• Газеты, часопісы і г.д.
  • Игде зродилися иускормлены суть по Бозе  Анатоль Астапенка

    Игде зродилися иускормлены суть по Бозе

    Анатоль Астапенка

    Памер: 734с.
    2010
    161.64 МБ
    Калі зазірнуць у падручнікі і нават у энцыклапедычныя слоўнікі, то мы не ўбачым адзінства ў азначэннях такіх паняткаў, як народ, этнас, раса, нация. Таму мне б хацелася неяк сістэматызаваць сучасныя азначэнні гэтых паняткаў, а таксама даць азначэнне нацыяналізму ў самых розных аспектах і канцэпцыях.
    Для далейшай размовы наконт памянёнае праблемы трэба перадусім пазначыць, як гэтыя паняткі разумев сам аўтар. У сваёй папярэдняй кнізе “Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце” я падрабязна разглядаў гэтыя тэрміны. Аднак кніга хутка разышлася (наклад быў усяго 200 асобнікаў), даўно стала рарытэтам ! таму, я лічу, будзе дамэтна выкласці мае асноўныя пагляды на гэтыя з’явы ў новай кнізе.
    1.	Народ, народнасць, раса, этнас
    Даўно адзначаны той факт, што такія тэрміны як нацыянальная ідэя (HI), нацыя і нацыяналізм прадметы нашай цікаўнасці узніклі зусім нядаўна, у канцы XVIII пачатку XIX ст. (звычайна іх суадносяць з часам! французскай буржуазнай рэвалюцы! 1789-1794 гг.). Так, слова нацыяналіст упершыню
    ўжыта абатам Баруэлем у 1798 г., каб падкрэсліць злоўжыванні якабінцаў падчас рэвалюцыі.
    Але ў аснове ўсякіх размоваў пра нацыянальную ідэю знаходзяцца такія катэгорыі, як народ, народнасць і этнас, якія даўно выкарыстоўваюцца і ў жыцці, і ў навуцы, і ў літаратуры. Дык, перш за ўсё, патлумачым гэтыя паняткі.
    Пра народ. Узнікненне панятка народ сягае ў старажытную гісторыю, ведама яно некалькі тысячагоддзяў. Так, ужо ў першай кнізе “Быццё” Святога Пісьма Бог звяртаецца да Якава наступнымі словамі: “И сказал ему Бог! Я Бог Всемогущий: плодитесь и умножайтесь; народ и множество народов будет от тебя” (Быт. 35: 11). У Старым Запавеце, пісаным яшчэ на старагабрэйскай мове, панятак народ адлюстроўваецца двума словам!: ‘am i goy. Першае значыць народ ізраільскі, богаабраны; другі паганскі народ. Пасля прыйсця Хрыстова і паўсюднага шырання хрысціянства біблійнае значэнне слова народ страціла свой выточны сэнс, бо кожнае паганскае племя ці краіна, якія прынялі хрысціянства, станавіліся блізкімі да Хрыста, а значыць і да Бога.
    Цяпер слова народ звычайна ўжываецца ў вельмі шырокім значэнні. Гэта і ўсякая група людзей, і сукупнасць жыхароў краіны. Згодна з БСЭ: “Народ гэта ўсё насельніцтва дзяржавы. Гэта і нацыянальная і этнічная супольнасці людзей, якія гістарычна займаюць нейкую вызначаную тэрыторыю”.
    Освальд Шпэнглер трапна адзначаў, што “народ” гэта проста першаформа, у якой людзі выступаюць як гістарычныя чыннікі, і падкрэсліваў адназначны сэнс слова “народ” як сілу, што чыніць гісторыю.
    Марксісцкі падыход да катэгорый народ, як і да іншых паняткаў такога плану, характарызаваўся гэтак званым “класавым падыходам”. “Ужываючы слова «народ», адзначаў У. I. Ленін, Маркс не затушоўваў гэтым словам рознасці класаў, аб’ядноўваў пэўныя элементы, здольныя давесці да канца рэвалюцыю”.
    Неяк мне трапілася цікавая кніга “Фарміраванне
    і развіццё беларускай сацыялістычнай нацыі”, надрукаваная ў Мінску ў 1958 г. Цікавая яна тым, што там гаворка ідзе, між іншага пра новы, “савецкі” народ. Ідэолагі навуковага камунізму ўвялі тэрмін “савецкі народ”, каб абазначыць новую гістарычную супольнасць людзей, якая насяляла СССР. Штучнасць такога падыходу стала відавочнай з надыходам новага мыслення ў часы перабудовы, а развал СССР у 1991 г. стаў і развалам раней магутнай тэорыі марксізму-ленінізму, і перадусім навуковага камунізму.
    3 народам неяк трохі разабраліся. Але побач стаіць, ці хутчэй — імкнецца вылучыцца даволі блізкае да слова народ слова народнасць.
    Звычайна тэты тэрмін лічыцца больш дакладным, чым народ, і ён таксама характарызуе нейкую су­ку пнасць людзей. У пятым томе “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі” за 1999 г. ён вызначаецца так: “На­роднасць моўная, тэрытарыяльная, эканамічная і культурная супольнасць людзей пераважна рабаўладальніцкай і феадальных эпох. Утварэнне народнасці непасрэдна папярэднічала перыяду ўзнікнення нацый. Гэта “пранацыя” мінулага. У Кіеўскай Русі, напрыклад, насельніцтва складала народнасць пад назвай “старажытнаруская народнасць”. У часы ВКЛ продкі сучасных беларусаў складалі народнасць, якая мела некалькі назваў — гэта: русіны і ліцвіны (у часы Ф. Скарыны і значна пазней, яшчэ пры Адаме Міцкевічы і нават на пач. XX ст.), мелі таксама саманазву тутэйшыя (ХІХ-ХХ стст.). I толькі ў сярэдзіне XVII ст., у час г. зв. Польска-Расійскай вайны з’явілася на Магілёўшчыне асобнае войска з адмысловай назвай “полк беларускі”. Узначальваў гэтае войска Канстанцін Паклонскі. Мікола Ермаловіч менавіта з гэтай постаццю беларускай мінуўшчыны звязвае пачатак афіцыйнай назвы як народнасці ў ВКЛ, а краю, што яны насяляюць Беларусь.
    Д. А. Хамякоў, публіцыст і філосаф канца XIX ст., аўтар знакамітай кнігі “Православие, самодержавие, народность”, фактычна, ставіў знак роўнасці паміж
    народнасцю і нацыяй, хоць паміж імі, як мы паспрабуем паказаць, існуе прынцыповая розніца. У народнасці Хамякоў бачыў два бакі станоўчы і адмоўны. 3 аднаго боку, народнасць гэта сукупнасць людзей, дзе асоба чалавека мае змогу праявіцца, але з другога боку народнасць замінае чалавеку праяўляць сябе аднаасобна. Д. А. Хамякоў адмаўляе касмапалітычны пагляд на народнасць як на перашкоду гармоніі асобы; ён лічыць, што людства імкнецца не да ўціскання, а ўмацавання пачаткаў народнасці: “Чым вышэй стаіць істота на лесвіцы развіцця, тым індывідульнасць больш падкрэсліваецца, паступова пераходзячы ад адкрытага, найвышэйшага раздзялення якой-небудзь пратаплазмы ці абстрактнай малекулы да тых усё больш і больш асабістых вонкавых і псіхічных асаблівасцей, якія даходзяць да найвышэйшай ступені ў чалавеку і ў чалавецтве і, нарэшце, развязваюцца ў той найвышэйшай трансцэндэнтнай індывідуальнасці”.
    Разумение Хамяковым народнасці вельмі блізкае да сучаснага панятка нацыі, якое ў наш час цалкам выціснула свой прататып. Але перш чым сфармуляваць існасць сучасных уяўленняў аб тэрміне нацыя, трэба разгледзець блізкі, але больш дакладны тэрмін этнас.
    Этнас. Этнас гэта супольнасць людзей аб’яднаных агульнасцю мовы, культуры, традыцый, адзіным менталітэтам і агульнасцю паходжання. Прыведзенае азначэнне з’яўляецца агульнапрынятым, і ў адрозненне ад больш шырокіх паняткаў — народ і нацыя, іншых трактован не мае.
    Этнас галоўны складнік такой супольнасці лю­дзей, як нацыя. Аднак панятак нацыі не абмяжоўваецца толькі наяўнасцю адной этнічнай трупы, бо ў нацыю (мы будзем гаварыць пра гэта ніжэй) можа ўваходзіць некалькі этнасаў.
    Яшчэ адна важная асаблівасць этнасу: этнічныя супольнасці не абявязкова маюць адзіную тэрыторыю бытавання. 1х бытнасць не абмяжоўваецца адзінай дзяржавай.
    3 другога боку, у адной дзяржаве можа суіснаваць некалькі этнасаў. Найбольш характэрнымі прадстаўнікамі такіх краін ёсць супердзяржавы: ЗША, Расія, Кітай, іншыя імперыі мінулага. Ува ўсіх гэтых краінах у пэўныя перыяды выяўлялася адна супольная рыса: наяўнасць этнічных канфліктаў унутры асобна ўзятай дзяржавы, I гэтыя канфлікты заўсёды былі дэстабілізоўным чыннікам, выклікалі і выклікаюць напружанасць у грамадстве. Яны былі адной з найгалоўнейшых прычын распаду імперый: Брытанскай, Расійскай, Аўстра-Венгерскай, іншых.
    Раней лічылася, што этнічная прыналежнасць, этнас як з’ява, звязаны з дагістарычнымі ступеням! развіцця, з прымітыўнай сацыяльнай арганізацыяй. Таму меркавалася, што з развіццём прагрэсу, з узыходжаннем людства на вышэйшыя роўні цывілізацыі ўсе этнічныя праблемы і дачыненні знікнуць. Аднак жыццё наказала, што гэта зусім не так. Наадварот, апошнія значныя палітычныя працэсы ў свеце праходзяць менавіта над знакам этнічных канфліктаў. О. Хейслер у кнізе “Ethnic conflict in the wold today” піша: “Можна зразумецъ палітычныя, эканамічныя і кулътурныя правы этнічнай салідарнасці, калі адмовіцца ад простай ідэі развіцця, згодна з якой — чым сучасней спгановіцца грамадства, тым менш відавочней і менш важной павінна быць этнічнасць у гэтым грамадстве. Бо ў многіх выпадках дзейнасцъ у імя якой-колечы групы, здаецца, становіць сабой разумную рэакцыю (нават мэтную стратэгію з боку асобных людзей і груп) на абставіны, што складваюцца ў сучасных грамадствах”.
    Утварэннне этнасаў звязана з працэсам, які мож­на назваць этнічнай мабілізацыяй імкненнем гру­пы людзей да захавання нацыянальнага “Я”, выказваннем сваёй этнічнай прыналежнасці.
    Працэсы этнічнай мабілізацыі пачынаюцца ў двух выпадках:
    а)	калі ў рознаэтнічнай супольнасці людзей болыпасць хоча сцвердзіць сваё панаванне над меншымі этнасамі;
    б)	калі занядбаныя народы, этнасы, нацыі пачынаюць патрабаваць доступу да дзяржаўнай улады.
    Абодва варыянты могуць прывесці да этнічных канфліктаў. Такія канфлікты ведамыя праз усю гісторыю людства. Аднак адназначнага іх трактавання да гэтага часу няма.
    Паводле разліку Т. Гара цяпер у свеце 233 этнічныя трупы, піто церпяць дыскрымінацыю ад іншых труп, а значыць трываюць у стане этнічнага канфлікту.
    Характэрна, піто аўтаномія этнічнай трупы чаго раней было досыць для ўсчынання канфлікту у наш час можа ўжо быць і недастатковай. Патрэбна ўлічваць цэлы комплекс аспектаў: эканамічных, юрыдычных, псіхалагічных, і, перадусім, сацыяльных ды культурных. Найвялікшую ўвагу пачалі прыцягваць этнічныя канфлікты з канца 80-х пачатку 90-х гадоў XX ст., якія працягваюць эвалюцыянаваць у бок павелічэння ў нашыя часы (2001 г.). Гэта звязана з працэсам развалу СССР, Югаславіі і скасаваннем Варшаўскага дагавору ўва Усходняй Еўропе, што прывяло да значнага ўзросту нацыянальнай сведамасці і неадольнага імкнення захаваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць. Падзеі 1999 г. ў Сербіі прайшлі пад знакам менавіта такіх працэсаў, сербска-албанскі канфлікт быў прыпынены, на жаль, толькі гвалтоўным спосабам, прыцягненнем войскаў НАТА да ваенных дзеянняў супраць урада Мілошавіча.
    Якія ж на цяперашні момант ёсць яшчэ спосабы ўрэгулявання этнічных канфліктаў? Можна шмат разважаць на гэтую тэму і многія прапановы прыняць за аснову, але, на жаль, няма агульнага рэцэпту, каб навучыцца тушыць гэтыя канфлікты.
    К. П. Барышкалец, прыкладам, вылучае восем макрапалітычных формаў урэгулявання этнічных канфліктаў:
    •	генацыд;
    ■	гвалтоўнае перасяленне народаў;