Игде зродилися иускормлены суть по Бозе
Анатоль Астапенка
Выдавец:
Памер: 734с.
2010
Гэта постаці мінулага:
Рагвалод Рагнеда Усяслаў Чарадзей Ефрасіння Полацкая.
Міндоўг Віцень Гедымін Альгерд Вітаўт.
Мікола Гусоўскі Францішак Скарына Сымон Будны Васіль Цяпінскі.
Афанасі Філіповіч Радзівілы Сапегі Канстанцін, Фёдар і Васіль Астрожскія.
Дунін-Марцінкевіч Кастусь Каліноўскі Францішак Багушэвіч.
Янка Купала Якуб Колас Максім Багдановіч.
Вацлаў Ластоўскі Доўнар-Запольскі Вацлаў Іваноўскі Браніслаў Тарашкевіч.
Іван і Антон Луцкевічы Алесь Гарун Цішка Гартны.
Адам Станкевіч Ян Пазняк Вінцэнт Гадлеўскі Ігнат Канчэўскі.
Кузьма Чорны. Лариса Геніюш Наталля Арсениева Іван Мележ Уладзімір Караткевіч Янка Брыль Міхась Стпральцоў Васіль Быкаў Ніл Гілевіч Рыгор Барадулін.
Лявон Баразна Мікола Равенскі ЗабэйдаСуміцкі Аляксей Марачкін Алесь Шатэрнік.
Уладзімір Конан Мікалай Крукоўскі Міхась Ткачоў Зянон Пазняк.
Зразумела, гэта толькі павярхоўны і няпоўны спіс.
Але я ні ў якім разе не залічу да творцаў ці паслядоўнікаў Беларускай нацыянальнай ідэі (БНІ) “новых беларусаў” навукова-літаратурнага абшару сучаснай Беларусі, творцаў гэтак званай “Беларускай інтэлектуальнай прасторы (БІП)”, якія маюць сваю падкантрольную прэсу накшталт часопіса “ARCHE” і газеты “Наша Ніва” не блытаць з славутай аднайменнай газетай пачатку XX стагоддзя. Пра дзейнасць ідэолагаў БІП “філёзафаў” Валянціна Акудовіча, Валера Булгакава, Пётры Рудкоўскага і іншых гаворка асобная, а зараз я адзначу толькі тое, што фактычна іх дзейнасць чыніць вялікую шкоду нацыянальнаму беларускаму руху. Яны “пасуцца” на нашай ніве і, могучы фінансава трымаць у сваіх руках СМІ, маючы нават установу ўласнае адукацыі “Беларускі калегіум”, ёсць крыніцай антыбеларушчыны і заганнага пагляду на многія рэчы ў беларускай прасторы, на гістарычнай, літаратурнай, філасофскай і культуралагічнай дзяльніцах.
Цяпер што да крэда. Я падтрымліваю тых людзей, якія лічаць, што сіла ў праўдзе. А праўда у сумленні. Сумленне і адкрытасць будзе маім галоўным метадам пры даследаванні беларускага нацыяналізму.
I вось цяпер я гатовы сфармуляваць выходныя пастулаты кнігі пра Беларусь.
1. Гэтая кніга не для дэмакратаў. Дэмакратыя не найлепшы сябра нацыяналізму. Іншы раз гэта нават спосаб знішчыць нацыянальную ідэю. Такім парадкам мой першы пастулат:
Дэмакратыя і нацыянальная ідэя несумяшчальныя. Там, дзе пачынаецца дэмагогія дэмакратаў там заўсёды страчваецца нацыянальная ідэя. Яскравым прыкладам можа быць эвалюцыя нашай апазіцыі. Чым больш праектаў яна рэалізоўвала пад ўважлівым вокам амерыканскай дэмакратыі, тым менш гучала ў іх асяроддзі беларуская мова. I найсвяцейшае для Беларусі ў цяперашні час нацыянальная беларуская ідэя стала зусім занядбанай. Культ цялъца атрымаў буйную перамогу.
Трэба, аднак, шчыра прызнацца: аўтар гэтай кнігі ў 1990 гады, асабліва ў пачатку іх, быў самашчырым дэмакратам. Браў чынны ўдзел ува ўсіх найважнейшых палітычных падзеях тых часоў, якія заўжды праходзілі пад лозунгам дэмакратыі, быў сустаршынём Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі і старшынём Беларускай нацыянальнай партыі. Усё гэта зразумела: эйфарыя ад заняпаду збрыдлай камуністычнай сістэмы палівалася салодзенькім соусам ліберальнай дэмакратыі, суправаджалася змаганнем за правы чалавека і рознага кшталту “свабоды”.
Аднак тое, што выйшла з гэтага “найлепшага набытку Захаду”, было зусім не тым, чаго чакалі. У нас знікла камуністычная наменклатура, але з’явіўся зусім новы клас людзей, гэтак званыя “новыя беларусы”, якім пляваць і на камуністычныя ідэалы і на беларускамоўную інтэлігенцыю абы былі “баксы” і шасцісотыя “Мерседэсы”.
Дэмакратыя гэта ўлада народа. Былыя наменклатурныя работнікі даволі хутка ўцямілі, што “ўладай народа” можна вельмі добра маніпуляваць. Маючы ў сваіх руках СМІ і шмат чаго яшчэ вельмі патрэбнага, можна скіраваць гэтую народную ўладу на сама пільныя мэты пэўнай кучкі людзей, якія маюць “доступ да карыта”. Менавіта такім “дэмакратычным спосабам” праводзіўся рэферэндум 1995 года, вынікі якога закрэслілі шлях беларускаму нацыянальнаму адраджэнню і адкрылі шырокую дарогу для дыктатуры.
2. Гэтая кніга не для тых, хто адкінуў Бога.
Атэістам нацыянальную ідэю па-сапраўднаму ніколі не зразумець. I таму пастулат другі:
Беларуская нацыянальная ідэя мае свае карані і абгрунтаванне ў хрысціянстве. Яна ёсць адно з выражэнняў хрысціянскіх каштоўнасцяў, сфармуляваных у Новым Запавеце.
Кожны народ мае нацыянальны інстынкт, які дадзены яму ад Бога. У беларусаў гэты інстынкт праяўляецца ў неўміручасці народных традыцыяў, фальклору, асаблівасцях характару беларусаў, унікальнасці беларускай мовы. Сапраўдны нацыяналізм не супярэчыць сусветнасці, ён ёсць аснова сусветнасці. I шлях да сусветнага пракладваецца толькі праз нацыянальнае. Касмапалітызм пазіцыя тых людзей, што бачаць сябе па-за нацыяй насамрэч мажлівы толькі ў індывідуальным развіцці кожнай нацыі. А чым ёсць хрысціянства? Хрысціянства гэта любасць, якая пашыраецца на ўсіх людзей, збліжае іх; яно ўлучае ўсю паўнату сусветнай любасці. Найкаштоўнейшае ў хрысціянстве тое, што яно сцвярджае індывідуальнасць асобы. А нацыяналізм гэта ідывідуальнасць цэлага народа і любасць да гэтай індывідуальнасці. Такім парадкам, калі мы звяртаемся да нацыяналізму, то яго існасць багаслаўляецца менавіта хрысціянствам існасць як любасць да індывідуальнасці найвышэйшага роўню. Як і звычайная любасць да бацькоў, да сям’і, да сяброў, нацыяналізм ёсць пэўнай ступенню раскрыцця сусветнае любасці. Нацыяналізм гэта асаблівы дар, дадзены Богам цэламу народу, і ён — гэты дар укладзены ў кожнага чалавека свайго народа і таму сцвярджаецца хрысціянствам вось у чым рэлігійная існасць нацыяналізму.
3 сказанага вынікае і наш абавязак як індывідуальнасці, непарыўна звязанай з сваім народам. Кожны чалавек мусіць выявіць асабісты Божы Дар: быць асаблівай праявай Божай Праўды. У гэтым і палягае рэлігійнае апраўданне нацыяналізму.
Яшчэ раз падкрэслю і тое, што нацыяналізм ёсць пэўнай ступенню раскрыцця агульнай, сусветнай
Любасці. Як толькі мы адкінем хоць якую ступень Любасці мы адразу адчуем непаўнавартасць жыцця. Таму нацыяналізм ужо ад нараджэння натуральна ўласцівы кожнаму чалавеку. Іншая рэч, што ў пэўных гістарычных абставінах пад уплывам розных грамадскіх табу гэтыя ўласцівасці могуць не раскрывацца ці нават уціскацца. Але гэта ўжо пытанні іншага кшталту.
3. Гэтая кніга для тых, хто любіць Беларусь. Гэта пастулат трэці. Я буду гаварыць пра Беларусь і пра беларускую нацыю.
Пад беларускай нацыяй я разумею такую супольнасць людзей, якая насяляе краіну Беларусь, якая назаўжды злучыла свой кон з конам гэтай краіны, якая мае сваю адметную мову беларускую, прыгожыя народныя традыцыі і цудоўную гісторыю. У мяне шмат прэтэнзіяў да гэтай краіны занядбаны стан роднай мовы, нізкі ровень духовасці, нястача дэмакратычных грамадскіх інстытутаў, аўтарытарны стыль кіравання краінай і шмат чаго яшчэ.
Але я ведаю адно: раз я нарадзіўся тут, то гэта значыцъ так пастанавіў Бог згодна з сваёй найвышняй задумай. Ён мяне паставіў сюды як свайго салдата, і тут я павінен пражыцъ сваё жыццё, тут яго і скончыць.
Я адмоўна стаўлюся да тых, хто, шукаючы гэтак званага “лепшага жыцця”, уцякае за мяжу і будуе сваё новае жыццё ці на кульце залатога цяльца, ці на нейкіх іншых хімерных заходніх каштоўнасцях. Яны нават любяць Беларусь, але... завочна. Няўжо цяжка зразумець няўмольную логіку: каб я быў патрэбен Амерыцы ці Нямеччыне, то я б з’явіўся на свет менавіта там! Але я нарадзіўся тут!
I вельмі брудную справу робяць тыя бацькі, што выпраўляюць сваіх дзетак вучыцца за мяжу, ці пакаёўкай ці пасудамыйкай, заразом робіцца ўсё, каб замацавацца там назаўжды. Больш таго, у абдымкі заходняй дэмакратыі накіроўваюцца нават цэлыя плыні маладых людзей, скажам, па вядомай “праграме Каліноў-
скага”. А гэтая дэмакратыя можа скончыцца для іх “дэман-кратыяй”. Большая частка гэтых людзей страціцца і для бацькоў, і для Бацькаўшчыны, і для нацыі.
У гэтай кнізе я паставіў, відавочна, цяжкае да выканання задание: паказаць існасць ці, хутчэй, акрэсліць контуры беларускай нацыі (і этнасу) і паказаць абрысы беларускага нацыяналізму. Для гэтага, на мой пагляд, трэба выявіць прыкметы беларускасці як у прасторы гэта значыць у найразнастайнейшых сферах чалавечай дзейнасці, так і ў часе праз усю гісторыі беларускага народа, беларускага этнаса, беларускай нацыі.
Аднак нельга абняць неабдымнае. Чым больш я працаваў над рукапісам, тым больш пераконваўся, што не да падняцця развязаць такое фундаментальнае задание адному. Таму накіды, зробленыя, скажам, у гістарычнай частцы, ці ў філасофскай, ці ў іншай якой, трэба разглядаць толькі як абрысы канцэпцыі, і то суб’ектыўныя.
Прытачу прыклад. Разглядаючы беларускае нацыянальнае адраджэнне 90-х гадоў XX стагоддзя я даволі абегла чапаю дзейнасць Беларускага народнага Фронту. Але затое вельмі грунтоўна разбіраю шлях Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Рэч у тым, што пра БНФ напісана шмат і новае сказаць цяжка, дый не патрэбна для асвятлення прапанаванага кола праблем. Мяне будзе цікавіць толькі тое, што зроблена БНФ для развіцця беларускай нацыі і беларускага нацыяналізму. 3 іншага боку, нашай грамадскасці амаль што нічога не ведама пра нацдэмаў пачатку 1990-х гадоў ці пра Беларускую нацыянальную партыю. А менавіта ў гэтых асяродках крышталізаваліся абрысы беларускай нацыянальнай ідэі. Ёсць і яшчэ вельмі важкая прычына маёй увагі да НДПБ і БНП мне давялося быць беспасярэднім удзельнікам палітычных працэсаў, звязаных з гэтымі партыямі: я спрычыніўся да стварэння гэтых партыяў і быў старшынём як у першай, так і ў другой.
Раздзел I
НАРОД, НАРОДНАСЦЬ, НАЦЫЯ, А ТАКСАМА НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ
I НАЦЫЯНАЛІЗМ
Польскае слова narod па-беларуску нация. А слова народ па-польску lud, хоць ёсць як варыянт i narod. Зрэшты, і ў беларускай мове ёсць слова люд, а на пачатку XX ст. яно ўжывалася нават часцей, чым тэрмін народ. Тым часам у лацінскай мове, наадварот, слова пасіо адпавядае нашаму панятку народ. Як бачым, тыя самыя тэрміны ў розных мовах маюць розныя значэнні, набываюць крыху адрозныя адценні. Гэтая акалічнасць, відаць, стала адной з прычын блытаніны і браку адзінства ў інтэрпрэтацыі памянёных тэрмінаў, да якіх мы маем не раз яшчэ звяртацца.