці Эйнштайна ў студэнцкія гады.
    Гэтае захапленне можна прыраўнаць да шчырага кахання, якое здараецца раз і назаўсёды.
    Дык што ж такое Беларусь? У чым сіла беларускай нацыянальнай ідэі, калі яна можа перавярнуць жыццё?
    Для мяне гэтыя пытанні стаяць даўно. Праз дзесяцігоддзі маё жыццё непарыўна звязана з усім ко­лам праблем беларускай ідэі. Напісана мноства артыкулаў і выдадзена тры кнігі з гэтай тэматыкі. Напісана нават доктарская дысертацыя пра нацыянальную ідэю... I вось, як вынік шуканняў гэтая новая кніга пра беларускую нацыянальную ідэю, беларускі нацыяналізм і наагул пра нас, беларусаў.
    ...У 1999 годзе меўся адбыцца чарговы Кангрэс дэмакратычных сілаў. У той час я займаў пасаду старшыні Беларускай нацыянальнай партыі, якая восьвось мусіла быць закрытая Мін’юстам. На Кангрэсе мне як лідэру дзейснай палітычнай партыі і сябру аргкамітэта па правядзенні Кангрэса (дарэчы, старшынём аргкамітэта быў знакаміты генерал Юры Захаранка) вылучылі 10 хвілін на выступ.
    Я даволі доўга думаў тады, як сфармуляваць у некалькіх словах існасць нацыянальнай ідэі. I прый-
    шоў да вельмі простай формулы: Нацыянальная ідэя — гэта праект рэалізацыі нацыі. Выступ меў поспех, а гэтая фармулёўка потым стала галоўным аксіялагічным прынцыпам маёй манаграфіі “Нацы­янальная ідэя ў сучасным свеце”.